• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    Глава 5.
    Эвалюцыя падыходаў да палітычнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў 1904-1920 гг.
    1.	Вызначэнне народамі-нашчадкамі ВК/1 сваіх пазіцый адносна яго па/іітычнай спадчыны ў 1904-1914 гг.
    Дзяржаўная традыцыя Вялікага Княства Літоўскага ў ідэалогіі краёвага руху пачатку XX cm. Сфарміраваная на аснове сентымента* да гістарычнай традыцыі Вялікага Княства Літоўскага краёвая ідэя культурны і палітычны феномен Беларусі і Літвы першай паловы XX ст. Заснаваная на гістарычнай свядомасці, памяці і эмацыйнай сувязі з ВКЛ, яна з’явілася ў час вялікіх узрушэнняў і грамадска-палітычных пераўтварэнняў, выкліканых расійскай рэвалюцыяй 19051907 гг. Але яе вытокі, звязаныя з адстойваннем дзяржаўнай самастойнасці ВКЛ, сягаюць у далёкае мінулае.
    Вытокі краёвай ідэі яе прыхільнікі выводзілі з часоў вялікага князя Вітаўта, які стварыў паміж Кракавам і Масквой асобны дзяржаўны арганізм з Літвы і Беларусі. Таму ідэю стварэння, абароны, а потым і аднаўлення «самастойнай дзяржаўнасці над знакам Пагоні» называюць Вітаўтавай ідэяй, якая адрозніваецца ад Ягелонскай ідэі акцэнтам на суверэнітэт ВКЛ.
    Вялікі ўплыў на фарміраванне Вітаўтавай ідэі аказаў даўні «літоўскі сепаратизм», які ў грамадска-палітычным жыцці беларуска-літоўскіх зямель пастаянна змагаўся (і спалучаўся) з другой аднолькава моцнай тэндэнцыяй — салідарнасцю інтарэсаў з Полыпчай. Ен выяўляўся ў супраціўленні ліцвінскай шляхты ўсялякім захадам скасаваць унію ВКЛ з Польскім каралеўствам і ператварыць Рэч Паспалітую з польскалітоўскай федэрацыі ва ўнітарную і польскую дзяржаву. Па словах М. Ромера, адчуванне ВКЛ сваёй адметнай палітычнай ідэнтычнасці не насіла характару дзяржаўнага сепаратызму, а было толькі праявай жадання ліцвінскай шляхты захаваць
    * Сентымент эмацыйная ўстаноўка; нерацыянальныя пачуцці і жаданні людзей, якія вызначаюць матывы іх дзеянняў
    выключнадля сябе ўсе выгоды ў краі767. У сучаснайгістарычнай літаратуры для пазначэння палітычных тэндэнцыі асобных частак дзяржавы да самастойнага палітычнага жыцця выкарыстоўваюць тэрмін «партыкулярызм».
    На працягу стагоддзяў Вітаўтава ідэя захоўвала «сваю актуальную жыццяздольнасць», нягледзячы «на вонкавае польска-літоўскае братэрства», а ў XIX ст. «выявіла нечуваную з часоў Вітаўта сілу» ў творчасці А. Міцкевіча768. Ніхто з яго землякоў, як адзначала К. Скірмунт, не саромеўся імя ліцвіна, хоць гаварыў і пісаў па-польску. Тэты наш геній «па-сыноўску любіў Польшчу як ідэйнае і палітычнае цэлае, але выдатна разумеў індывідуальнасць сваёй нацыі і краю; і калі ён называў усе нашыя народы сынамі адзінай Польшчы і ахопліваў іх адной назвай палякаў, то адрозніваў у гэтым сямейным саюзе братоў паміж сабою»769.
    Некаторыя даследчыкі шукаюць генезіс краёвай ідэі таксама ў літаратурнай творчасці У. Сыракомлі, Э. Ажэшкі, чые творы аказвалі сентыментальны ўплыў на іх сучаснікаў, якія не хацелі змірыцца з тым, што ВКЛ ужо няма770.
    У другой палове XIX ст. Вітаўтава ідэя знайшла паслядоўнікаў сярод дэмакратаў (К. Каліноўскі), мела тайных прыхільнікаў у пасляпаўстанцкія часы. У пачатку XX ст. яна, здавалася бы, даўно стаўшая гісторыяй, заявіла аб сабе зноў як мэта на будучыню. Праўда, адрадзілася яна ў змененай форме — у выглядзе лозунга аўтаноміі беларуска-літоўскіх зямель771.
    Адаптаваная да новых гістарычных умоў ідэя «дзяржаўнасці пад знакам Пагоні» выявіліся ў ідэалогіі краёўцаў. Гэта палітычная плынь была прадстаўлена, галоўным чынам, польскамоўным каталіцкім заможным і сярэднезаможным
    767 Sawicki J. Michal Romer a problemy narodowosciowe na ziemiach bylego Wielkiego Ksi§stwa Litewskiego. Torun: TNT, 1998. S. 68, 82.
    788 Гарбачэўскі Ю. Адраджэнне Літвыі польская ідэя// Краевая ідэя: канец XIXпачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 92, 94. 105.
    769 Скірмунт К. Што нам абавязкова патрэбна ў карэннай Літве И Краевая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 65.
    770 Szpoper D. Sukcesorzy Wielkiego Ksi^stwa. Mysl polityezna i dzialalnosc konserwatystow polskich na ziemiach litewsko-bialoruskich w latach 1904-1939. Gdansk: Arche, 1999. S. 51.
    771 Абрамовіч Л. In Hoc Signo Vinces! И Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 286; Абрамовіч Л. Трыццацігоддзе краёвай ідэалогіі // Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 290.
    дваранствам і інтэлігенцыяй беларуска-літоўскага краю, які асацыіраваўся імі з землямі былога ВКЛ, або гістарычнай Літвы. Гэтыя людзі лічылі сябе спадкаемцамі Княства, з павагай ставілася да яго дзяржаўна-палітычных і культурных традыцый і да іх апелявалі ў сваёй дзейнасці. Краёвец, як вызначала яго газета «Przeglgd Wilenski», — гэта жыхар краю, незалежна ад нацынальнай прыналежнасці, які «разумев і адчувае дзяржаўныя традыцыі Вялікага Княства Літоўскага»772 (дадатак 48).
    Мясцовае дваранства (аўтахтоны) небеспадстаўна ўсведамляла сябе самай заможнай, культурнай і адукаванай часткай грамадства краю. Дбаючы аб яго росквіце, развіцці ўсіх яго народаў і культур, дабрабыце ўсіх саслоўяў, дваранства прэтэндавала на тое, каб захаваць свае былыя сацыяльныя і палітычныя пазіцыі і адыгрываць самастойную і дамінуючую ролю ў новых рэаліях пачатку XX ст. Краёвая канцэпцыя (у яе дэмакратычнай і кансерватыўнай плынях) адлюстроўвала гэтыя жаданні і інтарэсы.
    3 другога боку, краёвы рух быў адказам інтэлігенцыі Беларусі і Літвы на рускі шавінізм, з аднаго боку, польскі нацыяналізм, з другога, і літоўскі нацыяналізм, з трэцяга. Датаваны 1917 г. «Мемарыял», што выйшаў з яе колаў, адзначаў факт з’яўлення краёвай праграмы, заснаванай на адмаўленні польскіх палітычных жаданняў адносна Літвы — прадмета спрэчкі паміж Польшчай і Расіяй, пасля ў фармулёўкі ў 1905—1906 гг. у Польскім каралеўстве праграмы аўтаноміі773. Краёвая ідэя з’яўлялася патрыятычным памкненнем значнай часткі карэннага дваранства і інтэлігенцыі супрацьстаяць ператварэнню сваёй зямлі ва ўскраіну Польшчы або Расіі (дадаткі 24-27).
    Краёўцы (Р. Мікныс назваў іх віленскімі аўтанамістамі) у канцы 1904 першай палове 1905 г. паклалі пачатак вялікай дыскусіі адносна праблем і супольнай будучыні беларускалітоўскіх зямель. Іх ідэалогія, якая сумясціла аўтанамісцкія, ліберальныя і інтэрнацыянальныя лозунгі, прынцыпы талерантнасці, роўнасці моў, культур і веравызнанняў краю, выкрышталізоўвалася ў публіцыстыцы Р. Скірмунта,
    772 Талочка У. Пра краёвасць // Краёвая ідэя: канецXIXпачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 275.
    773 Memorial, zlozonyprzezgrupa dziaiaczy litewskich J. E. Panu Prezesowi Ministrow [1917] // БАНД. Ф. 79. Cnp. 828. Арк. 1.
    К. Скірмунт, М. Ромера і інш., знайшла водгук сярод інтэлігенцыі Беларусі і Літвы, карысталася сімпатыяй часткі віленскай прэсы.
    Асабістыя вытокі ўласцівага пака ленню мыс ліцеляў першай чвэрці XX ст. пачуцця «краёвасці» Міхал Ромер раскрыў у аўтабіяграфіі (дадатак 20). Яго бабка нарадзілася ў 1829 г. і паходзіла са шляхецкага роду, які асеў у «этнаграфічнай» Беларусі, на мяжы Вілейскага і Барысаўскага паветаў. Яна неаднойчы тлумачыла свайму ўнуку, што іх род, як і наогул землеўлада льнікі ў Белай Русі, не з’яўляюцца ўласна палякамі, а ле русінамі, і хоць гаварылі па-польску і па л ітычна з Пол ыпчай ўяўлялі адзінства, аднак па крыві і нацыянальнасці ўтваралі асобную супольнасць — рускую. Гэтыя прызнанні бабкі былі «рэхам старой традыцыі, успадкаванай ёй ад папярэдніх пакаленняў»774.
    Але ўжо ў XX ст. яе дзеці і ўнукі, яе акружэнне такіх поглядаў не мелі і русінамі сябе не лічылі. Бабка адчувала анахранізм сваіх сцвярджэнняў, разумела, што нідзе не знойдзе разумения, і таму публічна пра гэта не гаварыла. Ужо на смяротным ложы, калі траціла прытомнасць і ўсведамленне рэчаіснасці, апошнія дні жыцця яна гаварыла толькі па-беларуску. 3 вуснаў маці М. Ромер ніколі не чуў прызнання роду русінамі. Але і ў ёй жыло «глыбокае пачуццё сваёй краёвасці, у значэнні спецыфічнасці літоўскай супольнасці, асобнай ад «Кароны», ці Польшчы і ахопліваючай усю гістарычную Літву, г. зн. Літву і Беларусь»775.
    М. Ромер, які, па словах А. Сма лянчука, у час нацыяна л ьнага адраджэння народаў былога ВКЛ, быццам акумуляваў дух г. зв. «ліцвінскага сепаратызму» часоў Рэчы Паспалітай776, заяўляў: «Мы адкідаем пазіцыю так званых «крэсаў», якая наш край — Л ітву і Беларусь трактуе ў якасці нечых сатэлітаў, ход і развіццё якіх павінны вызначацца законам прыцягнення да пэўнага знешняга цэнтру. Мы, шчырыя і законный грамадзяне Літвы і Белай Русі, павінны адкінуць усялякія тэндэнцыі штучнага палпарадкавання развіцця абодвух нашых краёў патрэбам
    774	Riomeriq seimos aktai [b.d.] И БАНЛ. Ф. 138. Спр. 2262. Арк. 24.
    776	Тамсама.
    776	Solak, Zbigniew. Mi^dzy Polska a Litwa. Zycie i dzialalnosc Michala Romera. 1880-1920. Krakow, 2004. 484 s. (Алесь Смоленчук) [Электронны рэсурс] // Беларускі Гістарычны Агляд. Рэжым доступу: http://www.belhistory.eu/solak-zbigniew-miedzypolska-a-litwa-zycie-i-dzialalnosc-michala-romera-ales-smalyanchuk/. Дата доступу: 22.01.2019.
    сумежных краін»777 (дадатак 21). Фактычна ён паставіў такім чынам праблему палітычнага адасаблення Беларусі і Літвы, вырашэнне якой, аднак, залежала ад падзення абсалютызму ў Расіі і перамогі рэвалюцыі.
    М. Ромер сфармуляваў два галоўныя пастулаты і задачы краёвай ідэі: прынцып асобнасці і палітычнай самастойнасці беларуска-літоўскіх зямель, які адзіны можа забяспечыць нармальнае развіццё краю; раўнапраўе нацый, якія яго насяляюць, «а не захопніцкае паглынанне нацыянальнакультурных элементаў кімсьці адным»778, і агульнае змаганне за інтарэсы краю (дадатак 51). Рэалізацыя гэтых прынцыпаў павінна была прывесці, па меркаванню А. Смалянчука, да фарміравання нацыі дзяржаўнага (грамадзянскага) тыпу і адраджэння ВКЛ як незалежнай дэмакратычнай дзяржавы779.
    Варшаўскіх палітыкаў, што бачылі ў беларуска-літоўскім краі толькі «парафію Кароны», «засценак» кароннай метраполіі, які не павінен выказваць прэтэнзій на некія асобныя правы», асуджаў Р. Скірмунт780 (дадатак 18). Ён папракаў тых мясцовых грамадзян, што прагнулі «польскага нацыяна льнага пашырэння за кошт Літвы і Русі». Р. Скірмунт бачыў небяспеку, якую несла яго краю імкненне «імпартаваць нам грамадска-палітычную думку, акліматызаваць паняткі, што выраслі на іншай глебе, у чужых для нас умовах», калі адны на Карону «нам паказваюць як на нашу радзіму», другім «назва Русі, ужываная таксама расійцамі, замуціла розум»781 (дадатак 16). Вырачыся прэтэнзій трымаць былых саюзнікаў па ўніі «на ланцужку выключна польскай нацыянальнай