• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    Абодва імператары падтрымлівалі і ўмацоўвалі адраджэнскія надзеі ліцвінскай шляхты адзіна з намерам выкарыстаць Беларусь і Літву ў сваіх інтарэсах. Адмова Т. Касцюшкі ад супрацоўніцтва з Напалеонам ахаладжала надзеі арыстакратыі і інтэлігенцыі на імператара французаў.
    Найважнейшымі фактарамі ўплыву на грамадскапалітычную сітуацыю ў Беларусі і Літве ў першай трэці XIX ст. з’яўляліся Віленскі ўніверсітэт і варшаўскае Таварыства сяброў навук. Асабліва «падагравалі» мары аб аднаўленні Айчыны гістарычная навука і выкладанне ліберальнай прафесурай гісторыі. Мара-ідэя аб адбудове ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай, разбураная ў 1812-1815 гг., знайшла прыхільнікаў ва ўсіх трох тыпах грамадскіх арганізацый, у якіх у 1815-1829 гг. сканцэнтравалася грамадскае жыццё Беларусі і Літвы: у масонскіх ложах, навуковых і тайных таварыствах. Многія з іх ад адцягненых ідэй маральнай дасканаласці, узаемадапамогі перайшлі да пастаноўкі палітычных задач аднаўлення Рэчы Паспалітай і пры гэтым культывавалі ліцвінскі патрыятызм.
    Рух за адраджэнне ВКЛ, які разгортваўся ў 1795—1829 гг., пацярпеў няўдачу. Яго першым буйным паражэннем быў разгром «Віленскай асацыяцыі». Расколу эміграцыі на глебе выбару сродкаў аднаўлення дзяржавы сапутнічала расчараванне ў магчымасці атрымаць рэальную дапамогу ад Турцыі і Францыі. Hi Аляксандр I, ні Напалеон не прыняў да ўвагі праекты, прапанаваныя ліцвінскімі палітыкамі.
    Згубным для «літоўскіх» палітычных праектаў 1811-1812 г. стала «падзенне» М. Спяранскага. Праваліліся на стадыі абмеркавання праекты трупы М. К. Агінскага. У1812 г. ліцвіны, здавалася, былі найбліжэй да магчымасці адбудовы ВКЛ. Узноўленае Напа леонам ВКЛ мела ўсе прыкметы дзяржаўнасці, але не было самастойным у сваёй дзейнасці і праіснавала вельмі кароткі час. КЧУ ВКЛ не змагла і не паспела разгарнуць работу па адраджэнні элементаў ранейшай дзяржаўнасці. Кронку на надзеях ліцвінскай шляхты аб вяртанні на іх землі былой дзяржаўнасці паставіў Венскі кангрэс. Не паўплывала на палітычную сітуацыю дзейнасць масонскіх ложаў і тайных таварыстваў, якія мелі «буйныя задумы», але далей «абмеркавання спосабаў выратавання Айчыны» не ішлі і былі хутка згорнуты пераследам. Нездарма перыяд іх найбольшай актыўнасці называюць эпохай палітычнага рамантызму. 1795-1829 гг. сталі часам няздзейсненых надзей, успаміны аб якім пазней жывілі змаганне за незалежнасць і адраджэнне «забранай» дзяржавы.
    Тым не менш, уся сукупнасць планаў, праектаў, выказаных думак, дзейнасці навуковых асяродкаў і тайнаканспірацыйных арганізацый сведчыць пра моцныя адраджэнскія настроі ў 1795-1829 гг. на тэрыторыі Беларусі і Літвы і аптымізм іх носьбітаў веру ў немінучасць вяртання ВКЛ і сваю здольнасць тэта зрабіць. Носьбіт гэтай ідэі мяняўся ў залежнасці ад гістарычных абставін: былыя палітыкі ВКЛ, масоны, універсітэцкая прафесура, студэнцкая моладзь, а ў 1806—1812 гг. больш шырокія колы грамадства: частка магнатаў, шляхты, духавенства, мяшчан, чыноўнікаў, вайскоўцаў, моладзі. Гэта была інтэлігенцкая, элітарная ідэя. Заснаванне студэнцка-вучнёўскіх таварыстваў — аж да такіх, што планавалі ваенную падрыхтоўку («Таварыства сарматаў або патрыётаў»), сведчыла аб кансалідацыі вакол ідэі адраджэння ВКЛ наступнага пакалення дзяцей тых, хто перажыў траўму крушэння дзяржавы і перадаў ім яе боль. Напярэдадні 1830 г. моладзь была поўная патрыятычнага запалу.
    Глава 3.
    Сепаратысцкія настроі і ўзброеная барацьба за вяртанне дзяржаўнасці (1830-1864 гг.)
    і.	Палітычная традыцыя ВК/1 у паўстанні 1830-1831 гг.
    Паўстанне, якое пача лося з выступления ў Варшаве ў ноч на 29 лістапада 1830 г., было выклікана парушэннем царызмам аўтаноміі і канстытуцыі Царства Польскага, паступовай ліквідацыяй яго дзяржаўнасці, а таксама, як лічыць шэраг айчынных гісторыкаў (В. Гарбачова, У. Снапкоўскі, А. Грыцкевіч і інш.), намаганнямі шляхты Беларусі і Літвы аднавіць дзяржаўнасць сваіх зямель і свае былыя палітычныя правы584. Адной з прычын паўстання сучаснікамі называлася невыкананне Расіяй свайго абяцання аб далучэнні да Царства Польскага «былых усходніх правінцый Рэчы Паспалітай», а яго мэтай «вярнуць сваю незалежнасць і старажытную магутнасць»585.
    У кіраўніцтва паўстаннем і польскай грамадскай думцы не было адзінства па пытанню аб адносінах паміж Царствам Польскім і землямі былога ВКЛ. Прадстаўнікі кансерватыўнаарыстакратычнага лагера, які дамінаваў у кіраўніцтве, з А. Чартарыйскім на чале выступал! за федэрацыю Польшчы з Літвой, Беларуссю і Украінай на аснове Люблінскай уніі з аднаўленнем грамадскага ладу і законаў, што існавалі да падзелаў Рэчы Паспалітай. Адноўленая Рэч Паспалітая ім бачылася канстытуцыйнай манархіяй са спадчыннай каралеўскай уладай, а дасягнуць мэты яны разлічвалі
    084 Гарбачова В. В. Удзельнікі паўстання 1830-1831 гадоў на Беларусі: біябібліяграфічны слоўнік. Мінск: ВДУ, 2004. С. 3; Снапковский В. Е. История внешней политики Беларуси: пособие. Минск: БГУ, 2013. С. 212; Снапкоўскі У. Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: у 2 ч. Ч. 2: Ад канца XVIII да пачатку XXI ст. Мінск: БДУ, 2004. С. 37.
    °85 Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск : Беларус. навука, 2011. С. 216.
    дыпламатычным шляхам і рабілі стаўку на падтрымку замежных дзяржаў, варожых Расіі (у прыватнасці, на Аўстрыю).
    Частка прадстаўнікоў дэмакратычнага лагера са сваім ідэолагам I. Лялевелем на чале выказвалася за стварэнне цэнтралізаванай дзяржавы з рэспубліканскай формай праўлення і з распаўсюджаннем на яе правоў і законаў Царства Польскага, а таксама праведзеных у ім сацыяльных і палітычных рэформ586. Некаторыя члены Патрыятычнага таварыства прапаноўвалі ўлічыць думку народаў былога ВКЛ аб характары іх будучых адносін з Царствам Польскім587. Рэвалюцыйная плынь («левіца») у змаганні з расійскім самадзяржаўем разлічвала на народ, улічвала інтарэсы падатковых саслоўяў і дамагалася пашырэння паўстання на землі былога ВКЛ. Вылучаны I. Лялевелем лозунг «За нашу і вашу свабоду» стаў сімвалам яднання рэвалюцыянераў Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны, а таксама Расіі.
    18 снежня 1830 г. сейм Царства Польскага абвясціў сябе вышэйшай уладай у Польшчы, заклікаў да паўстання насельніцтва ўсёй тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай і дэманстратыўна пашырыў свой склад за кошт прадстаўнікоў шляхты Беларусі, Літвы і Украіны. 3 іх быў сфарміраваны Літоўскі камітэт.
    Новы ўрад накіраваў у Пецярбург дэлегацыю з шэрагам патрабаванняў да Мікалая I як кіраўніка Царства Польскага, сярод іх вяртанне васьмі ваяводстваў, якія адышлі да Расіі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай і напа леонаўскіх войнаў588. Цар адхіліў усе патрабаванні і абяцаў адзіна — амністыю ўдзельнікам паўстання. У адказ на гэта сейм прыняў рашэнне пра дэтранізацыю Мікалая I, бо ён не выконвае сваіх канстытуцыйных абавязкаў, пазбавіў яго тытула цара польскага і вызваліў ад прысягі яму жыхароў Царства, Літвы, Беларусі і Украіны. Той успрыняў рашэнне сейма як асабістую абразу. Такі паварот падзей азначаў пераход ад мірных перамоў
    586 Feduszka J. Powstanie Listopadowe na Litwie i Zmudzi // Teka Kom. Hist. OL PAN, 2004, 1. S. 123-124; Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.; у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і ініп.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. С. 217.
    587 Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. С. 217.
    588 Снапковский В. Е. История внешней политики Беларуси; пособие. Минск:
    БГУ, 2013. С. 212.
    да ўзброенага супрацьстаяння. У канцы студзеня Мікалай I накіраваўу Польшчу 180-тысячную армію. Ёй супрацьстаяла 140 тысяч чалавек.
    Каб пашырыць раён паўстання, 1 лютага 1831 г. сейм заклікаў насельніцтва Літвы, Беларусі і Украіны сумеснымі намаганнямі аднавіць «старажытнае адзінства і ўнію». 22 студзеня 1831 г. I. Лялевель зачытаў на сейме складзены на ўзор «Літоўскага акта» 1794 г. «Акт салідарнасці грамадзян»: «Абвяшчаем свету, што наша воля і наша справа да Дзвіны і Дняпра з’яўляецца агульнай і непадзельнай, што ўсе складаем адну Польшчу...»689. Створаны тады I. Лялевелем клуб «Аб’яднаных братоў» з прадстаўнікоў інтэлігенцыі Літвы, Беларусі і Украіны, якія знаходзіліся ў Варшаве, заявіў ад імя сваіх народаў, што ўсе яны «імкнуцца да ўз’яднання ў адзінай з палякамі дзяржаве»590.
    Пар ламенцкія настроі пера да л іся грамадству у прэсе, паэзіі, улётках загучалі заклікі да «марша на Літву»591; клікалі «Літву да зброі», каб зняць з яе «ганебныя кайданы»592 (дадатак 13).
    У сакавіку-красавіку 1831 г. паўстанне дайшло да зямель былога ВКЛ. Па словах яго ўдзельніка-мемуарыста Ігнація Клюкоўскага з Ашмянскага павета, «разлілася паўстанне ад Нёмана да Дзвіны»593. Спачатку яно ахапіла Літву і паўночназаходнюю частку Беларусі, у красавіку пашырылася на ўсю Віленскую губерню, у маі — на Гродзенскую, у чэрвені-ліпені — на Мінскую губерні. У Беларусі і Літве было арганізавана каля 30 партызанскіх атрадаў, у якіх змагаліся 12 тыс. чалавек. Сацыяльную базу паўстання I. Клюкоўскі ахарактарызаваў наступным чынам: «сялянства, спадлелае ад сталькіх часоў галечы, няволі і цемнаты, выявіла, якой можа быць магутнай сілай пакрыўджаная народнасць, каб толькі хто
    689 Feduszka J. Powstanie Listopadowe na Litwie i Zmudzi // Teka Kom. Hist. OL PAN, 2004, 1. S. 122.
    690 Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. С. 216.
    591 Feduszka J. Powstanie Listopadowe na Litwie i Zmudzi 11 Teka Kom. Hist. OL PAN, 2004, 1. S. 124.
    692 Gazeta Polska. Октябрь декабрь 1830. Варшава И РДВГА. Ф. 478. Bon. 1. Сир. 67. Арк. 197-197 адв.
    593 За вольнасць i веру. Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны аб падзеях паўстання 1830-1831 гадоў: на польскай і беларускай мовах / уклад., перакл., камент. В. В. Гарбачова. Мінск: Лімарыус, 2007. С. 61.