Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
148.09 МБ
3 вызначальным уплывам масонскіх ложаў з іх заканспіраванасцю звязваецца тайна, якая нават для сучаснікаў ахутвала Канфедэрацыю і кінуты ёй лозунг адраджэння ВКЛ. Ды і гісторыкам аж да канца XX ст. пра іх мала што было вядома. У польскай гістарыяграфіі да сярэдзіны 1990-х г. Канфедэрацыя наогул лічылася фікцыяй, палітычнай інтрыгай, цалкам масонскім праектам і нават ледзь не жартам некалькіх невядомых852.
Часовая рада Канфедэрацыі занялася выпрацоўкай мадэлі дзяржавы, здольнай «дайсці вызвалення Літвы і Беларусі, як дзяржаўнай адзінкі»853 і задаволіць інтарэсы асноўных нацый краю. Гэта мадэль была сфармулявана ва ўніверсале Рады (19 снежня 1915 г.) і яе адозве «Грамадзяне» (16 лютага 1916 г.). Універсалам, выдадзеным на чатырох мовах краю (літоўскай, польскай, беларускай і яўрэйскай), Канфедэрацыя абвясціла пра свой намер стварыць дзяржаву, апелюючы да ўсіх нацый, саслоўяў, арганізацый і да ўсіх грамадзян краю з заклікам да мірнага суіснавання і аб’яднання над лозунгам адраджэння ВКЛ854 (дадаткі 29, 30). Ад імя беларусаў гэты зварот-універсал падпісалі I. Луцкевіч, А. Луцкевіч, Д. Сямашка і В. Ластоўскі.
Адозва «Грамадзяне!» больш дэталёва акрэслівала межы і асноўныя палажэнні палітычнага ладу будучай канфедэрацыі855 (дадаткі 31, 32). У ёй Рада заўляла аб разрыве палітычных сувязяў з Расіяй (незалежна ад яе ладу) і збліжэнні з цэнтральнаеўрапейскімі дзяржавамі, з якімі пасля іх перамогі ў вайне польскія і літоўска-беларускія землі створаць
851 Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. с. 589-590.
852 Ponarski Z. Konfederacja Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego 1915-1916II Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 1998. № 10. S. 57, 59.
803 Hramadziane! 1916 г. И БАНД. Ф. 255. Cnp. 1674. Арк. 2.
854 Унівэрсал Конфэдэраціі Вялікаго Князьства Літоускаго. 1915 г. // БАНЛ.
Ф. 255. Спр. 1673. Арк. 1 адв.
856 Hramadziane! 1916 г. И БАНЛ. Ф. 255. Спр. 1674. Арк. 2.
дзяржаўныя адзінкі ў той ці іншай камбінацыі пры ўмове гарантыі іх самастойнага культурнага і палітычнага развіцця. Болып канкрэтна акрэслівалася тэрыторыя планаванага ВКЛ этнаграфічная Літва і заходняя Беларусь. Не перакрэсліваліся і магчымасць пашырэння новай дзяржавы на ўсход. Сталіцай абвяшчалася Вільня, вышэйшым органам улады сейм.
Гэтыя праграмныя дакументы, у аснову якіх было пакладзена пытанне аб спадчыне ВКЛ, хоць і выдадзеныя нелегальна, выйшлі далёка за межы Обер Оста і дасягнулі Аўстрыі, Швейцарыі, Францыі856.
Некаторыя фрагменты з гісторыі станаўлення, дзейнасці і заняпаду Канфедэрацыі ВКЛ дазваляюць рэканструяваць успаміны і дзённікі ўдзе льнікаў і сведкаў па літычнага жыцця таго часу: Пятраса Клімаса, Юліі Вітан-Дубейкоўскай, Цямаха Шабада і інш. 3 іх даведваемся пра палітычныя сходы віленскіх інтэлігентаў «адносна канфедэрацыі Літвы з Беларуссю» 27 студзеня, 10 лютага, 13 красавіка 1916 г., пра сустрэчы па чацвяргах і пра сутнасць узнятых на іх праблем.
Так, на адным са сходаў I. Луцкевіч сказаў выдатную прамову, «лепшую за ўсіх», пра неабходнасць паўстання дзяржавы ад Чорнага мора да Балтыкі, якая будзе абарончым валам супраць небяспекі з Усходу і з Захаду. На нарадзе 27 студзеня ўсе літоўскія палітыкі выступілі за суіснаванне з Беларуссю, занятай немцамі, якая ў такой форме хоць і небяспечная, але з пункту погляду эканомікі, веры і часткова культуры з’яўляецца блізкай і патрэбнай. На сходзе 10 лютага раскрытыкавалі ўхвалу палякаў, якая сцвярджала, што Літва і Беларусь гэта асобная адзінка, якая аднак не можа быць самастойнай дзяржавай, але толькі далучаная да Польшчы на асновах федэрацыі857.
Але кансалідацыя сацыялістычных і дэмакратычных нацыянальных сіл краю на глебе ідэі адбудовы ВКЛ аказалася з-за змены сітуацыі хуткаплыннай. Праз 2-3 месяцы іх пазіцыі сталі ўсё болып разыходзіцца. 13 красавіка П. Клімас занатаваў у сваім дзённіку: «На сход трупы інтэлігентаў не прыйшлі кампетэнтныя людзі. Падобна (канфедэрацыя) распадзецца», 856 Lopata R. W kr§gu projektow odrodzenia Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego (19151916) II Lituano-Slavica Posnaniensia: studia historica. 2001. Vol. VIII. P. 159.
857 Ponarski Z. Konfederacja Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego 1915-1916 П Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 1998. № 10. S. 58-59; Lopata R. W kr^gu projektow odrodzenia Wielkiego Ksiqstwa Litewskiego (1915-1916) П Lituano-Slavica Posnaniensia: studia historica. 2001. Vol. VIII. P. 164.
і больш пра яе не згадваў858. Відавочнай станавілася згасанне да яе цікавасці з боку літоўскіх палітыкаў адны баяліся, што ў ёй верх возьмуць палякі, другія стаялі за этнаграфічную Літву.
Пачатак пагаршэння ў 1916 г. адносін паміж літоўскімі і беларускімі арганізацыямі з-за амбіцый іх кіраўнікоў, абвастрэнне міжэтнічных адносін (асабліва нольска-літоўскіх), да якога прыклала руку акупацыйная адміністрацыя, хутка зруйнавалі праект віленскай інтэлігенцыі. Але адзін за другім узнікаюць новыя праекты адбудовы ВКЛ, хоць сумесны беларуска-літоўскі праект з’явіўся яшчэ толькі аднойчы.
Удзельнікі Канфедэрацыі недастаткова ўзгаднялі свае крокі. Да таго ж літоўцы Коўна мелі ўласныя планы жадалі ўзяць палітычную спадчыну ВКЛ у свае рукі. Яны стварылі Галоўны літоўскі нацыянальны камітэт, і на арганізаванай ім 6 студзеня 1916 г. разам з латышамі канферэнцыі прынялі «Пастулаты» і «Асновы Канстытуцыі самастойнага ВКЛ». У іх гаварылася, што літоўскі, латышскі і беларускі народы згодна з гістарычнай і нацыянальнай традыцыяй можа паяднаць ідэя манархіі самастойнага ВКЛ з мясцовай дынастыяй. Выказвалася спадзяванне, што пытанне незалежнасці новай дзяржавы вырашыць будучы мірны кангрэс859. Беларускі даследчык А. Сідарэвіч звярнуў увагу на тое, што дакументы гэтай канферэнцыі дэкларавалі добраахвотнае аб’яднанне літоўцаў і латышоў і ўтварэнне незалежнай дзяржавы з дзвюма аўтаномнымі тэрыторыямі, а беларусам прапанавалі далучыцца да яе ў якасці трэцяй аўтаноміі860.
Такім чынам, утварылася двоеўладдзе, і кожны з бакоў Вільня і Коўна прэтэндаваў на кіраўніцтва землямі гістарычнай Літвы. Іх праекты мелі прынцыповыя адрозненні. Рухаючай сілай віленскай Канфедэрацыі былі лібералы, і яны мелі на мэце стварыць федэрацыю з рэспубліканскім ладам, у якой галоўная роля адводзілася Беларусі. Ковенская Канфедэрацыя твор клерыкалаў861 і прадугледжваў рэстытуцыю ВКЛ у форме канстытуцыйнай манархіі з
858 Ponarski Z. Konfederacja Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego 1915-1916 // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 1998. № 10. S. 59.
859 Lopata R. W kr^gu projektow odrodzenia Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego (19151916) // Lituano-Slavica Posnaniensia: studia historica. 2001. Vol. VIII. P. 159.
860 Сідарэвіч А. Канфедэрацыя Вялікага княства Літоўскага // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 4. Мінск: БелЭн, 1997. С. 93.
861 Багалейша С. Канфедэрацыя Вялікага княства Літоўскага: праекты і здзяйсненні // Беларускі гістарычны часопіс. 2005. № 7. С. 16.
аўтаномнымі адзінакамі і галоўнай роллю Літвы. 3. Панарскі назваў гэта чарговым утапічным планам перабудовы Цэнтральнай Еўропы пасля Першай сусветнай вайны862.
Паколькі канцэпцыя Канфедэрацыі ВКЛ захоўвалася, хоць у іншых версіях, 21 мая 1916 г. яе Часовая рада была пераўтворана ў Пастаянную літоўска-беларускую камісію, што, аднак, істотна знізіла яе статус. Летам 1916 г. БНК працягваў перамовы з прадстаўнікамі народнасцяў краю ў духу ўніверсалу Канфедэрацыі. На сваім пасяджэння 4 чэрвеня ён заслухаўсправаздачу А. Луцкевіча аб перагаворах«з літвінамі ў мешанай беларуска-літоўскай Камісіі». Як было запісана ў пратаколе, выяснена, што ніякіх прынцыповых перашкод да сумеснай палітычнай работы «на грунці канфедэрацкай плятформы» няма863.
Аднак станавілася відавочным, што пазіцыі нацыянальных арганізацый усё болып разыходзяцца: літоўцы баранілі этнаграфічную формулу, у той час як беларусы гістарычную і ў літоўскай формуле бачылі жаданне падзяліць беларускія землі864.
Таму літоўская і беларуская дэлегацыі павезлі кожная свой праект дзяржавы на кангрэс нацый у Лазане (27-29 чэрвеня 1916 г.), у якім удзельнічалі 400 дэлегатаў з 23 краін865. Літоўцы прызналі за іншымі народамі ВКЛ права самім вырашаць свой лёс. Пры гэтым, аднак, адмаўлялі ім у праве на палітычную спадчыну ВКЛ у праве апе ляваць да гісторыі. У вачах Еўропы тэта фактычна пазбаўляла беларускую нацыю гістарычнага фундаменту сваю дзяржаўнасць яна ствара ла нібыта з нуля ў той час, як Літва аднаўляла сваю нацыянальную дзяржаўнасць, страчаную са знікненнем ВКЛ866.
Дэлегацыя БНК у Швейцарыі ў складзе I. Луцкевіча і
862 Ponarski Z. Konfederacja Wielkiego Ksiqstwa Litewskiego 1915-1916 //Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 1998. № 10. S. 66.
863 Пратаколыбеларускіх арганізацый. 1916 г. И БАНД. Ф. 21. Спр. 2068. Арк. 14.
864 Гімжаўскас Э. Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915-1923 гг. Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2012. С. 54.
865 Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII пачатак XX ст.) / М. Біч. В. Яноўская, С. Рудовіч [і інш.]; рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і ініп.]. Мінск: Экаперспектыва, 2005. С. 453.
866 Хомич С. Территория и государственные границы Беларуси в XX веке. От незавершенной этнической самоидентификации и внешнеполитического произвола к современному status quo. Минск: Экономпресс, 2011. С. 48.
В. Ластоўскага прадставіла кангрэсу праект«3лучаных штатаў Беларусі, Літвы, Латвіі і Украіны», распрацаваны ў чэрвені 1916 г. А. Луцкевічам у развіццё канцэпцыі Канфедэрацыі ВКЛ (дадатак 33). На змену ідэі адной дзяржавы (ВКЛ) з аўтаномнымі тэрыторыямі ў беларускай палітычнай думцы прыйшла ідэя альянсу незалежных дзяржаў ад Балтыйскага да Чарнаморскага мора. Будучы рэалізаваным, тэты праект мог даць магутную еўрапейскую дзяржаву, змяніць традыцыйны баланс сіл у рэгіёне, вывесці маладыя дзяржавы з залежнасці ад Польшчы, Расіі, умацаваць іх абароназдольнасць і паспрыяць эфектыўнаму аднаўленню разбуранай падчас вайны эканомікі867.
Імкненне Беларусі да дзяржаўнага адзінства з Літвой, Латвіяй і Украінай абгрунтоўвалася ў праекце А. Луцкевіча таксама яе жаданнем мець выхад да Балтыйскага і Чорнага мораў, пазбегнуць спрэчкі з літоўцамі з-за Вільні. У ім гаварылася, што гэта ідэя зрабілася нібы нацыянальным палітычным ідэалам для беларускага свядомага грамадства і з ліцвінамі ўжо ёсць дамоўленасць аб сумеснай палітычнай платформе, заснаванай на канцэпцыі Канфедэрацыі ВКЛ868. Але ва ўмовах, калі палітыкі суседніх народаў выпрацоўвалі канцэпцыі ўласных нацыянальных дзяржаў, ён аказаўся чарговым рамантычным геапалітычным праектам. Літва, Латвія, Украіна, маючы выхад да мора і эканамічна незалежныя ад Беларусі, не мелі такой патрэбы аб’яднання, як яна. Беларускія палітыкі пераацэньвалі значэнне мора і недаацэньвалі імкненне Літвы, Латвіі, Украіны да ўласнай незалежнасці. Да таго ж лягчэй было сфарміраваць невялікую дзяржаўную адзінку, чым ледзь не з нуля ствараць вялізны, цяжка кіруемы дзяржаўны арганізм.