• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    Ідэя аднаўлення ВКЛ, адаптаванага да новых рэалій, дамінавала ў асяроддзі беларускіх арганізацый у зоне нямецкай акупацыі пад час Першай сусветнай вайны, у канцы 1915 пачатку 1918 г. Штуршком для ажыўлення надзеі на вяртанне ВКЛ сталі змена геапалітычнай сітуацыі, абуджэнне нацыянальных рухаў і прынцып права народаў на самавызначэнне, які запанаваў тады ў Еўропе, расійскія рэвалюцыі. Адданасць часткі беларускіх палітыкаў і мысліцеляў гэтай ідэі абумоўлена недастатковай эканамічнай, сацыяльнай, культурнай базай для стварэння монанацыянальнай беларускай дзяржавы, непадрыхтаванасцю беларускага грамадства да незалежнасці, жаданнем пазбегнуць спрэчкі з літоўцамі з-за Вільні.
    Свае асноўныя канцэптуальныя падыходы да стварэння беларускай дзяржаўнасці ў выглядзе адроджанага ВКЛ айчынная палітычная думка сфармулявала на працягу студзеня 1915 чэрвеня 1916 г.: канфедэрацыя двух народаў (Канфедэрацыя ВКЛ) і федэрацыя чатырох народаў (Злучаныя штаты Беларусі, Літвы, Латвіі і Украіны). Наступныя праекты грунтаваліся на ўжо выпрацаванай палітычнай платформе канфедэрацыі або федэрацыі. Яны былі агучаны ў мемарандуме канцлеру Германіі (сакавік 1917 г.), пастанове Беларускай канферэнцыі 25-27 студзеня 1918 г., заяве
    Віленскай беларускай рады 18 лютага 1918 г., на перамовах з літоўскім кіраўніцтвам (27 лістапада 1918 г.) і інш.
    Вылучаюцца тры этапы руху за адраджэнне ВКЛ: 1) восень 1915 першая палова 1916 гг. выпрацоўка асноўных канцэптуальных падыходаў да гэтага пытання; 2) другая палова 1916 1917 гг. пошукі падтрымкі Германіі для хоць бы частковага адраджэння ВКЛ; 3) 1918 г. падтрымка канцэпцыі канфедэрацыі ВКЛ беларускімі арганізацыямі Віленшчыны і Гродзеншчыны (Беларуская канферэнцыя 25-27 студзеня 1918 г.); трансфармацыя ідэі адраджэння ВКЛ у ідэю саюза новых дзяржаў Літоўскай Рэспублікі і ВНР і ілюзія пачатку ажыццяўлення даўняй мары з уваходжаннем беларускіх прадстаўнікоў у склад Тарыбы.
    Пазіцыя беларускага руху ў 1916-1918 гг. у ажыццяўленні канцэпцыі Канфедэрацыі ВКЛ характарызавалася паслядоўнасцю, цвёрдасцю і рашучасцю. Беларускія геапалітычныя праекты ўладкавання рэгіёна на аснове дзяржаўна-палітычнай традыцыі ВКЛ не ўдалося рэалізаваць з-за разыходжання інтарэсаў народаў гістарычнай Літвы, неспрыяльнага развіцця міжнародных падзей, а таксама непадрыхтаванасці тагачаснага грамадства і недахопу сілаўунутранага патэнцыялу і знешняй падтрымкі.
    Пошукі мадэлі дзяржаўнага ўладкавання Беларусі ў гістарычнай форме ВКЛ з’яўляюцца адной з праяў беларускай нацыянальна-дзяржаўнай ідэі, дэманструюць яе значны палітычны і інтэлектуальны патэнцыял. Праекты геапалітычнага ўладкавання беларуска-літоўскага рэгіёна, вылучаныя лідарамі беларускага нацыянальнага руху ў 1915— 1918 гг., з’яўляюцца іх укладам у беларускую палітычную думку XX ст., узбагачэннем арсенала беларускай дыпламатыі, а таксама сведчаннем скачка ў фарміраванні беларускай нацыі, паказчыкам узроўню яе дзяржаўна-палітычнай спеласці яна ўжо ўсвядоміла сябе суб’ектам гістарычнага працэсу і начала ўсведамляць свае палітычныя інтарэсы.
    Перыяд 1915-1918 гг. мае з перыядам 1805-1815 гг. падабенства міжнароднай сітуацыяй і вастрынёй пастаноўкі дзяржаўна-нацыянальных пытанняў, калі дасягала апагею «канцэнтрацыя» на адзінку часу праектаў; мысліцеляў і палітыкаў, у іх задзейнічаных; меў месца высокі палітычны ўзровень іх абмеркавання і настойлівасць намаганняў па
    ўвасабленню ў жыццё. Эвентуальный дзяржавы, згодна з праектамі 1811 г. і 1915—1916 гг., мелі ранейшую назву, сейм у Вільні, уласныя органы ўлады і кіравання, сваю армію, але розніліся тэрыторыяй, насельніцтвам і знешнепалітычнай арыентацыяй. Тое, што па прашэсці стагоддзя змест, сутнасць праектаў, формы спробаў ажыццяўлення праектаў не змяніліся, пацвярджае прывабнасць ВКЛ як феномену гістарычнай памяці.
    Глава 6.
    «Апошнія магікане» гістарычнай Літвы і яе дзяржаўна-палітычная традыцыя ў 20-я сярэдзіне 40-х гг. XX ст.
    1.	Дзяржаўная традыцыя ВК/І у ідэа/югіі позняга краёвага руху (1921-1939 гг.)
    На пытанне, ка лі па літычная думка Беларусі і Літвы цалкам адмовіліся ад намеру стварыць/адрадзіць дзяржаву на аснове гістарычнай традыцыі ВКЛ, у навуцы няма адназначнага адказу. Адны лічаць, што апошні раз такое пытанне ставілася ў паўстанні 1830-1831 гг. Другія сцвярджаюць, што апошняе ўзброенае выступление за тэту ідэю датуецца 1863-1864 гг. Іншыя перакананы, што яна адышла ў нябыт на мяжы ХІХ-ХХ ст. з фарміраваннем літоўскай і беларускай нацый і фармулёўкай імі сваіх нацыянальных ідэй.
    Кропку на намеры аднавіць ВКЛ звычайна ставяць 1918 годам, калі разышліся інтарэсы яго народаў-правапераемнікаў. Ствараючы свае нацыянальныя дзяржавы, яны распачалі канкурэнцыю за спадчыну Княства, найперш яго тэрыторыю і сталіцу. Літва заявіла прэтэнзіі на манапольнае валоданне гэтай спадчынай. Справа дайшла да ваенных дзеянняў паміж былымі саюзнікамі па ВКЛ (захоп Вільні польскім войскам Ю. Пілсудскага ў красавіку 1919 г.). Рыжскі мір 18 сакавіка 1921 г. канчаткова пахаваў (і без таго прывідныя) магчымасці аднаўлення гістарычнай Літвы, падзяліўшы яе тэрыторыю паміж Польшчай і СССР.
    Падзеі 1918-1921 гг. (захоп Вільні войскам Польшчы былога саюзніка па ВКЛ; падзел тэрыторыі былога ВКЛ паміж дзяржавамі па Рыжскаму міру і інш.) нанеслі моцны ўдар па краёвай канцэпцыі аднаўлення гістарычнай Літвы. Аднак, як сведчаць гістарычныя крыніцы, такія мары працягвалі і надалей хваляваць інтэлектуалаў Беларусі і Літвы (дадатак 51) і адышлі ў нябыт толькі з поўным згасаннем краёвага руху.
    Восенню 1919 г. публіцыст і краявед родам з Ашмян Чэслаў
    Янкоўскі даказваў у варшаўскім часопісе «Tygodnik illustrowany», што мары аб вяртанні на прасторы Еўропы былой Альгердавай дзяржавы нерэальныя і рэалізаваць іх немагчыма. Але прызнаваў, што яны ўсё яшчэ існуюць, а гістарычная традыцыя ВКЛ карыстаецца павагай суайчыннікаў, з’яўляецца модным, «рэспектабельным і шанаваным фетышам»944 (дадатак 45). У 1934 г. палітолаг Станіслаў Свяневіч, ураджэнец Дзвінска Віцебскай губерні, пісаў пра «наш культ традыцыі Вялікага Княства Літоўскага», чужы, аднак, для пераважнай большасці польскага грамадства «з тыповай эндэцкай ментальнасцю»945. Нават у 1942 г. польскі пісьменнік, абаронца правоў беларусаў у другой Рэчы Паспалітай Юзаф Мацкевіч абвяргаў пашыранае сцвярджэнне пра ўтапічнасць, састарэласць і непапулярнасць краёвай ідэі адраджэння ВКЛ946.
    Рыжскі мір, яго наступствы абудзілі ў віленскай прэсе дыскусію аб шанцах захавання, працягу ў новых умовах традыцыі гістарычнай дзяржаўнасці і надрыву гэтай традыцыі Рыжскім дагаворам 1921 г. Краёўцы, прадстаўленыя, галоўным чынам, польскамоўным каталіцкім дваранствам і інтэлігенцыяй беларуска-літоўскага краю, стаялі за працяг дзяржаўна-палітычнай і культурнай традыцыі Княства (найперш, талерантнасці, дыялогу паміж народамі і культурамі), асуджалі падзел спадчыны ВКЛ (тэрыторыі, сталіцы, сімволікі) паміж яго правапераемнікамі і выступалі за яе захаванне ў цэласнасці, а таксама супраць палітычнай «апекі» Варшавы над іх краем.
    У абарону дзяржаўна-палітычнай традыцыі ВКЛ у 2030-я гг. XX ст. выступілі краёўцы Л. Хамінскі, К. Скірмунт, С. Свяневіч, Л. Абрамовіч, перакананыяўтым, шточас адбудовы ВКЛ наступіць, а Рыжскі мір толькі адклаў гэту магчымасць на больш позні час, але ніяк не назаўжды947. Праграму-мінімум яны бачылі ў атрыманні аўтаноміі ўсходніх зямель другой Рэчы Паспалітай, праграму-максімум — у абяднанні ўсіх зямель
    94,1 Jankowski Czeslaw. Pod bander^ Pogoni. 1919 // Бібліятэка імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы. Ф. 79. Спр. 749. Арк. 1.
    945 Свяневіч С. Наша пазіцыя// Краевая ідэя: канецХІХ-пачатакХХстагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 269.
    946 Мацкевіч Ю. Ідэя двух франтоў// Краевая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 299.
    947 Ostatni obywatele Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego / red. T. Bujnicki; K. St^pnik. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu M. Curie-Sklodowskiej, 2005. S.145.
    былога ВКЛ у шматнацыянальную дзяржаву, чаго, верылі, дачакаецца наступнае пакаленне.
    Грамадска-палітычны і культурны дзеяч Беларусі і Полынчы Людвік Хамінскі, ураджэнец вёскі Альшэва Свенцянскага навета (цяпер у Мядзельскім раёне), асудзіў падзел беларускага народа паміж рознымі дзяржавамі і ігнараванне яго дзяржаватворчых сіл Полыпчай. На яго думку, выказаную ў артыкуле «Памылкі» (1920 г.), Полыпча дапусціла дыпламатычную памылку-права ліла ў Рызе справу Беларусі, а, захапіўшы Вільню, правальвае справу Літвы, бо «ідэя саюзу народаў, што насяляюць дзяржавы ад Белага да Чорнага мора, пачынаецца на Белай Русі, ідзе праз Літву і Украіну»948.
    Памылкі Рыжскай дамовы, на думку Л. Хамінскага, можна згладзіць скліканнем сейма ў Вільні, які «мог бы ... стварыць ... цэнтр для адбудовы Вялікага Княства Літоўскага» з удзе лам у працы яго рады беларусаў і літоўцаў. Гэты цэнтр павінен стварыць «шырокі вялікалітоўскі арганізм, збудаваны на кантанальнай ці іншай падобнай аснове, чым забяспечвалася б раўназначнасць літоўскага чынніка на захадзе, польскага у цэнтры і беларускага на ўсходзе». Цэнтр павінен гарантаваць свабоду развіцця нацый краю, забяспечыць гаспадарчыя інтарэсы ўсёй яго супольнасці. Полыпча абавязана падтрымаць цэнтр адбудовы ВКЛ у рэалізацыі ім сваіх міжнародных, мілітарных, мытных і камунікацыйных задач і такім толькі чынам яна магла б «вярнуць натуральны ход развіцця падзей на ўсходзе»949 (дадатак 46).
    Публіцыст і гісторык Канстанцыя Скірмунт у артыкуле «Ягелонская ідэя і палітыка на ўскраінах» (1925 г.) назвала падзел зямель былога ВКЛ дзяржаўнай мяжой «выбрыкам новай гісторыі». Яна асудзіла «стваральнікаў Рыжскага міру» за тое, што яны страцілі і растапта лі «выдатную ідэю мінулага і будучыні», створаную ў XIV ст. Ягайлам, Вітаўтам і Ядвігай, Ягелонскую ідэю злучэння ў адной дзяржаве народаў Польшчы, Літвы і Русі950.
    Па словах К Скірмунт, «у сваёй этнічнай і эгаістычнай слепаце» Полыпча бачыць у землях Віленшчыны, Беларусі,
    948 Хамінскі Л. Памылкі II Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 238.
    949 Тамсама. С. 242.