• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    У беларускім вызваленчым руху А. Каўка вылучыў па крытэрыю яго самаўсведамлення, арганізаванасці і якаснай эвалюцыі два этапы: пачаткова-падсвядомы pyx «у сабе» пераважна ў межах польскага нацыянальна-вызваленчага працэсу (1794-1863) i pyx «для сябе» са свядомай пастаноўкай уласна беларускіх нацыянальных задач і канчатковай мэты адраджэння беларускай дзяржаўнасці (1863-1918). К. Каліноўскага даследчык называв першым беларускім палітычным дзеячам новага часу, які ставіць, хай спачатку недастаткова выразна і паслядоўна, уласна беларускія («літоўскія») патрабаванні ў агульнапольскім нацыяна льным руху, уключна з ідэяй самастойнасці Літвы-Беларусі ў дэмакратычным саюзе з Полыпчай і Расіяй729.
    Акадэмічная «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.» канстатуе, што «ў час паўстання сярод яго кіраўніцтва дамінавалі ідэі і традыцыі гістарычнай дзяржаўнасці ВКЛ» і што пры вырашэнні тэрытарыяльнага пытання паўстанцы, магчыма, кіраваліся крытэрыем гістарычнай суверэннасці ВКЛ730.
    Вядомыя польскія даследчыкі паўстання С. Кеневіч і Д. Файнхаўз, а таксама Р. Радзік, якія адмаўляюць намер К. Каліноўскага разарваць з Царствам Польскім, разам з тым прызнаюць факт дамаганняў ЛПК да самастойнага кіравання паўстаннем на сваёй тэрыторыі і намеру ў выніку поспеху
    727 Смирнов А. Ф. Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии. М.: АН СССР, 1963. С. 126.
    728 Смирнов А. Ф. Кастусь Калиновский. Минск: Госиздат БССР, 1963. С. 6.
    729 КаўкаА. Беларускі вызваленчы pyx// Спадчына. 1991. № 5. С. 5-6.
    730 Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. С. 224.
    вярнуць Літве палітычную адасобленасць у адносінах да Кароны731.
    Ідэі К. Каліноўскага, сфарміраваныя пад моцнымуплывам рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў, прама або апасродкавана аказалі ўплыў на далейшае развіццё беларускай палітычнай думкі. Яго план стварэння Беларуска-Літоўскай дэмакратычнай дзяржавы законнай спадчынніцы традыцый ВКЛ перанялі і развілі мысліцелі і палітыкі першай чвэрці XX ст. К. Каліноўскі з аднадумцамі сталі важным звяном у ланцугу палітычна-гістарычнай сувязі былога ВКЛ з пазнейшай беларускай нацыяна льна-па літычнай традыцыяй.
    Такім чынам, пытанне аб вяртанні страчанай дзяржаўнасці было галоўным у паўстанні 1830-1831 гг. Шляхта Беларусі падтрымала польскую шляхту ў імкненні адбудаваць Рэч Паспалітую. Паўстанцы апелявалі да шматвяковых сувязяў Літвы і Польшчы і традыцыі сумеснай барацьбы за адраджэнне Рэчы Паспалітай. Пры гэтым пачуццё палітычнага адзінства з Польшай спалучалася ў беларуска-літоўскай шляхты з усведамленнем адметнасці гістарычнай Літвы. Салідарныя з барацьбой польскага народа ліцвіны, тым не менш, браліся за зброю змагацца не за інтарэсы палякаў, а за свае ўласныя, і ў аднаўленні Рэчы Паспалітай бачылі залог вяртання дзяржаўнасці ВКЛ. Сярод гісторыкаў няма адзінства ў адказе на пытанне, як бачыўся паўстанцам Беларусі і Літвы характар будучых палітычных адносінаў зямель былога ВКЛ з адноўленым Польскім каралеўствам. Меркаванні вагаюцца ад сцвярджэння, што пытанне пра адбудову ВКЛ у паўстанні не ставілася, да прызнання падтрымкі лозунга аднаўлення Рэчы Паспалітай сведчаннем змагання за аднаўленне ВКЛ у федэратыўнай сувязі з Польшчай.
    Закрыццё царскімі ўладамі пасля падаўлення паўстання Віленскага ўніверсітэта, ліквідацыя царкоўнай уніі і скасаванне Статута ВКЛ 1588 г., якія засталіся ў спадчыну ад ВКЛ, але перашкаджалі поўнай інкарпарацыі Беларусі і Літвы ў склад Расійскай імперыі, змяніла палітычную, канфесійную, культурную сітуацыю ў рэгіёне. Закрыццё ўніверсітэта разам з перакройваннем межаў Віленскай навучальнай акругі ставіла
    731 Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі: матэрыялы міжнар. навук. канф., Лондан, 27-29 сак. 2014 г. / пад рэд. А. Смаленчука і Д. Дынглі. Мінск: Зміцер Колас, 2015. С. 46.
    былую сталіцу ВКЛ у адзін шэраг з іншымі губернскімі гарадамі імперыі, канчаткова пазбаўляла яе сталічнага статусу. Гэтыя рэпрэсіўныя меры былі ўдарам па важнейшым захаваным яшчэ рэшткам ВКЛ, успрыманым мясцовай інтэлігенцыяй сімваламі цывілізаванасці, велічы і магутнасці Княства; нанеслі абразу патрыятычным пачуццям і памяці аб былой дзяржаўнасці. Знішчэнне яе апошніх атрыбутаў увергла беларуска-літоўскае грамадства ў шокавы стан; перажывалася тымі, хто тэта страціў, хто разумеў маштабы страт, як трагедыя і напаліла сітуацыю ў заходніх губернях. У сярэдзіне XIX пачатку XX ст. пытанне аб вяртанні ўніверсітэта, уніі і Статута неаднаразова ўздымалася спадчыннікамі ВКЛ. Пры гэтым патрабаванні вярнуць Статут 1588 г. у прававое поле беларуска-літоўскіх зямель і ўніверсітэт з’яўляліся неад’емнымі элементам! праектаў адраджэння ВКЛ.
    У 30-50-х гг. XIX ст. пытанне аднаўлення дзяржаўнасці ВКЛ і Рэчы Паспалітай захоўвала актуальнасць у грамадскапалітычным руху Беларусі. Ліцвінскі патрыятызм грамадскіх дзеячаў і мыс ліце ляў з «Дэмакратычнага таварыства», «Братняга саюза літоўскай моладзі», Саюза літоўскай моладзі, а таксама эмігранцкіх эмісараў, хоць яшчэ цалкам падпарадкоўваўся агульнадзяржаўнаму рэчпаспалітаўскаму патрыятызму, але жаданне аднаўлення Рэчы Паспалітай у «гістарычных межах» спалучалася ў іх з намерам вярнуць «літоўска-рускаму народу» самастойны «палітычны быт».
    Пачуццё страчанай Айчыны і клопат пра яе будучы лёс згуртавалі студэнтаў з гістарычнай Літвы, пазбаўленай уласнага ўніверсітэта, у расійскіх універсітэцкіх цэнтрах у зямляцтва «Ogol» («Разам»), у якім над уплывам рускай рэвалюцыйнадэмакратычнай ідэалогіі фарміраваліся плыні «белых» і «чырвоных» у будучым паўстанні, што ставілі агульную мэту адраджэнне дзяржаўнасці, але разыходзіліся ў шляхах і спосабах яе дасягнення. Кансалідацыя ліцвінскай моладзі ў Маскве і Пецярбургу вакол гэтай ідэі асабліва ўзмацнілася на мяжы 50-60-х гг.
    Творчая і навуковая інтэлігенцыя краю рабіла спадчыну знішчанага ВКЛ здабыткам гісторыі, літаратуры, паэзіі. Моцны ўплыў на фарміраванне патрыятычнай грамадскай думкі аказвала мастацкая літаратура і публіцыстыка 20-50-х гг. XIX ст., у тым ліку нелегальная. Яна абуджала гістарычную памяць і ўсяляла веру ў здольнасць суайчыннікаў вярнуць
    страчаную дзяржаўнасць, мабілізавала на змаганне. Моцны грамадскі рэзананс мелі творы А. Міцкевіча, прасякнутыя ліцвінскім патрыятызмам. Недарэмна царызм пераследаваў такую літаратуру.
    Усведамленне вартасці свайго мінулага, разумение маштабаў стратаў, панесеных у 1795 г., і думкі аб вяртанні забранага вярэдзіла гістарычная навука. Надзвычайную палітычную актуальнасць набыла ў тых умовах гісторыя ВКЛ і Рэчы Паспалітай, іх даследаванне і выкладанне. Літаратура рамантызавала, а гістарычная навука ідэалізавала гісторыю ВКЛ. Улады супрацьпаставілі гэтаму навязванне беларусам комплексу негістарычнай нацыі, пазбаўленай традыцый уласнай дзяржаўнасці, што мела наступствам адмову ад дзяржаўна-гістарычнай спадчыны ВКЛ як уласнай. Разам з тым захаванне такіх знешніх атрыбутаў ВКЛ, як сама назва «Літва», ужываны мясцовымі жыхарамі выраз «забраны край Літоўскі», злучаныя гербы Літвы і Полыпчы на Вострай браме ў Вільні жывілі сепаратысцкія настроі ў краі.
    У параўнанні з паўстаннем 1831 гг. у грамадска-палітычным руху Беларусі першай трэці 1860-х гг. болып выразна прагучала патрабаванне дзяржаўнасці беларуска-літоўскіх зямель. Грамадска-палітычныўздым народаў былога ВКЛ адрозніваўся ад вызваленчага руху ў Польшчы, акрамя сацыяльнай спецыфікі, такой пастаноўкай нацыянальна-дзяржаўнага пытання, якая прадугледжвала дасягненне пасля перамогі паўстання незалежнасці гістарычнай Літвы як самастойнай дзяржавы або ў федэратыўным саюзе з Польшчай. Жаданне вярнуць Літве палітычную адасобленасць у адносінах да Кароны характэрна не толькі для лагера «чырвоных», але і «белых».
    У новай гістарычнай сітуацыі адраджэння легальных форм грамадскага жыцця ў Расійскай імперыі і ўздыму народаў былой Рэчы Паспалітай у пачатку 1860-х гг. палітычна актыўная шляхта Беларусі і Літвы, што склада «белае» крыло апазіцыі царызму, прыйшла да ідэі аднаваць Вялікае Княства Літоўскае як аўтаномную дзяржаўна-палітычную адзінку ў складзе імперыі і спрабавала дамагчыся сваіх дзяржаўна-палітычных ідэалаў з дапамогай рэформ. Выразнікамі інтарэсаў шляхты былі прадвадзіцелі дваранства: магілёўскага-Я. Богуш, гродзенскагаВ. Стражынскі, мінскага А. Лапа, а таксама заснавацель Літоўскага Земскага Крэдытнага Таварыства А. Аскерка. Яны
    аж да паўстання шукалі пагаднення з царызмам на прадмет стварэння мясцовай адміністрацыі, аднаўлення дзеяння Статута ВКЛ, адкрыцця Віленскага ўніверсітэта, стварэнне Крэдытнага і Земляробчага таварыстваў, вяртання ўніяцкай веры і да т.п. Але аўтаномія Беларусі і Літвы не ўкладвалася ў дзяржаўнае рэчышча расійскага самадзяржаўя, якое перыравала ўсялякія намеры аслаблення і расчлянення імперыі і жорстка пакарала лідэраў грамадскай думкі, якія дамагаліся аўтаноміі для свайго краю і вяртання забраных атрыбутаў Княства мірным шляхам. Паўстанне 1863 г. апошняя спроба беларускай і літоўскай шляхты ўзброеным шляхам адрадзіць інстытуты і традыцыі страчанай дзяржавы.
    Вызваленчы рух 1861-1863 гг. у Беларусі і Літве нельга разглядаць як другарадны эпізод барацьбы за «гістарычную» Полыпчу. Змаганне за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. не супярэчыла імкненню беларусаў і літоўцаў да аднаўлення ўласнай дзяржаўнасці на аснове гістарычнай традыцыі ВКЛ. Таму дзеянні К. Каліноўскага пры ўсім яго «літоўскім сепаратизме» не трэба ўспрымаць як спробу разарваць адносіны з Царствам Польскім і ідэяй барацьбы за вяртанне Рэчы Паспалітай.
    К. Каліноўскі выказаўся за «самарондства» і ўтварэнне самастойнага ўраду для Літвы і Беларусі, якія трактаваліся ім як гістарычная і культурная цэласнасць. Жаданне самастойнасці гістарычнай Літвы ў федэрацыі з Польшчай, разам з разыходжаннем па арганізацыйных пытаннях і спосабах вядзення барацьбы, выявілася ў канфлікце Віленскага паўстанцкага цэнтра з варшаўскім ЦНК, у цвёрдасці і рашучасці, з якой ЛПК дамагаўся раўнапраўя ва ўзаемаадносінах з Варшавай.