• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    Моцны імпульс для налітычнай дзейнасці на абшарах былых ВКЛ і Рэчы Паспалітай далі канферэнцыя рэвалюцыйных і ліберальных партый Расіі ў Парыжы 30 верасня 2 кастрычніка 1904 г. і першы з’езд дзеячаў земстваў Расіі 6-9 лістапада 1904 г. Канферэнцыя асудзіла царскую палітыку нацыянальнага прыгнёту і выказалася за права самавызначэння народаў. З’езд выступіў за пашырэнне мясцовага самакіравання на ўсю імперыю757.
    Адукаванае грамадства заходніх губерняў адчула, што ўрад вагаецца і гатовы пайсці на нейкія рэформы. У Варшаве, Вільні цэнтры літоўскага і беларускага нацыянальных рухаў адбываліся шматлікія сходы інтэлігенцыі. На іх абмяркоўваліся патрэбы народаў краю, выпрацоўваліся розныя праграмы дзеянняў. Побач з праблемамі Фінляндыі (парушэнне яе канстытуцыйных правоў) і Полыпчы (пошук новых шляхоў атрымання незалежнасці і ідэя палітычнай аўтаноміі Каралеўства Польскага), востра ўзнятымі іх палітычнымі сіламі ў 1904-1905 гг., выходзіла тады на «свет Божы» і пытанне будучыні Беларусі і Літвы. Праўда, як слушна заважыў Р. Мікныс, зрабіць пытанне іх палітычнай аўтаноміі прадметам афіцыйных палітычных дэбатаў было вельмі цяжка, непараўнальна цяжэй, чым праблем Полыпчы і Фінляндыі. Катэгарычную настроенасць супраць самой пастаноўкі пытання
    757 Василевский (Плохоцкий) Л. Современная Польша и ее политические стремления. СПб.: Тип. Общества «Общественная польза», 1906. С. 198; Miknys R. Wilenscy autonomisci i ich projekty autonomii politycznej Litwy w latach 1904-1905 // Lithuano-Slavica Poznaniensia Studia Historica. 2001. T. VIII. S. 100.
    аб самастойнай Беларусі-Літве мелі кіруючыя колы Расіі, якія прызнавалі былую тэрыторыю ВКЛ «спрадвечна рускай зямлёй». Справу ўскладнялі галасы польскіх палітычных сіл, якія таксама прэтэндавалі на спадчыну ВКЛ, сваім рытарычным пытанием, «што такое Літва, якой павінна быць, а дакладней з кім і супраць каго?»708. Справа ў тым, што сярод беларускай і літоўскай інтэлігенцыі традыцыйна існаваў пэўны палітычны сепаратизм адносна Кароны. Ен, аднак, па словах даследчыка В. Вяльгорскага, не перакрочваў межаў таго, што называюць «рэгіяналізмам» у адносінах да агульнай польска-літоўскай айчыны759.
    У сваіх палітычных дыскусіях, распачатых у 1904-1905 гг., аб праве народаў ВКЛ на самавызначэнне прэтэндэнты на яго спадчыну апелявалі да гістарычнай традыцыі, якую паступова ўсё болып прыстасоўвалі да інтарэсаў сваіх нацый і патрэб бягучай палітыкі. У дыскусіях выпрацоўваліся розныя варыянты ідэі рэінкарнацыі ВКЛ, у розных палітычных камбінацыях.
    Гэтай інтэлігенцкай ідэяй былі апантаны прадстаўнікі розных грамадска-палітычных і нацыянальных рухаў: беларускага, літоўскага, польскага, некаторыя іх лідары і ідэолагі, якія лічылі сябе правапераемнікамі ВКЛ, мелі «дзяржаўнае пачуццё» і палітычную свядомасць перакананне ў тым, што час адбудовы дзяржавы наступіць. Гэта было дастаткова вузкае кола людзей з ліку дваран і сялян (літоўскі рух быў прадстаўлены, галоўным чынам, інтэлігенцыяй у першым пака ленні, з сялян), гатовых актыўна дзейнічаць, легальна і нелегальна, у імя абароны нацыянальных правоў сваіх народаў і атрымання імі незалежнасці. Мысліцелі і палітыкі, яны разумелі, што для адраджэння ВКЛ патрэбны два фактары: знешні і ўнутраны. Знешні змена міжнароднай сітуацыі і падзенне царызму ў Расіі, унутраны працяг стогадовай традыцыі змагання. Эпоха войнаў і рэвалюцый, якая пачалася ў 1904-1905 гг., упершыню пасля 1795 г. стварыла перадумовы для рэалізацыі мараў некалькіх пакаленняў змагароў і спрычынілася да высвятлення пазіцый народаў-нашчадкаў ВКЛ.
    Аднак новы зварот беларускага руху да пытання аб
    708 Miknys R. Wilenscy autonomisci і ich projekty autonomii politycznej Litwy w latach 1904-1905 H Lithuano-Slavica Poznaniensia Studia Historica. 2001. T. VIII. S. 100-101.
    759 Wielhorski W. Litwa etnograficzna. Przyroda, jako podstawa gospodarcza. Rozwoj stosunkow narodowosciowych. Wilno: Wydawnictwo Wilenskiego Biura Informacyjnego, 1928. S. 143-144.
    адраджэнні ВКЛ адбыўся пры неспрыяльных для яго абставінах. У канцы XIX ст., як адзначаюць даследчыкі, украінцы, літоўцы і латышы апярэжвалі беларусаў на 2030 гадоў у сваіх патрабаваннях і барацьбе за ідэнтычнасць760. Спецыяліст па этнагісторыі П. У Церашковіч кантатуе, што беларусы адным з апошніх народаў у Еўропе сталі на шлях нацыянальнай кансалідацыі, што, зрэшты, характэрна для ўсёй усходняй часткі Цэнтральна-Усходняй Еўропы761. Сярод прычын такога адставання называюцца наступныя.
    Беларусы значка саступалі ўкраінцам па ступені развіцця палітычна актыўных ідэягенерыруючых сацыяльных труп (так, доля ўкраінцаў сярод юрыстаў удвая перавышала аналагічны паказчык сярод беларусаў). Адсутнасць універсітэцкіх цэнтраў у Беларусі не дазволіла сфарміравацца нацыянальнаарыентаванай прафесуры і значка абмежавала магчымасць сацыяльнай мабільнасці карэннага насельніцтва (колькасць сялян з універсітэцкай адукацыяй ва Украіне была ў 20 разоў болып, чым у Беларусі)762.
    Беларусы, гэтак жа як і літоўцы, з’яўляліся сялянскім народам, а доля літоўцаў-гараджан была нават меншай. Абодва народы не мелі сваіх універсітэцкіх цэнтраў, а ўзровень адукацыі літоўцаў быў ніжэйшым. Разам з тым літоўскі рух адрозніваўся зайздросным дынамізмам і пасля польскага руху першым прад’явіў прэтэнзіі на стварэнне нацыянальнай дзяржавы. П. У. Церашковіч бачыць у гэтым вынік уздзеяння цывілізацыйна-канфесійнага фактару, наяўнасці надзвычай актыўнай у нацыянальна-культурных адносінах літоўскай эміграцыі. Важным фактарам з’яўляецца актыўнасць нешматлікай, а ле надзвычай энергічнай літоўскай інтэлігенцыі, чые паводзіны, на думку этнолага, вызначаліся натхняльнай роляй гістарычнай памяці. «Гістарычнасць» літоўцаў, у адрозненне ад беларусаў, не падлягала ніякаму сумневу763.
    «Фарміраванне беларускай нацыянальнай супольнасці працякала ў ледзь ці не найменш прыдатных для гэтага ўмовах, піша П. У Церашковіч. Практычна ўсе значныя для паспяховага развіцця нацыянальнага руху фактары або
    760 Laniec S. Bialorus w dobie kryzysu spoleczno-politycznego (1900-1914). Olsztyn: Druk: Wyzsza Szkola Pedagogiczna, 1993. S. 9.
    761 ТерешковичП. В. Этническая история Беларуси XIX-начала XX в.: В контексте Центрально-Восточной Европы. Минск: БГУ, 2004. С. 180.
    762 Тамсама. С. 194.
    763 Тамсама. С. 195.
    былі слаба выяўлены (рынкавая актыўнасць, урбанізацыя, сацыяльная мабільнасць, пісьменнасць, этналінгвістычная і канфесійная адметнасць), або наогул адсутнічалі (універсітэцкія цэнтры, «гістарычнасць», «П’емонт»). Таму відавочнае спазненне нацыянальнай кансалідацыі беларусаў у XIX пачатку XX ст. насіла аб’ектыўна абумоўлены характар»764.
    Сярод фактараў, якія абумовілі цяжкі шлях беларусаў да нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння, у тым ліку на шляхах аднаўлення ВКЛ, побач з канфесійным падзелам на праваслаўных і католікаў і русіфікатарскай палітыкай царызму, У. Е. Снапкоўскі называв і тое, што беларускае пытанне (у адрозненне ад польскага ці нават украінскага) занадта доўга заставалася толькі ўнутранай справай Расіі, а беларускі рух феноменам толькі ўнутрырасійскага палітычнага жыцця. У беларускага этнасу ў яго супраціўленні не было такой знешняй маральнай і арганізацыйнай падтрымкі, якой для ўкраінцаў Расіі была нацыянальна-культурная аўтаномія ў АўстраВенгрыі, для літоўцаў літоўскі этнічны анклаў ва Усходняй Прусіі765.
    Урэшце, новай пастаноўцы беларускім рухам пытання аб уласнай дзяржаўнасці перашкаджала пазіцыя царскага ўраду. Ва ўмовах абуджэння нацыянальных рухаў на ўскраінах імперыі яго палітыка па-ранейшаму вызначалася прынцыпам захавання «адзінай і непадзельнай Расіі» і любыя патрабаванні свабоды нацыянальнага развіцця, а тым больш палітычнай аўтаноміі або незалежнасці (апошнюю патрабавалі толькі Польшча і Фінляндыя) разглядаліся як сепаратысцкія і антыдзяржаўныя766.
    Такім чынам, пасляпаўстанцкія рэпрэсіі і палітыка русіфікацыі надоўга выкаранілі праявы грамадскай актыўнасці на карысць вяртання дзяржаўнасці, нанеслі ўдар па сацыяльнапрафесійных пластах носьбітах гэтай ідэі і перакрылі каналы фарміравання новых пакаленняў змагароў. Але мара-ідэя жыла ў шляхецкіх маёнтках, увасаблялася ў несанкцыянаваныя з’езды памешчыкаў, патрыятычныя прамовы і спевы, распаўсюджванне літаратуры і сімволікі, што нагадвала пра былую дзяржаву. Імперыя падаўляла любыя праявы патрыятызму і сепаратизму.
    764 ТерешковичП. В. ЭтнйческаяйсторйяБеларусйХІХ-началаХХв.: В контексте Центрально-Восточной Европы. Минск: БГУ, 2004. С. 197.
    766 Снапковский В. Е. История внешней политики Беларуси: пособие. Минск: БГУ, 2013. С. 216.
    766	Тамсама. С. 219.
    3 адыходам пакалення, якое нарадзіліся ў ВКЛ і за яго змагаліся, сам вобраз ВКЛ, рамантызаваны літаратурай, ператварыўся з катэгорыі рэальнай у духоўную. Грамадскія настроі пакаленняў апошняй трэці XIX ст. вага ліся ад згодніцтва з уладамі, асабліва распаўсюджаныя сярод сацыяльных вярхоў, да жадання моладзі, інтэлігенцыі працягнуць барацьбу.
    Працэс фаміравання нацый, які паскорыўся к канцу XIX ст., развёў інтарэсы былых саюзнікаў па ВКЛ. Спачатку літоўцы і беларусы ў пошуках шляхоў дзяржаўнага будаўніцтва перастаюць па-ранейшаму азірацца на Польшчу, а з 18831884 гг. ідуць уласнымі шляхамі і фарміруюць свае мэты. 3 аднаго боку, міф пра ВКЛ становіцца адным з «кітоў» беларускай нацыянальнай ідэалогіі (Ф. Багушэвіч). 3 другога, не звязаныя са шляхецкай традыцыяй і каталіцкай верай выхадцы з Усходняй Беларусі гоманаўцы сфармулявалі пастулат аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі. Разам з тым «сацыяльны неспакой» у Беларусі ў апошняй трэці XIX пачатку XX ст. па-ранейшаму быў завязаны з ідэяй аднаўлення страчанай дзяржаўнасці. Пастулат аўтаноміі Беларусі і Літвы на аснове расійскай дзяржаўнасці, які ў пачатку XX ст. замацаваўся ў палітычнай ідэалогіі нацыянальных рухаў краю, можна разглядаць як прызнанне імі свайго паражэння ў змаганні за адбудову ВКЛ і кампраміс з пераможцам.
    З’яўленне новых палітычных настрояў у канцы XIX ст., вяртанне спадчыннікам ВКЛ страчанай веры ва ўласныя сілы, культурная работа інтэлектуалаў, 100-гадовы юбілей падзей, звязаных з гібе ллю і спробамі выратавання дзяржавы, нараджа лі імкненне да аднаўлення яе палітычнай самастойнасці. Гэта ідэя знаходзіла прыхільнікаў у новых пакаленнях. Надзея на аднаўленне ВКЛ зноў ажывае ў 1903 г. і ўзмацняецца з 1904-1905 гг. Інтэлігенцыя краю абмяркоўвае патрэбы сваіх народаў, выпрацоўвае розныя праграмы дзеянняў. Аднак на этапе новых пошукаў шляхоў дзяржаўнага ўладкавання Беларусі і Літвы ў гістарычнай форме ВКЛ беларускі pyx прайграваў нацыянальным рухам сваіх былых саюзнікаў па ВКЛ па маштабам, лідарству, узроўню нацыянальнага самаўсведамлення народа.