• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    Разгром маладзёжных тайных таварыстваў адбыўся ў рэчышчы змен ва ўнутранай палітыцы Аляксандра I з мэтай выкараніць праявы апазіцыйнасці сярод студэнцкай і вучнёўскай моладзі і яе настаўнікаў. Іх каралі менавіта за патрыятызм. Удар па ўніверсітэту быў нанесены таксама з прычыны асабістай нянавісці ўсемагутнага М. Навасільцава да А. Чартарыйскага.
    У атмасферы рэакцыі, пераследу, нагляду і даносаў, устаноўленай ва ўніверсітэце ў 1825-1828 гг., студэнтамі была прадпрынята спроба стварэння новага тайнага таварыства «Патрыёты Айчыны» або «Племя сарматаў» з прэтэнзіяй на працяг справы філаматаў575. Яго заснавалі ў кастрычніку 1827 г. студэнты-першакурснікі Канстанцін Заха, сын гродзенскага казначэя, і Адам Траскоўскі з мэтай унесці ўклад у адраджэнне ВКЛ і Рэчы Паспалітай і вяртанне ім анексіраваных зямель. Быў распрацаваны ўстаў арганізацыі, клятва вернасці і клятва маўчання, уведзена сімволіка. Пачаўся пошук аднадумцаў. Меркавалася стварэнне філіялаў таварыства ў гарадах Літвы, Беларусі, Украіны і Полыпчы цэнтрах канцэнтрацыі вучнёўскай і студэнцкай моладзі576.
    Але ў тых умовах новае таварыства было асуджана. Дзейнасць «патрыётаў» абарвалі на стадыі яго фарміравання ў пачатку 1828 г. Пра з’яўленне ў імператарскім універсітэце новайтайнай арганізацыі далажылі Мікалаю I. Яго воля была: афіцыйную судовую справу не заводзіць, але разабрацца са змоўшчыкамі ў самім універсітэце577. Заснавальнікаў таварыства К. Заха і А. Траскоўскага, а таксама студэнта Ф. Лісоўскага пакаралі 2530 ударамі бізуноў, выключылі з універсітэта, аддалі ў салдаты і выслалі ў дзеючую армію на Каўказ578. Грамадская думка была
    576 Марозаў С. «Патрыёты Айчыны», або «Племя сарматаў» у Віленскім універсітэце ў 1827-1828 гг. П Беларускі гістарычны часопіс. 2006. № 6. С. 19-25.
    576 luiaszkiewicz J. «Plemi§ sarmatow». Kartka z dziejow tajnych zwi^zkow na Uniwersytecie Wileriskim // Ateneum Wileriski. 1923. № 3-4. S. 485.
    577 О студентах Виленского университета Захе, Тржасковском, Гронтовском, Лисовском и других, учредивших тайное общество под названием «Племя сарматов или общество приверженцев Отечества» и о ректоре университета Пеликане и прочих должностных лицах И ДАРФ. Ф. 109.1 экспедыцыя. Воп. 3.1828 г. Спр. 164. Арк. 17 адв., 29.
    578 Об аресте и розыске разных лиц, принадлежащих к тайным обществам и привозившим из-за границы фальшивые деньги. Декабрь 1827 г. январь 1829 г. И ДГАЛ. Ф. 421. Воп. 4. Спр. 13. Арк. 684-685 адв.
    на баку «патрыётаў» у яе вачах яны з’яўляліся пакутнікамі за загінулую Айчыну579.
    Выкрыццё таварыства было выкарыстана для расправы з гісторыкам прафесарам Ігнатам Анацэвічам, які цудам уцалеў падчас разгрому філаматаў. Прыхільнік адраджэння ВКЛ, першы бе ларускі дас ледчык і першы выкладчык гісторыі ВКЛ I. Анацэвіч меў вялікі ўплыў на студэнтаў і быў «шкодным» сваім вальнадумствам і патрыятызмам580. Прафесара ўзялі пад хатні арышт, правялі вобыск на кватэры, канфіскавалі паперы. 3 іх вынікала, што ён «марыў аб аднаўленні незалежнасці Польшчы і падтрыманні польскага нацыяналізму шляхам выхавання моладзі»581.
    Вучонага выдалілі з універсітэта і выслалі ў Малую Бераставіцу, а за спробу абараніць сябе і пакараных студэнтаў хадайніцтвам перад высокімі саноўнікамі імперыі яшчэ і аддалі пад суд582. Справу I. Анацэвіча разглядалі Гродзенскі гарадскі суд і крымінальная палата, міністр адукацыі, сенат, міністр юстыцыі, Дзяржаўны савет, сам імператар. Толькі ў 1836 г. гісторык быў апраўданы, але забраных рукапісаў яму не вярнулі.
    Шматгадовая апала, у якую трапіў I. Анацэвіч, адарвала яго ад універсітэцкага асяроддзя, пазбавіла ўмоў для навуковай працы. Гэта разам з канфіскацыяй падчас арышту яго навуковых матэрыялаў не дало вучонаму магчымасці
    579 Следственное дело о тайном обществе Сармацкое племя или Приверженцы Отечества, здесь же о магистре Онацевиче, Горецком, Лисовском, Заборовском, Жемойтеле, Цехановиче. Началось 25 марта 1828 г. //ДГАЛ. Ф. 378. 1828 г. Спр. 644. Арк. 21 адв.
    580 Марозаў С. Ігнат Анацэвіч: старонкі біяграфіі П Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 2004. Ns 22. S. 275-305; Марозаў С. П. Маральна-палітычныя пошукі студэнтаў Віленскага універсітэта і судовая справа прафесара Ігната Анацэвіча // Заходні рэгіён Беларусі вачыма гісторыкаў і краязнаўцаў: зб. навук. артыкулаў / ГрДУ; рэдкал.: I. П. Крэнь, У. I. Навіцкі, В. А. Белазаровіч (адк. рэдактары) [іінш.]. Гродна: ГрДУ, 2006. С. 367-371.
    581 О студентах Виленского университета Захе, Тржасковском, Гронтовском. Лисовском и других, учредивших тайное общество под названием «Племя сарматов или общество приверженцев Отечества» и о ректоре университета Пеликане и прочих должностных лицах // ДАРФ. Ф. 109.1 экспедыцыя. Воп. 3. 1828 г. Спр. 164. Арк. 73 адв. 74.
    582 Ведомости о лицах, которые находятся под надзором полиции по губернии. 6 июля 1829 г. 27 июня 1830 г. // НГАБГ. Ф. 1. Воп. 3. Спр. 540; Дело по отношению Виленского гражданского губернатора с препровождением бывшего профессора Виленского университета коллежского асессора Онацевича под надзор полиции. Май 1828 г. 15 января 1831 г. И НГАБГ. Ф. 1. Воп. 3. Спр. 186. 98 арк.
    стварыць капітальную гісторыю ВКЛ, над даследаваннем якой ён працаваў усё жыццё. Апала вучонага пазбавіла беларусаў і літоўцаў магчымасці ўжо ў першай палове XIX ст. займець сваю ўласную раннюю гісторыю. Сітуацыя хутка змянілася, і беларуская гістарыяграфія, якая толькі начала фарміравацца, была заціснута паміж болып моцнай расійскай і польскай гістарыяграфіямі. У іх інтэрпрэтацыі гісторыя ВКЛ, з якой у часы I. Анацэвіча ідэнтыфікавалася беларуская мінуўшчына, пераўтварылася ў гісторыю Заходняй Русі583 або растварылася ў гісторыі Полыпчы. Да нашага часу ў беларускай навуцы і гістарычнай свядомасці грамадства сказваецца моцны ўплыў гэтых гістарыяграфічных кантраверсій.
    Такім чынам, у блоку новых праблем, якія з’явіліся ў грамадска-палітычным жыцці беларускіх зямель пасля іх далучэння да Расійскай імперыі, важнае месца заняў пошук шляхоў аднаўлення ВКЛ. У канцы XVIII — першай трэці XIX ст. гэта пытанне пастаянна ўздымала палітычная і інтэлектуальная эліта гістарычнай Літвы, якая зведала эфект сацыякультурнай траўмы ад страты дзяржаўнасці, хоць частка вышэйшых пластоў грамадства прыняла заняпад ВКЛ як канчатковы і незваротны. Шляхта звязвала з аднаўленнем дзяржаўнасці спадзяванні на вяртанне дамінуючага палітычнага статусу, былых правоў і прывілегій, паляпшэнне сацыяльнага і эканамічнага становішча. Перманентнай пастаноўцы пытання аб адраджэнні ВКЛ спрыялі ўнутраныя і знепінія фактары: «ліберальная» палітыка Паўла I і Аляксандра I у «польскім пытанні»; вайсковая і дыпламатычная дзейнасць патрыятычнай эміграцыі; вера ў здольнасць сілай зброі (легіёны за мяжой, паўстанне на радзіме) ці шляхам перамоў вярнуць Рэч Паспалітую на карту Еўропы з дапамогай зацікаўленых у гэтым дзяржаў (найперш Францыя і Турцыя); выхад «польскага пытання» на міжнародную арэну; знешнепалітычная сітуацыя пачатку XIX ст. і барацьба за ўплывы на шляхту Беларусі і Літвы Напалеона і Аляксандра I. На падзеі ў Расійскай імперыі і на міжнароднай арэне ліцвінскія палітыкі глядзелі скрозь прызму іх магчымага ўплыву на аднаўленне ВКЛ. У 1805-1815 гг. вялікі ўплыў на пастаноўку
    583 Габрусевіч С. А., Марозава С. В. Прафесар Ігнат Анацэвіч. Жыццё. Спадчына. Гродна: ГрДУ, 2005. С. 134, 137.
    пытания аб вяртанні дзяржаўнасці ВКЛ мела міжнародная сітуацыя. Чаканні ўзмацняліся падзеямі 1806, 1807, 1809 гг. (захоп Напалеонам прускай часткі «забору» Рэчы Паспалітай, стварэнне і пашырэнне тэрыторыі Варшаўскага герцагства), 1811 -пачатку 1812 гг. (прапановыМ. Спяранскага ахвяраваць ліцвінам «вольнасць і адбудову дзяржавы», абмеркаванне ў Пецярбургу праекта трупы М. К. Агінскага) і другой паловы 1812 г. (арганізацыя ВКЛ і дзейнасць КЧУ).
    Болыпасць ліцвінаў хацела адраджэння ВКЛ у складзе адноўленай Рэчы Паспалітай. Характар будучых адносін з Польскім Каралеўствам бачыўся па-рознаму: з захаваннем уніі Кароны і Княства; на аснове Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Вяртанне Рэчы Паспалітай не перакрэслівала адраджэння ВКЛ. У той жа час былі прыхільнікі аднаўлення ВКЛ без злучэння з Каронай (напрыклад, сярод прафесуры Віленскага ўніверсітэта). Сепаратизм ліцвінаў быў сведчаннем перанесенага ў XIX ст. усведамлення імі адметнасці інтарэсаў і дзяржаўна-палітычнай сістэмы ВКЛ ад Польскага Каралеўства. Сепаратизм, аднак, спалучаўся з салідарнасцю ў агульным горы «страты Айчыны» і змаганні за яе адраджэнне.
    Ліцвінскі дзяржаўны сепаратызм быў дваякім: адносна Польшчы і адносна Расіі. Урадавы Пецярбург, ствараючы ў тыя часы ілюзорныя перспектывы адбудовы ВКЛ, намагаўся «разбудзіць» антыпольскі сепаратызм ліцвінаў. 3 другога боку, расійскія ўлады жорстка падаўлялі ўсялякія праявы іх патрыятызму і сепаратизму, у якіх бачылі падкоп пад моц імперыі. У той жа час улады, вымушаныя абапірацца на мясцовую шляхту, ішлі на абмеркаванне праектаў аднаўлення ВКЛ і стваралі бачнасць іх падтрымкі на дзяржаўным узроўні.
    Рух за адраджэнне ВКЛ разгортваўся ў Беларусі і Літве ў канцы XVIII першай трэці XIX ст. легальным шляхам з выкарыстаннем сродкаў палітычных (распрацоўка праектаў і прапанова іх Аляксандру I), навукова-асветных (выхаванне патрыятызму праз гістарычную навуку і адукацыю); ідэалагічных (тайна-канспірацыйнае супрацьстаянне ўладам праз масонскія ложы, тайныя таварыствы) і збройных (паўстанцкія намеры мелі месца ў 1797, 1807, 1813 гг.).
    На працягу 1806—1812 гг. палітыкі былога ВКЛ і Рэчы Паспалітай, выкарыстаўшы міжнародную палітычную кан’юнктуру, падрыхтавалі шэраг праектаў дзяржаўнага
    ўладкавання беларуска-літоўскіх зямель. Усе яны прадугледжвалі палітычную рэарганізацыю Усходняй Еўропы мірным або ваенным спосабам. У пошуках шляхоў аднаўлення дзяржавы ў ліцвінскім патрыятычным руху сфарміраваліся дзве плыні: адна звязвала надзеі з ваеннымі перамогамі Францыі і Напалеона (А. Сапега, Ю. Серакоўскі, М. Сакальніцкі), другая зрабіла стаўку на Расію і Аляксандра I (А. Чартарыйскі, С. Нямцэвіч, А. Г. Радзівіл, М. К. Агінскі, Э. Тышынскі). Аўтары праектаў бралі палітычны арыенцір на краіну, якую лічылі рэальнай сілай. У імкненні выгандляваць прывідную дзяржаўнасць «над пратэктаратам» яны выступалі ў ролі просьбітаў, вымушаных пераконваць Напалеона і Аляксандра I у мэтазгоднасці адраджэння ВКЛ, даказваць выгоды ад гэтага для Францыі і Расіі, узамен абяцаючы адданасць суайчыннікаў.