Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
°05 Швед В. Вялікае княства Літоўскае ў 1812 годзе Н Беларускі гістарычны часопіс. 2000. № 3. С. 9.
506 Dundulis В. Napoleon et la Lithuanie en 1812. Paris: Presses Universitares de France, 1940. S. 160-161,164-165; Ададуров В. Проектифранцузького командуваннястосовно південно-західнйх земель Російськоі імперіі під час підготовчого та наступального етапів военноі кампаніі 1812 року П Віснйк Львівського універсйтету. Сер. історія. 2010. Вйп. 45. С. 157.
расчараваў палякаў. У такой сітуацыі новая польская ўлада пачала дзейнічаць самастойна і 11 ліпеня звярнулася да КЧУ ВКЛ з заклікам да ўсталявання дзяржаўнага адзінства ВКЛ з Польшчай.
Як адзначае літоўскі даследчык дзейнасці напалеонаўскай адміністрацыі ў Літве В. Пугачаўскас, КЧУ не была цалкам паслухмяная ўказанням Напалеона і яго акружэння, якія з першых дзён намагаліся яе асаблівую ўвагу звярнуць на ваенныяпраблемы. Нягледзячына аўтарытэты, КЧУ найперш прыступіла да адраджэння палітычнай традыцыі507. 14 ліпеня яна заявіла аб злучэнні ВКЛ з Каралеўствам Польскім «у адзінае па літычнае цела» і такім чынам дэкларава ла адданасць дзяржаўным традыцыям Рэчы Паспалітай. На працягу ліпеня такія ж акцэсы (акты далучэння) былі прыняты ў гарадах і дыстрыктах ВКЛ. Але ўсюды падпісанты гэтых актаў падкрэслівалі, што пры імкненні да адзінства яны памяталі пра сваю радзіму Літву. Аднак бачылася яна ім толькі пад апекай Польшчы508.
Узноўленае Княства не было самастойным у сваёй дзейнасці. КЧУ працавала пад наглядам французаў. Незадаволены вынікамі першых месяцаў яе дзейнасці, Напалеон 27 жніўня 1812 г. прызначыў старшынёй КЧУ французскага генерала Д. Гагендорпа. Гэта было канцом гульні ў адраджэнне і самастойнасць ВКЛ. У знак пратэста А. Сапега, ад’ютант Напалеона, падаў у адстаўку509. Тым не менш, як паказаў В. Пугачаўскас, КЧУ выконвала ўласцівыя ўраду функцыі, болып таго, намагалася вярнуць да жыцця законы і парадкі, якія дзейнічалі ў часы ВКЛ, і, такім чынам, паступова адраджала дзяржаўныя традыцыі510. Аднак недахоп сродкаў і часу, няўдалы падбор асабістага складу і слабы кадравы патэнцыял цэнтральных органаў улады і кіравання, вострыя супярэчнасці паміж прадстаўнікамі французскай і мясцовай адміністрацыі і інш. не дазволілі КЧУ разгарнуць работу па
507 ПугачаускасВ. Литва в войне 1812 года [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: estorussica/estica/ros_balt/2015/paguchauskas. Дата доступу: 24.01.2019.
508 Швед В. Вялікае княства Літоўскае ў 1812 годзе И Беларускі гістарычны часопіс. 2000. Ne 3. С. 10; Швед В., Данскіх С. Заходні рэгіён Беларусі ўчасы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гады. Гродна: ГрДУ імяЯ. Купалы, 2006. С. 97-99.
509 Швед В. Вялікае княства Літоўскае ў 1812 годзе П Беларускі гістарычны часопіс. 2000. No 3. С. 13.
510 Пугачаускас В. Литва в войне 1812 года [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: estorussica/estica/ros_balt/2015/paguchauskas. Дата доступу: 24.01.2019.
адраджэнні элементаў ранейшай дзяржаўнасці, нягледзячы на самаахвярнасць некаторых яе дзеячаў511. Самавольства Напалеона, які пазбавіў ліцвінскіх палітыкаў магчымасці адрадзіць сапраўднае ВКЛ, рабаванніз боку яго арміі, секвестры адштурхнулі большасць магнатаў і шляхты ад французскай вайсковай і мясцовай грамадзянскай улады.
ВКЛ праіснавала вельмі кароткі час. Пытанне аб існаванні новай дзяржавы вырашалася на палях бітваў. Гісторыя арміі ВКЛ, якая далучылася да Напалеона ў пару яго няўдач і верай у аднаўленне ім Айчыны кампенсавала недахоп вывучкі і ваеннага вопыту, гэта гісторыя паражэнняў. Княства «рассыпалася» з адыходам французскай арміі з тэрыторыі Беларусі і Літвы512. 30 ліпеня 1813 г. у Дрэздэне КЧУ ВКЛ правяла апошняе пасяджэнне і на ім абвясціла, што іх радзіме «застаецца суцяшацца ўспамінам», што ні Англія, ні Францыя падзелаў Рэчы Паспалітай не прызналі513.
Спроба аднавіць ВКЛ з дапамогай Напалеона пацярпела поўны правая. У дзённіку, напісаным на востраве св. Алены, ён прызнаваўся, што дзейнічаў у польскім пытанні на сваю карысць трымаў яго за страшыдла ў сваёй палітыцы да Расійскай імперыі. Беларусь жа ў «польскай карце» Напалеона, па словах В. Шведа, наогул была толькі разменнай манетай514. Акрамя вялікага дэмаграфічнага і матэрыяльнага ўрону ад вайны Беларусь і Літва панеслі яшчэ адну страту крушэнне спробы аднавіць сваю дзяржаву. Роспач і песімізм агарнулі творцаў і дзеячаў ВКЛ у яго французскай версіі, якім расійскія ўлады да таго ж помсцілі за 1812 г.
Новыя надзеі ліцвінскай шляхты і новыярасчараванні (канец 1812-1815 гг.). Расчараваная Напалеонам ліцвінская шляхта працягва л а арыентавацца на імператара Расіі. Той, хоць і адмовіўся ў 1812 г. ад ідэі аднаўлення ВКЛ, аднак працягваў
511 Ерашэвіч А. У. Камісія Часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага 1812 г.: Асноўныя напрамкі дзейнасці // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці развіцця: матэрыялы рэсп. навук. канф. Гродна, 3-4 мая 2002 г.: у 4 ч. Ч. 2. Гродна: ГрДУ, 2003. С. 79.
512 Швед В. Вялікае княства Літоўскае ў 1812 годзе П Беларускі гістарычны часопіс. 2000. № 3. С. 15.
513 Пугачаускас В. Литва в войне 1812 года [Электроннырэсурс]. Рэжым доступу: estorussica/estica/ros_balt/2015/paguchauskas. Дата доступу: 24.01.2019.
514 Швед В., Данскіх С. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гады. Гродна: ГрДУ імяЯ. Купалы, 2006. С. 55.
дэмагагічную палітыку абяцанняў, бясконца зацягваючы перамовы. «Літоўскае пытанне» паўставала кожны раз побач з «польскім пытаннем». Тым болып што яго зноў і зноў уздыма лі А. Чартарыйскі і М. К. Агінскі. Першы прадстаўляў інтарэсы Рэчы Паспалітай у цэлым, другі выступаў ад імя прыхільнікаў адбудовы ВКЛ. Таму Аляксандра I не пераставала хваляваць пытанне, «якім чынам аднавіць Польшчу і далучыць (да яе С. М.) усе яе правінцыі, і якая ад таго будзе Расіі выгада, а не страта»515.
На сустрэчы з Аляксандрам I па пытанню адраджэння ВКЛ 10 кастрычніка 1812 г., калі ў ходзе вайны ўжо пачаўся пералом, М. К. Агінскага цікавілі дзве рэчы: дзень яго звароту да народаў былога ВКЛ, у якім ён абвесціць сябе каралём Рэчы Паспалітай (прапанаваў яму тэксты мяркуемых зваротаў), і амністыя суайчыннікам, якія скампраментавалі сябе супрацоўніцтвам з французскіміакупацыйныміўладамі. Сенатар адыграўвялікую ролю ў памілаванні члена КЧУ ВКЛ, рэктара Віленскага ўніверсітэта Я. Снядэцкага016. У лісце да А. Чартарыйскага, датаваным 1813 г., імператар пацвярджаў намер адрадзіць Рэч Паспалітую, але прасіў палякаў быць «разважлівымі і тактоўнымі», бо яго прыхільнае да іх стаўленне пасля іх удзелу ў спусташэнні ў 1812 г. Масквы і Смаленска можа абурыць расіян517.
Яшчэ цэлы 1813 год А. Чартарыйскі, М. Агінскі, Ф.-К. Любецкі, Т. Ваўжэцкі мелі надзею, што Аляксандр I выканае свае абяцанні. Але ў 1813-1814 гг. той перастаў карыстацца паслугамі М. К. Агінскага і наогул стаў да ліцвінаў менш сяброўскім і ветлівым. Напалеон быў пераможаны, і не было патрэбы бударажыць пытанне аб аўтаноміі, абяцанай беларускалітоўскаму краю. Кан’юнктурны характар палітыкі Аляксандра I у літоўскім пытанні станавіўся для трупы М. К. Агінскага ўсё больш відавочным.
Аднак пытанне вяртання дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай паранейшаму заставалася цэнтральным у грамадска-палітычным жыцці края. У жніўні 1814 г. адзін з яе былых грамадзян,
616 Опись писем кн. Чарторыйского, Новосильцева, Собочевского, Маевского, Володкевича, Гродковского Александру I (с изложением краткого содержания (о нарушении польской конституции русским и властями, об образовании управления в Царстве польском и др. вопросам). 1812-1822 г. // ДАРФ. Ф. 1165. Воп. 3. Спр. 11. Арк. 3 адв.
516 ЗалусскийА. Время и музыка Михала Клеофаса Огинского: пер. с англ. Минск: Четыре четверти, 1999. С. 111, 112.
617 Тамсама. С. 133.
вяртаючыся з замежнага паходу рускай арміі, наракаў, што з вяртаннем Еўропе міру ўсе народы радуюцца адшуканай уласнасці, усе яны «за наш кошт весяляцца, а мы безуцешна вяртаемся на бацькаўшчыну, якая лье слёзы, не маючы ніякіх правоў»518.
Не дзіўна, што вясной 1813 г. настроі насельніцтва заходніх губерняў былі арыентаваны на новае антырасійскае паўстанне. В. В. Швед назваў тэта запаздалай рэакцыяй мясцовых прыхільнікаў Напалеона і незалежнасці Рэчы Паспалітай, якія ачунялі пасля разгрому «Вялікай арміі» ў 1812 г.519. Уцёкі Напалеона з вострава Эльбы зноў ажывілі надзеі палякаў і ліцвінаў на атрыманне з яго рук сваёй дзяржавы. У красавіку 1815 г., як вынікае з вайсковай перапіскі паміж Кенігбергам і Варшавай, ксяндзы разязджалі з месца на месца, «чаго раней не было», і па сакрэту пераказвалі жыхарам навіну аб вяртанні французскага імператара таму ёсць падставы «асцерагацца бунту ў польскім народзе»020.
Створанае ў 1815 г. на Венскім кангрэсе, які на новы лад перакройваў карту Еўропы, Царства Польскае («Кангрэсовая Польшча») атрымала ліберальную канстытуцыю (яе падрыхтаваў А. Чартарыйскі), свой сейм, армію, эканамічную незалежнасць і інш.; не мела толькі права на самастойную знешнюю палітыку. Аляксандра I, фармальнага главу гэтай дзяржавы, хвалявала, як гэта ўспрыме грамадская думка ў Расіі. Таму ён забараніў распаўсюджваць у Вільні і Пецярбургу інфармацыю пра канстытуцыю Царства021.
Між тым лісткі з тэкстам канстытуцыі пачалі «хадзіць па руках» у Мінску. Памешчыка Ашмянскага павета Юрыя Сароку, у якога знайшлі тэкст канстытуцыі, арыштавалі. Гэты экзэмпляр перадаў яму ў Вільні М. К. Агінскі са словамі, што і ў іх губернях з часам будзе свой урад на аснове гэтай канстытуцыі522.
518 О переписке разных лиц на счет политических обстоятельств. 1814 г. // ГАСА. Ф. 197. Сир. 109. Арк. 6.
519 Швед В., Данскіх С. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гады. Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2006. С. 194.
520 О наблюдении за поступками поляков по случаю политических обстоятельств в 1815 году. 12 февраля 30 ноября 1815 г. И ГАСА. Ф. 197. Сир. 217. Арк. 29.
521 Залусский А. Время и музыка Михала Клеофаса Огинского: пер. с англ. Минск: Четыре четверти, 1999. С. 116.
°22 Переписка с минским гражданским губернатором и главнокомандующим в Петербурге о распространении в Минске листовок с текстом конституции, якобы данной Королевству. 5 июля 31 августа 1815 г. И ДАРФ. Ф. 1165. Bon. 1. Спр. 25. Арк. 8-9 адв.