Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
Калі ў першай палове 1820-х гг. А. Міцкевіч з аднадумцамі па тайнаму таварыству былі ўпэўнены ў абавязковым аднаўленні ВКЛ, якое адродзіць усю Рэч Паспалітую, то ў паэме «Пан Тадэвуш», якая стваралася ў 1832-1834 гг., адразу пасля паражэння паўстання, пасталелы рамантык гарманічна спалучыў чалавечы і нацыянальны смутак, што Рэч Паспалітую ўжо не аднавіць і сваёй роднай Літвы яму болып не ўбачыць. «Пан Тадэвуш» гэта прасякнуты тугой па радзіме паэтычны шэдэўр з гаротнымі і красамоўнымі радкамі, прысвечанымі спачыламу ВКЛ:
«Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўе тое: Не цэнім, маючы, а страцім залатое — Шкада...»
У час, калі яшчэ жыла памяць пра ўласную дзяржаўнасць, творы А. Міцкевіча мелі моцны грамадскі рэзананс, абуджалі горыч і сум па гістарычнай Літве.
Асэнсаваннем велічы і трагізму існавання ВКЛ і Рэчы
639 Записка главного делегата при Правительствующем Совете Царства стацкого советника Новосильцева Н. Н. о необходимости запрещения поэмы Адама Мицкевича «Конрад Валенрод» //ДАРФ. Ф. 109. Сакрэтны архіў. Воп. 2. Спр. 35. Арк. 1 адв. 2 адв.
Паспалітай паміж усходнімі і заходнімі імперыямі была прасякнута творчасць Уладзіслава Сыракомлі640.
У першай палове сярэдзіне XIX ст. «распальвала страсці, хва лява ла розумы, абуджа ла надзеі на ўваскрашэнне По лыпчы» нелегальная патрыятычная літаратура, якая асабліва расцвіла пасля 1830 г.641. Пакаленне П. Багрыма і В. ДунінаМарцінкевіча ўзгадоўвалася на запаветах, сфармуляваных у ананімным «Кароткім катэхізісе для ліцвінаў», які ў мностве рукапісаў «хадзіў па руках» па тэрыторыі былога ВКЛ. Гэты кодэкс грамадзянскасці, пабудаваны ў выглядзе пытанняў і адказаў, утрымліваў наступныя пастулаты: «Ці ты Ліцвін? ...Есць ім з Божай ласкі. — Хто ж такі Ліцвін? — Той, хто вызнае вольнасць і Права Статута. Па чым пазнаць праўдзівага Ліцвіна? Па знаку чыстага патрыятызму»642.
Мясцовая інтэлігенцыя шляхецкага паходжання, палітычнае мысленне якой вярэдзілі думкі аб аднаўленні трагічна страчанай дзяржаўнасці, аказалася вельмі ўспрымальнай да гістарычнай навукі. Першыя гістарычныя музеі ў Лагойску і Вільні, дзейнасць Віленскай археалагічнай камісіі (1855-1865), багацейшая калекцыя гістарычных крыніц па гісторыі ВКЛ XV-XVI ст., сабраная I. Анацэвічам643, шматтомная «Гісторыя літоўскага народа» (1835-1841) Т. Нарбута усё гэта фармірава ла ўсведамленне вартасці свайго
640 Янушкевіч Я. Гісторыя Вялікага княства Літоўскага ў творах беларускіх пісьменнікаў І-й паловы XIX ст. И Наш радавод: матэрыялы міжнар. навук. канф. «ГістарычнаяпамяцьнародаўВялікага княства Літоўскага іБеларусі. ХІІІ-ХХ ст., Гродна, 3-5 ліп. 1996 г. / адк. рэд. Д. Караў. Гродна: Заходне-беларускі гуманітарны цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы, 1996. Кн. 7. С. 257.
641 Записка неизвестного литовца об истории, составе населения, религии и политическом состоянии Северо-Западного края и мерах для достижения «благоустройства» и спокойствия в нем при отношении Куцынского. 7 июня 1866 г. И ДАРФ. Ф. 109. Сакрэтны архіў. Воп. 2. Спр. 713. Арк. 7 адв.
642 Янушкевіч Я. Гісторыя Вялікага княства Літоўскага ў творах беларускіх пісьменнікаў І-й паловы XIX ст. // Наш радавод: матэрыялы міжнар. навук. канф. «Гістарычная памяць народаў Вялікага княства Літоўскага і Беларусі. ХІН-ХХ ст.. Гродна, 3-5 ліп. 1996 г. / адк. рэд. Д. Караў. Гродна: Заходне-беларускі гуманітарны цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы, 1996. Кн. 7. С. 257-258.
643 Марозаў С. ІгнатАнацэвіч: старонкібіяграфіі// Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 2004. Ne 22. S. 275-305; Марозаў С. П. Маральна-палітычныя пошукі студэнтаў Віленскага універсітэта і судовая справа прафесара Ігната Анацэвіча П Заходні рэгіён Беларусі вачыма гісторыкаў і краязнаўцаў: зб. навук. артыкулаў / ГрДУ; рэдкал.: I. П. Крэнь, У. I. Навіцкі, В. А. Белазаровіч(адк. рэдактары) [іінш.]. Гродна: ГрДУ, 2006. С. 367-371; Габрусевіч С. А., Марозава С. В. Прафесар Ігнат Анацэвіч. Жыццё. Спадчына. Гродна: ГрДУ, 2005. С. 107-118.
мінулага, а разам з тым разумение значнасці панесеных страт і задумы вярнуць забранае. Інтэлігенцыя ўсведамляла сябе пераемніцай вялікай гістарычнай спадчыны. Пры гэтым не абышлося без ідэалізацыі гісторыі ВКЛ.
Сярод тых, хто цікавіўся гісторыяй Беларусі і Літвы, у 40-50-х гг. было папулярным імя Т. Нарбута, аўтара першай працы па гісторыі ВКЛ, адасобленай ад гісторыі Польшчы. П. Бяссонаў бачыў у Т. Нарбуце ініцыятара даследаванняў, накіраваных на адпор польскай выключнасці, на высвятленне самастойнасці Літвы. Такі «літоўскі сепаратизм» не маглі дараваць яму польскія гісторыкі644.
Гісторыя ВКЛ і Рэчы Паспалітай набыла ў тых умовах надзвычайную палітычную актуальнасць. Вывучэнне і прапаганда «славы продкаў» стала тады і свайго роду модай, і доўгам перад айчынай645. Выхаванне гісторыяй набыло асаблівае значэнне ў фарміраванні грамадзянскіх якасцяў моладзі.
У жывучасці патрыятычных настрояў капітан корпуса жандараўА. Васільеўу 1832 г. вінаваціў школьных настаўнікаў, якія моладзі «расказвалі пра Баторыя, Жыгімонта, Каралеву Літвы Ядвігу», а гісторыю Расіі выкладалі, «пакалечанай каментарамі ... з варожых запісак польскіх гісторыкаў»646. Віцебскі губернатар у 1849 г. паведамляў, што мясцовыя настаўнікі геаграфіі і гісторыі распальваюць «страсці народныя» пры выкладанні сваіх прадметаў647.
Камітэт заходніх губерняў супрацьпаставіў такому падыходу сваё патрабаванне: «зацвердзіць у ... юнацтве прыхільнасць да прастолу і айчыны і засцерагчы ад шкодных уражанняў у тлумачэнні падзей і пераваротаў, звязаных з
614 Марозаў С. П. Тэадор Нарбут гісторык П 3 гісторыі краю і лёсаў людзей Воранаўшчыны: матэрыялы навук. гіст.-краязн. канф., Радунь, 11 снеж. 2004 г. / рэдкал. Д. С. Аляшкевіч (гал.рэд.) [і інш.]. Ліда, 2006. С. 154, 157.
645 Марозаў С. Механізм фарміравання гістарычнай свядомасці беларусаў праз расійскую сістэму адукацыі ў XIX ст. И Молодежь в науке 2006: сб. тр. междунар, науч. конф, молодых ученых, Минск, 16—19 окт. 2006 г.: в 2 ч. Ч. 1. Минск: Бел. наука, 2007. Ч. 1. С. 288.
646 Письма капитана Васильева Александра с просьбой назначить его полицмейстером в Варшаву с приложением своих записок о Литве и Польше. Начато 20 мая 1832 г. //ДАРФ. Ф. 109. Сакрэтны архіў. Воп. 2. Спр. 208. Арк. 41 адв.
617 О неприязненных действиях помещиков Витебской губернии в отношении православия. 1849 г. И НГАБ. Ф. 3157. Воп. 1. Спр. 554. Арк. 10.
гісторыяй Полыпчы ці непасрэдна ўплываўшых на яе лёс»648. Пераарыентацыя гістарычнай свядомасці беларускай моладзі на іншыя дзяржаўна-палітычныя каштоўнасці паступова давала вынікі. Маёр Ламачэўскі ў аглядзе «палітычнага стану» Мінскай губерні за 1840 г. паведамляў, што на школьных экзаменах у навучальных установах, «пераносячыся ў думках да найбольш цікавых падзей айчыннай гісторыі апошніх чатырох стагоддзяў, цесна звязаных са здарэннямі Літвы і Полыпчы, вучань, як бы па звычцы, уяўляе сябе на баку рускіх». Аднак у Слуцкую гімназію аддаваць вучыцца сваіх дзяцей «больш Мінскай (гімназіі С. М.) падабаецца тым палякам, якія трызняць яшчэ жаласнай сваёй незалежнасцю»649.
Вынікам такіх установак у выкладанні гісторыі, якія з 30-х гг. XIX ст. рэалізоўваліся ў навучальных установах заходніх губерняў, з’явілася адчужэнне беларусаў ад іх уласнай гісторыі, дэфарміраванае ўсведамленне народам свайго месца і ролі ў гісторыі, слабое разумение сваёй гістарычнай спецыфікі. Школа навязвала беларусам комплекс негістарычнай нацыі, пазбаўленай традыцый уласнай дзяржаўнасці, вяла да адмовы ад дзяржаўна-гістарычнай спадчыны ВКЛ як уласнай. Гэта вызначыла, побач з іншымі фактарамі, цяжкі і марудны шлях фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў да свайго дзяржаўнага самавызначэння650.
Сярод фактараў, якія жывілі сепаратысцкія настроі ў Беларусі і Літве, пільныя жандары адзначалі нават тэрміналогію: самую назву «Літва»; выраз «забраны край Літоўскі», як называюць яго мясцовыя жыхары; укаранёнае ў іх свядомасць атаясамленне Літвы з Полыпчай; урэшце, злучаныя гербы Літвы і Польшчы на Вострай браме ў Вільні, якія нагадваюць пра іх «былое адзінства»651.
Такім чынам, захаваныя атрыбуты ВКЛ (сама назва
648 Дело о духе народности в Западных губерниях. Июль-ноябрь 1837г.//ДГАЛ. Ф. 378, п/а, 1837 г. Спр. 69. Арк. 48.
649 Белоруссия в эпоху феодализма: Сборник документов и материалов: в 4 т. Т. 4: Социально-политическая история и культура Белоруссии первой половины XIX в. Отечественная война 1812 г. Минск: Наука и техника, 1979. С. 303-304.
650 Марозаў С. Механізм фарміравання гістарычнай свядомасці беларусаў праз расійскую сістэму адукацыі ў XIX ст. // Молодежь в науке 2006: сб. тр. междунар, науч. конф, молодых ученых, Минск, 16-19 окт. 2006 г.: в 2 ч. Ч. 1. Минск: Бел. наука. 2007. С. 291.
651 Письма капитана Васильева Александра с просьбой назначить его полицмейстером в Варшаву с приложением своих записок о Л итве и Польше. Начато 20 мая 1832 г. И ДАРФ. Ф. 109. Сакрэтны архіў. Воп. 2. Спр. 208. Арк. 8.
«Літва», сімволіка); сацыякультурная траўма, выкліканая знішчэннем Віленскага ўніверсітэта, царкоўнай уніі, Статута ВКЛ; спосаб навучання ў школе; новая сацыяльная праслойка людзей, «разборам шляхты» апушчаная на ніз сацыяльнай лесвіцы, з’явіліся фактарамі грамадска-палітычнага жыцця, якія падтрымлівалі сепаратысцкія настроі адносна імперыі. Ідэалогія вызваленчага руху ў Беларусі ў 30—50-я гг. XIX ст. фарміравалася ў цеснай сувязі з польскім нацыянальнавызваленчым рухам, які абсалютызаваў прапольскія сімпатыі народаў былой Рэчы Паспалітай, і зведала ўплыў рускай рэвалюцыйна-дэмакратычнай ідэалогіі. Пытанне аб аднаўленні дзяржаўнасці ВКЛ і Рэчы Паспалітай абмяркоўвалася ў тайных і напаўлегальных арганізацыях, створаных на радзіме і ў расійскіх універсітэцкіх сталіцах выхадцамі з гістарычнай Літвы. Іх ліцвінскі патрыятызм яшчэ цалкам падпарадкоўваўся агульнадзяржаўнаму рэчпаспалітаўскаму патрыятызму, але ад ідэі дзяржаўнага цэнтралізму будучай адноўленай Рэчы Паспалітай «на карысць выключна польскай нацыянальнасці» яны ўжо пераходзілі да ідэі федэрацыі, рэспублікі, свабоды і роўнасці народаў. Грамадскую думку фарміравала таксама беларуская польскамоўная літаратура, у якой існавала моцная плынь, што рамантызавала вобраз ВКЛ, звала паўстаць за яго «з касой ды сякерай», і распаўсюджваная нелегальна публіцыстыка, якія карысталіся попытам. Зразумець памеры і значнасць страт, нанесеных знішчэннем ВКЛ, дапамагала гістарычная навука. Яна вярэдзіла па літычнае мысленне інтэлігенцыі і грамадства першымі сістэматычнымі даследаваннямі мінулага трагічна страчанай дзяржаўнасці і яго артэфактамі.