Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
Але галоўнай мэтай расійскай палітыкі была не адбудова ВКЛ, але нейтралізацыя эліты літвінскага грамадства, каб зрабіць немагчымай падтрымку ёй Напалеона і прадухіліць магчымы выбух паўстання ў Беларусі і Літве, пра які папярэджваў М. Спяранскі. Пранапалеонаўскія сімпатыі ліцвінаў пагражалі расійскім тылам, і Аляксандр I дрыжэў пры думцы аб паўстанні, якое паралізавала бы тылы яго арміі471. Усё гэта пацвярджае выснову беларускага гісторыка А М. Лукашэвіча, што план аднаўлення ВКЛ быў толькі састаўной часткай ваенна-стратэгічных планаў Расійскай імперыі («тэхнічным» бокам абарончага плана вайны), у якіх вырашэнню «польскага пытання» адводзілася хоць і важная, але не выключная роля472.
168 Кручковскйй Т. Т, Хилюта В. А. «Записка о Польше» М. Н. Карамзина как определение польского вопроса в России первой трети XIX века И История Польши в историографической традиции XIX начала XX вв.: материалы Международн. научной конф. Гродно: ГрГУ, 2011. С. 86-89.
469 Корф М. А. Жизнь графа Сперанскаго. СПб.: Издание Императорской публичной библиотеки, 1861. Т. 2. С. 29.
470 Томсинов В. А. Светило российской бюрократии. Исторический портрет М. М. Сперанского. Изд. 5-е, обновленное и дополненное. М.: ИКД «Зерцало-М», 2013. С. 250.
471 Nawrot D. Litwa i Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Slsjskiego, 2008. S. 40, 41, 43.
472 Лукашевич A. M. Проекты восстановления Речи Посполитой и Великого княжества Литовского и их место в военно-стратегическом планировании Российской
Нягледзячы на правал палітычных праектаў трупы М. К. Агінскага на стадыі абмеркавання, яны сталі з’явай грамадска-палітычнай думкі Беларусі XIX ст. Гэта быў той выпадах у гісторыі, як адзначае В. Швед, калі ліцівіныбеларусы «паспрабавалі выкарыстаць барацьбу еўрапейскіх гігантаў для адраджэння сваёй дзяржаўнасці»473.
Беларускія землі ў праекце адраджэння Рэчы Паспалітай генерала М. Сакальніцкага (пачатак 1812 г.). Напярэдадні і пад час кампаніі 1812 г. увазе Напалеона быў прапанаваны шэраг праектаў правядзення вайсковых аперацый і арганізацыі паўстанцкіх рухаў у заходніх губернях Расійскай імперыі з наступнай палітычнай рэарганізацыяй заваяваных ім зямель. Аўтарамі гэтых праектаў бы лі пераважна дзеячы патрыятычнага руху з ліку былых грамадзян Рэчы Паспалітай, якія спрабавалі зацікавіць французскі ўрад ідэяй яе аднаўлення ў «гістарычных межах»474.
У лютым 1812 г. адзін з лідараў прафранцузскай арыентацыі сярод патрыятычна настроеных палякаў і ліцвінаў, польскі генерал на французскай службе Міхаіл Сакальніцкі (17601816) прадставіў свой план адраджэння Рэчы Паспалітай Напалеону напярэдадні яго ўварвання ў Расію. Тэты план быў выкладзены ў аналітычнай запісцы («мемарыяле») «Аб спосабах пазбаўлення Еўропы ад уплыву Расіі, а дзякуючы гэтаму і ад уплыву Англіі»475. Яе напісаннем вадзіла рука «глыбока абражанага патрыёта, у якога замігцела надзея рэваншу»476. У адрозненне ад М. К. Агінскага, які рабіў стаўку на мірнае адраджэнне страчанай дзяржаўнасці, генерал М .Сакальніцкі на глабальнае ваеннае сутыкненне Францыі з
империи (1810-1812 гг.) // Внешняя политика Беларуси в исторической ретроспективе: материалы междунар, науч, конф., Минск, 24-25 мая 2002 г. Минск: Адукацыя і выхаванне, 2002. С. 59.
473 Швед В., Данскіх С. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гады. Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2006. С. 16.
474 Ададуров В. Проектй французького командування стосовно південно-західнйх земель Російськоі імперіі під час підготовчого та наступального етапів военноі кампаніі 1812 року II Віснйк Львівського універсйтету. Сер. історія. 2010. Вйп. 45. С. 127.
475 Сокольницкий М. «Исполнено по высочайшему повелению...»: Рапорт, поданный Наполеону начальником его контрразведки, польским генералом Михаилом Сокольницким, с рекомендациями «о способах избавления Европы от влияния России...»; сост., предисл., примеч. О. А. Яновского; пер. с фр. В. А. Яновского. Минск: БГУ, 2003.151 с.
476 Тамсама. С. 5.
Расіяй. Але абодва яны выступалі ў ролі просьбітаў даказвалі імператарам слушнасць і выгаду ад рэалізацыі сваіх праектаў.
Вопытны інжынер-гідрограф і вучоны-тапограф М. Сакальніцкі распрацаваў канцэпцыю вайны Францыі з Расіяй пры дапамозе паўстання ў Беларусі, Літве, куды яго раней неаднойчы прыводзіла вайсковая кар’ера, і Украіне477. Арэнай, дзе павінна пачацца і завяршыцца ўзброеная барацьба гігантаў, на яго думку, павінна стаць Літва. Літва для М. Сака льніцкага гэта былое паслялюблінскае ВКЛ, аснову якога складала тэрыторыя Літвы і Беларусі. Ен даказваў, што «французы маюць усе падставы разлічваць на добры прыём у Белай Русі, дзе Кацярына Другая моцна паскубла мясцовую знаць і аддала вялізныя маёнткі маладым памешчыкам — сваім фаварытам. Характэрна, што сваім былым гаспадарам спачувае і просты люд»478.
Генерал быў упэўнены, што дзеянне армейскіх карпусоў стане сігналам для ўсеагульнага ўзброенага паўстання супраць расійскай улады ў Белай Русі, якое, аднак, успыхне не стыхійна. Яго трэба падняць («справакаваць паўстанне за Дняпром на Белай Русі») і ўзброіць. Узняць паўстанне могуць людзі найбольш уплывовыя і «патрыятычна настроеныя». Гэта, на яго думку, «лепш за ўсё даручыць маладому князю Радзівілу, накіраваўшы яму ў дапамогу вопытнага ваяку. ... Малады князь глава знакамітага роду. У яго ўладанні знаходзіцца болей зямель, чым ва ўсіх астатніх абшарнікаў
477 Марозаў С. П. Праект аднаўлення Рэчы Паспалітай генерала Міхаіла Сакальніцкага (1811 г.) И История Польши в историографической традиции XIX начала XXI вв.: материалы междунар, науч, конф., Гродно, 29-30 окт. 2009 г. / ГрГУ им. Я. Куналы; под общ. ред. Т. Т. Кручковского. Гродно: ГрГУ, 2011. С. 120128; Морозов С. П. Белорусские земли в проекте возрождения Речи Посполитой генерала Михаила Сокольницкого (1812 г.) И Труды молодых ученых Воронежского государственного университета. 2012. Вып. 1-2. С. 142—147; Марозаў С. П. Дзяржаўная традыцыя Вялікага княства Літоўскага ў палітычнай свядомасці першых пакаленняў яго нашчадкаў: погляд з Беларусі, Расіі, Францыі (18111832) // Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. Сер. Гісторыя, архівазнаўства, крыніцазнаўства/рэд.: Ю. М. Бохан [іінш.]. Мінск: НГАБ, 2014. Вып. 12. С. 171-184.
478 Сокольницкий М. «Исполнено по высочайшему повелению...»: Рапорт, поданный Наполеону начальником его контрразведки, польским генералом Михаилом Сокольницким, с рекомендациями «о способах избавления Европы от влияния России...»; сост., предисл., примеч. О. А. Яновского; пер. с фр. В. А. Яновского. Минск: БГУ, 2003. С. 49.
Літвы, разам узятых. Да таго ж у ваколіцах Слуцка і Нясвіжа жыве шмат залежнай ад яго знаці»479.
Дзеля гэтага прадпрыемства планавалася выкарыстаць зброю, у вялікай колькасці схаваную там пасля паўстання 1794 г., асабліва ў раёне Нясвіжа. Адзін з Радзі’вілаў, па словах М. Сакальніцкага, завяраў яго, што закапаў тады ў сваім маёнтку 32 гарматы, некалькі тысяч вінтовак і вялікую колькасць халоднай зброі. Па падліках генерала, масавае ўзброенае паўстанне ў Літве, дзе «пачуццё пометы ферментуецца ... хутка», дасць Напалеону падчас яго прасоўвання да берагоў Дняпра корпус дабраахвотнікаў і 60-тысячную армію480.
Пасляваеннае ўладкаванне Усходняй Еўропы па плану М. Сакальніцкага прадугледжвала адраджэнне Рэчы Паспалітай з усходнімі межамі па Днепр і Заходнюю Дзвіну, з заходняй і цэнтральнай Беларуссю ў яе складзе. На ўсходзе планавалася стварэнне васальных міні-дзяржаў Полацкага, Мсціслаўскага і Смаленскага герцагстваў, якім разам з герцагствамі Лівонскім, Чарнігаўскім, Палтаўскім, Напалеанідай (Запарожскай Сеччу) і Санкт-Пецярбургскім губернатарствам адводзілася роля буфера паміж аслабленай, але не знішчанай Расіяй і «новай» Польшчай (дадатак 11). Энергію нацыянальных рухаў, як адзначае беларускі гісторык А. А. Яноўскі, рост якіх генерал абгрунтавана прадбачыў на беларускіх і ўкраінскіх землях, пазбаўленых улады дынастыі Раманавых, меркавалася, такім чынам, накіраваць на стварэнне марыянеткавых мінідзяржаў481. Гэтыя княствы павінны былі знаходзіцца пад уладай Рэчы Паспалітай, але прызначэнне іх кіраўніцтва належала да прэрагатыў французскага імператара482.
Разам з тым генерал мякка намякаў Напалеону, што ў палякаў і ліцвінаў ёсць альтэрнатыўны выбар. Іх прыхільнасць хоча заваяваць імператар Аляксандр I , чые глашатаі ўсюды разносяць яго спакуслівыя абяцанні адрадзіць Полыпчу. Але «не будуць слухаць гэтых ілжэпрарокаў да таго часу, пакуль не ўбачаць, што іх пакідае рука, ад якой яны чакаюць выратавання. Урэшце рэшт, палякі вымушаны будуць схіліцца на нечый
479 Тамсама. С. 66.
480 Тамсама. С. 42, 66, 68.
481 Тамсама. С. 9.
482 Ададуров В. Проектй французького командування стосовно південно-західнйх земель Російськоі імперіі під час підготовчого та наступального етапів военноі кампаніі 1812 року П Віснйк Львівського універсйтету. Сер. історія. 2010. Вйп. 45. С. 134.
бок. Калі яны імпульсіўна паддадуцца на чары Аляксандра, Польшчу можна будзе разглядаць як краіну, назаўсёды страчаную для Францыі...»483.
У 1812 г. прыхільнікі адраджэння ВКЛ, здавалася, як ніколі раней былі недалёкія ад ажыццяўлення сваіх планаў. Надзея на аднаўленне дзяржаўнасці вясной-летам «усміхалася» ім і з аднаго (расійскага), і з другога (французскага) боку.
Яшчэ перад вайной выдзеліліся тры партыі ліцвінаў: 1) прыхільнікі Напалеона, якія чакалі яго як свайго збавіцеля; 2) чакалі, не дэкларуючы супрацоўніцтва з ім, і назіралі за развіццём падзей; 3) звязвалі палітычныя надзеі з Расіяй з кіраўнікамі 15-20 магнацкіх родаў на чале, якія «найбольш атрымалі на расійскім панаванні»484. Называецца лічба амаль 100 тысяч палякаў і ліцвінаў, якія служылі ў арміі Напалеона, паверыўшы яго абяцанням адрадзіць іх дзяржаўнасць485.
Да трэцяй партыі адносілася трупа М. К. Агінскага, які, тым не менш, прызнаваў, што калі французская армія перайшла Нёман і пранікла ў Літву, то да яе прымкнулі, напэўна, усе, хто мог насіць зброю486. Тыя, хто звязваў палітычныя надзеі з Расіяй, пакінулі край разам з рускай арміяй. Тых жа, хто застаўся, трымалі ўсю вайну пад хатнім арыштам. Па меркаванню даследчыка Я. Івашкевіча, адсутнасць гэтых уплывовых людзей, якія ведалі мясцовыя справы, была вялікай стратай для краю, які тады, як ніколі, патрабаваў людзей энергічных і здольных да працы ў адміністрацыі'87.