• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    3.	Ідэя «ўваскрашэння /Іітвы» напярэдадні і ў паўстанні 1863-1864 гг.
    Узмацненне ў 1861-1862 гг. незалежніцкіх настрояў і мараў аб юрыдычнай адасобленасціў асяроддзі шляхты Беларусі. Лібералізацыя Аляксандрам II унутранай палітыкі, амністыя і вяртанне на радзіму ўдзельнікаў паўстання 1830—1831 гг. разам з абмеркаваннем сялянскага пытання і спадзяваннямі на грунтоўныя змены ў дзяржаўным ладзе і грамадстве абумовілі нарастание з 1861 г. на беларускіх землях новай хвалі вызваленчага руху, звязанага з агульным грамадска-палітычным уздымам народаў былой Рэчы Паспалітай. Зноў загучалі адозвы ўзняцца са зброяй у руках за незалежнасць «Літвы і Русі».
    Вясной 1861 г. некаторыя прадвадзіцелі дваранства атрымалі па пошце вершаваную «Адозву сына Айчыны да братоў ліцвінаў» з заклікам ліцвінам абудзіцца ад летаргіі і ўзняцца на барацьбу, бо час уваскрашэння Айчыны прабіў. Тайная паліцыя высветліла, што адозву склаў памешчык Мінскай губерні Вінцэнт Марцінкевіч, які, «вылучаецца духам польскага патрыятызму, ... распаўсюджвае ... напісаны ім на народнай мове верш «Гутарка старога дзеда», дзе ў самым нявыгадным для Расіі святле распавядаецца гісторыя Літвы з 1792 г. да цяперашняга часу, а таксама перавёў на народную мову вядомы польскі патрыятычны гімн»652.
    Назапашаная гадамі крыўда ад знішчэння рэшткаў дзяржавы: Статута, універсітэта і ўніі, абурэнне злоўжываннямі мясцовых уладаў выйшлі наверх. «Жанчыны, просты народ і юнацтва не могуць прымірыцца з цяперашнім, шкадуюць мінулага і спадзяюцца на будучыню», — пісаў у верасні 1861 г. у міністэрства ўнутраных спраў прадвадзіцель дваранства Мінскай губерні653.
    У вучня Віцебскай гімназіі Зелянко ў лістападзе паліцыя знайшла «паперы абуральнага зместу»: адозву да «землеўладальнікаў Літвы і Русі», зварот да «ліцвінак і русінак», а таксама заклік да духавенства Літвы, Жмудзі
    652 О помещике Марцинкевиче, рассылавшем в Западные губернии
    возмутительные воззвания к литовцам. 13 апреля 1861 г. И ДАРФ. Ф. 109. I экспедыцыя. 1861 г. Спр. 106. Арк. 5-6.
    663 О политических беспорядках в Западных губерниях. Ч. 5-я. В Минской губернии //ДАРФ. Ф. 109.1 экспедыцыя. 1861 г. Спр. 303. Ч. 1. Арк. 23.
    і Русі падрыхтаваць народ да барацьбы за аднаўленне Айчыны654. Можна дапусціць, што гімназіст меў дачыненне да распаўсюджвання гэтых рэвалюцыйных матэрыялаў.
    Адна з адозваў не выпадкова адрасавалася землеўладальнікам. Разумение грамадствам усёй глыбіні крызісных з’яў, выкліканых паражэннем Расіі ў Крымскай вайне 1853-1856 гг., распачатыя Аляксандрам II сацыяльныя рэформы стварылі новую гістарычную сітуацыю. 3 канца 50-х гг. ва ўсёй імперыі разам з абмеркаваннем будучай зямельнай рэформы пачалося адраджэнне легальных форм грамадскага жыцця; фарміраванне лібералізму ў Расіі, арыентаванага на заходнееўрапейскія ідэі канстыту цыяна лізму і пар л аментарызму. Адраджаецца ліберальная думка ў Беларусі655.
    Абмяркоўваючы сялянскае пытанне, лібералы Беларусі і Літвы паспрабавалі прыцягнуць ўвагу новага імператара да асаблівасцей і патрэбаў свайго краю. Паступова яны прыйшлі да ідэі яго адміністрацыйнай і нацыянальна-культурнай аўтаноміі ў складзе Расійскай імперыі і дамагчыся сваіх ідэалаў спадзяваліся з дапамогай рэформ. Лібералы і склалі «белае» крыло апазіцыйнага царызму руху856, якое сабрала землеўласнікаў, інтэлігенцыю шляхецкага паходжання, служачых, прадстаўнікоў каталіцкага духавенства, мяшчанства. «Розумы нашых палякаў усхваляваныя..., — паведамлялася ў Трэцяе аддзяленне пра настроі ў Заходнім краі. Непрыхільнасць іх да ўраду ўзрастае, у коле сваіх, не саромеючыся, выказваюць свае ідэі, іншыя хочуць нейкія правы, іншыя трызняць аднаўленнем старой Полыпчы...»657. Міністр Д. А. Мілюцін слушна заўважыў сувязь паміж рознагалоссямі вакол рэформы лібералаў і крапаснікоў з патрабаваннем аўтаноміі Літвы мясцовыя памешчыкі лічылі, што калі б адбылося яе жаданае ўз’яднанне з Полыпчай, то сялянскае пытанне набыло зусім іншы абарот658.
    «Белыя» дзейнічалі асцярожна, бо не бачылі шанцаў на
    60,1 О бумагах возмутительного содержания, найденных у ученика Витебской гимназии Зеленко. Начато 20 ноября 1861 г. //ДАРФ. Ф. 109.1 экспедыцыя. 1861 г. Спр. 497. 35 арк.
    600 Шалькевіч 13. Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мінск: Грамадскае аб’яднанне «Маладзежнае навуковае супрацоўніцтва», 2002. С. 170.
    656 Тамсама. С. 207, 209.
    607 О политических беспорядках в Западных губерниях. Ч. 5-я. В Минской губернии И ДАРФ. Ф. 109.1 экспедыцыя. 1861 г. Спр. 303. Ч. 1. Арк. 2-2 адв.
    658 Смирнов А. Ф. Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии. М.: АН СССР, 1963. С. 76.
    перамогу ўзброенага паўстання без замежнай дапамогі. Яны разлічвалі шляхам «арганічнай працы» і супрацоўніцтва з урадам здабыць культурный, адукацыйныя і палітычныя канцэсіі для сябе і свайго краю.
    Спадзяванні шляхы і інтэлігенцыі атрымаць самакіраванне з рук Аляксандра II ўвасобіліся ў адрас на яго імя ад 50 памешчыкаў Магілёўскай губерні. 10 кастрычніка 1861 г. на сваім сходзе яны выпрацавалі зварот да імператара з просьбай далучыць Магілёўскую губерню ў адміністрацыйных адносінах да Літвы, з якой яна «была спакон вякоў злучана»; вярнуць старажытныя правы, замацаваныя ў Статуце ВКЛ, публічны галосны суд, Віленскі ўніверсітэт; дазволіць сялянам вярнуцца ва ўніяцкую веру. Складальнікі адраса апелявалі да замацаваных у трактаце 1773 г. абяцанняў Кацярыны II «не мяняць правоў і пастаноў народных для грамадскага дабра Беларусі», спасылаліся на заяву Аляксандра I на Венскім кангрэсе злучыць усе вобласці, далучаныя ад Польшчы, у адзінае цэлае і ўвесці ў іх народнае прадстаўнічае праўленне. Вартае ўвагі, што прадвадзіцель шляхты Рагачоўскага павета Я. Богуш, які ўзяў на сябе смеласць данесці да ведама імператара яе мару аб аўтаноміі злучаных у адзіны дзяржаўны арганізм беларуска-літоўскіх зямель з народна-прадстаўнічым праўленнем, «не падзяляў ... памкненняў (мясцовых С. М.) палякаў» аб зліцці з Польшчай659.
    22 кастрычніка 1861 г. па загаду з Пецярбурга кіраўніка і ідэйнага лідара рагачоўскай шляхты арыштавалі, «палітычны адрас злачыннага зместу» ў яго адабралі, а самога аддалі над суд Сената. I як у здзейсненым ён не раскаяўся, упяклі ў Петрапаўлаўскую крэпасць660.
    Расправа з маршалкам з Белай Русі не спыніла шляхту. У 1862 г. падача адрасоў пачасцілася. У верасні да імператара звярнулася ўкраінская шляхта з хадайніцтвам аб далучэнні Падольскай губерні да Каралеўства Польскага. Урадавым адказам ёй быў арышт губернскага і павятовых маршалкаў. 29 лістапада мінская шляхта на дваранскіх выбарах аднадушна вырашыла хадайнічаць перад імператарам аб далучэнні сваёй губерні да Каралеўства Польскага. Як пісаў К. Каліноўскі ў сваёй «Тлумачальнай запісцы» следству 28 лютага 1864 г.,
    659 О Рогачевском уездном предводителе дворянства полковнике Богуше. Начато 24 октября 1861 г. //ДАРФ. Ф. 109.1 экспедиция. 1861 г. Спр. 394. Арк. 1-58.
    660 Смирнов А. Ф. Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии. М.: АН СССР. 1963. С. 78.
    гэтыя «нявінныя заявы» выклікалі перапалох у Пецярбургу, які прызнаў іх «бунтоўнымі», а рашэнне шляхты дзёрзкім і незаконным. Міністр унутраных спраў і мінскі губернатар забаранілі падачу цару адраса661. План падачы адрасоў не ўдаўся: урад, будучыі апавешчаны, прыняў меры забараніў іх662.
    Патрыятычныя настроі шырыліся. У 1862 г. «газеты пачалі гаварыць аб старажытнай Польшчы ў межах 1772 г., распаўсюдзіліся чуткі, што Віленская губерня будзе аддзелена ад Расіі»663. Адзін з агентаў Трэцяга аддзялення адзначаў, што «палякі ... у Заходнім нашым краі захоўвалі пастаянна надзею на адлучэнне гэтага краю ад Расіі», якую «пры ўсякім хваляванні ў Царстве Польскім спрабавалі ажыццявіць». Папярэдзіць новае паўстанне ў заходніх губернях ён прапаноўваў забаронай на «думку»: «Усялякая думка аб якімсьці раз’яднанні... павінна ўважацца дзяржаўнай здрадай і ўсякае выяўленне гэтай думкі павінна быць пераследавана як дзяржаўнае злачынства»664.
    Датаваная снежнем 1862 г. запіска «Пытанне польскае» афіцэра Генеральнага штаба 3. Серакоўскага, прызначанага ў гэтым жа месяцы ваенным начальнікам паўстання ў Літве і Беларусі, адрасавалася ваеннаму міністру Д. А. Мілюціну. У ёй былі выкладзены палітычныя патрабаванні: забяспечыць народам краю права гаварыць на сваіх мовах, весці навучанне на мовах вучняў, мясцовым чыноўнікам валодаць мовамі насельніцтва; жыхарам краю даць свабоду належаць усходняму ці заходняму хрысціянству і праводзіць урадавую палітыку спрыяння абедзвюм рэлігіям. Ураджэнцам заходніх губерняў трэба без абмежаванняў даць права займаць па сваіх здольнасцях адміністрацыйныя, судовыя і вучоныя пасады ў сваім краі. Справы, якія датычаць выключна краю, павінны вырашацца на месцы: «цэнтральны ўрад указвае, чаго не
    661 Каліноўскі К. За нашу вольнасць. Творы, дакументы; уклад, прадм., паслясл., камент. Г. Кісялёва. Мінск: Беларускі кнігазбор, 1999. С. 51, 141, 308.
    662 Смирнов А. Ф. Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии. М.: АН СССР, 1963. С. 78-79.
    663 Дело временого полевого аудиториата Виленского военного округа. Переписка по Виленской организации. Начато 14 декабря 1863 г. И ДГАЛ. Ф. 1248. Bon. 1. Спр. 468. Ч. 1. Арк. 97.
    664 Записка неизвестного литовца «Как выйти из ненормального положения в западных губерниях и способах ликвидации в них латино-польского элемента».
    12 октября 1865 г. //ДАРФ. Ф. 109. Сакрэтны архіў. Воп. 2. Спр. 707. Арк. 1-2.
    рабіць і мінімум таго, што неабходна зрабіць», даючы мясцовай уладзе поўную прастору дзейнасці665 (дадатак 15).
    3 аднаго боку, урад імкнуўся абмежаваць уплыў беларускалітоўскага дваранства, з другога, вымушаныя з ім лічыцца царскія саноўнікі давалі ўхі лістыя адказы на яго хадайніцтвы аб прадстаўленні краю нацыянальна-культурнай аўтаноміі. Таму лідары дваранскай апазіцыі марша лкі гродзенскі Віктар Старжынскі (Стажэнскі), мінскі Аляксандр Лапа і віленскі Аляксандр Дамейка, а таксама епіскап Адам Красінскі не гублялі надзеі дамовіцца з урадам і працягвалі пошукі пагаднення з царызмам аж да паўстання666.
    Начальнік IV акругі корпуса жандараў А. Гільдэбрант у запісцы з Вільні ад 1 снежня 1861 г. паведамляў шэфу жандараў і начальніку Трэцяга аддзялення В. Далгарукаву аб пазіцыі паважаных людзей краю, якія лічылі, што «далучэнне Літвы да Польшчы не што іншае, як хімера, якая з’явілася ў галовах неспакойнай і бяздомнай меншасці, да якой далучылася і безразважная моладзь, не ўтаймоўваемая суайчыннікамі, якія маюць неаспрэчны аўтарытэт у краі»667. 24 снежня 1862 г. свайго начальніка А. Гільдэбрант інфармаваў пра плыні ў вызваленчым руху ў Літве і Беларусі, пісаў пра «так званую ўмераную партыю, да якой належыць амаль усё адукаванае, заможнае дваранства Заходняга краю і лепшая частка каталіцкага духавенства»: «Перад урадам яна называв сябе кансерватыўнай і прыкідваецца, быццам не мае ніякай надзеі на злучэнне Заходняга краю з Полыпчай, ... а хадайнічае пакорліва аб польскай мове ў школах і судах, аб універсітэце ў Вільні і аб Літоўскім статуце, як аб неабходных патрэбах для дабра ўсяго краю. Але гэтыя з выгляду ўмераныя жаданні хаваюць смела абдуманы вераломны намер. У апошні час у асаблівасці партыя ўмераных ... выяўляе ўзмоцненую дзейнасць частымі з’ездамі ў розных месцах Літвы для нарадаў і для збору на патрыятычныя патрэбы грошай»668.