• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    «Літоўскі сепаратызм» К. Каліноўскага выявіўся ў жаданні, патрабаванні гарантый свабоднага развіцця народаў былога ВКЛ. Наяўнасць у яго праграме лозунга барацьбы за дзяржаўную самастойнасць Літвы і Беларусі пацвярджаецца яго сучаснікамі. Паплечнікі К. Каліноўскага, які не згаджаўся падпарадкаваць паўстанне ў Літве і Беларусі інтарэсам Варшавы, дзеячы варшаўскага ЦНК (Н. Дзюлеран, Я. Гейштар, О. Авейдэ, Ю. Яноўскі), для якіх Літва і Беларусь былі толькі часткай гістарычнай Рэчы Паспалітай, кінулі яму абвінавачванне ў сепаратизме адносна Польшчы. Аналагічна прадстаўнікі царскай адміністрацыі абвінавачвалі яго ў жаданні адарваць
    Літву і Беларусь ад Расіі. Гісторыкі, блізкія да часу і часта да асобыК. Каліноўскага-В. Ф. Ратч, В. Пшыбароўскі, Б. Ліманоўскі і інш., таксама сцвярджаюць, што ён жадаў бачыць Беларусь і Літву незалежнай дзяржавай, злучанай з Польшчай толькі саюзным дагаворам і палітычнай дружбай. Такім чынам, сучаснікі, якія ведалі К. Каліноўскага і былі да яго блізкія, людзі процілеглых поглядаў і з розных лагераў сыходзяцца ў сцвярджэнні, што ён адстойваў незалежнасць гістарычнай Літвы.
    У праграме К. Каліноўскага гістарычная навука прызнае наяўнасць лозунга барацьбы за дзяржаўную самастойнасць Літвы і Беларусі на аснове гістарычнай традыцыі ВКЛ (У. М. Ігнатоўскі, А. Станкевіч, А. Ф. Смірноў, Г. Кісялёў, працы «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.», «На шляху станаўлення беларускай нацыі: гістарыяграфічныя здабыткі і праблемы» і інш.), хоць у савецкай гістарыяграфіі (I. Лушчыцкі і інш.) тэты лозунг абвяшчаўся рэакцыйным. Сумненні наконт выстаўлення ім патрабавання палітычнай самастойнасці Літвы і Беларусі на аснове дзяржаўнай традыцыі ВКЛ выказваюцца аўтарамі, якія, як правіла, спецыялістамі па паўстанню 1863 г. і біяграфіі К. Каліноўскага не з’яўляюцца.
    Гісторыкам трэба ўлічваць адметнасць дзяржаўнапалітычных ідэалаў нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі і Літве, хоць ён і знаходзіўся «ў цяні» змагання за адбудову Польшчы (Рэчы Паспалітай), а таксама наяўнасць у пачатку 1860-х гг. беларускіх дзяржаватворчых сіл і інтарэсаў, праігнараваных папярэдняй гістарыяграфіяй.
    Глава 4.
    Згасанне грамадска-палітычнай актыўнасці і перадумовы новай актуалізацыі пытання аб адраджэнні Вялікага Княства Літоўскага (1864-1904 гг.)
    1.	Адмова пасляпаўстанцкага пакалення ад намеру вярнуць ВК/1
    Паўстанне 1863-1864 гг. было апошнім значным выступлением за адбудову супольнай дзяржавы беларусаў і літоўцаў у гістарычнай форме ВКЛ. Ваеннае становішча, працяглая паласа палітычнай рэакцыі пасля падаўлення паўстання, рэпрэсіі і рэжым выключных законаў, усталяваныя ў Беларусі і Літве, надоўга выкаранілі ўсе праявы рэва люцыйнай і адраджэнскай дзейнасці. Разгляд мясцовай шляхты як «нядобранадзейнага элемента», яе выцясненне з органаў мясцовай улады, дэкласацыя; аслабленне эканамічных пазіцый сацыяльных вярхоў, якім дэманстравалі, што не яны цяпер гаспадары ў краі; замена чыноўнікаў і настаўнікаў выхадцамі з Расіі; ганенні на касцёл, які падтрымліваў сепаратысцкія памкненні, усё гэта было моцным ударам па тых сацыяльнапрафесійных пластах, якія ў папярэдні перыяд змагаліся за працяг гістарычнай дзяржаўнай традыцыі. Забарона на адкрыццё ВНУ адмоўна адбілася на фарміраванні інтэлігенцыі, а стварэнне выключна рускай і праваслаўнай сістэмы адукацыі разам з дэфармацыяй гістарычнай памяці на аснове сумесі вялікарускай ідэалогіі і заходнерусізма732 перакрывала каналы фарміравання патэнцыйных змагароў за вяртанне ранейшай дзяржаўнасці. Палітыка рэпрэсій і русіфікацыі знішчыла тыя парасткі беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння, якія пачалі з’яўляцца ў 40-50-я гг., надоўга затрымала развіццё вызваленчага руху і новую пастаноўку ім пытання аб формах
    732 Смалянчук А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864-люты 1917г. СПб.: Неўскі прасцяг, 2004. С. 101.
    дзяржаўнага ўладкавання Беларусі. Ён ажывіўся толькі на мяжы 70-80-х гг., калі ў барацьбу ўступіла новае пакаленне рэвалюцыйных дэмакратаў.
    У рэчышчы палітыкі забеспячэння тэрытарыяльнай і дзяржаўнай цэласнасці Расійскай імперыі перарываліся любыя крокі, якія маглі перашкодзіць курсу на ўмацаванне адзінства яе адміністрацыйнай і прававой прасторы. Выклікалі падазрэнні «зборышчы і з’езды без папярэдняга на тое дазволу начальніка», якія адбыліся ў лютым 1868 г. у шматлікіх маёнтках Свянцянскага і Віленскага паветаў, у мястэчку Свір Свянцянскага павета. Як палітычнае злачынства расцэньваўся спеў песні са словамі: «Пачакайце ж, ... Польшча яшчэ не згінэла і не згіне і як была, так і бэндзе»733. Небяспеку ўлады бачылі нават у слове «айчына». У 18661867 гг. Віленскі палявыаўдытарыятразглядаў справу жыхаркі Мінскага павета Хрысціны Савіцкай «галоўнага завадатая і кіраўніцы» спявання пры пахаванні памерлага сваяка псалма, да кожнай страфы якога дадаваліся словы з забароненага палітычнага гімна: «Перад тваім алтаром прыносім малітву: айчыну і вольнасць зрабі нам ласку вярнуць»734.
    Пераследу падлягала ўсё, што нагадвала пра былую дзяржаву, яе славутыя старонкі, катастрофу і барацьбу за выратаванне: распаўсюджванне ў 1876 г. у Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губернях фотаздымкаў з карцін Я. Матэйкі «Прыняцце Стэфанам Баторыем рускага пасольства» і«Падзел Польшчы»735; захаванне ў маёнтку С. Матусевіча у Кобрынскім уездзе кніг пра Т. Касцюшку і паўстанне 1794 г.736; усё гэта прызнавалася злачынстам і каралася.
    У 1860-я гг. цалкам адышло пакаленне, якое нарадзілася ў ВКЛ і за яго змагалася (у тым ліку «апопінія з магікан»
    733 О сборищах и съездах помещиков, а также суждениях о Правительственных распоряжениях. 22 февраля 1868 г. // ДГАЛ. Ф. 419. Воп. 2. Спр. 277. Арк. 2.
    734 О пении возмутительного гимна жителями Минского уезда 4 марта 1866 г.
    1 июля 1866 12 января 1867 г. И ДГАЛ. Ф. 1248. Воп. 1. Спр. 974. Арк. 2, 31 адв., 42.
    735 О продаже торговцами товаров в разнос в Виленской, Ковенской и Гродненской губерниях фотографических снимков с недозволенных в России картин известного польского художника Матейки. 9 февраля 1876 11 ноября 1878 г. //ДГАЛ. Ф. 378. Палітычны аддзел. 1876 г. Спр. 30. Арк. 1.
    736 По представлению Гродненского губернатора от 30 июня 1876 г. за № 4339 о найденных у помещицы Кобринского уезда Стефании Матусевич книгах о польском возстании 1794 и другие. 2 августа 1876-4 декабря 1878 г. // ДГАЛ. Ф. 378. Палітычны аддзел. 1876 г. Спр. 73. Арк. 1-3 адв.
    А. Чартарыйскі, T. Нарбут). Разам з ім паступова адыходзіць у гісторыю і ідэя адраджэння Княства.
    Па меры таго, як гісторыя ВКЛ аддалялася храналагічна, а вобраз яго рамантызаваўся літаратурай, ВКЛ ператвараўся з катэгорыі рэальнай, асязальнай (вось-вось, яшчэ адно намаганне і дзяржава вернецца) у катэгорыю духоўную. Міф пра ВКЛ станавіўся часткай беларускай нацыянальнай ідэалогіі, магутны імпульс развіццю якой даў удзельнік паўстання 1863 г., расчараваны ў яго ідэалах, Ф. Багушэвіч. Перыяд знаходжання ў складзе ВКЛ ён разглядаў «залатым векам» беларускай гісторыі. Я. Карскі ацаніў погляды Ф. Багушэвіча, калі той нагадваў беларусам пра іх сумеснае жыццё з Літвой у мінулым, як сепаратысцкія737.
    Дыяпазон настрояў мясцовай грамадскасці ва ўмовах рэпрэсій і выключных законаў быў шырокім: ад гатоўнасці прыстасавацца да новых умоваў дзеля захавання ўласных эканамічных пазіцый, кар’еры да жадання працягваць узброеную барацьбу. Паўстанцы 1863 г. заставаліся героямі для наступных пакаленняў моладзі. Сярод сацыяльных вярхоў найбольш распаўсюджанымі былі згодніцкія настроі кампрамісу з царызмам.
    Па назіраннях А. Смалянчука, «у апошняй трэці XIX ст. ліцвінства не знікла. У ім нават знайшлося месца для ўспрыняцця тэрыторыі былога ВКЛ у якасці Беларусі і Літвы». Праўда, ліцвінства ў тэты час набыло новыя рысы. «Менавіта як авантуру ацэньвала паўстанне 1863 г. частка шляхты беларускіх і літоўскіх земляў у другой палове 60-70-х гг., якая займала пазіцыі згодніцтва, сцвярджае гісторык. — Такое ліцвінства слаба нагадвала былую прыхільнасць да палітычных традыцый ВКЛ. Яно ператваралася ў праяву рэгіяналізму ў польскім руху»738. Разам з тым, як адзначае гісторык, большасць мясцовай паланізаванай грамадскасці супрацьстаяла выключнаму заканадаўству і «імкнулася адстойваць інтарэсы гістарычнай Літвы, якія не супадалі з польскімі нацыянальнымі інтарэсамі»739.
    У польскай гістарыяграфіі выказваецца наступнае
    737 Карский Е. Ф. Белорусы. Вильна: Тип. А. Г. Сыркина, 1904. Т. 1: Введение к изучению языка и народной словесности. С. 451.
    738 Смалянчук А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі pyx на беларускіх і літоўскіх землях. 1864-люты 1917 г. СПб.: Неўскіпрасцяг, 2004. С. 118.
    739 Тамсама. С. 115.
    палажэнне: прадстаўнікі пасляпаўстанцкага пакалення, якое змірылася з тым, што ВКЛ ужо не вярнуць, першымі ў адрозненне ад пакаленняў 1831 і 1863 гг. з іх імкненнем да ўласнай дзяржаўнасці, прызналі сябе грамадзянамі Расійскай імперыі і выступілі за расійскую дзяржаўнасць і аўтаномію ў ёй. I тэты факт прыналежнасці гістарычнай Літвы да Расіі ўпершыню ў гісторыі быў шырока прызнаны беларускай і літоўскай грамадскай думкай як аснова ўласнай палітычнай ідэалогіі. Тэорыя адбудовы Літвы ў гістарычных межах пераўтварылася ў праект аўтаноміі «утопію» змяніў палітычны рэалізм. Існуе меркаванне, што пастулат аўтаноміі належыць разглядаць як паражэнне ў змаганні за вяртанне сваёй дзяржавы і кампраміс з пераможцам.
    НазменуідэіадраджэнняВКЛпрыходзяцьновыяпалітычныя канцэпцыі, адпаведныя духу часу. Група беларускіх народнікаў у Пецярбургу, якая першай у сваёй нелегальней газеце «Гоман» (1884) артыкулявала нацыянальную суб’ектнасць беларусаў, сфармулява ла пастулат іх дзяржаўнай самастойнасці ў ск ладзе расійскай федэратыўнай дзяржавы. Дзяржаўна-палітычны ідэал гоманаўцаў, для якога характэрна імкненне да саюзу з Расіяй, карэнным чынам адрозніваўся ад шляхецкага. На думку Р. Радзіка, адарвацца ад традыцыйных катэгорый мысленна, у той час яшчэ моцна ўкаранёных у вышэйшых пластах беларускага грамадства, гоманаўцам дапамагло іх сацыяльнае паходжанне яны не былі дваранамі (X. Ратнер і А. Марчанка паходзілі, адпаведна, з купцоў і сялян) і паходжанне геаграфічнае з усходняй Беларусі. Яны не выхоўваліся ў духу «gente Lithuani, natione Роіопі», у болыпасці сваёй былі праваслаўнымі і часцей сутыкаліся з рускай культурай, чым з польскай, і з-за ўдзелу ў рускім рэвалюцыйным руху, і проста таму, што жылі і вучыліся ў расійскай сталіцы740.