Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
148.09 МБ
Што да Беларусі, то Германія лічыла яе часткай Расіі, хоць і са сваёй этнаграфічнай спецыфікай, беларускі нацыянальны рух рухам адзінак у Вільні, а беларускае пытанне зусім нязначным і не вартым увагі. Таму рэйх і не праяўляў асаблівай зацікаўленасці. Для Расіі ў эпоху напалеонаўскіх войнаў і ў Першую сусветную вайну Беларусь была стратэгічным плацдармам для наступления і абароны сваіх тэрыторый.
Варта звярнуць увагу яшчэ на адзін момант: і напа леонаўскае ВКЛ 1812 г., і нямецкі камуфляж з адраджэннем ВКЛ у 1915-1918 гг., а рэальнай падтрымкай этнічнай Літвы мелі антыпольскую накіраванасцьразлік рабіўся на абмежаванне празмернага ўмацавання Польшчы. I тым болып агрэсары, як, дарэчы, і Аляксандр I , не ішлі на аб’яднанне «рускіх правінцый» разам з Польшчай у адну дзяржаву.
Змена геапалітычнай сітуацыі, з аднаго боку, стымулявала распрацоўку мясцовымі палітыкамі самых смелых дзяржаўніцкіх праектаў, але, з другога, абмяжоўвала іх у магчымасцях дзяржаватварэння, бо краіны, ад якіх залежала адраджэнне ВКЛ, зыходзілі са сваіх ваенна-стратэгічных мэтаў і прагматычных інтарэсаў.
Змест праектаў. Назва дзяржавы. Згодна з праектамі пачатку XIX ст. і ў пачатку XX ст., захоўваліся ранейшая назва дзяржавы «Вялікае Княства Літоўскае» (або яе некаторая мадыфікацыя) і сталіца ў Вільні.
Характар узаемаадносін з Расіяй. План М. К. Агінскага прадугледжваў злучэнне або ўключэнне ВКЛ у склад Расійскай імперыі, праект Канфедэрацыі ВКЛ разрыў палітычных сувязяў з Расіяй (незалежна ад яе ладу) і збліжэнне з цэнтральнаеўрапейскімі дзяржавамі.
Важную ролю адыгрывалі адносіны расійскай палітычнай эліты: у 1810-я гг. шавіністычныя настроі расійскай
інтэлігенцыі выказваў М. Карамзін. Пад час Першай сусветнай вайны агульнарасійскія палітычныя партыі «рабілі вызначальны ўплыў на расстаноўку палітычных сіл у прыфрантавой Беларусі і амаль манапольна ўздзейнічалі на ход і вынікі палітычнай барацьбы па пытаннях нацыянальнадзяржаўнага будаўніцтва ў краі»894.
Тэрыторыя і насельніцтва. Па плану 1811 г. ВКЛ складалася з васьмі губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Падольскай і Валынскай разам з акругамі Беластоцкай і Тарнопальскай з насельніцтвам 8 млн чалавек.
Канфедэрацыя ВКЛ стваралася на занятых нямецкімі войскамі тэрыторыях Літвы, Беларусі (заходняй) і Курляндыі. Гэта губерні Віленская, Ковенская, Гродзенская, частка Мінскай, Сувалкаўская, частка Курляндскай. Тэрыторыя мела плошчу 112 тыс. кв. км, сваімі межамі і абрысамі нагадвала ВКЛ 1793-1795 г. Тут пражывалі 3 млн чалавек895, з якіх амаль палову (каля 1,5 млн) складалібеларусы896. Не перакрэсліваліся магчымасць пашырэння новай дзяржавы на ўсход.
Органы ўлады і кіравання. На чале ВКЛ паводле плана 1811 г. стаяў імператарскі намеснік, якога прызначаў расійскі імператар. Пры намесніку і пад яго старшынствам стваралася Адміністрацыйная рада кіравання, падзе леная на дэпартаменты. Усе сябры Рады прызначаюцца імператарам. Дзейнічаюць уласны Сенат і Вярхоўны трыбунал. Пасады ў дзяржаўным кіраванні могуць замяшчацца толькі ўраджэнцамі ВКЛ. Для кіравання справамі ВКЛ у Пецярбургу пад непасрэдным распараджэннем імператара і пад кіраўніцтвам аднаго з міністраў ствараецца Літоўская канцылярыя.
Вышэйшым органам улады Канфедэрацыі ВКЛ планаваўся сейм, абіраны на аснове агульных, роўных, простых і тайных выбараў.
Заканадаўства. Па праекту 1811 г. захоўваўся Статут ВКЛ, адрэдагаваны і адаптаваны да расійскага заканадаўства.
894 Снапкоўскі У.Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2: Ад канца
XVIII да пачатку XXI ст. Мінск: БДУ, 2004. С. 68.
896 U Wilni і wakolicach П Homan. 1916. 7 listapada. S. 2.
896 Щавлинский Н.Б. Белорусское национальное движение в в годы первой мировой войны (1914-1918 гг. Минск: РИВШ БГУ, 2001. С. 19.
Адноўленай Рэчы Паспалітай меркавалася надаць канстытуцыю, прыбліжаную да канстытуцыі 3 мая 1791 г.
Нацыянальнае пытанне. Мовай справаводства праект 1811 г. абвяшчаў польскую. Праект 1915-1916 гг. забеспячваў роўныя правы ўсім нацыям, якія жывуць на тэрыторыі ВКЛ.
Этнанацыянальны аспект праектаў. Праекты адраджэння ВКЛ вынік усведамлення сваёй адметнасці ад Польшчы. Праект М. К. Агінскага можна разглядаць праявай ліцвінскага сепаратизму (адносна Полыпчы), хоць палякі ўспрымаліся як браты і аднадумцы, а ВКЛ меркавалася адрадзіць як асобную дзяржаву (з усімі яе атрыбутамі), аднак у федэратыўнай сувязі з Полыпчай у складзе Рэчы Паспалітай. У развіццё свайго плана М. К. Агінскі з прыхільнікамі планавалі далучыць Варшаўскае княства да адроджанага ВКЛ і, такім чынам, менавіта з ВКЛ пачаць аднаўленне Рэчы Паспалітай. У праектах 1915-1916 гг. унія з Полыпчай не разглядалася.
Праект 1915-1916 гг. можна лічыць праявай беларускага «інтэрнацыяналізму» у той час, як літоўцы хацелі стварыць монанацыяна льную літоўскую дзяржаву, беларусы трыма ліся за традыцыю поліэтнічнага ВКЛ. Тэты праект з’яўляецца выяўленнем беларускай нацыянальна-дзяржаўнай ідэі, бо планавалася стварэнне поліэтнічнай дзяржавы з дамінацыяй беларускага этнасу.
Характар узаеліаадносінаў паміж народаміспадкаёмцамі ВКЛ і Рэчы Паспалітай, у тым ліку што датычыць супольнай спадчыны ВКЛ. Для пачатку XIX ст. характэрна адзінства дзеянняў спадкаемцаў Рэчы Паспа літай і ВКЛ пры наяўнасці, аднак, пэўнага «літоўскага сепаратызму».
За стагоддзе, якое прайшло пасля Венскага кангрэса 1815 г., змяніўся характар узаемаадносін паміж народаміспадкаёмцамі ВКЛ. 3 пачаткам нацыянальных рухаў, асабліва пасля паўстання 1863 г., адбываецца разыходжанне інтарэсаў спадкаемцаў ВКЛ. У першай чвэрці XX ст. спадчына ВКЛ (тэрыторыя, сталіца) пераўтвараецца ў дадатковы фактар палітычнай канкурэнцыі ў змаганні за дзяржаўнае самасцвярджэнне, у тэрытарыяльныя і нацыянальныя прэтэнзіі з боку бліжэйшых суседзяў, якія ўяўлялі тады для Беларусі ці не большую пагрозу, чым Германія і Расія.
Ступень рэалізацыі ідэі. Нягледзячы на шматлікія спробы адраджэння ВКЛ, рэальна ажыццявіць гэту ідэю
ўдалося толькі аднойчы на некалькі месяцаў 1812 г. Праўда, з вялікай доляю скепсісу можна казаць, што гэта ўдалося зрабіць самім ліцвінам. Болып справядлівым будзе прызнаць, што гэта Напалеон добра разыграў «літоўскую» карту ў сваёй геапалітычнай «гульні».
Бачнасць пачатку адбудовы ВКЛ у канцы 1918 г. стварыла дзейнасць МБС ва ўрадзе Рэспублікі Літва і ўваходжанне ў яе склад Гродзенскай губерні.
У абодвух выпадках гэта было толькі ілюзіяй адраджэння ВКЛ. Створанае Напалеонам ВКЛ мела атрыбуты дзяржаўнасці (тэрыторыю, межы, органы ўлады, войска), але эканамічнай і палітычнай самастойнасцю не валодала. Канфедэрацыя ВКЛ была хутчэй тактычным крокам, праз які і літоўцы, і беларусы спрабавалі вырашыць свае палітычныя мэты без эскалацыі канфлікту.
Прычыны няўдачы праектаў аднаўлення ВКЛ агульныя для абодвух перыядаў: 1. Носьбіт ідэі — эліта — не змагла кансалідаваць вакол ідэі вяртання гістарычнай дзяржаўнасці большасць народа. У 1917-1918 гг. быў аддадзены прыярытэт сацыяльным інтарэсам над нацыянальна-дзяржаўнымі. Не было адзінства ў асяроддзі самой эліты. 2. Абумоўленая слабасцю ўнутранага патэнцыялу арыентацыя на замежныя сілы, якія мелі ў Беларусі ўласныя геапалітычныя інтарэсы і доўга тут не затрымліваліся (напалеонаўская Францыя, кайзераўская Германія). 3. Негатыўныя адносіны да ідэі адбудовы ВКЛ у расійскім грамадстве, якое бачыла ў ёй пагрозу цэласнасці Расійскай імперыі. 4. Фатальнае ў гэтым сэнсе геаграфічнае размяшчэнне Беларусі на мяжы цывілізацый, паміж імперыямі.
Адметныя прычыны правалу Канфедэрацыі ВКЛ: 5. Неўлік досведу папярэднікаў стратэгія і тактыка не зведала прынцыповых зменаў. 6. Рашаючую ролю адыграла разыходжанне інтарэсаў і канкурэнцыя за спадчыну ВКЛ.
Тэрмін, праз які ідэя ВКЛ пасля няўдачы з яе рэалізацыяй адраджаецца зноў, — 15-20 гадоў. Пасля правалу праектаў і спробаў рэалізацыі дзяржаўнасці ВКЛ у 1811—1812 гг. носьбіты ідэі яшчэ двойчы змагаліся за ВКЛ у паўстаннях.
Пытанне працягу дзяржаўнай традыцыі ВКЛ, не ажыццёўленае ў 1915-1918 гг. і, здавался, дэактуалізаванае
ў 1919 г., яшчэ было выкарыстаная балыпавіцкай уладай (стварэнне ССРЛіБ), зноў узнята краёвым рухам у 1920-я 1930-я гг. і на непрацяглы час было адноўлена ў 1939 г., калі ў Маскве вырашалася пытанне аб прыналежнасці Вільні і Віленскага края, каб на тэты раз быць назаўсёды пахаваным.
Такім чынам, перыяд 1915—1918 гг. мае з перыядам 18051815 гг. падабенства міжнароднай сітуацыяй і вастрынёй пастаноўкі дзяржаўна-нацыянальных пытанняў, калі дасягала апагею «канцэнтрацыя» на адзінку часу праектаў; мысліцеляў і палітыкаў, у іх задзейнічаных; меў месца высокі палітычны ўзровень іх абмеркавання і настойлівасць намаганняў па ўвасабленню ў жыццё. Эвентуальный дзяржавы, згодна з праектамі 1811 г. і 1915-1916 гг., мелі ранейшую назву, сейм у Вільні, уласныя органы ўлады і кіравання, сваю армію, але розніліся тэрыторыяй, насельніцтвам і знешнепалітычнай арыентацыяй. Тое, што па прашэсці стагоддзя змест, сутнасць праектаў, формы спробаў ажыццяўлення праектаў не змяніліся, пацвярджае прывабнасць ВКЛ як феномену гістарычнай памяці (дадатак 36). Але краіны-спадкаемцы не змаглі выстаяць перад выклікам часу, якім стаў рух за незалежныя монанацыянальныя дзяржавы. Так, агульная сталіца Вільня, якая аб’ядноўвала ў пачатку XIX ст., у пачатку XX ст. стала фактарам канкурэнцыі паміж Літвой, Беларуссю, Польшчай.
4.	Канкурэнцыя правапераемнікаў ВК/1 за яго па/іітычную спадчыну (1918 -1920 гг.)
3 утварэннем Літвой уласнай дзяржавы беларускія палітыкі не паставілі кропку на канцэпцыі стварэння дзяржавы на аснове палітычнай традыцыі ВКЛ, як традыцыйна лічыцца ў гістарыяграфіі. Ухваленая на Беларускай канферэнцыі ў Вільні 25-27 студзеня 1918 г., гэта ідэя значна пашырыла кола прыхільнікаў. Абвяшчэнне незалежнасці Літвы ВВР вітала як «першы крок да ажыццяўлення адвечнага імкнення беларускага народу да аднаўлення свабоднага і самастойнага Вялікага Княства Літоўскага ў яго гістарычных межах — злучанай Літвы і Беларусі»897. У той жа час беларускія палітыкі
897 Ціхаміраў А. Беларуска-літоўскія дачыненні ў 1914-1920 гг. П Спадчына. 2000. № 5-6. С. 9.