Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
Параўноўваючы з К. Каліноўскім і яго аднадумцамі погляды беларускіх народавольцаў-гоманаўцаў, А. Станкевіч канстатаваў: «Першыя яшчэ аглядаліся на Полыпчу і на традыцыі Вял. Кн. Літ., а другія лучылі лёс Беларусі з Расеяй і ўжо аб традыцыях Вял. Кн. Літ, калі не лічыць Грынявіцкага,
740 Радзик Р. Петербургские народники творцы современной белорусской национальной идеи И Белорусский сборник: статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. СПб.: Издательство Российской национальной библиотеки, 2005. Вып. 3. С. 83.
бадай не помнілі нічога. Гэтыя інтэлігенты ўжо не называ лі сябе літоўцамі, як гэта рабіў Каліноўскі і нават яшчэ Грынявіцкі, а выразна беларусамі. Яны ўжо перасталі жыць традыцыямі Вял. Кн. Літоўскага. Можна смела сказаць, што на беларускіх народавольцах, што групаваліся каля «Гомона», ці мо яшчэ лепш: на самым «Гомоне», — традыцыі польскія, шляхоцкія і літоўскія адмерлі цалкам»741.
Р. Радзік звярнуў увагу на тое, што «ўпершыню ясна сфармуляваная беларуская нацыянальная ідэя была выказана за межамі Беларусі і, немалаважна, на чужой, хоць і функцыянуючай тут ужо сто гадоў, рускай мове». Фармулёўка гэтай ідэі ў Пецярбургу мела вынікам яе адарванасць ад беларускай зямлі і яе рэалій. Сітуацыя, у якой узнік «Гоман», на думку польскага вучонага, была вынікам паражэння паўстанняў, ліквідацыі Віленскага ўніверсітэта і неабходнасці для беларускай моладзі вучыцца ў Расі або па-за межамі імперыі742. Гоманаўцы, як характарызуе іх У. Е. Снапкоўскі, «сумяшчалі ідэі сацыялістаў-рэвалюцыянераў з рэгіянальнымі краёвымі патрабаваннямі беларускіх патрыётаў»743.
3 задушэннем паўстання пачынаюць разыходзіцца інтарэсы былых саюзнікаў па ВКЛ і Рэчы Паспалітай, бо «і да нашага краю нарэшце дайшла «эпоха нацыяналізмаў»744. Стала відавочным, што нацыянальна-вызваленчыя рухі ў Польшчы і ў Беларусі ўжо не змяшчаюцца ў адным рэчышчы, у кожнага з іх фарміраваліся свае мэты і ўласны шлях. 3 гэтага часу беларускія, ці «ліцвінскія» нацыянальныя патрабаванні вылучаюцца з польскага вызваленчага кантэксту745.
Заканчэнне «змрочнага 20-годдзя», як назваў польскі гісторык Е. Савіцкі перыяд 1863—1883 гг.746, адначасова
741 Станкевіч А. Да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення П Станкевіч А. Выбранае; уклад., прадм. і камент. Ул. Конана. Мінск: Кнігазбор, 2008. С. 244.
742 Радзик Р. Петербургские народники творцы современной белорусской национальной идеи И Белорусский сборник: статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. СПб.: Издательство Российской национальной библиотеки, 2005. Вып. 3. С. 85-86.
743 Снапковский В. Е. История внешней политики Беларуси: пособие. Минск: БГУ, 2013. С. 217.
744 Лялькоў I. Традыцыі Вялікага Княства Літоўскага ў палітычным жыцьці беларускіх земляў у XIX ст. // Спадчына. 2002. № 2-3. С. 65.
745 Снапкоўскі У. Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: у 2 ч. Ч. 2: Ад канца XVIII да пачатку XXI ст. Мінск: БДУ, 2004. С. 48.
746 Sawicki J. Michal Romer a problemy narodowosciowe na ziemiach bylego Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Torun: TNT, 1998. S. 73.
стала пачаткам распаду адзінства народаў былога ВКЛ. 3 зараджэннем самастойных літоўскага (звычайна датуюць 1883 г.) і беларускага нацыянальных рухаў яны ставяць сабе мэтай стварэнне нацыянальных дзяржаўных або квазідзяржаўных арганізмаў. Што датычыць аднаўлення ВКЛ, то да гэтай ідэі зноў вярнуліся праз 40 гадоў пасля паўстання, калі на арэну палітычнага жыцця Беларусі і Літвы выйшаў рух краёўцаў.
У грамадскіх рухах апошняй трэці XIX пачатку XX ст., якія актывізаваліся ў заходніх губернях у перыяды лібералізацыі дзяржаўнай палітыкі, важнае месца займаюць іншыя каштоўнасці і інтарэсы. Ліберальныя грамадскія арганізацыі і трупы займаліся не тэарэтызаваннем, але вырашэннем сваіх надзённых праблем, якія зводзіліся да ўстанаўлення грамадзянскіх правоў і свабоды слова, друку, сходаў, развіцця мясцовага самакіравання. Прыхільнікамі апошняга былі кансерватары, упэўненыя ў тым, што яны самі і складуць болыпасць у органах самакіравання. Радыкальныя грамадскія рухі («хаджэнне ў народ», марксізм) абмяркоўвалі пытанні не дзяржаўнага, а грамадскага ўладкавання, што спрыяла распаўсюджванню цікавасці да сацыялістычных ідэй747.
Разам з тым і ў ліберальным, і ў кансерватыўным, і ў радыкальным рухах, у якіх да таго ж вылучаюцца нацыянальныя плыні, пытанне дзяржаўнасці не здымалася з парадку дня: палякі «вылучалі ліберальныя патрабаванні, ставячы на першае месца ідэю нацыянальнага вызвалення, у беларусаў ліберальныя патрабаванні спалучаліся з нацыянальна-рамантычнай рыторыкай»748. Шматлікія гурткі самаадукацыі сацыяльна-рэвалюцыйнай накіраванасці, якія існавалі амаль ва ўсіх гарадах Беларусі, чытаюць, як паведамляў у 1875 г. мінскі губернатар, творы Ласаля, Маркса, Дарвіна, Прудона, але адначасова «мараць пра аўтаномію Польшчы» і выступаюць супраць русіфікатарскіх мераў ураду749. М. Сакалова заключав, што з улікам блізкасцімяжы, адчування непасрэднай сувязі з еўрапейскімі падзеямі ўвесь «сацыяльны неспакой гэтага перыяду выліўся, у канчатковым
717 Соколова М. Общественные объединения и движения в Беларуси в конце XVIII начале XX века: проблемы становления гражданского общества. Минск: 2002. С. 79, 84, 93.
748 Тамсама. С. 79.
749 Тамсама. С. 88.
рахунку, у традьщыйныя для (гэтай С. М.) тэрыторыі формы палітычнага паўстання за аднаўленне Рэчы Паспалітай»7о°.
2. Абставіны новага звароту да спадчыны Княства
Часы грамадскай апатыі і ментальнай стагнацыі спадчыннікаў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, выкліканыя падаўленнем апошняга паўстання, мінулі і на мяжы XIXXX ст. на арэну барацьбы выйшлі новыя сілы, з’явіліся новыя палітычныя настроі.
Падзеі 1890-х гг. перанос праху А. Міцкевіча з Парыжа ў Кракаў (1890), стагоддзе Канстытуцыі 3 мая, Таргавіцкай канфедэрацыі і паўстання Т. Касцюшкі абуджалі ўспаміны палякаў і ліцвінаў пра барацьбу за незалежнасць у канцы XVIII ст. У 1893 г., гадавіну Таргавіцкай канфедэрацыі, «уся краіна ад вясёлай Варшавы да аддаленых куткоў Літвы» апранулася ў жалобу. Як гаварылася ў аглядзе рэвалюцыйнага руху на гэтых землях, зробленым у 1899 г. для члена расійскага ўраду П. Шувалава, не пазначаныя ў календары, гэтыя дні і гадавіны былі захаваны ў сэрцах палякаў і ліцвінаў751. Абуджаныя ўспаміны «аб славутым гістарычным мінулым Літвы» нараджалі памкненні да адраджэння яе палітычнай самастойнасці752.
Грамадскую думку ўзбударажыла і развярэдзіла даўняя крыўда — устаноўка ў Вільні помнікаў М. Мураўёву (1897), які 40 гадоў таму «агнём і крывёю заліў усю нашу краіну», і Кацярыне II (1903), «якая 100 гадоў таму наклала на нас сваю ўладу»753.
У згаданым аналітычным аглядзе для графа П. Шувалава гаварылася, што ідэя аднаўлення страчанай дзяржаўнасці не згасла сярод народаў бы лога ВКЛ і Рэчы Паспа літай, а знаходзі ла ўсё больш прыхільнікаў па меры знікнення слядоў апошняга паўстання і ўзрастання новых пакаленняў. Аглядальнік
750 Тамсама. С. 87.
751 Обзор революционного польского движения после восстания 1863 г., составленный Турау Е. с препроводительным письмом Турау Сипягину Д. С. 11 декабря 1899 г. //ДАРФ. Ф. 586. Bon. 1. Спр. 194. Арк. 4, 9 адв., 25 адв.
752 Тамсама. Арк. 47 адв.
753 Департамент полиции. Агляды // ДАРФ. Ф. 102. Воп. 253. Спр. 142. Арк. 299 адв. 300; Обзор революционного польского движения после восстания 1863 г., составленный Турау Е. с препроводительным письмом Турау Сипягину Д. С. 11 декабря 1899 г. //ДАРФ. Ф. 586. Воп. 1. Спр. 194. Арк. 41.
перасцерагаў палітыка: гістарычны прыклад пераможаных народаў вучыць, што яны дамагаюцца самастойнасці толькі шляхам дзейснага супраціўлення, бо пасіўнасць вядзе да страты даверу да палітычнай сілы народа754.
Культурная праца інтэлектуалаў навуковыя даследаванні, кнігі, калекцыі старажытных артэфактаў, газеты (літоўская «Ausra» з 1883 г., «Гоман» (1884), з 1905 г. «Наша ніва») будзілі ў народаў нацыянальны дух. «Фундаментам» ідэалогіі беларускага вызваленчага руху другой паловы XIX ст. стала публіцыстыка Францішка Багушэвіча, якая падкрэслівала пераемнасць багатых дзяржаўна-палітычных і культурных традыцый ВК Л з сучаснымі за дачамі сацыяльнага і палітычнага вызвалення і культурнага адраджэння беларускага народа.
Моладдзю, інтэлігенцыяй усё больш авалодвалі патрыятычна-рэвалюцыйныя настроі, якія ішлі і ў народныя масы. На гістарычную арэну ўпершыню выходзіў народ. У новай атмасферы начало абуджацца палітычнае жыццё. Гэта вылівалася ў стварэнне на радзіме і за мяжой тайных гурткоў і партый. Іх рэвалюцыйныя выданні і адозвы выклікалі бражэнне розумаў. 3 явіліся прыхільнікі падрыхтоўкі новага паўстання. У Варшаве і Вільні вялася «дзейсная агітацыя на глебе тэрору». Не выключалася царазабойства755. У 1905 г. задавалі пытанне: «Чацвёртае паўстанне ці першая рэвалюцыя?»756. Прадпрымаліся спробы аб’яднання палітычных сілаў народаў краю. Іх нацыянальныя рухі пачыналі выпрацоўваць свае палітычныя ідэалы. Моцная апазіцыя існуючаму дзяржаўнаму ладу, якая з 1903 г. праявілася ў расійскім грамадстве, не замарудзіла аказаць уплыў на эвалюцыю поглядаў палітычных сілаў на ўскраінах імперыі.
Змена геапалітычнай сітуацыі, абуджэнне нацыянальных рухаў, расійскія рэвалюцыі зноў ажывілі надзеі на аднаўленне ВКЛ.
Востры крызіс царскай улады з пачаткам руска-японскай вайны, падзенне прэстыжу манархіі, расстройства фінансаў імперыі разам з напаленай грамадска-палітычнай атмасферай
704 Обзор революционного польского движения после восстания 1863 г., составленный Турау Е. с препроводительным письмом Турау Сипягину Д. С. 11 декабря 1899 г. И ДАРФ. Ф. 586. Bon. 1. Спр. 194. Арк. 2-2 адв.
700 Тамсама. Арк. 3, 12.
706 Pajewski J. Odbudowa Panstwa Polskiego. 1914-1918. Poznan: Wydawnictwo Poznanskie, 2005. S. 21.
у «турме народаў» прадвяшчалі вялікія і беспаваротныя змены. У цэнтры і на перыферыі для ўсіх стала зразумелым, што падзеі, якія разыгрываліся на Далёкім Усходзе, незалежна ад зыходу вайны, штурхнуць Расію на новы шлях, прымусяць змяніць адносіны да прыгнечаных народаў, лічыцца з імі.
Да народаў так званага Паўночна-Заходняга краю вярталася страчаная вера ва ўласныя сілы. Вайна абудзіла іх ад «палітычнай спячкі»; практыку палітычнага жыцця набывала новае пакаленне інтэлігенцыі. Пачалі адкрыта гаварыць аб праве нацый на самавызначэнне. У Беларусі, Літве, Польшчы з’яўляліся радыкальныя і рэвалюцыйныя жаданні, з якіх галоўным было: адновім Айчыну «ў межах, якія Бог вызначыў і гістарычныя традыцыі перадалі». З’явіліся і новыя па літычныя, а таксама сацыяльныя лозунгі.