Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
Актыўная дапамога паўстанцам з боку ўніяцкага духавенства стала зачэпкай для ліквідацыі ўніяцкай царквы, якая не падтрымлівала палітыку трона, перашкаджала ўніфікацыі заходняга краю. Таму і з яе дзейнасцю ўлады звязвалі небяспеку сепаратизму. У 1839 г. паўтара мільёна беларускіх уніятаў былі пераведзены ў пануючую веру. У Зімовым палацы ацанілі тэты акт як «велізарнае прадпрыемства, гэтак жа важнае ў
607 Куль-Сяльверстава С. Студэнцкія тайныя таварыствы і разгром Віленскага ўніверсітэта (1820—1824 г.)//ARCHE. 2015. № 9. С. 241—242.
608 Дело Временного полевого аудиториата Виленского военного округа о помещике графе Викторе Старжинском. 27июня-... ноября 1863 г. И ДГАЛ. Ф. 1248. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 16 адв.
палітычным, колькі і ў рэлігійным сэнсе, якое зойме бліскучую старонку ў летапісах імперыі»609.
Падаўленне ўніяцкай традыцыі ўвергла грамадства ў шокавы стан, нанесла яму глыбокую псіхалагічную траўму. Сяляне не разумелі, чаму забараняецца вера, у якой больш за 200 гадоў былі іх бацькі і дзяды. На абарону ўніі выступіла шляхта, якая ўспрыняла яе знішчэнне як помету цара за нядаўні бунт; мясцовая інтэлігенцыя; само духавенства і вернікі, якія не бачылі патрэбы сваю веру мяняць. Таму на знішчэнне ўніі была накіравана ўся сістэма царскай улады: суд, сінод, сенат, мясцовая адміністрацыя, паліцыя. Сцерагучыся новага выбуху пры абнародаванні факту, што ўніі ўжо няма, у беларускіх гарадах і вёсках папярэдне размясцілі вайсковыя атрады610. Злом царкоўна-рэлігійнай спадчыны ВКЛ і Рэчы Паспалітай, які атрымаў працяг з разгромам паўстання 18631864 гг. у наступе на рымска-каталіцкую царкву, прывёў да перакройвання канфесійнай структуры Беларусі.
Апошнім паў Статут ВКЛ. Уведзены ў дзеянне яшчэ ў 1588 г., ён амаль на паўстагоддзя перажыў саму дзяржаву і працягваў дзейнічаць разам з агульнаімперскімі законамі. Паколькі шэраг нормаў і правілаў Статута слаба адпавядалі новай рэчаіснасці, створаная Мікалаем I у 1822 г. спецыяльная кадыфікацыйная камісія ў складзе прафесараў Віленскага ўніверсітэта I. Даніловіча, I. Лялевеля, I. Лабойкі, Я. Зноскі (старшыня) і бібліятэкара К. Контрыма распрацавала новую рэдакцыю Статута, дапасаваную да расійскага заканадаўства, і збіралася ўключыць яе ў агульнаімперскі збор законаў. Беларусь і Літва, такім чынам, захавалі бы прававую адметнасць у імперыі, дзе для іх ніякай аўтаноміі і тэрытарыяльнай адасобленасці не прадугледжвалася. Аднак I. Даніловічу, які падтрымліваў сувязі з I. Лялевелем, не дазволілі ажыццявіць тэты «сепаратысцкі» сцэнар611.
Калі рэдакцыйная работа была завершана і прадстаўлена на зацвярджэнне, Мікалай I з 1 студзеня 1831 г. спыніў дзеянне Статута ВКЛ у Віцебскай і Магілёўскай губернях. Такі крок абгрунтоўваўся імкненнем «выдалення ў жыхарах Паўночна-
609 Марозава С. В. «Сваёй веры ламаць не будзем...»: Супраціў дэўнізацыі ў Беларусі (1780-1839 гады). Гродна: ЮрСаПрынт, 2014. С. 14.
610 Тамсама. С. 51, 80, 199, 201.
611 Лялъкоу I. Традыцыі Вялікага Княства Літоўскага ў палітычным жыцьці беларускіх земляў у XIX ст. И Спадчына. 2002. № 2-3. С. 61-62.
Заходняга краю ўсялякай думкі пра самастойнасць дзеючага ў іх заканадаўства, якое можа служыць якойсьці перашкодай да зліцця іх з карэннай Расіяй»612.
Адмена Статута напаліла грамадска-палітычную абстаноўку ў заходніх губернях, выклікала абурэнне мясцовай інтэлігенцыі і пратэсты шляхты, увергнутых у свайго роду «прававы шок»613. Каб згладзіць негатыўны грамадскі рэзананс, магілёўскі губернатар М. Мураўёў у лютым 1831 г. арганізаваў падачу імператару падзячнага ліста ад шляхты сваёй губерні за адмену Статута. Тая ўсяляк імкнулася ўхіліцца ад падпісання гэтага адраса. Калі прызначаная губернатарам дэлегацыя павезла падзячны адрас у Пецярбург, шляхта Рагачоўскага павета пад выглядам банкета правяла шматлюдны сход, на якім гучалі «вольныя словы» і «выказваліся надзеі» на адраджэнне сваёй дзяржавы614.
Супрацоўнік Трэцяга аддзялення, тайны агент корпуса жандараў Аляксандр Васільеў, які выдатна арыентаваўся ў мясцовай сітуацыі і настроях, вясной 1832 г. сваёй запіскай «Літва» рэзка выступіў супраць юрыдычнай адасобленасці і адметнага статусу беларускіх і літоўскіх зямель у складзе Расійскай імперыі615 (дадатак 14). Ен пісаў, што Аляксандру I трэба было яшчэ пасля 1812 г. пазбавіць Літву прававой адасобленасці і разбурыць яе адміністрацыйную аўтаномію. А ён стварэннем Літоўскага корпуса даў падставу для яшчэ болыпага адчужэння Літвы ад Расіі, у той час як з размяшчэннем у Літве рускай арміі «літоўцы» праз шлюбныя саюзы афіцэраў са шляхецкімі дачкамі «этнічна зліліся бы» з рускімі. Мяцеж 1831 г., як сцвярджаў аўтар запіскі, цяпер цалкам засведчыў шкоду прававой ад асобленасці і нават прывід існавання Літвы616. Беларускае і літоўскае дваранства, як адзначаў А. Васільеў, не
612 Терешкович П. В. Этническая история Беларуси XIX начала XX в.: В контексте Центрально-Восточной Европы. Минск: БГУ, 2004. С. 76.
613 Куль-Сяльверстава С. Я. Статут ВКЛ 1588 г. у свядомасці насельніцтва беларускіх зямель у першай палове XIX ст. И Леў Сапега і яго час: зб. навук. арт. / рэд. кал. С. В. Марозава [і інш.]. Гродна: ГрДУ, 2007. С. 341-346.
614 Марозава С. В. Адмена Статута Вялікага княства Літоўскага (1831, 1840 г.) і рэакцыя на яе беларускай шляхты И Pirmasis Lietuvos Statutas ir epocha. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2005. P. 60.
615 Письма капитана Васильева Александра с просьбой назначить его полицмейстером в Варшаву с приложением своих записок о Литве и Польше. Начато 20 мая 1832 г. И ДАРФ. Ф. 109. Сакрэтны архіў. Вой. 2. Спр. 208. Арк. 5-41 адв.
616 Тамсама. Арк. 6.
задаволена частымі зменамі некалі дадзеных ім і яшчэ не знішчаных правоў і прывілеяў, а дробная шляхта прагна чакае першага кліку да бунту ў надзеі палепшыць сваё становішча і сялян пужае непазбежнымі новай вайной «за Полыпчу і Літву» і новым паўстаннем народа617.
26 чэрвеня 1840 г. Мікалай I скасаваў правадзейнасць Статута ў Віленскай, Мінскай і Гродзенскай губернях. Польскі гісторык А. Камінскі атаесамляе гэта са знішчэннем рэшткаў аўтаноміі гістарычнай Літвы і шляхецкай дэмакратыі618. На гэтым на спробах захавання юрыдычнай адасобленасці зямель былога ВКЛ была пастаўлена кропка. Праціўнікі ломкі прававой сістэмы ВК Л даказвалі тады перавагу былых законаў і знаходзілі ў гэтым разумение мясцовай шляхты. Для патрыётаў ВКЛ Статут 1588 г. быў сімвалам велічы і магутнасці іх дзяржавы. Ен стаў і апошнім атрыбутам дзяржавы, знішчаным царызмам. Усе наступныя праекты адраджэння ВКЛ прадугледжвалі вяртанне Статута ў прававое поле беларуска-літоўскіх зямель.
Такім чынам, удзел у паўстанні студэнтаў і ўніяцкага духавенства сталі зручнай падставай для знішчэння Віленскага ўніверстітэта, які з’яўляўся паказчыкам цывілізаванасці краю, і царкоўнай ўніі, якая была яго рэлігійнай адметнасцю. «Мяцеж» 1831 г. засведчыў шкоду прававой адасобленасці беларускалітоўскіх зямель, таму быў адменены Статут ВКЛ. Знішчэнне гэтых сімвалаў-атрыбутаў ВКЛ паглыбіла ў новым пакаленні яго спадчыннікаў сацыякультурную траўму, нанесеную ў канцы XVIII ст. знішчэннем самой дзяржавы. Гэта была абраза патрыятычных пачуццяў і памяці пра ВКЛ. Таму пытанне аб вяртанні забраных атрыбутаў Княства неаднаразова ўздымалася інтэлігенцыяй у наступныя дзесяцігоддзі. Ідэя вяртання Статута і ўніверсітэта звычайна звязвалася з праектамі адраджэння ВКЛ. Ві ленскі ўніверсітэт быў адноўлены ў Літве ў 1919 г., унія ў Беларусі у канцы XX ст. Статут ніколі ўжо не быў вернуты.
Настальгія па Княству ў ідэалогіі тайных таварыстваў і грамадскай думцы 30-х 50-х гг. XIX cm. Пасля падаўлення паўстання пытанне аднаўлення ранейшай дзяржаўнасці ў яе «гістарычных межах» не
617 Письма капитана Васильева Александра с просьбой назначить его полицмейстером в Варшаву с приложением своих записок о Литве и Польше. Начато 20 мая 1832 г. // ДАРФ. Ф. 109. Сакрэтны архіў. Воп. 2. Спр. 208. Арк. 7, 10.
618 Kiaupa Z. Lietuvos valstybes istorija. Vilnius: Baltos lankos, 2006. P. 158.
страціла палітычнай актуальнасці ў жыцці Беларусі і Літвы. Тым болып яго зноў і зноў уздымалі эмісары эмігранцкіх арганізацый — прыхільнікі адраджэння ВКЛ: выхаванец Віленскага ўніверсітэта М. Валовіч619, Ш. Канарскі, які рыхтаваў новае паўстанне і стварыў канспіратыўную сетку яго будучых удзельнікаў. Вялікі ўплыў на актуалізацыю гэтага пытання аказалі рэвалюцыйныя падзеі 1848 г. у Заходняй Еўропе620. Да канца 1850-х гг. на ўрадавы ўзровень яно ва ўмовах палітыкі рэпрэсій і забаронных законаў не выносілася, а абмяркоўвалася, галоўным чынам, на ўзроўні нелегальных грамадскіх аб’яднанняў, якія ўзнікалі найперш у асяроддзі моладзі: «Дэмакратычнае таварыства» студэнтаў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі (1836-1839 гг.; заснавальнік Ф. Савіч), «Братні саюз літоўскай моладзі» (Вільня, Ліда, Навагрудак, 1846-1849 г.; Ф. і А. Далеўскія), Саюз літоўскай моладзі ў Мінску (1847-1851) і інш.621.
Паколькі ў польскім грамадстве трымалася паданне аб прапольскіх сімпатыях народаў былой Рэчы Паспалітай, то кіраўніцтва «Польскага дэмакратычнага таварыства» выступала за «маналітнае адзінства» Польшчы і нават не дапускала гаворкі аб нейкай аўтаноміі яе асобных тэрыторый622. Але ідэолагі грамадска-палітычнага руху Беларусі і Літвы, якія раней падтрымлівалі цэнтралісцкую ідэю адбудовы Полыпчы «ад мора да мора» ў гістарычных межах, пераходзілі да ідэі федэрацыі славянскіх народаў, а гарантыяй іх свабоды і роўнасці лічылі рэспубліканскі лад. За гэта ратавалі Франц Савіч і іншыя члены «Дэмакратычнага таварыства», якому Ш. Канарскі адводзіў адну з галоўных роляў у рыхтаваным ім паўстанні; а таксама створаны братамі Далеўскімі «Братні саюз літоўскай моладзі». Ліцвінскі патрыятызм гэтых людзей яшчэ цалкам падпарадкоўваўся агульнадзяржаўнаму рэчпаспалітаўскаму патрыятызму, тым больш, што да праблем,
619 Sidorowicz-Czerniewska К. Sprawa emisarjusza Michala Wollowicza z r. 1833. Grodno, 1934. 113 s.
620 Fajnhauz D. Ruch konspiracyjny na Litwie i Bialorusi. 1846-1848. Warszawa: Panstwowe Wydawnictwo Naukowe, 1965. 404 s.
621 Соколова M. Общественные объединения и движения в Беларуси в конце XVIII начале XX века: проблемы становления гражданского общества. Минск: 2002. С. 36.