• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    622 Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і 1нш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. С. 218-219.
    якія вырашалі вызваленчыя сілы Польшчы, жыхароў Беларусі прывязвалі польская мова і касцёл. Моцны польскі нацыянальна-вызваленчы рух, з якім салідарызаваліся беларусы, нейтралізоўваў зяўленне беларускага сепаратызму, запавольваў нараджэнне іх нацыянальнай свядомасці.
    Члены «Дэмакратычнага таварыства» давалі прысягу «перад Богам і Айчынай, імем Касцюшкі, Панятоўскіх і Сабескіх» прысвяціць сябе барацьбе за дабро і адзінства Айчыны623. Ф. Савіч, які ідэалізаваў мінулае Рэчы Паспалітай, імкнуўся да яе адраджэння, пісаў: «Мае думкі былі пра свабоду, пра Айчыну»624. Але пісаў ён ужо не толькі па-польску, але і па-беларуску. Адозву Ф. Савіча «Заўвагі аб маральнай вайне народа з дэспатызмам» польскі даследчык С. Камінскі назваў першай палітычнай пракламацыяй у гісторыі вызваленчага руху Беларусі625. Арышт у 1838 г. Ш. Канарскага і Ф. Савіча пазбавіў вызваленчы рух яго каардынатараў.
    Створаны ў 1846 г. «Братні саюз літоўскай моладзі» таксама выступаў «за незалежнасць Польшчы, Літвы і Русі»626. Б. Ліманоўскі, які паходзіў з Віцебскай губерні, пра грамадскія настроі канца 1850-х гг. у Беларусі і Літве пісаў ва ўспамінах: «.. .нам, ліцвінам, г. зн. польскай моладзі з гістарычнай Літвы, думалася перадусім пра тое, каб Літва спалучыла свае рухі з рухамі Кангрэсовай Польшчы... Гэтыя нашы намаганні да аб’яднання Літвы з Польшчай, аднак, пазней памылкова ацэньваліся як дзяржаўніцкае, цэнтралістычнае імкненне на карысць выключна польскай нацыянальнасці. Мы сапраўды прагнулі вяртання Рэчы Паспалітай у яе даўніх межах, але паводле перакананняў мы былі федэралістычнымі рэспубліканцамі»627. Жаданне аднаўлення Рэчы Паспалітай у яе даўніх межах, такім чынам, спалучалася ў пакалення грамадскіх дзеячаў і мысліцеляў 30—50-х гг. з жаданнем забяспечыць у адроджанай дзяржаве раўнапраўе ўсіх народаў, што ўваходзілі ў яе склад, падтрымаць самабытнасць «літоўскарускага народа» і вярнуць яму самастойны «палітычны быт».
    623 Kaminski A. Polskie zwi^zki mlodziezy (1831—1848). Warszawa: Panstwowe Wydawnictwo Naukowe, 1968. S. 170.
    621 Тамсама. S. 158.
    620 Тамсама. S. 166, 176.
    626 Тамсама. S. 184.
    627 Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. С. 219.
    Ідэалогія вызваленчага руху ў Беларусі фарміравалася не толькі ў цеснай сувязі з польскім нацыянальнавызваленчым рухам, але зведала на сабе ўплыў рускай рэвалюцыйна-дэмакратычнай ідэалогіі, асабліва моцны ва ўмовах рэвалюцыйнай сітуацыі ў Расіі. 3 закрыццём Віленскага ўніверсітэта таленавітая моладзь з зямель былога ВКЛ накіроўвалася за вышэйшай адукацыяй у расійскія ўніверсітэты, найперш, Маскву і Пецярбург, якія не змаглі выкараніць яе патрыятычныя пачуцці. Разам з ураджэнцамі Царства Польскага яна заснавала там студэнцкае таварыства «Ogol» («Разам») з адладжанай арганізацыяй з гуртаваннем па зямляцкаму прынцыпу і эфектыўнай сістэмай работы і ўзаемадапамогі. Фактычна таварыства з’яўлялася грамадскапалітычнай арганізацыяй. Студэнтаў, нягледзячы на рознае сацыяльнае паходжанне, матэрыяльнае становішча і палітычныя погляды, абядноўвалі пачуццё страчанай Айчыны і клопат пра яе лёс. У таварыстве «панаваў моцны дух карпарацыі, заснаваны на народных начатках з усімі сімптомамі адчужэння палітычнага характару»628. Пасля заканчэння ўніверсітэта на радзіму яны вярталіся, гатовыя ахвярававць сабой дзеля яе вызвалення. Многія з іх пазней прынялі ўдзел у паўстанні 1863 г., яго падтрымалі або яму спачувалі.
    Студэнцкае таварыства выхадцаў з зямель былой Рэчы Паспалітай у Маскоўскім універсітэце ў 1863 г. аб’ядноўвала да 600 чалавек, у Пецярбургскім больш за 500629. На мяжы 5060-х гг. у пецярбургскім зямляцтве выдзелілася кіруючае ядро: К. Каліноўскі, Э. Вярыга, I. Здановіч, Ф. Зянкевіч, Э. Юндзіл, I. Ямант, і дзейнасць студэнцкага «Огула» актывізавалася630. У поглядзе на спосаб вырашэння «польскага пытання», як паказаў пазней следству студэнт-вольнаслухач В. Гажыч, моладзь падзяляліся на тры нефармальныя партыі: «белыя», умераныя і «чырвоныя». «Белыя», галоўным чынам, заможныя студэнты, палітыкай цікавіліся мала верагодна, улічвалі гістарычныя
    628 По показанию студента Гажича и других насчет учрежденных между студентами обществ из Русских, Немцев, Поляков и Малороссиян. 1863 г. И ДАРФ. Ф. 109.1 экспедыцыя. 1863 г. Спр. 23. Ч. 313. Арк. 6.
    629 Тамсама. Арк. 3 адв., 9-10.
    630 Соколова М. Общественные объединения и движения в Беларуси в конце XVIII начале XX века: проблемы становления гражданского общества. Минск: 2002. С. 37.
    ўрокі 1794,1812,1831 гг., а рыхтаваліся паслужыць грамадству, стаўшы добрымі спецыялістамі: юрыстамі, эканамістамі, матэматыкамі. Найбольш шматлікая ў студэнцкім «Огуле» партыя «чырвоных» была прадстаўлена выхадцамі з заходніх губерняў, сынамі незаможнай шляхты і з’яўлялася найбольш радыкальным, бунтарскім элементам сярод моладзі. Яны сімпатызавалі ідэям рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў аб шляхах перабудовы грамадства і рабілі стаўку на «кулачную» рэвалюцыю, спалучаную з сацыяльным пераваротам631. Пазней у кіраўніцтве паўстаннем 1863 г. сустрэнуцца дзве партыі — «белых» і «чырвоных», чые палітычныя мэты, сацыяльныя праграмы і метады барацьбы фактычна не зменяцца ў параўнанні са студэнцкімі «партыямі» Пецярбургскага ўніверсітэта.
    Вялікі ўплыў на фарміраванне патрыятычнай грамадскай думкі аказвала мастацкая літаратура і публіцыстыка 2050-х гг. XIX ст. Большасць пісьменнікаў і паэтаў гэтага часу, якія паходзілі з беларуска-літоўскага краю з каталіцкай ліцвінскай шляхты (А. Міцкевіч, Я. Баршчэўскі, Я. Чачот, У. Сыракомля, А. Рыпінскі і інш.), былі выхаваны ў сям’і і школе ў рэчпаспа літаўскім патрыятычным духу і карысталіся беларускапольскім двухмоўем. Для іх, па сцвярджэнню А. Смаленчука, галоўнай з’яўлялася «ідэя Польшчы як Айчыны ў шырокім сэнсе слова. Літва ўспрымалася як «малая Радзіма». Хоць ліцвінскі патрыятызм гэтых людзей «малым» ніяк не назавеш»632.
    Як адзначае польскі даследчык М. Галедэк, спадкаемцы ВКЛ мелі тры Бацькаўшчыны (і адпаведна тры ўзроўні свядомасці): малую месца нараджэння, вялікую гістарычную Літву і найвялікшую Рэч Паспалітую633. ВКЛ, нават калі самой дзяржавы ўжо не было як рэальнасці, з’яўлялася для іх «нейкім станам духоўнага быцця»634.
    Лейтматывам твораў пакаленняў паэтаў, пачынаючы ад тых, што нарадзіліся ў ВКЛ, можна лічыць словы «Аплакваем страчаную Айчыну» з вершаванага прысвячэння М. К. Агінскаму,
    631 По показанию студента Гажича и других насчет учрежденных между студентами обществ из Русских, Немцев, Поляков и Малороссиян. 1863 г. И ДАРФ. Ф. 109.1 экспедыцыя. 1863 г. Сир. 23. Ч. 313. Арк. 3-3 адв.
    632 Смалянчук А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі pyx на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 люты 1917 г. СПб.: Неўскі прасцяг, 2004. С. 52.
    633 Ostatni obywatele Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego I red. T. Bujnicki; K. St^pnik. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu M. Curie-Sklodowskiej, 2005. S. 136.
    634 Тамсама. S. 25.
    напісанага ў 1824 г. у Фларэнцыі635. «Слаўнае гістарычнае мінулае земляў над Беразіною, Дняпром, Нарваю, Нёманам, Прыпяццю, пазбаўленых сваёй дзяржаўнасці..., сталася невычэрпанаю крыніцаю тэм і сюжэтаў для беларускіх (дакладней, беларускапольскіх) пісьменнікаў XIX стагоддзя, ... піша даследчык іх творчасці Я. Янушкевіч. Паказваючы цяжар, які неслі на сваіх плячах продкі беларусаў, баронячы нацыянальную годнасць і дзяржаўную самастойнасць, пісьменнікі XIX ст. прамаўлялі да сваіх сучаснікаў словамі супакою і надзеі, што толькі ў змаганні, у супрацьдзеянні, у барацьбе можна адстаяць нацыянальныя святыні, сярод якіх найвышэйшая незалежнасць, дзяржаўнасць»636.
    Сімвалам барацьбы за незалежнасць Айчыны стаў А. Міцкевіч, які спачатку на чале Таварыства філарэтаў, а петым у эміграцыі «ваяваў» словам, ияром і зброяй (фарміраваў легіёны), каб «Айчына ўваскрэсла». Айчынай для паэта была ў шырокім значэнні Рэч Паспа літая, або «Польшча», як федэрацыя ВКЛ і Польскага Каралеўства; Літва (гістарычная) у значэнні «малая Радзіма»; а ў лакальным значэнні наднёманская зямля, Наваградчына637. Месца дзеяння герояў міцкевічавых паэм — колішняе ВКЛ, гістарычная Літва, якой ён захапляўся і аб адраджэнні якой марыў, хоць ніколі не ўяўляў Літвы асобна ад Полынчы. Даследчыкі іранізуюць, што гэты «польскі нацыянальны бард» «крычаў аб сваім ліцвінізме» і не з’яўляўся ні ўраджэнцам Польшчы, ні палякам, а яго нага нават ніколі не ступала па вуліцах Варшавы ці Кракава. Іроніяй лёсу лічаць і тое, што як літоўскі нацыянальны паэт ён не ведаў літоўскай мовы638.
    Моцныя нацыянальна-патрыятычныя матывы прагучалі ў паэме А. Міцкевіча «Гражына» (1822 г.), якая паэтызавала
    636 Письма разных лиц к графу Михалу Огинскому, в алфавитном порядке расположенные И РДАСА. Ф. 12. Спр. 300. 4.1-4. Арк. 569 адв.
    636 Янушкевіч Я. Гісторыя Вялікага княства Літоўскага ў творах беларускіх пісьменнікаў І-й паловы XIX ст. И Наш радавод: матэрыялы міжнар. навук. канф. «Гістарычная памяць народаў Вялікага княства Літоўскага і Беларусі. ХІІІ-ХХ ст., Гродна, 3-5 ліп. 1996 г. /адк. рэд. Д. Караў. Гродна: Заходне-беларускі гуманітарны цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы, 1996. Кн. 7. С. 257.
    637 Швед В. Барацьба Адама Міцкевіча за незалежнасць сваёй Айчыны // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы). Навагрудак: «ПТаХа», 2010. С. 179-180.
    638 Снайдэр Т. Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва, Беларусь, 15691999; пер. з англ.; навук. рэд. Г. Сагановіч. Мінск: Медысонт, 2010. С. 49.
    самаахвярнасць у імя вызвалення Айчыны. Створаны ў паэме «Конрад Валенрод» (1828 г.) легендарна-гераічны вобраз рамантычнага і магутнага духам змагара за Айчыну сцвярджаў актуальнасць новага этапу вызваленчай барацьбы супраць царызму. Выданне гэтай паэмы ў Пецярбургу выклікала незадаволенасць у Зімовым палацы. «Вядома і ўжо неаднаразова заўважана было, пісаў з гэтай нагоды сенатар М. Навасільцаў, што польскія пісьменнікі ўсхваляюць дзеі продкаў, паўтараюць пра народную славу аб усялякіх подзвігах польскіх палкаводцаў і кіраўнікоў і тым імкнуцца жывіць польскі патрыятызм. Дакуль такое імкненне застаецца ў надежных межах, яно не заключав ў сабе яшчэ нічога заганнага ... Але справа прымае іншы выгляд, калі хутка з такім патрыятызмам злучаюцца мары аб будучай незалежнай Полыпчы і ка лі сачыненні польскіх пісьменнікаў схі ляюцца да жыўлення ў душах сваіх сучаснікаў падобных думак, бо ў такім выпадку яны агідныя для вернападданніцкай адданасці, адбіраюць сэрцы іх ад сапраўднай Айчыны і прывязваюць іх да нейкай будучай (Айчыны С. М.), якой яшчэ не існуе»639. Літаратура, якая сілкавала надзеі на ўваскрашэнне ВКЛ і Рэчы Паспалітай, пераследавалася.