• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    950 СкірмунтК. Ягелонскаяідэяіпалітыканаўскраінах//Краевая ідэя: канецХІХпачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 84.
    Палессі, ва Украіне «толькі... крэсы польскасці», але не бачыць у іх краіны і нацыі і прымусовай паланізацыяй ігнаруе этнічнае абуджэнне народаў951. Такая палітыка пярэчыць даўнейшаму дуалізму, ці дакладней федэралізму Рэчы Паспалітай, на ўсходзе якой доўгі час «трывалі наступствы моцнай, хоць і першабытнай палітычнай будовы даўняй Літвы», і таму «пазбаўляе Польшчу дзяржаўнага права на валоданне гэтымі землямі»952. Калі ў канцы XVIII ст. «сыны ўсходніх зем ляў з тыповымі для сваіх рас і краёў характарамі Касцюшка, Чартарыскія, Любецкі (і шмат іншых) ... як маглі ратавалі закатаваную Рэч Паспалітую», то сёння расчараваныя патрыёты гэтых зямель з усіх сіл абараняюцца ад недальнабачнай польскай «крэсовай палітыкі», бо яна ігнаруе адметнасць іх краю953.
    У 20-30-х гг. XX ст. аднымзпрапагандыстаўкраёвайідэалогіі з яе ідэяй адбудовы Вялікай Літвы стаў юрыст, эканаміст і саветолаг Станіслаў Свяневіч (1899-1997) зДзвінска Віцебскай губерні. Выхадзец з інтэлігентнай дваранскай сям’і патрыётаў ВКЛ і Рэчы Паспалітай (прадзед загінуў у Лістападаўскім паўстанні, дзед з братам удзельнічалі ў Студзеньскім паўстанні), які атрымаў добрую адукацыю ва ўніверсітэтах Масквы, Вільні, Парыжа, Брэслава і Кіля, С. Свяневіч быў яркім прадстаўніком дэмакратычна-федэрацыйнай канцэпцыі дзяржаўнага ўладкавання народаў былой Рэчы Паспалітай на аснове прынцыпу роўнасці і выступаў ад імя прыхільнікаў аўтаноміі ўсходніх зямель другой Рэчы Паспалітай.
    «Памыляецца той, пісаў С. Свяневіч у 1926 г., хто лічыць, што ідэал непадзельнасці земляў былога Вялікага Княства Літоўскага ... — гэта толькі праява пэўных палітычных сімпатый, асабістых прыхільнасцяў летуценнікаў, што ганяюцца за ценямі вялікай мінуўшчыны»954. Гэты ідэал з’яўляецца ўвасабленнем эканамічных інтарэсаў літоўскабеларуска-ўкраінскіх зямель, іх мары пра эканамічны росквіт.
    Знявечанне зямель ВКЛ штучнымі дзяржаўнымі межамі С. Свяневіч абвяшчаў вялікім грахом, які ўчыніла
    951 Скірмунт К. Ягелонская ідэя і палітыка на ўскраінах // Краёвая ідэя: канец XIX-пачатакXX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 83, 86, 87.
    952 Тамсама. С. 87.
    963 Тамсама. С. 87-88.
    964 Свяневіч С. Грахі польскай палітыкі//Краёвая ідэя: канецХІХ-пачатакХХ стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 252.
    незалежная Полыпча адносна гісторыі, супраць ідэалаў мінулага і здаровага сэнсу. Але верыў, што з часам «здаровая палітычная думка», рэальныя эканамічныя інтарэсы перамогуць і з’явяцца спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі краевых ідэалаў. Ён разумеў, што выправіць памылку хутка не ўдасца аб’яднанне гэтых зямель у «адно цэлае пры адначасовай рэалізацыі федэралісцкай праграмы» з’яўляецца «толькі ідэалам на далёкую будучыню, які асвятляе нашу грамадскую і палітычную працу»955. Занепакоены тым, што лозунг стварэння на руінах царызму саюзу народаў былой Расійскай імперыі перахоплівае бальшавіцкая Расія, саветолаг лічыў неабходным ужо цяпер даць краю аўтаномію.
    «Прапагандаваная намі ідэя краёвасці, імкненне да надання літоўска-беларускім землям тэрытарыяльнай аўтаноміі, працягваў у 1928 г. абгрунтоўваць свой праект С. Свяневіч (артыкул «Ідэя краёвасці»), -... з’яўляецца вынікам той асобнасці, якую цяперашнія ўсходнія землі на працягу стагоддзяў ... мелі ў адносінах да Рэчы Паспалітай... . Гэтая асобнасць знайшла сваё ўвасабленне ў іншым уладкаванні Літвы ў параўнанні з усёй Польшчай. ... Фактычна ў выніку далейшага развіцця падзей асаблівасць умоў на землях былога Вялікага Княства Літоўскага ... ў поўным аб’ёме захавала сілу ажно да нашых часоў» 956 (дадатак 47).
    Тры фактары, па меркаванні С. Свяневіча (артыкул «Ідэя краёвасці», 1928 г.), сведчаць «на карысць захавання на літоўскабеларускіх землях краёвасці, іншымі словамі надання ім тэрытарыяльнай аўтаноміі»: гаспадарчы, культурны і гістарычна-палітычны.
    Уся гаспадарка на гэтых землях мае адметную ад Польшчы структуру, і «вядзецца хутчэй у рамках усяго былога Вялікага Княства Літоўскага», у якім яна фарміравалася. Напрамкам чыгуначных ліній, дарог і водных шляхоў, вытворчасцю амаль аднолькавых тавараў, ідэнтычнымі шляхамі экспарту і крыніцамі імпарту беларуска-літоўскія землі і «цяпер складаюць адно цэлае, якое цалкам розніцца ад гаспадарчага аблічча Польшчы», і таму патрабуюць адрознай лініі эканамічнай палітыкі. Не ўкладаецца ў агульнапольскі шаблон культурная асобнасць беларуска-літоўскіх зямель, спецыфічная
    956 Свяневіч С. Ідэя краёвасці // Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 255-256.
    956 Тамсама. С. 255-256.
    індывідуальнасць іх сталіцы Вільні, псіхалагічныя асаблівасці іх жыхароў, таму гэту асобнасць неабходна цаніць і ахоўваць957.
    Аднак «найважнейшым козырам у руках прыхільнікаў ідэі краёвасці ... з’яўляецца гістарычна-палітычны чыннік». Як і пяць стагоддзяў таму, Польшчы і Літве па-ранейшаму пагражае Германія. Яе лозунг «Drang nach Osten» не пахавала сусветная вайна. С. Свяневіч быў перакананы, што дзве магутнасці Германія і Расія, толькі да часу пазбаўленыя моцы ў выніку сусветнай вайны, яшчэ сутыкнуцца ў барацьбе за падпарадкаванне сабе беларуска-літоўскіх зямель. I таму, як заключав саветолаг, «узнікае пытанне аднаўлення Вялікай Літвы з Вільняй, Менскам і Коўнам, Вялікай Літвы, якая з апорай на Польшчу стварала б міжнародную сілу, аб якую разбіваліся б тэрытарыяльныя прэтэнзіі як Нямеччыны, так і Расіі»958.
    Аднаўленне Вялікай Літвы, якая ўключала б гэтыя гарады, упэўнены С. Свяневіч, «мусіць адбыцца раней ці пазней»: «Землі, якія сёння складаюць Ковенскую Літву, Савецкую Беларусь, а таксама Віленшчыну, Наваградчыну і Гарадзеншчыну, складаюць арганічнае цэлае, штучны падзел якога не зможа пратрымацца доўга. Межы, якія аддзяляюць нас дэмаркацыйнай лініяй ад Ковенскай Літвы і ... праз вялікае гістарычнае непаразуменне дзеляць напалову жывое цела беларускага народа, мусяць знікнуць. Менавіта ў гэтым кірунку незалежна ні ад каго працуе жыццё»959.
    Таму ідэя краёвасці, паводле С. Свяневіча, грунтуецца на дзвюх праграмах. Праграма-максімум прадугледжвала «аднаўленне Вялікай Літвы і злучэнне яе ў федэрацыйным саюзе з Польшчай». Першым этапам яе рэалізацыі з’яўляецца праграма-мінімум з галоўнай мэтай наданне беларускалітоўскім землям тэрытарыяльнай аўтаноміі960 (дадатак 49).
    У 1934 г. С. Свяневіч выступіў у прэсе з тлумачэннем пазіцыі віленскага клуба «Бадзяга», які аб’ядноўваў прыхільнікаў краёвай ідэі. Статут клуба, як гаварылася ў артыкуле «Наша пазіцыя», дэклараваў, што ён «за тэрыторыю свайго дзеяння прымае зямлю Вялікага Княства Літоўскага», асяродкам дзейнасці лічыць «насельніцтва, якое жыве на тэрыторыі Вялікага Княства»,
    957	Свяневіч С. Ідэя краёвасці // Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 263-264.
    958	Тамсама. С. 264-265.
    959	Тамсама. С. 265.
    960	Тамсама. С. 266.
    мэтай працы ставіць вывучэнне і культурнае, грамадскае і гаспадарчае збліжэнне народаў былога ВКЛ, а ў перспективе мяркуе стварэнне польска-літоўска-беларуска-ўкраінскай федэрацыі, якая стане часткай «вялікай панеўрапейскай сям’і народаў»961.
    С	. Свяневіч растлумачыў у сваім артикуле разумение краёвай ідэі і значэнне яе падтрымкі ў рэаліях таго часу: «У падмурку краёвай ідэі, якую мы атаясамляем з паняццем Ягелонскай ідэі, ляжыць перакананне, што галоўныя, найболып прынцыповыя сілы, якія вырашалі гісторыю даўняга Вялікага Княства Літоўскага, сёння з’яўляюцца не менш актуальным!, чым былі пяцьсот год таму назад....
    За апошняе стагоддзе шмат што змянілася ў свеце: з’явіліся чыгунка, электрычнасць, аўтамабілі, танкі. Але прынцыповыя элементы нашай сітуацыі застаюцца без змен.... У такіх умовах Ягелонская ідэя не менш, а нават болып актуальная, чым у часы Вітаўта ці Баторыя»962. Гэту ідэю палітолаг намерваўся пашыраць на суседнія землі з Вільні і дзеля гэтага імкнуўся здабыць як мага больпі актыўных прыхільнікаў канцэпцыі адбудовы Вялікай Літвы, якія б падзялялі і разумел! «наш культ традыцыі Вялікага Княства Літоўскага»963 (дадатак 50).
    Польскі гісторык, журналіст і выдавец Людвік Абрамович, звязаны з беларускім грамадска-культурным жыццём у Вільні, сцвярджаў, што ВКЛ не было выпадковым і часовым утварэннем. Прычыны геаграфічнага, эканамічнага, палітычнага і псіхалагічнага характару, якія паклікала яго да жыцця, «і сёння ў значнай ступені не перасталі дзейнічаць». Нягледзячы на штучныя межы, якія парэзалі Літву і Беларусь, яны не перасталі складаць аднаго арганізму і заўсёды, насуперак усім перашкодам будуць імкнуцца (магчыма, несвядома) злучыцца «і стварыць агульнае цэлае ў новай форме»964.
    У 1925 г. Л. Абрамовіч пісаў, што грунтаваная на традыцыях ВКЛ краёвая праграма з’яўляецца не «рэшткавым рэліктам даўно мінулых часоў, ... гістарычнай легендай, ацалелай у га ловах пары летуценнікаў і рамантыкаў», але вельмі рэальнай і сучаснай канцэпцыяй, якая толькі часова, з-за неспрыяльных
    961	Свяневіч С. Наша пазіцыя// Краёвая ідэя: канецXIX-пачатак XXстагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 267.
    962	Тамсама. С. 267-268.
    963	Тамсама. С. 269-270.
    964	Абрамовіч Л. In Hoc Signo Vinces! И Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 288.
    абставін, не знаходзіць прымянення і таму пазбаўлена шырокага ўплыву965 (дадатак 52). Ён верыў, што наступнае пакаленне дачакаецца трыумфу краёвай ідэі, і яна будзе запатрабаванай у шматнацыянальнай дзяржаве, «якой ў будучыні мусіць стаць Вялікае Княства Літоўскае» са сталіцай у Вільні, «якая нарэшце выйдзе з ролі пешкі, лёс якой вырашае хтосьці іншы паводле нацыяналістычных пастулатаў таго ці іншага боку»966.
    Новая геапалітычная сітуацыя ў рэгіёне, створаная аб’яднаннем у 1939-1940 гг. беларускага і літоўскага народаў у адзіныя дзяржавы і іх уключэннем у склад СССР, выклікала новы віток асэнсавання краёвай ідэі і актуалізацыі палітычнай спадчыны ВКЛ. Пра гэта сведчаць апублікаваныя ў 1940 г. артыкулы Зыгмунта Юндзіла «Трагедыя ідэі»967, Зоф’і Абрамовіч «Некалькі слоў па краёвую ідэю» 968, Міхаіла Ромера «Няма Людвіка Абрамовіча»969 і інш.