Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
ўмеў ёй удала валодаць. Грамадзянства, а асабліва моладзь, па болыпай частцы сядала на коней. Уся моладзь Віленскага ўніверсітэта і тыя, хто вышэйшым духам былі ажыўлены ў сталіцы Літвы, усе паспяшылі да паўстаўшых братніх шарэнгаў. Святарства, якое цярпела ўціск і пераследаванне, і ўвесь час пагрозы з боку расійскага ўрада, найбольш старанна і найпахвальней дапамагала ў паўстанцкай справе.... Адныя толькі магнаты, да і то старэйшага ўзросту, не жадалі ніякім чынам прычыніцца да паўстання.... Аднак за такія паводзіны не стаў бы я вінаваціць іх у здрадзе ці садзейнічанні Расіі, а абвінавачваў бы ў эгаізме і баязлівасці рызыкнуць, паставіць на карту няпэўнай рэвалюцыі свае вялікія маёнткі»594.
Так, уклад у паўстанне настаўнікаў вучылішча з мястэчка Ма ладзечна Мінскай губерні выявіўся ў наступным: «Дульскі у выданы мяцежнікам вучэльнай сумы, Дабкевіч у сачыненні нібыта абуральных папер, Катлубай у перапісванні тых і чытанні народу, Харжэўскі -ва ўзбраенні сябе і заахвочванні да гэтага іншых і Архімовіч у далучэнні да бунтаўшчыкоў»595. Тэты фрагмент з датаванай вераснем 1831 г. судова-следчай справы маладзечанскіх настаўнікаў сведчыць пра «падзел працы» сярод паўстанцаў і іх увагу да «ідэалагічнага забеспячэння» паўстання.
Паўстанцам беларускіх паветаў даводзілася дзейнічаць у намнога больш складаных умовах, чым у Польшчы. Напярэдадні іх выступления былі ўведзена ваеннае становішча, канфіскавана прыватная зброя, арыштаваны, высланы ў глыб Расіі патэнцыйна актыўныя сілы і лідары паўстання, устаноўлены паліцэйскі нагляд над студэнцкай моладдзю і выкладчыкамі Ві ленскага ўніверсітэта. Адсутнасць відавочнага лідара, недастатковая падрыхтаванасць выступления, цяжкасць сувязі цэнтра з павятовымі камітэтамі не садзейнічалі кансалідацыі паўстанцаў у Беларусі і Літве596, і падзеі тут развіваліся пераважна стыхійна. Не хапала зброі,
594 За вольнасць і веру. Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны аб падзеях паўстання 1830-1831 гадоў: на польскай і беларускай мовах / уклад., перакл., камент. В. В. Гарбачова. Мінск: Лімарыус, 2007. С. 62-63.
695 Дело по предписаниям г. минского временного военного губернатора о доставлении попечителем Белорусского учебного округа Карташевым сведений о молодеченских учителях. 2 сентября 1831 г. И ГАСА. Ф. 202. Спр. 4. Арк. 3 адв.
596 За вольнасць і веру. Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны аб падзеях паўстання 1830-1831 гадоў: на польскай і беларускай мовах / уклад., перакл., камент. В. В. Гарбачова. Мінск: Лімарыус, 2007. С. 7.
грошай. Паўстанцам, сярод якіх было шмат узброеных толькі косамі і пікамі сялян, супрацьстаяла навучанае рэгулярнае войска.
У маі пачатку чэрвеня 1831 г. паўстанцкія сілы на Гродзеншчыне былі ўзмоцнены корпусам рэгулярнага польскага войска на чале з генералам Д. Хлапоўскім (700 чалавек пяхоты і кавалерыі) і 12-тысячным корпусам генерала А. Гелгуд а597. А. Ге лгуд выдаў адозву да мясцовага насе льніцтва, каб у яго «абуджаць дух і дзеянне дзеля вяртання Айчыны»598. Тым не менш, агульная сітуацыя складвалася не на карысць паўстанцаў. Наступление царскіх войскаў вымусіла іх адыйсці ў лясы Белавежскай пушчы. Кульмінацыяй паўстання стала бітва за Вільню 19 чэрвеня. У пачатку жніўня паўстанне было падаўлена на ўсёй тэрыторыі Беларусі, хоць яшчэ ў другой палове месяца I. Лялевель унёс на разгляд Літоўскага камітэта прапанову арганізаваць новую ваенную экспедыцыю ў Літву для адраджэння «літоўскага паўстання»599.
Пасля паражэння каля 9 тысяч паўстанцаў з зямель былой Рэчы Паспалітай, з якіх ад 1500 да 1700 чалавек паходзілі з беларуска-літоўскіх губерняў, пакінулі радзіму. Яны пася ліліся пераважна ў Францыі і ў 30-40-х гг. рабілі спробы ўзнавіць узброенае выступление ў заходніх губернях праз высылку эмісараў600. Да следства за ўдзел у паўстанні ў беларускалітоўскіх губернях было прыцягнута 2878 чалавек, было канфіскавана 217 маёнткаў з 85,6 тысячамі прыгонных601.
Сярод даследчыкаў няма адзінства ў адказе на пытанне, як бачыўся паўстанцам Беларусі і Літвы характар будучых палітычных адносінаў зямель ВКЛ з адноўленым Польскім каралеўствам. Адны лічаць, што апалячаная шляхта, каталіцкае і часткова ўніяцкае духавенства падтрымалі
597 Feduszka J. Powstanie Listopadowe na Litwie i ZmudziHTeka Kom. Hist. OL PAN, 2004, 1. S. 149.
598 Inventarz zespolu archiwalnego «Wladze Centralne Powstania Listopadowego 1830-1831» z lat 1830-1833,1828-1845. AGAD. Warszawa. 1953 // ГАСА. Ф. 200. Арк. 8.
599 За вольнасць i веру. Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны аб падзеях паўстання 1830-1831 гадоў: на польскай і беларускай мовах / уклад., перакл., камент. В. В. Гарбачова. Мінск: Лімарыус, 2007. С. 76.
600 МатвейчыкД. Ч. Выгнаныяз роднага краю: Паслялістападаўскаяэміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады). Мінск : Лімарыус, 2011. С. 141-142.
601 Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII пачатак XX ст.) / М. Біч, В. Яноўская, С. Рудовіч [і інш.]; рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. Мінск: Экаперспектыва, 2005. С. 91-92.
лозунг барацьбы за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. як польскай дзяржавы, а пытанне аб дзяржаўнасці свайго краю не ставілі. Так, на думку У. Снапкоўскага і 3. Шыбекі, у паўстанні 1830-1831 гг. пра адбудову ВКЛ гаворка не заводзілася лічылася, што літоўскі сепаратизм аслабляе антыцарскі фронт602. 3 другога боку, В. В. Гарбачова бачыць у падтрымцы бе ларускімі паўстанцамі лозунга аднаўлення Рэчы Паспалітай сведчанне таго, што яны змагаліся за аднаўленне федэратыўнай дзяржавы і аўтаноміі ВКЛ у яе складзе603.
Не падлягае сумненню, што ва ўсіх трох паўстаннях барацьба вялася за адраджэнне Рэчы Паспалітай, пры гэтым, аднак, іх кіраўнікі ад Я. Ясінскага да К. Каліноўскага ставілі мэтай аднаўленне аўтаноміі ВКЛ і яго федэратыўнай сувязі з Польшчай.
Toe, што ў імкненні адбудаваць новую незалежную Рэч Паспалітую беларуская і польская шляхта выступалі ў першай палове XIX ст. адным блокам, 3. Шыбека тлумачыць наступным: «Усе антырасійскія сілы задавальняла менавіта такая буйная польская дзяржава, бо толькі тады яна магла супрацьстаяць імперыі царскай. У будучай Вялікай Польшчы рамантычную моладзь і шляхецкую інтэлігенцыю (у тым ліку і праваслаўную) прываблівала перспектыва ўвядзення рэспубліканскага праўлення і далучэння да еўрапейскай культурнай традыцыі. Клерыкалаў прываблівала панаванне каталіцызму. Выхаваныя ў польскай культуры базыльяне грэка-лацінскага абраду бачылі выратаванне ўніі (царкоўнай С. М.) і Айчыны таксама толькі ў адноўленай Рэчы Паспалітай»604.
Паўстанцы з тэрыторыі бы лога ВКЛ, як піша польскі гісторык Я. Фядушка, калі ў 1831 г. браліся за зброю, апелявалі найперш да памяці пра супольную дзяржаву, да шматвяковых сувязяў
602 Снапкоўскі У. Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: у 2 ч. Ч. 2: Ад канца XVIII да пачатку XXI ст. Мінск: БДУ, 2004. С. 37; Шыбека 3. Справа адраджэння Рэчы Паспалітай на землях Беларусі ў XIX ст. (па старонках неапублікаванага падручніка) // Наш радавод. Гродна, 1999. Кн. 8: Беларусь! і палякі: дыялог народаў і культур. Х-ХХ ст.: матэрыялы міжнар. круглага стала, Гродна, 28-30 верас. 1999. С. 272.
603 Гарбачова В. В. Паўстанне 1830-1831 гадоўна Беларусі.Мінск: БДУ, 2001. С. 3.
604 Шыбека 3. Справа адраджэння Рэчы Паспалітай на землях Беларусі ў XIX ст. (па старонках неапублікаванага падручніка) // Наш радавод. Гродна, 1999. Кн. 8: Беларусь! іпалякі: дыялог народаўі культур. Х-ХХст.: матэрыялы міжнар. круглага стала, Гродна, 28-30 верас. 1999. С. 271.
Літвы і Польшчы, да сумеснай барацьбы за незалежнасць пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Пры гэтым звяртае ўвагу на тое, што пасля Канстытуцыі 1791 г. перад пагрозай агульнай небяспекі, у моманты патрыятычных уздымаў і нацыянальных паўстанняў у ліцвінаў злучаліся разам пачуццё палітычнага адзінства з Польшай са свядомасцю адметнасці жыхароў гістарычнай Літвы605. Гэта свядомасць выяўлялася хоць бы ў паўстанцкім фальклоры606 (дадатак 13) і публіцыстыцы.
Такім чынам, у паўстанні 1830-1831 гг. галоўным было пытанне аб адраджэнні страчанай дзяржаўнасці. Узброенае змаганне за адраджэнне Рэчы Паспалітай не перакрэслівала барацьбы за аднаўленне дзяржаўнасці ВКЛ як яе састаўной часткі. Аднак адзінства ў поглядах на характар будучай палітычнай сувязі гістарычнай Літвы і Царства Польскага ў адноўленай незалежнай Рэчы Паспалітай не было як у кіраўніцтва паўстаннем у Польшчы, так і на абшарах былога ВКЛ і вар’іравалася ад федэрацыі да ўнітарнай дзяржавы і нават поўнага зліцця. Ліцвіны ўзняліся на барацьбу вяснойлетам 1831 г., пры ўсёй іх салідарнасці з «варшаўскай справай», не за інтарэсы палякаў, не за дзяржаву для палякаў, але каб вярнуць сваю дзяржаву, 450-гадовай традыцыяй звязаную ўніяй з Польшчай. Залог вяртання ВКЛ звязвалі з адбудовай Рэчы Паспалітай.
2. Знішчэнне апошніх атрыбутаў дзяржаўнасці. ВК/1 у грамадскай думцы 30-50-х гг. XIX ст.
Рэакцыя на знішчэнне апошніх атрыбутаў дзяржаўнасці ВКЛ. Царскі ўрад праводзіў на беларускалітоўскіх землях цэнтралісцкую палітыку з мэтай іх зліцця з Расіяй. У той жа час ён быў вымушаны лічыцца з некаторымі асаблівасцямі іх дзяржаўна-прававога, моўна-культурнага, канфесійнага, «маральна-палітычнага» становішча, сацыяльнай структуры, якія дасталіся ў спадчыну ад ВКЛ, але перашкаджалі поўнай інкарпарацыі Беларусі і Літвы ў склад імперыі. Нядаўні «бунт» даў падставу для нівеляцыі гэтых
605 Feduszka J. Powstanie Listopadowe na Litwie iZmudziHTeka Kom. Hist. OL PAN, 2004, 1. S. 110, 111.
606 Kaminski A. Polskie zwi^zki mlodziezy (1831-1848). Warszawa: Panstwowe Wydawnictwo Naukowe, 1968. S. 163-164.
адметнасцяў. У Камітэце па справах заходніх губерняў царскія міністры распрацоўвалі спосабы іх зліцця з цэнтральнымі раёнамі імперыі, каб папярэдзіць на будучыню любыя праявы апазіцыйнасці і сепаратизму. У пакаранне за ўдзе л у паўстанні быў распачаты працэс «разбору» шляхты, знішчаны Статут ВК Л 1588 г., Віленскі ўніверсітэт і царкоўная ўнія, якія ўспрымаліся мясцовай шляхтай і інтэлігенцыяй за важнейшыя атрыбутысімвалы ВКЛ.
Першым паў універсітэт, які тры дзесяцігоддзі быў асяродкам ліберальнай думкі, перадаваў новым пакаленням эліты ідэі дэмакратыі і прышчэпліваў пачуццё ліцвінскага патрыятызму. Прадмет гонару беларуска-літоўскага краю і павагі еўрапейскага навуковага свету, універсітэт, трэць студэнтаў якога прынялі ўдзел у паўстанні, быў у 1832 г. закрыты царскім урадам. Гэта быў балючы ўдар не толькі па інтэлектуальным жыцці беларуска-літоўскага краю, успрыняты яго інтэлігенцыяй як абраза, але і па нацыянальна-вызваленчым руху, па традыцыях, якія тут захоўваліся з часоў ВКЛ. Удар па ўніверсітэце быў, па словах С. Я. Куль-Сяльверставай, адначасова ўдарам па памяці аб былой дзяржаўнасці. Вільня як універсітэцкі горад і цэнтр навучальнай акругі, у якую ўваходзілі землі былога ВКЛ, фактычна выконвала ролю іх сталіцы. 3 перакройваннем межаў навучальнай акругі і закрыццём універсітэта Вільня нізводзілася да ўзроўню іншых губернскіх гарадоў імперыі, канчаткова губляючы свой сталічны статус607. Інтэлігенцыя Беларусі і Літвы, усведамляючы, што край, пазбаўлены ўніверсітэта, затрыманы «на шляху развіцця разумовага»608, на працягу XIX пачатку XX ст. дамагалася ў Пецярбурга яго аднаўлення.