• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    Арганізацыйныя структуры і ідэйныя пошукі масонаў перанялі шмат пазнейшых грамадскіх арганізацый, вымушаных дзейнічаць напоўлегальна або тайна.
    Пытанне незалежнасці Айчыны ў маральнапалітычных пошуках тайных студэнцкіх таварыстваў. На мяжы 1810-1820-х гг. у Літве і Беларусі сталі адно за другім узнікаць тайныя маладзёжныя таварыствы: шубраўцаў (1817-1822), філаматаў (1817-1823), філарэтаў (1820-1823)
    553 Тамсама. С. 244-246, 267.
    554 Дабранскі С. Нарысы з гісторыі масонства ў Літве П Спадчына. 1997. № 3. С. 42-72.
    прамяністых (красавік чэрвень 1820), навуковае таварыства ў Свіслацкай гімназіі (1819-1824), Маральнае таварыства ў Свіслачы (1819—1820) і інш. Яны аб’ядноўвалі маладых людзей з розных сацыяльных слаёў ад арыстакратыі да рамеснікаў, якія спачатку сваёй мэтай ставілі маральнае ўдаскана ленне, узаемадапамогу, вывучэнне гісторыі і культуры Рэчы Паспалітай, але культывавалі «літоўскі» патрыятызм. Гісторыкі называюць перыяд канспірацыйнай дзейнасці гэтых таварыстваў у 1817-1823 гг. эпохай палітычнага рамантызму555. Цэнтрам маладзёжнага руху быў Віленскі ўніверсітэт з яго вальнадумнай атмасферай і ліберальна настроеннай прафесурай.
    Паступова навукова-асветныя студэнцкія і вучнёўскія гурткі набывалі палітычную афарбоўку, на іх тайных пасяджэннях сталі абмяркоўвацца пытанні незалежнасці Айчыны. Той самы галоўны матыў, што і ў «патрыятычным масонстве», чуўся ў дзейнасці шубраўцаў. У нацыянальным пытанні яны выступалі з пазіцый ліцвінскага патрыятызму, імкнуліся да адраджэння Польска-Літоўскай канфедэрацыі з палітычнай аўтаноміяй Літвы556.
    На следстве па справе студэнцкіх арганізацый адзін з іх кіраўнікоўФ. Малеўскі паказаў, што таварыства пачыналася з сяброўства. Потым заняліся самаадукацыяй, вывучалі свой край, бо ведаў, якія даваў універсітэт, не хапала, «мы лепш маглі даведацца Амерыку, чым наша грамадства», але «наша сэрца білася для Айчыны», «думкі пра дабро нашай Айчыны пачалі выклікаць нашы сілы да больш значных подзвігаў»557. В. Ф. Шалькевіч падкрэслівае, што па сваёй свядомасці філаматы з’яўляліся ліцвінамі, патрыётамі ВКЛ. Яны ажыццяўлялі паглыбленае вывучэнне палітычнага і дзяржаўнага ладу ВКЛ, яго гістарычных, культурных, палітычных і дэмакратычных традыцый558.
    3 1819 г. у перапісцы і творчасці філаматаў з’яўляюцца палітычныя ідэі. Калі «Таварыства філаматаў» імкнулася
    666 Aleksandravicus Е., Kulakauskas A. Pod wladz^ carow. Litwa w XIX wieku. Kra­kow: Universitas, 2003. S. 129.
    556 Швед В. В. Масоны i ложы на землях Беларусі (канец XVIII першая чвэрць XIX ст.). Гродна: ГрДУ, 2007. С. 270.
    557 Краткий очерк о восстании в Литве в 1863 г. и о мероприятиях по колонизации края. 1867 г. // РДВГА. Ф. 484. Bon. 1. Спр. 164. Арк. 192 адв. 193, 196 адв., 198 адв.
    558 Шалькевіч В. Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мінск: Маладзёжнае навуковае супрацоўніцтва, 2002. С. 194.
    шляхам адукацыі палепшыць стан Бацькаўшчыны, дык «Таварыства філерэтеў» мела ўжо выразна акрэсленую палітычную мэту адраджэнне Рэчы Паспалітай559, бо толькі ў яе межах, на іх думку, магла быць вернута пэўная самастойнасць ВКЛ. Тэту ідэю «Таварыства філерэтеў» прапагандавала сярод вучняў і насельніцтва. Каб паспрыяць асвеце свайго краю ў духу «польска-літоўскага патрыятызму», сябры таварыства М. Рукевіч, выхадзец з беларускай шляхты з Беласточчыны, і Ф. Мелеўскі спрабавалі арганізаваць прадстаўнічы «Саюз літоўскай моладзі», каб уцягнуць моладзь Беларусі і прылеглых тэрыторый у карысную грамадскую дзейнасць. Але ва ўмовах канспірацыі такое шырокае аб’яднанне моладзі было проста нерэельным560.
    У1821 г. філаматы настолькі змянілі свае мэты і прынцыпы, што ўжо не маглі захоўваць назву «аматараў навук». У 1823 г. яны прымаюць назву «патрыятычны саюз». Традыцыйная лінія філаматаў адраджэнне народа з дапамогай асветы набывае «паўстанцкае адценне». Маладзёжнае таварыства пераўтвараецца ў палітычную арганізацыю змоўніцкага характеру і перерастав рамкі толькі студэнцкага саюза561. Узброенае паўстанне філаматы лічылі асноўным сродкам адраджэння Рэчы Паспалітай, хоць дакладнага плана палітычныга перавароту не мелі і не ўяўлялі яго дэталяў.
    Пад ідэйным уплывам філаматаў знаходзіліся прамяністыя. За афіцыйна зацверджанымі 17 мая 1820 г. 15-цю маральнымі правіламі прамяністых хаваўся патрыятычны характер562. Адным з петрабавенняў де сяброў гэтеге теверыстве быле прывязенесць де родней зямлі, добрезычлівесць де землякоў усіх сеслоўяў, зехевенне звычеяў бецькоў, пемяць
    559 Шыбека 3. Справа адраджэння Рэчы Паспалітай на землях Беларусі ў XIX ст. (па старонках неапублікаванага падручніка) // Наш радавод. Гродна, 1999. Кн. 8: Беларусь! і палякі: дыялог народаў і культур. Х-ХХ ст.: матэрыялы міжнар. круглага стала, Гродна, 28-30 верас. 1999. С. 271.
    560 Філаматы і філарэты: зборнік/уклад., пераклад, прадмова, біягр. даведкі пра аўтараў і каментарыі К. Цвіркі. Мінск: Беларускі кнігазбор, 1998. С. 250; Лялькоў I. Традыцыі Вялікага Княства Літоўскага ў палітычным жыцьці беларускіх земляў у XIX ст. И Спадчына. 2002. № 2-3. С. 62-63.
    561 Соколова М. Общественные объединения и движения в Беларуси в конце XVIII начале XX века: проблемы становления гражданского общества. Минск: 2002. С. 34.
    562 Швед В. В. Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII першая чвэрць XIX ст.). Гродна: ГрДУ, 2007. С. 262.
    пра славу і справы продкаў і іх, адпаведна ўласным сілам, прытрымліванне563.
    Сваіх патрыятычных настрояў прамяністыя не хавалі. Гэта атрымала вялікі розгалас, бо сходы, якія арганізоўвала таварыства, збіралі да 200-300 чалавек564, у тым ліку пабочных асобаў, якія да ўніверсітэта не належалі. Чуткі пра гэтыя сходы разышліся па горадзе і прымусілі рэктара іх забараніць і забраць зацверджаныя ім 15 правілаў у Т. Зана. У лісце да Ф. Малеўскага 16 (28) чэрвеня А. Міцкевіч пісаў: «...навошта Прамяністыя голасна сцвярджаюць Радзіму ратаваць? Гэта ўсіх уразіла. Бачыце, якімі асцярожнымі трэба быць»5®5.
    Надпіс-заклік да адраджэння Рэчы Паспалітай і яе Канстытуцыі 1791 г., зроблены 3 мая 1823 г. на класнай дошцы адным з віленскіх гімназістаў, стаў нагодай для пераходу да рэпрэсій. Студэнцкія таварыствы былі выкрыты і забаронены. Следства працягвалася 11 месяцаў. Было выяўлена 166 чалавек, якія належалі да тайных таварыстваў у Вільні і Свіслачы. Амаль усе яны былі арыштаваны, зняволены ў турмах і манастырах, прайшлі праз допыты. Сярод іх былі 34 выхадцы з Гродзенскай губерні, 33 з Мінскай, 5 з Магілёўскай, 1 з Віцебскай566. «За распаўсюджванне безразважнага польскага нацыяналізму пасродкам навукі» 108 чалавек пакаралі567 высылкай ва ўнутраныя губерні Расіі, аддачай у салдаты, паколькі пакідаць у заходніх губернях лічылі небяспечным. Сярод іх Т. Зан (спачатку са зняволеннем у крэпасці на працягу года), Я. Чачот, А. Міцкевіч, I. Дамейка, В. Кавалеўскі. Гэта быў буйнейшы ў тагачаснай Еўропе палітычны працэс над студэнтамі.
    13 мая 1824 г. куратар М. Навасільцаў накіраваў вялікаму князю Канстанціну данясенне аб следстве і расправе з удзельнікамі тайных палітычных таварыстваў у Вільні і
    °63 Towarzystwo promienistych. 28 aprila 1822 г. И БВілУ. Ф. 2. Спр. КС436. Арк. 83 адв.
    564 Вержбовский Ф. К истории тайных обществ и кружков среди литовскопольской молодежи в 1819-1823 гг. Варшава: Типография Варшавского учебного округа, 1898. С. 70.
    365 Кулъ-Сялъверстава С. Студэнцкія тайныя таварыствы і разгром Віленскага ўніверсітэта (1820-1824 г.) //ARCHE. 2015. № 9. С. 226-227.
    566 Вержбовский Ф. К истории тайных обществ и кружков среди литовскопольской молодежи в 1819-1823 гг. Варшава: Типография Варшавского учебного округа, 1898. С. 81-91.
    567 Тамсама. С. 19.
    Свіслачы, якія «хіліліся да аднаўлення былога палітычнага існавання Польшчы, засноўваючыся на канстытуцыі 3 мая 1791 г.»568. Куратар падкрэсліваў, што гэта студэнты і вучні, «найвыдатнейшыя ў навуках і найбольш да іх схільныя»569. У віну маладым людзям ставілі тое, што яны выказвалі патрыятычныя думкі: «узбуджалі любоў да былой айчыны», бедавалі аб яе заняпадзе, наракалі на далучэнне да Расіі, успаміналі ў сваіх прамовах і прывітаннях славутых дзеячаў былой Рэчы Паспалітай (напрыклад, Л. Сапегу) і заклікалі ім наследаваць, мелі мары і намеры аб яе адраджэнні і да т. п. Прамяністым інкрымінавалі нават узгадванне ў іх правілах аб неабходнасці захавання любові для свайго краю, над якім яны разумелі не Расійскую імперыю ўвогуле, а толькі тэрыторыю Віленскай навучальнай акругі, набліжаную да контураў былога ВКЛ570. На следстве Т. Зан, прызнаны «першым сярод філарэтаў», апраўдваўся, што іх любоў да Айчыны «не выходзі ла з дапушчальных межаў», а ўспаміны аб былым бляску Рэчы Паспалітай «нічога непрыстойнага не мелі»571.
    Выкрыццё фі ламатаў і фі ларэтаў ста л а падставай д ля рэпрэсій супраць перадавой прафесуры. Член ураду граф Несельродэ сказаў пра гэтыя арганізацыі, што іх «мэтай ёсць рэвалюцыя, а зброяй з’яўляюцца прафесары і педагогі»572. «...Шукаюць нейкі дух, прывід або мару, істоту нябачную, нежывую, шукаюць яго ва ўчынках, лістах, думках...», пісаў пра тыя падзеі прафесар I. Анацэвіч, выхадзец з Малой Бераставіцы573. 3 універсітэта выдалілі за іх вальнадумства найбольш аўтарытэтных вучоныхгуманітарыяў I. Лялевеля, I. Даніловіча, М. Баброўскага, Ю. Галухоўскага, западозраных у інспірацыі студэнцкага руху. Астатнім прафесарам прадпісалі пазбягаць на лекцыях «усяго таго, што магло б ... заражаць няспелы розум» студэнтаў вальнадумствам574.
    568 Тамсама. С. 3.
    569 Тамсама. С. 71.
    570 Тамсама. С. 5, 45, 48, 50-55, 70.
    671 Тамсама. С. 46, 47.
    572 Краткий очерк о восстании в Литве в 1863 г. и о мероприятиях по колонизации края. 1867 г. // РДВГА. Ф. 484. Bon. 1. Сир. 164. Арк. 183; Вержбовский Ф. К истории тайных обществ и кружков среди литовско-польской молодежи в 1819-1823 гг. Варшава: Типография Варшавского учебного округа, 1898. С. 68.
    673 Габрусевіч С. А., Марозава С. В. Прафесар Ігнат Анацэвіч. Жыццё. Спадчына. Гродна: ГрДУ, 2005. С. 63.
    574 О полиции, учрежденной в Виленском университете для надзора за студентами
    с 1822 по 1833 г. //ДГАЛ. Ф. 721. Bon. 1. Спр. 775. Арк. 38 адв. 39, 44-45 адв.