Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
148.09 МБ
796 Пратаколыбеларускіхарганізацый. 1916 г.//БАНЛ. Ф. 21. Спр. 276. Арк. 5-5 адв.
797 Тамсама. Арк. 5 адв.
798 Тамсама. Арк. 6 адв. 7.
799 ЛуцкевічА. Барацьбаза вызваленне; уклад., навук. рэд., пераклады, каментары і прадмова А. Сідарэвіча. Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае
На такі паварот разважанняў А. Луцкевіч адказаў артикулам пад назвай «Уваскросшы праект (аб беларуска-ўкраінска-літоўскім саюзе)»800. У ім ён пісаў, што думка аб такім «трайным саюзе» народаў існавала ў беларускім, украінскім і частцы літоўскага грамадства яшчэ задоўга да сусветнай вайны. Яна мела пад сабой не толькі «ідэйныя пабуджэнні» супольнасць нацыянальных ідэалаў, «але і вельмі рэальныя падставы»: патрэбу змагання з агульнымі ворагамі (Масква і Варшава) і эканамічныя інтарэсы трох краін. Ідэолагі «трайнога саюзу», па словах А. Луцкевіча, лічылі, што тыя ж самыя причины, якія некалі прывялі да стварэння вялізнай дзяржавы ад Балтнйскага да Чорнага мора, не перасталі існаваць і пасля знікнення ВКЛ, і найперш геаграфічнае становішча Беларусі, Украіны і Літвы, супольнасць іх водных артэрыяў, узаемнае дапаўненне прыроднымі багаццямі.
3 начаткам сусветнай вайны, як пісаў А. Луцкевіч, абудзіліся незалежніцкія імкненні народаў і зноў выплыла ідэя «трайнога саюзу». Але тагачасныя «гаспадары палажэння» берлінскія палітыкі паставіліся да яе варожа. Германія баялася стварэння магутнай сілы аб’яднаных народаў і пайшла на іх абасабленне: прызнала незалежнасць Літвы і Украіны, паміж якімі, нібы клін, павінна была ўрэзацца «расійская» Беларусь»801.
Такімчынам, напярэдадні Першай сусветнай вайны беларуская думка мела два асноўныя варыянты бачання палітычнай будучыні сваіх зямель. Адзін з іх быў прадстаўлены краёвай ідэяй і прадугледжваў дзяржаўную незалежнасць або аўтаномію і непадзельнасць гістарычнай Літвы. Даследчык беларускага нацыянальнага руху пачатку XX ст. А. Унучак канстатуе, што для «нашаніўскага кола», якое фактычна стварыла ідэйны падмурак адраджэння беларускай дзяржаўнасці, «безумоўным прыярытэтам з’яўлялася аднаўленне ў нейкай форме Вялікага Княства Літоўскага»802. Другі, пастулат нацыянальнакультурнай аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расіі, быў сфармуляваны ў партыйнай праграме Беларускай сацыялістычнай грамады.
гістарычнае таварыства. 2009. С. 318.
800 Тамсама. С. 318-320.
801 Тамсама.
802 Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і ініп.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. С. 272-273.
Літпоўскія канцэпцыі гістарычнай і этнаграфічнай Літвы. У літоўскім грамадска-палітычным руху пачатку XX ст. сфаміраваліся дзве плыні: незалежнікі і аўтанамісты. Пры гэтым нацыянальная палітычная думка сфармулявала дзве канцэпцыі будучай дзяржавы: Літвы гістарычнай і Літвы этнаграфічнай. Згодна першай канцэпцыі, літоўцы згаджаліся з беларусамі жыць у адной дзяржаве, аднак прэтэндавалі на тое, каб манапольна распараджацца спадчынай ВКЛ. Прыхільнікі другой канцэпцыі атаесамлялі сучасную ім Літву з Літвой гістарычнай і ў адрозненне ад беларускага руху, які захоўваў традыцыі шматнацыянальнага ВКЛ, змагаліся за стварэнне на аснове ВКЛ сваёй монанацыянальнай дзяржавы. Адны літоўскія палітыкі стаялі за этнаграфічную Літву, другія за Літву гістарычную.
Літоўскія палітыкі пачатку XX ст. лічылі Літву адзінай правапераемніцай ВКЛ, хоць у свой час яе тэрыторыя складала невялікую частку гэтай вялізнай дзяржавы, і адмаўлялі беларусам у праве на палітычную спадчыну ВКЛ, г. зн. у праве апеляваць да мінулага і гістарычнай дзяржаўна-палітычнай традыцыі. Такі падыход канчаткова аформіўся і замацаваўся ва ўмовах Першай сусветнай вайны. Атрымлівалася, піто Літва аднаўляла сваю нацыянальную дзяржаву, страчаную са знікненнем ВКЛ. Беларусам жа даводзілася ствараць уласную дзяржаўнасць з самага пачатку, што было непараўнальна болып складана, паколькі пазбаўляла беларускую нацыю гістарычнага падмурку ў вачах еўрапейскіх краін803. Больш таго, літоўскія палітыкі, спасылаючыся на гістарычнае права, уключалі ў склад Літоўскай дзяржавы этнічныя беларускія землі, якія на той час знаходзіліся ў Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай, Сувалкаўскай губернях, а таксама ў Навагрудскім павеце Мінскай губерні804.
Нацыяналістычныя плынь у літоўскім нацыянальным руху расла па меры таго, як узмацняліся праявы польскага
803 Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Іп-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. С. 309.
804 Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. С. 310; Обзор деятельности Польской и Литовской социал-демократической партий. Б. д. И ДАРФ. Ф. 102. Вон. 253. Сир. 120. Арк. 221 адв.
і расійскага шавінізму805. Калі ў 1896 г. літоўскія сацыялдэмакраты выступілі за федэрацыю Літвы з Польшчай806, то ў пачатку XX ст. літоўская інтэлігенцыя ўсведамляла, што палітычная будучыня дзяржаў павінна быць асобнай. Свае палітычныя пастулаты літоўцы адстойвалі, стварыўшы ўласныя партыі, праз агульнарасійскія партыі, ва ўрадзе Расіі, а таксама з дапамогай сваёй эміграцыі, арганізаванай і свядомай, якой беларусы не мелі.
Палітычным ідэалам ЛДП, сфера дзейнасці якой распаўсюджвалася таксама на «ўсю Рускую Літву» (Беларусь), з’яўлялася аўтаномія для этнаграфічнай Літвы з сеймам у Вільні, да якой «могуць далучыцца і суседнія іншародныя часткі па ўзаемнай згодзе, ... правы меншасці гарантуюцца агульнадзяржаўнымі законамі». Афіцыйнай мовай з’яўляецца літоўская, дапускаюцца мясцовыя мовы. Да кампетэнцыі цэнтральнага ўраду імперыі пакідаліся міжнародныя зносіны, мытнае ведамства, макетная справа, абарона дзяржавы807. Лістоўкі ЛСДП у 1905 г. патрабавалі: «...нам не патрэбен толькі адзін сейм усіх нацый у Расіі»808; «Не пакладзём зброі, пакуль не будзе магчымасці літоўскім дэпутатам сабрацца не ў Пецярбургу, а ў Вільні, і тут рашыць,... ці павінна Літва пастарому заставацца пад уладай Расіі або ад яе аддзяліцца»809.
У канцы 1904 г. на палітычную арэну выйшла трупа аўтанамістаў (аўтанамістаў-федэралістаў) прадстаўнікоў дэмакратычных колаў Літвы і Беларусі, якія ў снежні 1904 г. чэрвені 1905 г. арганізавалі ў Вільні міжнацыянальныя кансультацыйныя з’езды і на іх абмяркоўвалі праблемы палітычнай і адміністрацыйнай аўтаноміі Літвы ў межах Расійскай імперыі. На гэтых з’ездах палякі, беларусы, яўрэі выступілі за гістарычную і геаграфічную аўтаномію Літвы, а літоўцы за этнаграфічную. Першыя ў сваіх праектах апелява лі да прынцыпу грамадзянства, другія — да прынцыпу
805 Miknys R. Wilenscy autonomisci і ich projekty autonomii politycznej Litwy w latach 1904-1905 // Lithuano-Slavica Poznaniensia Studia Historica. 2001. T. VIII. S. 102.
806 Wielhorski W. Litwa wspolczesna. Warszawa: Wojskowy Instytut Geograficzny, 1938. S. 61.
807 Обзор деятельности Польской и Литовской социал-демократической партий. Б. д. //ДАРФ. Ф. 102. Воп. 253. Сир. 120. Арк. 202 адв. 204.
808 Тамсама. Арк. 43 адв.
809 Тамсама. Арк. 40 адв.
нацыянальнасці810. Дасягнуць паразумення прадстаўнікам народаў тады не ўдалося. Але гэтыя іх першыя афіцыйныя кантакты распачалі дыялог паміж прыхільнікамі дзвюх канцэпцый Літвы.
Пазіцыя літоўцаў, як сцвярджае Р. Мікныс, стала падставай усіх далейшых непаразуменняў, хоць спачатку іх адстойванне этнаграфічнай Л ітвы не перакрэс ліва ла магчымасці рэа лізацыі канцэпцыі гістарычнай Літвы, тым болып, што этнаграфічная Літва павінна была ахапіць частку Беларусі. Але ў хуткім часе беларусаў (але не іх тэрыторыі) выразна адмежавалі ад Літвы. На нарадах літоўскай інтэлігенцыі, арганізаваных ЛДП у канцы сакавіка пачатку красавіка 1905 г., пытанне аб палітычнай аўтаноміі Літвы ў этнаграфічных межах было пастаўлена па-новаму гаварылася аб федэрацыйнай сувязі Літвы з усімі народамі імперыі. Беларусь! трактаваліся як адзін з такіх народаў, гэта значыць, іх ад Літвы адмежавалі811.
Абгрунтоўваючы аддзяленне этнаграфічнай Літвы ад Беларусі, літоўцы заявілі, што не маюць нічога супраць яе аўтаноміі. Але паколькі беларускі нацыянальны рух яшчэ не выказаў імкнення да аўтаноміі Беларусі, то праграма яе аўтаноміі гэта ідэалізм і фантазія. А горстка беларускай інтэлігенцыі не прэзентуе беларускага народа, паколькі ён яшчэ «не прачнуўся». Беларусь!, на думку літоўскіх дэмакратаў, яшчэ не прайшлі працэс фарміравання на сваёй этнічнай тэрыторыі. У адрозненне ад беларусаў, у літоўцаў дасягненне палітычнай аўтаноміі павінна ўвянчаць канечны этап адраджэння літоўскага народа і працэс фарміравання літоўскай нацыі. Гэтаму найболып адпавядала канцэпцыя Літвы этнаграфічнай812.
Літоўцы небеспадстаўна бачылі пагрозу для свайго нацыянальнага існавання ў канцэпцыі дзяржаўнасці гістарычнай Літвы, у якой яны аказаліся бы ў ролі нацыянальнай меншасці. Таму яны апелявалі да права народаў на самавызначэнне і, кіруючыся нацыянальным інтарэсам, стаялі на пастулаце нацыянальнай дзяржавы, які таксама дазваляў прывязаць да традыцыі даўняй дзяржаўнасці813.
810 Miknys R. Wilenscy autonomisci і ich projekty autonomii politycznej Litwy w latach 1904-1905II Lithuano-Slavica Poznaniensia Studia Historica. 2001. T. VIII. S. 108.
811 Тамсама. S. 108-110.
812 Тамсама. S. 111.
813 Тамсама.
Пад канец 1905 г. літоўскі рух выступіў ужо як значная сіла ў палітычнай сферы814. З’езд у Вільні 21-22 лістапада 1905 г., які сабраў болып за 2000 прадстаўнікоў ад усіх партый Літвы, выступіў за яе аўтаномію з урадам у Вільні і федэрацыяй з суседнімі народамі815. 15 снежня 1905 г. трупа літоўскіх дзеячаў прапанавала Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі вызначыцца адносна пытання аўтаноміі Літвы816. З’езд літоўцаў Амерыкі 22 лютага 1906 г. выказаў гатоўнасць сваю знішчаную дзяржаву адрадзіць і рашучасць яе забраныя атрыбуты і скарбы вярнуць. З’езд зрабіў заяву, каб іх народу, «які яшчэ не забыў часы неза лежнасці, ка лі... мелі сваё войска і грошы, свой сейм, Універсітэт», усё гэта было вернута, а таксама былі вернуты канфіскаваныя маёмасці манастыроў і памесцяў, лясы817. Прадстаўнікі ЛСДП у Дзяржаўнай думе патрабавалі для свайго краю палітычнай аўтаноміі з мясцовым сеймам, пры якой «усе літоўскія народнасці і мовы маюць роўныя правы»818. Першая сусветная вайна наблізіла ажыццяўленне гэтых патрабаванняў.