Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
928 Туронок Ю. Нежеланная республика И Деды: дайджест публикаций о белорусской истории /сост., научн. ред. А. Е. Тараса. Минск: Харвест, 2011. С. 226.
929 Весялкоўскі Ю. Беларусь у Першай Сусветнай вайне (Гістарычны нарыс). Беласток; Лёндан, 1996. С. 200.
ВКЛ»930. Рэхам папулярных да нядаўнага часу адраджэнскіх настрояў прагучала адозва «Да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага», выдадзеная 22 красавіка 1919 г. Ю. Пілсудскім пры ўступленні ў горад931. У гэтай адозве і страце Вільні Масква ўбачыла імкненне палякаў аднавіць гістарычную федэрацыю Польшчы з Літвой і Беларуссю932.
Каментуючы сваю адозву ў лісце за 4 мая 1919 г. да прэм’ерміністра Польшчы Ігнацыя Падэрэўскага, Ю. Пілсудскі скардзіўся, што «і палякі, і ліцвіны, і беларусы аглядаюцца адны на Варшаву, другія на Коўна і Мінск», ён жа, называючы край ВКЛ, «меў на ўвазе гістарычную Літву як цэласць», ліцвіны ж «наследуюць нашым эндэкам». Здаецца, як мяркуе польскі даследчык Ян Відацкі, ніхто акрамя Ю. Пілсудскага аб уваскрашэнні ВКЛ у той момант не клапаціўся933.
Але ажыццявіць сваю федэрацыйную праграму ў час, калі з развалам Расійскай імперыі запанавалі нацыянальныя ідэі з іх мадэлямі дзяржавы, Ю. Пілсудскі не змог, хоць на яго баку была рэальная сіла. Пасля таго, як іншыя партыі адхілілі ідэю федэрацыі, яму нічога больш не заставалася, як кінуць свае сілы на рэалізацыю другой канцэпцый Полыпчы (Рэчы Паспалітай) як нацыянальнай дзяржавы палякаў. Але далучэннем Вільні і яе ваколіц да сваёй дзяржавы, паланізацыйнай палітыкай урад Польшчы аддаў перавагу польскаму нацыяналізму перад федэралісцкай традыцыяй Рэчы Паспалітай. Гэта быў, па вызначэнню Т. Снайдэра, «трыумф мадэрнага нацыяналізму над традыцыйным шматнацыянальным патрыятызмам ВКЛ» — польскія і літоўскія нацыяналісты пахавалі ідэю Ю. Пілсудскага пра адраджэнне ВКЛ934.
Восенню 1919 г. краёвецЧ. Янкоўскі выказаў скепсіс адносна перспектывы аднаўлення ВКЛ. У артыкуле «Пад сцягам Пагоні», апублікаваным у віленскай прэсе, ён сцвярджаў,
930 Снайдэр Т. Рэканструкцыя наций: Полыпча, Украіна, Літва, Беларусь, 15691999; пер. з англ.; навук. рэд. Г. Сагановіч. Мінск: Медысонт, 2010. С. 90.
931 Абрамовіч Л. In Hoc Signo Vinces! П Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 286-287.
932 Туронок Ю. Нежеланная республика // Деды: дайджест публикаций о белорусской истории / сост., научн. ред. А. Е. Тараса. Минск: Харвест, 2011. С. 231.
933 Ostatni obywatele Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego I red. T. Bujnicki; K. StQpmk. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu M. Curie-Sklodowskiej, 2005. S. 32.
934 Снайдэр T. Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва, Беларусь, 15691999; пер. з англ.; навук. рэд. Г. Сагановіч. Мінск: Медысонт, 2010. С. 89-90; 99-100.
што ВКЛ «перастала быць рэальным палітычным фактарам» тады, калі з’явілася «Ausra» Басанавіча і выданні беларускай суполкі «Загляне сонца ў наша аконца», якія прапагандава лі нацыянальную эмансіпацыю сваіх народаў. Прыкладна 25 гадоў таму «ўваскрашэнне Вялікага Княства Літоўскага перастала існаваць як праблема, як палітычная актуальнасць». Яно стала ўжо толькі «рэспектабельным і шанаваным фетышам», «модным і памятным антыкварыятам»935.
Ч. Янкоўскі падверг крытыцы пазіцыю польскіх дэмакратычных сіл, якія «ад імя грамадства адроджанай польскай дзяржавы жадаюць незалежнага дзяржаўнага існавання зямель былога Вялікага Княства Літоўскага» і «ўзнаўлення традыцыйнай сувязі» з ім936. Ужо немагчыма адрадзіць ВКЛ, сцвярджаў Ч. Янкоўскі, а палякі ў Варшаве ў маі 1917 г. «вуснамі прадстаўнікоў усіх нашых партый» ў сумеснай «Дэкларацыі ў справе Літвы» выказвалі жаданне Польшчы «аднаўлення традыцыйнай сувязі з незалежным Вялікім Княствам Літоўскім!»937. Ён выказваў здзіўленне, як тэта «ў годзе Божым 1917-м гаварыць пра незалежнасць суверэннага ВКЛ, якое нават існаваць не можа». Але, канстатаваў, што яшчэ і сёння (восенню 1919 г.) некаторыя ў Польшчы выказваюцца за ўнію з уваскрошаным ВКЛ са сталіцай у Вільні і сеймам938. Як пісаў Ч. Янкоўскі, «нідзе на бязмерных абшарах Белай Русі не ўздымаецца старадаўняя харугва з Арлом і Пагоняй на адным дзяржаўным гербе», а толькі мы тут у Варшаве развяваем тэты сцяг, нягледзячы на «гістарычную рэзекцыю» палякам ад беларусаў і ліцвінаў939.
Уваскрасіць ВКЛ, як лічыў Ч. Янкоўскі, — «значыла бы кінуць у палітычны хаос цяперашніх ліцвінаў і беларусаў, што роўназначна ... злучыць паміж сабою агонь і ваду»940. Ён быў перакананы, што мары аб вяртанні на прасторы Еўропы былой Альгердавай дзяржавы, якія ўсё яшчэ існуюць, з’яўляюцца нерэальнымі і рэалізаваць іх немагчыма. Гэтага не дапусцяць дзве акалічнасці: 1) хуткае даспяванне ў апошнія
935 Jankowski Czeslaw. Pod bander^ Pogoni. 1919 // БАН Л. Ф. 79. Cnp. 749. Арк. 1.
936 Grunberg K. Polskie koncepcje federalistyczne 1864-1918. Warszawa: Ksi^zka i Wiedza, 1971. S. 258-259.
937 Jankowski Czeslaw. Pod bander^ Pogoni. 1919IIБАНЛ. Ф. 79. Cnp. 749. Арк. 1.
938 Тамсама.
939 Тамсама. Арк. 3.
940 Тамсама. Арк. 1.
два дзесяцігоддзі беларускага і літоўскага нацыянальных рухаў, аж да ўтварэння сваіх нацыянальных дзяржаў у межах уласных этнаграфічных тэрыторый; 2) «панічная боязь ліцвінаў адносна істотнага для іх грознага беларускага мора ў выпадку зліцця паміж сабой карэннай Літвы і мясцовай Беларусі»941 (дадатак 45).
Станавілася відавочным, што прыхільнікі адраджэння ВКЛ не дацанілі ролі нацыяналізму. Нават ідэолаг краёвага руху М. Ромер пад уплывам узмоцненых Лютаўскай рэвалюцыяй у Расіі літоўскіх сепаратысцкіх тэндэнцый, якія паступова падрывалі і ламалі ранейшую дзяржаўную канцэпцыю, у 1920 г. прызнаў «праграму ўваскрашэння гістарычнай Літвы ... пазбаўленай рэальных падставаў, бо нельга ўваскрашаць творы, якія паўсталі ў зусім іншых гістарычных умовах, немагчымы для прыняцця ліцвінамі, якія былі б пераважаны колькасна.. .»942.
Праекты, звязаныя з краёвай ідэяй, пацярпелі паражэнне. Яны разбіліся аб рост нацыяналізму народаў былога ВКЛ і іх канкурэнцыю за яго спадчыну, што вылілася ў тэрытарыяльныя канфлікты. Паражэнне руху і яго ідэі тлумачацца іх запозненасцю, агістарычным поглядам на сітуацыю і дзейнасцю насуперак дынаміцы падзей943, непапулярнасцю краёвай ідэі, якой яе носьбіты не змаглі зацікавіць шырэйшыя колы грамадства.
Трэцім і апошнім ударам па канцэпцыі аднаўлення гістарычнай Літвы стаў Рыжскі мірны дагавор 18 сакавіка 1921 г., які падзяліў яе тэрыторыю паміж дзвюма дзяржавамі.
Такім чынам, у пачатку XX ст. дзяржаўна-палітычная традыцыя ВКЛ была актуалізавана краёвым рухам, нацыянальнымі рухамі яго спадчыннікаў, а таксама шэрагам партый сацыял-дэмакратычнай арыентацыі (ППС, БСГ, ЛСДП), якія ўнеслі ў свае праграмы пастулат адраджэння ВКЛ або ўлічвалі гэту традыцыю.
У пачатку XX ст. ідэолагі краёвага руху стварылі
941 Тамсама. Арк. 1.
942 Sawicki J. Michal Romer a problemy narodowosciowe na ziemiach bylego Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Torun: TNT, 1998. S. 96,100,110.
943 Czerep J. Historyczne uwarunkowania dla powodzenia odrodzenia «ideologii krajowej» na pograniczu polsko-bialoruskim w kontekscie europejskim H Acta Albaruthenica. Literatura, j^zyk i kultura: tradycje i nowatorstwo. Warszawa: SOWA, 2009. T. 9. S. 334.
арыгінальную формулу бачання лёсу беларуска-літоўскіх зямель, заснаваную на эмацыйнай сувязі з ВКЛ. Яны заклікалі да адраджэння ВКЛ, упісанага ў новую рэчаіснасць, і да працягу яго лепшых традыцый (найперш талерантнасці і дыялогу паміж народамі і культурамі).
Будучы праціўнікамі «нацыяна льна-адасабленчага» шляху развіцця краю і раздраблення тэрыторыі былога ВКЛ на нацыянальныядзяржавы, краёўцы асуджалі падзел спадчыны ВКЛ (найперш, тэрыторыі, сталіцы, сімволікі) паміж яго правапераемнікамі і, тым болып, прысваенне, манапалізацыю адным з народаў і выступалі за яе захаванне ў цэласнасці. Краёўцы выступілі супраць палітычнай «апекі» Варшавы над іх краем. Іх сепаратызм абапіраўся на гістарычную традыцыю, якая брала пачатак з часоў Крэўскай і Люблінскай уній і атрымала працяг у XIX ст. Краёвая канцэпцыя была арыентавана на будучыню. Лідары краёвага руху не лічылі, што ідэя адраджэння ВКЛ вычарпала сябе, але былі ўпэўнены, што яна мае перспектыву для рэалізацыі.
Аднак краёўцам не ўдалося прышчапіць тэту элітарную інтэлігенцка-шляхецкую ідэю ў масавую ідэалогію. Яна не аказала ўплыву на ход падзей, сустрэлася з сур’езнымі перашкодамі (канкурэнцыя за спадчыну ВКЛ, тэрытарыя л ьныя канфлікты, канфлікты з-за Вільні) і аказалася ўтапічнай.
Пытанне аб палітычнай спадчыне ВКЛ (сама дзяржава, яе тэрыторыя, сталіца, органы ўлады, заканадаўстваіінш.) заняло важнае месца ў нацыянальных рухаў народаў, якія лічылі сябе яе правапераемнікамі: беларускага, літоўскага, польскага і выкарыстоўвалі яе ў сваіх нацыянальных інтарэсах. Цікавасць беларускіх і літоўскіх палітыкаў да пытання рэінкарнацыі ВКЛ абумоўлена аб’ектыўнымі прычынамі: гістарычны, геаграфічны і эканамічны фактары, агульная сталіца, слабасць уласных сіл для дзяржавастваральнай працы, імкненне да трывалага саюза з суседзямі і інш.
Аднак разыходжанне інтарэсаў былых саюзнікаў па ВКЛ па меры фарміравання нацый і нацыянальнага самаўсведамлення, рознае бачанне будучыні народамі гістарычнай Літвы прывяло да канкурэнцыі з-за супольнай палітычнай спадчыны: прэтэнзіі на тэрыторыю ВКЛ, а пазней — і спрэчкі за Вільню. Адышла ў нябыт сумесная барацьба народаў за адраджэнне Рэчы Паспалітай (дадаткі 38,
39). Тым не менш, нацыі краю прадпрымалі спробы дыялогу. Яго найбольш яркай праявай былі з’езды прадстаўнікоў дэмакратычнай інтэлігенцыі літоўска-беларускага краю ў Вільні ў канцы 1904 першай палове 1905 г.
Нацыянальныя рухі сфарміравалі адрозныя падыходы да выкарыстання палітычнай спадчыны ВКЛ. Канцэпцыя гістарычнай Літвы ў літоўскай палітычнай думцы стаяла за працяг дзяржаўнай традыцыі шматэтнічнага ВКЛ у той час, як канцэпцыя этнаграфічнай Літвы трактавала яго як «вотчыну» літоўскага этнасу. Польская федэралісцкая праграма прадугледжвала адбудову ВКЛ і яго аб’яднанне праз новую ўнію з Каронай на ўмовах федэрацыі; а праграма нацыянал-дэмакратаў — інкарпарацыю гістарычнай Літвы ў склад Польшчы. Асабліва трывала пастулат аб неабходнасці вяртання ВКЛ на карту Еўропы прапісаўся ў беларускім грамадска-палітычным руху і палітычнай думцы.