Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
На пачатак XX ст. прыйшліся наступныя праекты: 1) Праект-канцэпцыя Канфедэрацыі ВК Л і пад яго рэа лізацыю аднайменная міжнацыянальная арганізацыя ў Вільні (канец 1915 першая палова 1916 г.); 2) Ковенскі праект ВКЛ з дзвюма аўтаномнымі тэрыторыямі (Літва і Латвія) і правам Беларусі далучыцца па правах трэцяй аўтаноміі (пачатак 1916 г.); 3) Праект Злучаных Штатаў Беларусі, Літвы, Латвіі і Украіны (Балтыйска-Чарнаморскага саюза), абгрунтаваны ў чэрвені 1916 г. А. Луцкевічам; 4) Літоўска-беларуская палітычная платформа для нямецкіх уладаў (студзень 1917 г.); 5) Мемарандум канцлеру Германіі (А. Луцкевіч, сакавік 1917 г.); 6) «Праект Е. Чапскага» (кастрычнік-лістапад 1918 г.); 7) Краёвая канцэпцыя дзяржаўнага уладкавання народаў былога ВКЛ (К. Шафнагель, М. Ромер і інш.); 8) Варыянты дзяржаўнасці гістарычнай Літвы, разгляданыя ў 19161918 г. Берлінам (ВКЛ, Літоўскае каралеўства); 9) Дзейнасць з лістапада 1918 г. МБС ва ўрадзе Літвы і да лучэнне Гродзенскай губерні да Літвы на правах аўтаноміі, што стварала ўражанне пачатку рэалізацыі канцэпцыі Канфедэрацыі ВКЛ.
Такім чынам, у пачатку XIX ст. і ў пачатку XX ст. было распрацавана каля двух дзесяткаў найболып вядомых праектаў адраджэння/стварэння дзяржавы на аснове палітычнай традыцыі ВКЛ. На кожны з гэтых перыядаў прыпадае па аднаму рэлізаванаму праекту: «французскі варыянт» ВКЛ 1812 г.; стварэнне ў Літоўскай Рэспубліцы беларускай аўтаноміі з Гродзенскай губерні і дзейнасць МБС своеасаблівага ўрада «гродзенскай аўтаноміі».
Параўноўваючы праекты пачатку XIX ст. і пачатку XX ст., галоўны акцэнт робіцца на плане М. К. Агінскага (вясна 1811 пачатак 1812 г.) г. і праекце-канцэпцыі Канфедэрацыі ВКЛ, рэалізаваць які намагаўся беларускі нацыянальны рух у 1915-1918 гг. у нямецкай зоне акупацыі. Параўнанне гэтых праектаў на прадмет устанаўлення ў іх адметнага і агульнага праводзіцца па наступным крытэрыям: прычына з’яўлення; сацыяльная база; унутраныя і знешнія абставіны распрацоўкі праектаў; адносіны да замежных сіл; месца, якое адводзілася беларускім землям ВКЛ у геапалітыцы імперый, і стаўленне апошніх да праектаў адраджэння ВКЛ; змест праектаў; этнанацыянальны аспект праектаў; характар узаемаадносін паміж народамі-спадкаёмцамі ВКЛ і Рэчы Паспалітай, у тым ліку што датычыць супольнай спадчыны ВКЛ; ступень рэалізацыі ідэі; прычыны правалу праектаў.
Прычына з’яўлення. У аснове змагання за адраджэнне ВКЛ (для пачатку XX ст. можна прымяніць слова «дамаганне») ляжала адна прычына: пошук яго правапераемнікамі шляхоў дзяржаўнага самавызначэння. У першым выпадку калі свая дзяржава нядаўна была страчана, у другім незадоўга да яе ўтварэння. У першым выпадку мясцовымі лідарамі рухала настальгія па страчанай дзяржаве і свайму статусу ў ёй, у другім у болыпай меры нацыянальны прагматычны разлік, узмоцнены запанаваўшым у Еўропе правам нацый на самавызначэнне. Але ў абодвух выпадках мела месца жаданне павярнуць назад кола гісторыі, перанесці мінулае ў будучыню.
Сацыяльная база. Праекты мелі розную сацыяльную базу. Аўтарамі праектаў пачатку XIX ст. выступаюць палітыкі былога ВКЛ: С. Нямцэвіч і Т. Ваўжэцкі, М. К. Агінскі, Ф.-К. Друцкі-Любецкі і інш. За імі стаялі магнаты, шляхта, каталіцкае і ўніяцкае духавенства, студэнцкая моладзь. Гэтапрадстаўнікі першага пакалення нашчадкаў ВКЛ з ліку інтэлектуальнай і палітычнай эліты, якія ў ВКЛ нарадзіліся, атрымалі адукацыю, зрабілі кар’еру. Яны з’яўляліся сведкамі або сучаснікамі руйнавання іх дзяржавы, некаторыя ратавалі яе ў паўстанні 1794 г., а са знікненнем страцілі былыя правы і прывілеі, пасады, уладу, уплывы. Гэта пакаленне было найболып подвергнута сацыякультурнай траўме ад падзей 1794-1795 гг.
У пачатку XX ст. ідэя адраджэння ВКЛ прымае
форму нацыянальных інтэлектуальных праектаў, якія распрацоўваліся беларускай інтэлігенцыяй каталіцкага веравызнання, што паходзіла з асяроддзя дробнай або сярэдняй шляхты, і літоўскай інтэлігенцыяй сялянскага паходжання. Гэта былі прадстаўнікі пятага шостага пакаленняў спадкаёмцаў ВКЛ, у якіх рэаліі 1890-х гг1915 гг. аднавілі сацыякультурны посттраўматычны стан, што пацягнула новы віток канструявання ВКЛ на грунце гістарычнай памяці.
Аўтарамі праектаў пачатку XX ст. былі лідары і ідэолагі беларускага нацыянальнага руху браты I. і А. Луцкевічы, В. Ластоўскі і інш., за якімі стаялі нешматлікія, моцна парадзелыя з начаткам Першай сусветнай вайны ў сувязі з мабілізацыяй у войска і бежанствам інтэлектуальныя сілы заходняй Беларусі, Віленшчыны, хоць гэтыя праекты мелі прыхільнікаў у цэнтральнай Беларусі (3. Варонка і інш.), а таксама на ўсходзе.
У той жа час у абодвух выпад ках вя лікія пласты насельніцтва Беларусі засталіся індыферэнтнымі да ідэі адраджэння ВКЛ, а некаторыя (праваслаўнае духавенства, рускія чыноўнікі і арыентаваная на Расію мясцовая інтэлігенцыя, галоўным чынам, усходу Беларусі) вяртанне мінулага яшчэ і баяліся.
Унутраныя абставіны з’яўлення праектаў. У пачатку XIX ст. перажыванне сацыякультурнай траўмы было моцным, як і настальгія па мінуламу; яшчэ не згасла традыцыя незалежнасці і асабістага гонару за свае ВКЛ-аўскае грамадзянства. Для тых, хто праз стагоддзе звярнуўся да ідэі ВКЛ, гэта традыцыя была ўжо абарвана вынішчэннем і высылкай тых, хто адстойваў яе у паўстанні 1863 г., і прызнаннем пасляпаўстанцкім пакаленнем свайго расійскага грамадзянства. Але ў абодвух храналагічных зразах мела месца перажыванне сацыякультурнай траўмы; жаданне мець сваю дзяржаву; настальгія аб мінулым, якое было рамантызавана літаратурай XIX ст.; наяўнасць лідараў, якія распрацоўвалі планы адраджэння, і прыхільнікаў, гатовых узяцца за іх ажыццяўленне; у рэшце рэшт, прагматычныя інтарэсы — сацыяльныя, эканамічныя, палітычныя, нацыянальныя і іншыя выгоды ад існавання ўласнай дзяржавы.
У пачатку XIX ст., як і ў пачатку XX ст. меў месца перанос мінуўшчыны ў будучыню: разумение неабходнасці змагацца
за дзяржаву, якая загінула, каб яна дала магчымасці для будучага развіцця.
Знешнія абставіны распрацоўкі праектаў. Моцным штуршком стала змена ў Еўропе геапалітычнай сітуацыі ў 1812 г. і 1915 г.
У канцы XVIII 60-я гг. XIX ст. «польскае пытанне», састаўной часткай якога было «літоўскае пытанне», займала важкае месца ў сістэме еўрапейскіх міжнародных адносін. Адраджэнскія памкненні адносна Рэчы Паспалітай і ВКЛ выказваліАнглія,Францыя;мясцовыяпрыхільнікіаднаўлення спадзяваліся таксама на дапамогу Турцыі. Спробы ў 18061815 гг. Францыі, а ў 1914-1918 гг. Германіі змяніць на сваю карысць геапалітычную сітуацыю ў Центральнай і Усходняй Еўропе нараджалі ў вышэйшых кіруючых колах дзяржаўагрэсараў, а таксама ў асяроддзі правапераемнікаў ВКЛ розныя геапалітычныя праекты дзяржаўнага ўладкавання беларуска-літоўскага рэгіёна, у тым ліку ў форме адноўленага ВКЛ. У вайне 1812 гг. іншых варыянтаў і не разглядалася. У падзеях 1915 г. пытанне «гістарычнай Літвы» з унутранага пытання Расійскай імперыі зноў выходзіць на міжнародны ўзровень.
Рэальныя шанцы адраджэння ВКЛ ўзнікалі тады, калі «літоўскае» пытанне з унутранай справы яго спадчыннікаў набывала міжнародны статус. Праект М. К. Агінскага быў распрацаваны напярэдадні вайны, праект Канфедэрацыі ВКЛ калі вайна ўжо ішла. Войны станавіліся каталізатарам ажыўлення ідэі і намаганняў вяртання дзяржаўнасці ВКЛ. У другім выпадку спрыяльныя магчымасці для самавызначэння адкрывала перад нерускімі народамі імперыі падзенне царызму.
Адносіны да замежных сіл. Мясцовыя дзяржаватворчыя сілы выкарыстоўвалі міжнародныя калізіі, што ў пачатку XIX ст. і ў пачатку XX ст. абрынуліся на Расійскую імперыю, якая «праглынула» ВКЛ, для пастаноўкі пытання аб яго вяртанні. Іх шанцы напярэдадні франка-рускай вайны павялічвала саперніцтва паміж імператарамі за беларускую і літоўскую шляхту.
Агульным у праектах была арыентацыя на знешнюю палітычную сілу, якая, здавалася, надавала найбольшыя надзеі на ўваскрашэнне ВКЛ. Пры гэтым, аднак, мелі месца
рознанакіраваныя арыентацыі на супрацьстаяўшыя знешнія сілы. М. К. Агінскі ўзяў курс на Расію, і гэта супала з жаданнем Аляксандра I заручыцца вернападданствам шляхты заходніх губерняў, каб нейтралізаваць яе прафранцузскія настроі перад пагрозай вайны з Францыяй. Другія бачылі болып моцнага пратэктара ў Напалеоне і на яго зрабілі стаўку над час французскай акупацыі Беларусі і Літвы.
У 1915 г. беларускія дзеячы Вільні ўбачылі рэальную сілу, здольную паспрыяць адраджэнню ВКЛ, у кайзераўскай Германіі. Падзел тэрыторыі Беларусі ў 1915 г. нямецкай зонай акупацыі на дзве часткі ўскладняў мясцовым палітыкам пошукі шляхоў дзяржаўнага самавызначэння сваёй зямлі і народа. Таму не дзіўна, што ў Вільні і Мінску ўзніклі розныя праекты іх дзяржаўнага ўладкавання.
Пры гэтым кожны, хто прапаноўваў свае праекты адпаведна Расіі, Францыі або Германіі, намагаўся даказаць, што аднаўленне ВКЛ будзе выгадна для гэтай краіны і Цэнтра льнаЕўрапейскага рэгіёна ў цэлым.
Арыентацыя на замежныя сілы, якія, аднак, на тэрыторыі Беларусі і Літвы доўга не затрымліваліся, з аднаго боку, стварала ілюзію магчымасці выправіць гістарычную несправядлівасць канца XVIII ст., а, з другога, абмяжоўвала мясцовыя дзяржаватворчыя сілы.
Месца, якое адводзілася беларускім землям ВКЛ у геапалітыцы імперый, і іх стаўленне да праектаў адраджэння ВКЛ. Замежныя сілы Францыя ў эпоху напалеонаўскіх войнаў і Германія ў 1915-1918 гг. -«прыбіраліся ў тогу» вызваліцеляў народаў былога ВКЛ, падагравалі іх незадаволенасць існуючымі парадкамі і падавалі надзею на ўвасабленне ў жыццё сканструяванай імі дзяржавы. Але дзяржавы-агрэсары кіраваліся ў сваіх дзеяннях не намерам ашчаслівіць захопленыя народы, а ўласнымі ваеннастратэгічнымі мэтамі, элементам дасягнення якіх разглядаліся беларуска-літоўскія зем лі, найперш у плане выкарыстання іх людскіх і матэрыяльных рэсурсаў. 3 аднаго боку, захопнікі маглі пайсці на стварэнне на гэтых землях залежнай ад сябе буфернай квазі-дзяржавы. 3 другога, тэрыторыя Беларусі з’яўлялася для іх казырнай картай, а ў горшым выпадку разменнай манетай ў дыпламатычным гандлі з Расіяй. У
любым выпадку акупанты былі зацікаўлены ў лаяльнасці мясцовага насельніцтва.
Таму абяцаючы беларусам-ліцвінам адрадзіць іх дзяржаву, Напалеон, кайзер Вільгельм, як і Аляксандр I, вымушаныя лічыцца з мясцовымі настроямі, вялі двайную гульню. Hi Францыя ў 1806-1812 гг., ні Германія ў 1915-1918 гг. не былі зацікаўлены ў стварэнні/адраджэнні на абшарах былога ВКЛ буйнай дзяржавы, якая магла з часам выйсці з-пад іх кантролю.