Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
777 Ромер М. [Ад рэдакцыі] И Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 141.
778 Тамсама. С. 141-142.
779 Solak, Zbigniew. Mi^dzy Polska a Litwa. Zycie i dzialalnosc Michala Romera. 1880-1920. Krakow, 2004. 484 s. (Алесь Смоленчук) [Электронны рэсурс] И Беларускі Гістарычны Агляд. Рэжым доступу: http://www.belhistory.eu/solak-zbigniew-miedzypolska-a-litwa-zycie-i-dzialalnosc-michala-romera-ales-smalyanchuk/. Дата доступу: 22.01.2019.
780 СкірмунтР. У абаронуідэі//Краёвая ідэя: канецXIX-пачатакXXстагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 26, 29.
781 Скірмунт Р. Голас мінулага і патрэбы сучаснасці (вытрымкі) Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 10-11, 14.
палітыкі» і «навучацца шанаваць індывідуальнасць Літвы» заклікаў Варшаву таксама Ю. Гарбачэўскі782.
Краёўцы трактавалі беларуска-літоўскія землі як адзіны арганізм край, што гістарычна сфарміраваўся ў межах ВКЛ, мае свае традыцыі і да гэтага часу ўяўляе сабой тэрытарыя льнае, эканамічнае і культурнае цэлае. Падзел гэтага адзінства здаваўся ім ненатуральным і шкодным. Пры ўсіх рознагалоссях краёўцы ўспрымалі свой край як суб’ект гісторыі і працавалі над яго ператварэннем у суб’ект палітыкі783. Тадэвуш Урублеўскі лічыў магчымым хуткае ўвядзенне тут шырокай аўтаноміі784; Канстанцыя Скірмунт заклікала «ўвасобіць у новых формах вялікія традыцыі бацькоў»785.
Разгорнутую праграму ўладкавання «Літоўскай правінцыі» прапанаваў у 1907 г. Баляслаў Ялавецкі786 (дадаткі 22, 23). Яго палітычным ідэалам была адзіная непадзельная Літоўская правінцыя з кіраваннем мясцовымі справамі ў Вільні і прадстаўніцтвам у расійскіх Дзяржаўнай думе і Дзяржаўным савеце для спраў агульнадзяржаўных. Статус правінцыі ў імперы, паўнамоцтвы яе самакіравання павінны быць акрэслены і гарантаваны дзяржаўным заканадаўствам. Першынство ва ўсіх органах мясцовага кіравання давалася краёўцам, «а краёвыя мовы — польская, літоўская і беларуская павінны мець належныя ім правы»787.
Прадугледжвалася наданне Беларусі і Літве грамадзянскіх правоў: роўнасць людзей, незалежна ад нацыянальнасці, веравызнання і пола; роўнасць саслоўяў; свабода слова, друку, сходаў, саюзаў; права заснавання грамадскіх арганізацый; інш. Меркавалася, што пачатковая адукацыя стане ўсеагульнай, усесаслоўнай і абавязковай, а мову выкладання выбярэ
782 Гарбачэўскі Ю. Адраджэнне Літвы і польская ідэя И Краевая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 97.
783 Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. С. 233.
784 Урублеўскі Т. Правінцыйныя сеймы і абарона правоў меншасці // Краёвая ідэя:
канец XIX-пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера. 2014. С. 170.
786 Скірмунт К. Наша «тутэйшасць» // Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 62.
786 Ялавецкі Б. Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы И Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 134-140.
787 Тамсама. С. 136-138.
мясцовае насельніцтва; адкрыецца Віленскі ўніверсітэт, будуць створаны палітэхнічны і агранамічны інстытуты788.
Палітычным ідэалам створанай у 1907 г. мясцовымі землеўладальнікамі Краёвай партыі Літвы і Беларусі (лідары Э. Вайніловіч, Р. Скірмунт) з’яўлялася «імкненне да аб’яднання Літвы і Беларусі з Палессем у аўтаномную адзінку ... з агульным палітычным цэнтрам у Вільні і культурнааўтаномнымі цэнтрамі ў Коўне ды Менску»789 (дадаткі 17, 19). За аўтаномію і адзінства зямель былога ВКЛ выступала таксама Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі, створаная біскупам Эдвардам Ропам (дзейнічала ў 19051907 гг.).
Свае патрабаванні краёўцы панес лі ў вышэйшы заканадаўчы орган імперыі — Дзяржаўную думу, настойваючы, каб яна «прызнала «Літоўскую правінцыю» ў межах ВКЛ ад 1790 года з кіраўніцтвам усёй правінцыяй у Вільні»790. Вартае ўвагі тое, што краёўцы жадалі надання «Літоўскай правінцыі» статусу, які мела ВКЛ да Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Тэту ідэю ў першай Дзяржаўнай думе праводзіў юрыст Аляксандр Лядніцкі, абраны дэпутатам ад Мінскай губерні. Разумеючы, што лозунг згуртавання ў імя польскасці ў краі ўжо не дзейнічае791, ён арганізаваў у Думе з дэпутатаў ад беларуска-літоўскіх зямель Саюз аўтанамістаў, які стаў на абарону інтарэсаў краю.
Пазіцыя краёўцаў нікому тады не здавалася дзіўнай, анахранічнай, вартай асуджэння. Аднак развіццё краёвага руху запаволілі палітычныя ўмовы: рост нацыяналізму народаў краю ў адказ на больш моцны расійскі нацыяналізм, а таксама ваенныя дзеянні Першай сусветнай вайны, вынікам якіх стаў тэрытарыяльны падзел былога ВКЛ792. Тым не менш, ва ўмовах вайны дзяржаўная традыцыя ВКЛ аказалася
788 Ялавецкі Б. Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы П Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 137-138..С. 137-138.
789 Скірмунт К. Краёвая партыя Літвы і Беларусі // Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 76.
790 Ялавецкі Б. «Літва, наша айчына...» И Краёвая ідэя: канецХІХ-пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 126.
791 Лядніцкі А. Пасля выбараў И Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 189.
792 Абрамовіч Л. In Hoc Signo Vinces! И Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 286, 287.
запатрабаванай адданымі краёвай ідэі мясцовымі палітыкамі акупаваных тэрыторый Літвы і Заходняй Беларусі.
Прыкметную ролю ў пашырэнні краёвай ідэа логіі адыгра лі масонскія ложы, якія аб’ядналі частку дэмакратычных сіл усіх нацыянальных рухаў Беларусі і Літвы793. У пачатку Першай сусветнай вайны масоны краю стварылі ложу «Вялікі Усход Літвы», якая адмовілася падпарадкоўвацца кіруючаму цэнтру расійскіх масонаў, і стала самастойнай. Яны разышліся ў поглядах на будучыню гэтых зямель. Расійскае масонскае кіраўніцтва не прызнавала правоў беларускага і літоўскага народаў на самавызначэнне і стварэнне сваіх форм дзяржаўнага жыцця. У палітычным плане члены ложы «Вялікі Усход Літвы» адстойвалі поўную незалежнасць гістарычнай Літвы як дзяржаўнага ўтварэння беларусаў і літоўцаў794.
Ідэя адбудовы ВКЛ у беларускім нацыянальным руху. 3 пачатку XX ст. у Беларусі, якая ў свой час ахоплівала 80 % тэрыторыі паслялюблінскага ВКЛ, з’явіліся моцныя акцэнты нацыявызвалення і начала фарміравацца беларуская палітычная думка, абапертая на новых задачах. Па словах Т. Грыба, выхаваная на ідэях Я. Чачота, К. Каліноўскага і Ф. Багушэвіча беларуская рэвалюцыйная дэмакратыя восенню 1902 г. заклала «Беларускі гурток народнай асветы» (заснавальнік I. Луцкевіч), які ў 1903 г. «прымае зусім выразную палітычную праграму і ставіць сваім заданием аб’яднанне ўсіх дэмакратычных элементаў Беларусі і Літвы на грунце адбудовы ўтрачанай дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага»795.
3 першымі праявамі нацыянальнага руху, як сведчыў А. Луцкевіч, у мясцовым грамадстве «будзіліся яркія ўспаміны
793 Багалейша С. В. Дзейнасць масонскіх арганізацый на беларуска-літоўскіх землях у пачатку XX ст. И Белорусские земли в составе Российского государства (1772-1917 гг.): материалы Респ, науч.-технич. конф., Минск, 2 дек. 2013 г. / редкол.: В. А. Божанов, Т. В. Кедрик, Д. Н. Хромченко. Минск: БИТУ, 2013. С. 18-24.; Смалянчук А. Масонскія ложы на беларускіх і літоўскіх землях. 1910-1916 гг. И Віаloruskie Zeszyty Historyczne. 2002. T. 17. S. 141-155.; Sawicki J. Z dziejow «Wielkiego Wschodu Litwy» // Przegl^d Wschodni. 1997. T. IV, zeszyt 2 (14). S. 443-450.
794 Проблемы формирования белорусской государственности в XX начале XXI века: избранные труды Н. С. Статкевича / под науч. ред. А. Н. Данилова, В. С. Кошелева. Минск: РИВШ, 2012. С. 31,153-154; Гісторыябеларускайдзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. Кн. 1. / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. С. 256-257.
795 Грыб Т. «Наглы мэты і заданні». Артыкул без канца. Машынапіс. Пачатак 1920-х г. // БДАМЛіМ. Ф. 3. Bon. 1. Спр. 145. Арк. 57.
незалежнага бытавання і расло жаданне вызвалення ... выдзяленнем краю з агульнарасійскага арганізму, здабыццём утрачанай незалежнасці». У дыскусіях 1904-1905 гг. адносна эканамічных і дзяржаўна-прававых асноў будучай Беларусі акрэслілася думка, што яна, адрэзаная ад мора, не зможа незалежна развівацца эканамічна і палітычна. Таму да ранейшай формулы «вызваленне з-пад прыгнёту Расіі» дадаецца новая: «вольная Беларусь, як дэмакратычная рэспубліка, сфедэраваная з суседзямі»796.
Але, па словах А. Луцкевіча, «вайна, адкрыта аб’яўленая беларусам пасля 1905 г.» большасцю расійскага грамадства і краёвых палякаў, «узрост нацыяналізму і агрэсіўнасці» з захаду і з усходу адбіліся «на аб’ёме формулы федэрацыі». На першы план выйшла думка аб збліжэнні з тымі краямі і народамі, з якімі беларусаў звязваюць болып моцныя сувязі, чым «выпадковая» прыналежнасць да адной дзяржавы, і ад якіх не трэба чакаць агрэсіўнасці. «Тут на першым плане стаялі ліцвіны»797. 3 літоўцамі беларусаў збліжалі доўгае сумеснае жыццё ў агульнай дзяржаве, у якой беларусы дасягнулі найвышэйшага культурнага росквіту, агульнае права, а да таго іх і цяпер злучаюць агульныя эканамічныя інтарэсы і гістарычная сталіца. Таму, як канстатаваў А. Луцкевіч, ідэя федэрацыі з суседнімі народамі, «пры болып цесным збліжэнні з Літвой», стала нібыта аддаленым нацыянальным палітычным ідэалам, на якім сышліся беларусы ўсіх партый і палітычных кірункаў. Ен разумеў, што нельга ашукваць сябе надзеямі на лёгкае дасягненне гэтага палітычнага ідэалу. Нават калі выкажуць згоду суседзі, ён меў бы шансы толькі пры адной умове поўным развале расійскай дзяржаўнай сістэмы798.
У 1924 г. нямецкі часопіс «Litauische Rundschau», які выдаваўся ў Коўне, разважаў на тэму, як Літве атрымаць Вільню, бо Ліга Нацый гэта пытанне на яе карысць вырашыць не можа. Прааналізаваўшы варыянты будучыні Літвы ў магчымых камбінацыях дзяржаў: Германія-Літва-Расія або Германія-Літва (такія саюзы цяпер «не па часе»), Літва-Польшча (тэты саюз наогул «бессэнсоўны»), часопіс высунуў «трэцюю камбінацыю»: абяднанне Літвы з Беларуссю і Украінай, «якое і магло б даць Літве Вільню»799.