Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
К. Каліноўскі, па словах В. Ф. Ратча, «зусім не быў схільны
699 Каліноўскі К. За нашу вольнасць. Творы, дакументы; уклад, прадм., паслясл., камент. Г. Кісялёва. Мінск: Беларускі кнігазбор, 1999. С. 150.
700 Тамсама. С. 165.
701 Тамсама. С. 165-166.
702 Тамсама. С. 152, 153.
703 Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западной России: Собрал В. Ратч. Вильна, 1867. Т. 1. С. 184.
працаваць дзеля Польшчы і... бачыць Літву ўцягнутай у той жа вір» шляхетных традыцый уваскрошанага старажытнага магнацтва, «з нацяжкай прыстасаваных да XIX ст.»704. Ен «асцерагаўся таго зліцця з Польшчай, пры якім потым ад яе нельга было б адчапіцца»705; «стаяў уважлівым вартаўніком інтарэсаў Літвы і адстойваў, каб сродкі і сілы Літвы зусім не ішлі бы на справы Царства Польскага»706. Сваім калетам па Камітэту К. Каліноўскі гаварыў, што «Літва ... павінна скарыстацца разладам паміж Расіяй і Польшчай і зрабіцца самастойнай»707. Сваімі ідэямі ён «да таго захапіў усіх ліцвінаў», што ўжо ў 1862 г. Л. Звяждоўскі, яго асабліва моцны ідэйны праціўнік, «быў рэўнасным абаронцам самастойнасці Літвы»708.
Па словах В. Ф. Ратча, К. Каліноўскі жадаў цалкам пазбавіцца ад варшаўскай апекі, і па вырабе асобнай пячаткі для ЛПК «варшаўскі жонд павінен быў за подпісам, выражаным штэмпелем новай устаноўленай улады, атрымаць паведамленне, што Літва і Беларусь самастойная дзяржава»709. У аснове ўзаемаадносін паміж віленскімі і варшаўскімі канспіратарамі ляжала нежаданне падпарадкаваць паўстанне ў Беларусі і Літве інтарэсам Варшавы, якая не ў дастатковай ступені паважала іх суверэнітэт. Таму ў ЛПК быў моцны недавер да ЦНК, які абвінавачвалі ў няведанні ўмоў і патрэб Літвы. Сепаратысцкае крэда К. Каліноўскага выражалася ў пастулаце: «Такой дурной галаве, як Варшава, нельга давяраць будучы лёс Літвы»710. Стаўшы гаспадаром становішча ў ЛПК пасля ад’езду Л. Звяждоўскага ў Маскву, ён «з нязгаснай энергіяй спрачаўся з «бязглуздымі варшаўскімі галовамі» аб поўнай аўтаноміі Літвы»711.
Адзін з найболып аўтарытэтных кіраўнікоў партыі «белых» у Літве і Беларусі Я. Гейштар, які добра ведаў К. Каліноўскага асабіста і, будучы яго ідэйным праціўнікам, тым не менш
704 КаліноўскіК. Занашувольнасць. Творы, дакументы; уклад, прадм., паслясл., камент. Г. Кісялёва. Мінск: Беларускі кнігазбор, 1999. С. 152-153.
705 Тамсама. С. 153.
706 Тамсама. С. 154.
707 Тамсама. С. 154.
708 Тамсама. С. 153.
709 Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западной России: Собрал В. Ратч. Вильна, 1867. Т. 1. С. 231.
710 Тамсама С. 181.
711 Калиновский К. Из печатного и рукописного наследия. Минск: Беларусь, 1988. С. 193-194.
працаваў разам з ім, у мемуарах характарызаваў яго як чалавека, які «аддадзены быў душой і сэрцам народу і айчыне» і падумваў аб самастойнасці Літвы712. Але асуджаў яго за сепаратызм, бо распачатая ім «палеміка ў часе барацьбы пра межы Літвы і Польшчы», у прыватнасці, спрэчка з ЦНК пра заходнія паветы Гродзенскай губерні, падрывала адзінства сіл у паўстанні713. Крайнасць сацыяльнай праграмы і сепаратысцкія тэндэнцыі адносна Польшчы гэтыя дзве рысы адзначаў Я. Гейштар у К. Каліноўскага, і яны абедзьве яму не падабаліся.
Па ўспамінах сакратара ЦНК Ю. Яноўскага, К. Каліноўскі «сувязь Літвы з Польшчай разумеў толькі як федэратыўную з поўнай незалежнасцю Літвы»714. Прыхільнік адраджэння Рэчы Паспалітай у ранейшых межах з роўнасцю ўсіх яе народаў, ураджэнец Віцебскай губерні Б. Ліманоўскі ў сваёй «Гісторыі паўстання» (створана каля 1880 г.) пісаў пра К. Каліноўскага, што той «раўніва пільнаваўся поўнай роўнасці і самастойнасці Літвы», хоць і лічыў унію з Польшчай гістарычнай неабходнасцю715. Гэта, праўда, пярэчыць звесткам В. Ф. Ратча, з якіх вынікае, што К. Каліноўскі даволі скептычна ставіўся да аднаўлення ўніі з Польшчай.
Устрывожаны дзеяннямі гэтага «ліцвіна-сепаратыста», яго «спрэчкай аб нацыянальнасцях»716, аж да намеру разарваць усялякія адносіны з Польшчай, ЦНК камандзіраваў у Вільню аднаго са сваіх найбольш дзейсных і здольных сяброў 0. Авейдэ з рэпутацыяй заслужанага рэвалюцыянера, змоўшчыка, а да таго ж універсітэцкага таварыша «новага літоўскага дыктатара». О. Авейдэ «было даручана ўламаць Каліноўскага, угаварыць яго любоўю да польскай Айчыны, аб якой самазванец-дыктатар Літвы і Беларусі рашуча ведаць не хацеў»717.
Пазней, будучы арыштаваным, О. Авейдэ адзначаў у запісцы для следства: «Самыя найгалоўныя правінцыі
712 Калиновский К. Из печатного и рукописного наследия. Минск: Беларусь, 1988. С. 166.
713 Каліноўскі К. За нашу вольнасць. Творы, дакументы; уклад, прадм., паслясл., камент. Г. Кісялёва. Мінск: Беларускі кнігазбор, 1999. С. 154, 156.
714 Калиновский К. Из печатного и рукописного наследия. Минск: Беларусь, 1988. С. 161.
715 Каліноўскі К. За нашу вольнасць. Творы, дакументы; уклад, прадм., паслясл., камент. Г. Кісялёва. Мінск: Беларускі кнігазбор, 1999. С. 161-162.
716 Калиновский К. Из печатного и рукописного наследия. Минск: Беларусь, 1988. С. 196.
717 Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западной России: Собрал В. Ратч. Вильна, 1867. Т. 1. С. 233.
Польшчы, якія даюць ёй уласна дзяржаўнае значэнне і вагу, Літва з Беларуссю і Маларосія — або прама і адкрыта заявілі аб сваім нежаданні складаць неадлучную частку Полыпчы (як Маларосія), або былі рашуча абыякавыя да імкненняў польска-самастойных»718.
Што да самога К. Каліноўскага, то ён трактаваў Літву і Беларусь як гістарычную і культурную цэласнасць. Для яго гэта быў адзіны рэгіён і ў палітычным сэнсе, са сваёй эканамічнай і нацыяна льнай спецыфікай. Ён, хоць не адмаўляў выпрацаванага гісторыяй спачування Літвы да Польшчы і ўзмоцненага царскай палітыкай нацыянальнага заняволення, але выказаўся за ўтварэнне самастойнага ўраду для свайго краю «самарондства». Жаданне самастойнасці гістарычнай Літвы ў федэрацыі з Польшчай, разам з разыходжаннем па арганізацыйных пытаннях і спосабах вядзення барацьбы, выявілася ў канфлікце Віленскага паўстанцкага цэнтра з варшаўскім ЦНК, у цвёрдасці і рашучасці, з якой ЛПК дамагаўся раўнапраўя ва ўзаемаадносінах з Варшавай.
У Тлумачальнай запісцы следству ад 28 студзеня 1864 г. кіраўнік паўстання абавяргаў прад яўленае яму абвінавачанне ў жаданні разрыву дзяржаўнай сувязі з Расіяй. Ён указваў, што пытанне дзяржаўнага ўладкавання залежыць ад больш важнага пытання-забеспячэння народнага шчасця. У той жа час ён аб’явіў сябе ворагам парадкаў, якя пазбавілі беларускі і літоўскі народы дзяржаўнасці і элементарных умоў для развіцця культуры719. Ён прадказваў, што «пакуль урад не набудзе спачування ў сапраўды адукаваным класе тутэйшага насельніцтва», умацаванне пазіцый Расіі ў Літве немагчыма720. У гэтай запісцы ён выступаў абаронцам інтарэсаў гістарычнай Літвы і яе народаў.
У «Лісце з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскітаксама адстойваў права беларускага і літоўскага народаў на бесперашкоднае нацыяна льнае развіццё. Ён асуджаў, што ў школах пры царскай уладзе «ніколі не пачуеш і слова па-польску, па-літоўску, да і пабеларуску, як народ таго хоча»721. Паказальным у гэтым сэнсе
718 Показания и записки о польском восстании 1863 года Оскара Авейдэ. М.: Издво АН СССР, 1961. С. 97.
719 Смирнов А. Ф. Кастусь Калиновский. Минск: Госиздат БССР, 1963. С. 179.
720 Каліноўскі К. За нашу вольнасць. Творы, дакументы; уклад, прадм., паслясл., камент. Г. Кісялёва. Мінск: Беларускі кнігазбор, 1999. С. 145.
721 Тамсама. С. 43.
зяўляецца абнародаванне некаторых паўстанцкіх дакументаў на беларускай мове.
Адзін з буйнейшых кіраўнікоў паўстання ў Літве Антанас Мацкявічус, будучи ў заключэнні, звярнуўся да ўладаў з просьбай перадаць цару наступныя патрабаванні: «Дайце Літве закон, дайце намесніцтва, няхай які з князёў паселіцца ў Вільні, а ў той жа час спытайце ці жадае быць з Расіяй ці з Польшчай? Примусам нічога не зробіце. Заўсёдм будуць трывожыць, заўсёды будуць паўставаць. Вось мае апошнія жаданні і прапановы»722. Гэта, так сказаць, яшчэ адзін «ліст з-пад шыбеніцм», які сведчнць, што нешматлікая яшчэ тады дэмакратычная інтэлігенцыя Літвы і Беларусі не разглядала паўстанне як справу «чиста польскую». Паўстанец Э. Даўкшыс заявіў следчай камісіі, што ён прытрымліваецца перакананняў не польскіх, а «літоўска-славянскіх»723.
3 боку прыхі льнікаў«вяртання гістарычных межаў Полыпчы» адказам на падобныя настроі ў Беларусі і Літве было выданне брашуры пад назвай «Голас літоўца», у якой рэзка асуджаліся «ўсякія тэорні аб самастойнай дзяржаўнасці Літвы і Русі»724.
Айчынныя даследчыкі прызнаюць, што беларускі нацыянальны рух у час паўстання ўзняўся на якасна новы ўзровень, бо ў ім нарадзіўся палітычны кампанент ідэя дзяржаўнай самастойнасці Літвы і Беларусі, і з гэтага часу беларускія, ліцвінскія патрабаванні адасабляюцца з польскага вызваленчага кантэксту. В. Ф. Ратч, між іншым, сведчыць, што сярод віленскіх гаражан і па Жмудзі доўгі час хадзілі чуткі, што ў Вільні пражывае «Круль Літвы», які хоча «адхіліцца ад палякаў» і завесці «сваё ўласнае крулеўства»725.
У 1960-я г. гісторык паўстання А. П. Смірноў прызнаў і станоўча ацаніў пастаноўку К. Каліноўскім пытання аб ўтварэнні самастойнай Літоўска-Беларускай рэспублікі726.
722 Смирнов А. Ф. Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии. М.: АН СССР, 1963. С. 323.
723 Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864 гг.: Материалы и документы / гл. ред.: С. Евневич и др. М.: Наука, 1965. С. 246.
724 Смірноў А. П. Кастусь Каліноўскі ў паўстанні 1863 года. Мінск : Дзяржвыд БССР, 1959. С. 116.
725 ЛушчыцкіІ. Н. Нарысыпагісторыіграмадска-палітычнайіфіласофскайдумкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX веку. Мінск: Выдавецтва Белдзяржуніверсітэта імя В. I. Леніна, 1958. С. 232.
726 На шляху станаўлення беларускай нацыі: гістарыяграфічныя здабыткі і праблемы / В. В. Яноўская [і інш.]; навук. рэд. В. В. Яноўская; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. С. 126.
«Гісторыя вызваленчага руху ведае шмат прыкладаў пісаў даследчык, калі папрокі ў сепаратизме, развале дзяржавы, расколе кідаліся рэвалюцыйным дзеячам, якія стойка і паслядоўна адстойвалі інтарэсы прыгнечаных нацый»727. 3 другога боку, па меркаванню гісторыка, прадстаўнікі лагера «белых», ЦНК, разглядаючы беларускія і літоўскія землі як частку Польшчы, аб’явілі К. Каліноўскага, які адстойваў інтарэсы беларускага і літоўскага народаў, сепаратистам, што падпаў пад уплыў рускіх дэмакратаў і пачарпнуў ад іх ідэі, шкодныя польскай справе728.