Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
Ліберальная канстытуцыя Царства Польскага прыцягвала зайздрослівыя погляды не толькі з Беларусі і Літвы. У расійскай глыбінцы гаварылі: «Чаму тэта палякі павінны мець тое, у чым адмаўляецца нам?»523. Далучэнне тэрыторыі былога ВКЛ да Царства магло абярнуцца рэвалюцыяй у Расіі. Таму са стварэннем аўтаномнага Царства Польскага расійскаму імператару не патрэбна была яшчэ адна аўтаномія побач, у Беларусі і Літве. Тым больш, што ідэю вяртання заходнім губерням былой дзяржаўнасці ў любой форме варожа сустракала расійская эліта.
Па гэтаму пытанню адбылося прамое сутыкненне афіцыйнага гістарыёграфаімперыіМ. Карамзіна, вядомагакансерватыўнымі поглядамі, і самога імператара. У публіцыстычным творы «Записка о Польше», або «Мнение русского гражданина» гісторык сцвярджаў, што польская палітыка Аляксандра I наогул несумяшчальная з дзяржаўнымі інтарэсамі і прынцыпамі палітыкі Расіі, абавязкамі расійскага самаўладцы як гаранта велічы Расіі. У намерах Аляксандра I ён убачыў не толькі адступленне ад палітыкі Кацярыны II, але палітычную памылку і нават здраду інтарэсам вялікадзяржаўнай велічы Расійскай імперыі524. «Ці можаце са спакойным сумлением адабраць у нас Беларусь, Літву, Валынію, Падолію, зацверджаную ўласнасць Расіі яшчэ да Вашага царавання? звяртаўся гісторык да манарха. Хіба гасудары не клянуцца берагчы цэласнасць сваіх дзяржаў?... Мы ўзялі Польшчу мячом вось наша права, якому ўсе дзяржавы абавязаны сваім быццём... Калі вы аддадзіце іх, то ў Вас запатрабуюць і Кіеў, і Чарнігаў, і Смаленск: бо яны таксама доўга належалі варожай Літве. Або ўсё, або нічога. ... Аднаўленне Польшчы будзе падзеннем Расіі...»525 (дадатак 12). Погляды Карамзіна былі прыняты як рускім грамадствам, так і дзяржаўнай уладай.
Такім чынам, 1815 г. паставіў кропку на надзеях ліцвінскай шляхты аб вяртанні былой дзяржаўнасці на іх землі ў любой форме.
523 ЗалусскийА. Время и музыка Михала Клеофаса Огинского: пер. с англ. Минск: Четыре четверти, 1999. С. 120.
524 Кручковский Т. Т, Хилюта В. А. «Записка о Польше» М. Н. Карамзина как определение польского вопроса в России первой трети XIX века И История Польши в историографической традиции XIX начала XX вв.: материалы Международн. научной конф. Гродно: ГрГУ, 2011. С. 84, 86.
525 Письмо Карамзина Н. М. Александру I с советом не восстанавливать Польшу. 17 октября 1819 г. ИДАРФ. Ф. 1165. Воп. 3. Спр. 22. Арк. 4-6.
3. Ідэя адраджэння ВК/1 у дзейнасці масонскіх ложаў і тайных таварыстваў (1815-1829 гг.)
Інтэлектуальныя асяродкі генерацыі ідэі адбудовы ВКЛ: навуковыя таварыствы, Віленскі ўніверсітэт, масонскія ложы. Венскі кангрэс стаў у гісторыі Еўропы пачаткам новай эпохі. Ад папярэдняга часу ёй засталося нявырашанае «польскае пытанне», якое яшчэ Напалеон назваў «ключом ад сховішча» ўсёй палітычнай будовы Еўропы526. Яго важнейшы складнік, «літоўскае пытанне», як пісаў гісторык Г. Масціцкі, пастаянна ўзнаўлялася амаль ва ўсіх найболып значных падзеях «пае ляразборавай» эпохі, «як адна з галоўных, можа самых галоўных кропак апоры і ўмоў нармальнага вырашэння» гэтай праблемы. Яно «ўзнаўлялася, нягледзячы ні на якія разлікі і канцэпцыі, ... бо вынікала з самой асновы палітычнай свядомасці народа, як у 1805, 1807, 1810 і 1811, 1812-1815 гг., так і пазней»527.
Ліцвінская шляхта не змагла ў тых падзеях дамагчыся ніводнай са сваіх палітычных мэтаў. Больш таго, былі значна абмежаваны самакіраванне, культурная аўтаномія гістарычнай Літвы, ускладнілася яе міжнароднае становішча. Таму пытанне вяртання дзяржаўнасці ВКЛ захавала актуальнасць у грамадска-палітычным руху Беларусі і Літвы. Яго абмеркаванне падагравалася шэрагам фактараў. Стварэнне аўтаномнага Царства Польскага з уласнай канстытуцыяй, невялікім войскам выклікала ў адукаваных колах Беларусі і Літвы сепаратысцкія памкненні далучыць, аб’яднаць з ім землі былога ВКЛ, аж да іх уніфікацыі. Фарміраванне ў 1817 г. у расійскім войску асобнага Літоўскага корпуса з мясцовых ураджэнцаў і з гербам ВКЛ на штандары ўзмацняла гэтыя настроі. Урэшце, іх падагравалі заявы Аляксандра I у прыватных размовах, што не пройдзе і двух гадоў, як да Царства будуць далучаны Літва, Валынь і Падолле, а таксама яго выступление на Варшаўскім сейме 1818 г., што «законнасвабодныя ўстановы» Польшчы могуць быць пашыраны і на Расійскую імперыю. Патрыятычныя настроі шырылі мясцовыя літаратурныя выданні, гістарычныя
526 Moscicki Н. Projekty pol^czenia Litwy z Krolestwem Polskim w okresie 1813-1830. Warszawa: Wydawnictwo Towarzystwa strazy kresowej, 1921. S. 3.
527 Тамсама.
даследаванні, творы мастацтва, а таксама мясцовыя чыноўнікі, навучальныя ўстановы528.
Цярпімасць і «лібералізм» палітыкі Аляксандра I у дачыненні да «далучаных ад Полыпчы зямель», які забяспечыў ім пэўную колькасць правоў і свабод, разам з развіццём кніжнавыдавецкай справы і адукацыі нараджалі пэўны аптымізм. Такая сітуацыя спрыяла росту грамадскай актыўнасці і стварэнню шматлікіх афіцыйных і неафіцыйных гурткоў і груп. Працэс самаарганізацыі грамадскіх сіл ішоў пераважна ў асяроддзі дваранства. Грамадскае жыццё Беларусі і Літвы сканцэнтравалася тады ў навуковых таварыствах, масонскіх ложах, «тайных таварыствах», якія існавалі легальна, хоць і без зацвярджэння ўрадам529. У шэрагу з гэтых грамадскіх арганізацый ідэя адбудовы незалежнай Рэчы Паспалітай з ВКЛ у яе складзе, абуджаная ў 1811 і зруйнаваная ў 1812-1815 гг., знайшла шчырых прыхільнікаў.
Першым асяродкам грамадскай актыўнасці сталі разнастайныя навуковыя таварыствы. Інтэлектуальную эліту былой Рэчы Паспалітай у 1800 г. аб’яднала Таварыства сяброў навукі, заснаванае ў Варшаве. Яно хутка стала цэнтрам інтэлектуальнага і культурнага жыцця народаў, пазбаўленых уласнай дзяржавы, і вырасла за трэць стагоддзя ад 14 да 416 сяброў530. Сярод іх было нямала навукоўцаў, пісьменнікаў, людзей мастацтва з гістарычнай Літвы. Таварыства мела цесныя сувязі з Віленскім універсітэтам яго сябрамі быў шэраг універсітэцкіх прафесараў—і аказвала значны ўплыў на грамадскія настроі ў Беларусі і Літве. У1827-1831 гг. старшынёй Таварыства з’яўляўся пісьменнік, гісторык і палітычны дзеяч Ю. У Нямцэвіч, прыхільнік адраджэння ВКЛ, з якога ён паходзіў. «Дух нашага таварыства, — пісаў адзін з яго ўдзельнікаў, стаў у хуткім часе духам усіх людзей з талентам: ён быў выказваннем усеагульнага пачуцця адназемцаў» «захаваць у мове і навуцы
528 Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. С. 211; Сакалова М. Палітычная сітуацыя на беларускіх землях у 1815-1830 г. у кантэксце «новай палітычнайгісторыі»//Беларускі Гістарычны Агляд. 2012. Т. 19. Сш. 1-2. С. 109-138.
629 Соколова М. Общественные объединения и движения в Беларуси в конце XVIII начале XX века: проблемы становления гражданского общества. Минск: 2002. С. 16-17.
530 Записка «Исторический взгляд на бывшее Варшавское общество любителей наук в политическом отношении» И РДВГА. Ф. 410. Спр. 154. Арк. 3.
рэшткі Айчыны»531. Так, таварыства прапаноўвала выбіць знак у памяць падзення і аднаўлення Рэчы Паспалітай з выявай трохгаловага цмока, які пад ударамі Георгія Пераможцы і Белага арла выпускае з кіпцюроў герб ВКЛ532.
Страта ўласнай дзяржавы спарадзіла цікавасць таварыства найперш да яе гісторыі, бо зварот да вялікага мінулага дапамагаў з надзеяй глядзець у будучыню. Аптымізм, з якім тады верылі ў вяртанне Рэчы Паспалітай, вызначыў прынятае пасля 1806 г. рашэнне ў даследчай і папулярызатарскай дзейнасці «заняцца канцом айчыннай гісторыі замест яе пачатку». У гэтым расійскія ўлады ўбачылі «наймацнейшую спружыну польскага патрыятызму», сродак уздзеяння на расклад розумаў грамадства, каб рыхтаваць яго да новых палітычных пераваротаў533. «Варшаўскае вучонае таварыства, гаварылася ў аглядзе яго дзейнасці «ў палітычным плане» за 1800-1832 гг., магло валадарыць словам і пяром у Царстве меркаванняўсваіхсуайчыннікаў,... кіраваць людзьмі, часам і цэлымі грамадзянскімі супольнасцямі»534.
У 1832 г. у рэчышчы пасляпаўстанцкіх рэпрэсій сяброў таварыства абвінавацілі ў тым, што сваімі «клапатлівымі ўспамінамі пра славу продкаў» яны падагравалі «легкадумныя мары аб аднаўленні Айчыны» і намагаліся «захаваць і забяспечыць некаторае існаванне Польшчы пад добрапрыстойным выглядам навук»535.
Моцным інтэлектуальным цэнтрам, дзе генерыравалася ідэя адбудовы ВКЛ, быў Віленскі ўніверсітэт. Буйнейшы ў Расійскай імперыі (на яго чатырох факультэтах займалася да 1500 студэнтаў), ён пераўзыходзіў колькасцю студэнтаў Пецярбургскі і Маскоўскі ўніверсітэты і не саступаў лепшым тагачасным еўрапейскім універсітэтам. Будучы цэнтрам Віленскай навучальнай акругі, універсітэт загадваў сямю гімназіямі і дзесяткамі павятовых школ, у якіх разам вучыліся ад 15 да 20 тысяч маладых людзей536. Паводле этнічнага складу
531 Записка «Исторический взгляд на бывшее Варшавское общество любителей наук в политическом отношении» И РДВГА. Ф. 410. Сир. 154. Арк. 11, 12 адв.
532 Дубровин Н. Ф. Русская жизнь в начале XIX века И Русская старина. 1902. Т. 111. С. 452.
°33 Записка «Исторический взгляд на бывшее Варшавское общество любителей наук в политическом отношении» // РДВГА. Ф. 410. Спр. 154. Арк. 8 адв., 9 адв. 10.
534 Тамсама. Арк. 7.
536 Тамсама. Арк. 6 адв., 7.
536 lwaszkiewi.cz J. Z pami^tnikow Hipolita Klimaszewskiego (stan Uniwersytetu Wilenskiego od czasu jego reformy przez Nowosilcowa i Pelikana) 1824-1830 // Ksi^ga pami
студэнтаў гэта быў беларускі ўніверсітэт, бо, па падліках культуролага 1.1. Трацяка, каля 80 % яго студэнтаў складалі выхадцы з этнічнай тэрыторыі Беларусі, і сярод прафесараў на момант закрыцця ўніверсітэта выхадцаў з Беларусі было 36 чалавек з агульнай колькасці 47537.
Універсітэт даваў высокі на той час узровень адукацыі, якая спалучалася з вальнадумствам і выразна акрэсленым ліцвінскім патрыятызмам. Ен не толькі рыхтаваў кадры інтэлігенцыі для Беларусі і Літвы, але быў асяродкам выхавання патрыятычнай моладзі, якая шукала шляхі вызвалення свайго краю і надзеі на яго шчаслівую будучыню звязвала з аднаўленнем ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Універсітэт адчувальна ўплываў на інтэлектуальнае і грамадскапалітычнае жыццё значнай часткі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, але з часам стаў выклікаць усё большы недавер у чыноўнікаў Міністэрства асветы і духоўных спраў. Ужо ў 1809 г. адзін з іх, А. Сталыпін, пісаў: «Дастаткова было аднаго Віленскага ўніверсітэта і Крамянецкага ліцэя..каб настроіць супраць Расіі ўсе далучаныя да яе ад Польшчы губерні»538.