Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
Да ліку «самых энергічных і дзейсных членаў гэтай партыі»
666 Русско-польские революционные связи. М.: Изд-во АН СССР, 1963. Т. I. С. 237-238.
666 Смирнов А. Ф. Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии. М.: АН СССР, 1963. С. 83.
667 Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864 гг.: Материалы и документы / гл. ред.: С. Кеневич и др. М.: Наука, 1965. С. 78.
668 Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861-1862 гг.: Документы и материалы. М.: Наука, 1964. С. 148.
А . Гільдэбрант аднёс В. Старжынскага, які спалучаў «з нястомнай дзейнасцю хітры розум і гарачы патрыятызм»669.
Гродзенскі маршалак В. Старжынскі аўтар праекта «ўваскрашэння Літвы». Выразнікам інтарэсаў палітычна актыўнай шляхы і інтэлігенцыі Беларусі і Літвы, якая жадала дамагчыся ад царскага ўраду адміністрацыйнай і культурнай аўтаноміі свайго краю ў складзе Расійскай імперыі, у пачатку 1860-х гг. стаў прадвадзіцель дваранства (маршалак шляхты) Гродзенскай губерні (1861-1863), яе ўраджэнец граф Віктар Старжынскі (Стажэнскі) (1826-1882). Ён выступіў у ролі хадатая за інтарэсы краю перад урадавым Пецярбургам. Пасада губернскага прадвадзіцеля дваранства давала яму доступ да вышэйшых расійскіх кіруючых элітаў. Ен пазбягаў з імі канфліктаў, хоць і крытыкаваў палітыку расійскай адміністрацыі ў заходніх губернях.
Чалавек высокаадукаваны, аўтарытэтны і ўплывовы, В. Старжынскі карыстаўся ў краі вялікім аўтарытэтам, добра ведаў яго патрэбы і задаваў тон усяму дваранству. Ен знайшоў таксама разумение і сімпатыі вышэйшых урадавых сфераў у Пецярбургу670.
На працягу 1861-1862 гг. В. Старжынскі распрацаваў праекты рэформ, якія прадугледжвалі стварэнне мясцовай адміністрацыі з ураджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў і іх уключэнне ў склад Заходняга камітэта, аднаўленне Віленскага ўніверсітэта, вяртанне ў прававое поле Статута ВКЛ, стварэнне ў краі навуковага, гаспадарчага і крэдытнага таварыстваў, забеспячэнне свабоды верывызнанняў і інш., і сваімі праектамі «ўваскрашэння Літвы» стаў азадачваць Пецярбург.
Адбыліся непасрэдныя сустрэчы-перамовы гродзенскага ліберала з кіраўнікамі тагачаснай расійскай палітыкі: міністрам унутраных спраў П. Валуевым, ваенным міністрам Д. Мілюціным, якіх ён асабіста ведаў, а таксама з начальнікам Трэцяга аддзялення і шэфам корпуса жандараў В. Далгарукавым, нават з імператарам Аляксандрам II, якога граф намагаўся «ўсялякімі спосабамі пераканаць, што хваляванні ў Заходнім краі можна супакоіць толькі мяккасцю,
669 Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861-1862 гг.: Документы и материалы. М. : Наука, 1964. С. 148.
670 Дело Временного полевого аудиториата Виленского военного округа о помещике графе Викторе Старжинском. 27 июня -... ноября 1863 г. И ДГАЛ. Ф. 1248. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 166.
ласкавасцю і вяртаннем межаў 1772 г.»671. Адначасова В. Старжынскі падтрымліваў кантакты з паўстанцкімі арганізацымі Цэнтральным нацыянальным камітэтам ў Варшаве, лагерам Адама Чартарыйскага ў Парыжы і напярэдадні паўстання 1863 г. стаў адным з лідараў партыі «белых» у Беларусі і Літве.
Разумны і цвярозы палітык, гродзенскі губернскі прадвадзіцель разумеў наяўнасць розных плыняў у стаўленні афіцыйнага Пецярбурга да беларуска-літоўскага краю і спадзяваўся, што той урэшце пойдзе насустрач яго інтарэсам. Прапанаваныя ім ураду праекты аўтаноміі выпрацоўваліся на працягу 1862 г. на з’ездах прадстаўнікоў беларуска-літоўскага дваранства ў губернях і наветах краю, на агульных з’ездах у Вільні. Пры гэтым В. Старжынскі не падзяляў усеагульнага «жадання адміністрацыйнага далучэння Літвы да Царства Польскага» і пастаянна дзейнічаў «па правінцыйнаму кірунку»672.
У жаданні прыцягнуць на свой бок мясцовую шляхту і захаваць памяркоўныя арыстакратычныя колы Беларусі і Л ітвы «ў стане чакання» саступак з боку ўраду царскія саноўнікі давалі ўхілістыя адказы на хадайніцтвы В. Старжынскага, бо бачылі ў дамаганнях аўтаноміі для Беларусі і Літвы намер аслаблення і расчлянення імперыі. Але пасля таго, як у канцы 1862 г. прадстаўнік міністэрства асветы Магілянскі заявіў шляхце, сабранай ў Навагрудку, што пра аднаўленне Ві ленскага ўніверсітэта не можа быць і размовы, стала відавочна, што канцэпцыя паразумення з урадам прайграла673. Мясцовае дваранства, зразумеўшы, што ўрад не дасць яму свабоды дзеянняў, з пачаткам паўстання перайшло ад супрацоўніцтва з царызмам да адкрытай апазіцыі яму.
В . Старжынскі ў лютым 1863 г., калі ўпэўніўся, што яго двухгадовыя намаганні дарэмныя, накіраваў імператару і міністру ўнутраных справ аў дзёрзкія лісты з асуджэннем іх палітыкі ў беларуска-літоўскім краі і ў знак пратэсту падаў прашэнне аб адстаўцы. Зрабіць такі ж крок ён заклікаў
671 Murawiow (Wieszatel) М. Wspomnienia / Opracowanie, przeklad i wst^p Z. Podgorzec. Warszawa: Wydawnictwo „ZEBRA», 1990. S. 33.
672 Дело Временного полевого аудиториата Виленского военного округа о помещике графе Викторе Старжинском. 27июня-... ноября 1863 г. //ДГАЛ. Ф. 1248. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 9 адв.
673 Fajnhauz D. Sladami Wielopolskiego, Wiktor Starzenski i jego projekty ugody polsko-rosyjskiej naLitwie i Bialorusi (1861-1863) // Przegl^d Historyczny. 1994. Z. 3. S. 250.
усіх дваранскіх прадвадзіцеляў, і тыя паследавалі яго прыкладу. Адозва В. Старжынскага і калектыўная адстаўка прадвадзіцеляў паралізавалі, хоць і на кароткі тэрмін, дзейнасць расійскай адміністрацыі ў заходніх губернях і выклікалі шок ва ўрадзе, а таксама атрымалі міжнародны рэзананс674.
Негатыўнае стаўленне да паўстання, дзейнасць у межах заканадаўства і лаяльнасць да царскага ўраду не выратавалі В. Старжынскага ад жорсткага пакарання. Арыштаваны ў канцы мая за арганізацыю «бунту ўраднікаў краю», ён стаў адной з першых ахвяр рэпрэсіўнай палітыкі Мураўёвавешальніка. На следстве мяцежнаму маршалку прыйшлося трымаць адказ, як пасмеў ён сцвярджаць аб «затрыманні ўнутранага развіцця Літвы» расійскім урадам; гаварыць у звароцедапавятовыхправадыроўдваранства«аб гістарычных паданнях краіны ў такі час, калі гэтая ідэя ўваходзіць у планы падбухторшчыкаў супраць Расіі»675.
Граф вымушаны быў прызнаць, што «ў сваёй самаўпэўненасці...памыляўся», калі спадзяваўся «выклапатаць ва ўраду інстытуцыі і рэформы для краіны»676. Але што да папроку аб «затрыманні ўнутранага развіцця Літвы», кінутага расійскім уладам, настойваў на сваім: «Краіна, якая мела свае ўстановы мясцовыя, навучальныя і судовыя, адны — якія даюць бліскучы плён,... іншыя, якія ўвайшлі ў норавы, такая краіна, калі ёй гэтыя ўстановы адабраныя,... не можа не глядзець на сябе як стрыманую на шляху развіцця». Так, закрыццём універсітэта затрымалі яе «на шляху развіцця разумовага»677.
В. Старжынскаму інкрымінавалі, што «прыняў на сябе пратэктарства ўсёй Літвы, тады як ён быў правадыром толькі Гродзенскай губерні» і «не абавязаны быў па службе клапаціцца пра цэлую Літву»678. Фактычна яго абвінавацілі ў кіраўніцтве першай фазай паўстання ў Беларусі і Літве679. Мяцежнага маршалка аднеслі да другой катэгорыі
674 Дело Временного полевого аудиториата Виленского военного округа о помещике графе Викторе Старжинском. 27 июня . ноября 1863 г. И ДГАЛ. Ф. 1248. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 78 адв.
675 Тамсама. Арк. 13 адв., 16 адв.
676 Тамсама. Арк. 38-38 адв.
677 Тамсама. Арк. 16 адв.
678 Тамсама. Арк. 10, 12 адв.
679 Тамсама. Арк. 22, 26, 27.
палітычных злачынцаў680. Спачатку размова ішла нават аб яго растрэле. Вырак ваеннага суда шасцігадовая сібірская катарга М. Мураўёў змякчыў, прымаючы пад увагу сувязь графа з пецярбургскім дваром, шырокі розгалас яго судоваследчай справы, заступніцтва Напалеона III, і абмежаваў годам зняволення ў крэпасці з наступнай высылкай.
Гэта пакаранне В. Старжынскі адбыў у Бабруйскай крэпасці. Потым яго накіравалі ў высылку ў Пермскую губерню, адтуль — у Варонеж пад нагляд паліцыі. Усе яго маёнткі былі канфіскаваныя. Пасля вяртання з высылкі В. Старжынскі жыў у Галіцыі, потым — у Пецярбургу. Вярнуцца на радзіму яму не дазволілі — і па прашэсці гадоў «як кіраўнік мяцежных задум» ён успрымаўся мясцовымі ўладамі больш небяспечным за тых, хто адкрыта са зброяй у руках паўстаў супраць ураду681.
Такі ж лёс напаткаў і тых дзеячаў, што падтрымлівалі В. Старжынскага і напярэдадні паўстання шукалі пагаднення з расійскім урадам у надзеі выклапатаць канцэсіі для Беларусі і Літвы: прадвадзіцеля дваранства Мінскай губерні Аляксандра Лапа, грамадскага дзеяча .Аляксандра Аскерку, аднаго з кіраўнікоў партыі «белых» і члена паўстанцкага ўраду у Беларусі і Літве, і інш.
Літоўскае Земскае Крэдытнае Таварыства як праект адраджэння Вялікага Княства Літоўскага. Адным з лідараў беларускага дваранства, якое ў пачатку 1860-х гг. прадпрымала крокі, каб перахапіць уладу ў краі ў свае рукі і фактычна ўзнавіць аўтаномію ВКЛ мірным шляхам, быў грамадскі дзеяч ліберальнага накірунку, выпускнік Пецярбургскага ўніверсітэта, ураджэнец Рэчыцкага павета Мінскай губерні, прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Аляксандр Аскерка (1830-1911). Створае ім у пачатку 1860-х г. Літоўскае Земскае Крэдытнае Таварыства ахоплівала сваім уплывам землі былога ВКЛ, на аднаўленне якога была разлічана дзейнасць гэтай арганізацыі682.
Гістарыяграфічная традыцыя лічыць, што асноўную
680 Тамсама. Арк. 195.
681 Тамсама. Арк. 201-201 адв.
682 Марозаў С. П. Літоўскае Земскае Крэдытнае Таварыства -малавядомы прает адраджэння Вялікага княства Літоўскага // Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі (апошняя чвэрць XIX пачатак XXI ст.): матэрыялы Рэсп. навук. канф., Гродна, 23-24 кастр. 2008 г. / ГрДУ імя Я. Купалы; рэдкал.: 1.1. Коўкель (адк. рэд.) [і інш.]. Гродна: ГрДУ, 2009. С. 70-75.
падрыхтоўчую работу да паўстання правёў створаны летам 1862 г. у Варшаве ЦНК, а ў Беларусі і Літве, якія аказаліся недастаткова падрыхтаванымі да выступления па закліку ЦНК 22 студзеня 1863 г., самую значную ролю ў паўстанцкім руху адыграў Кастусь Каліноўскі. Аднак матэрыялы архіўнай справы з фонду В. Ф. Ратча ў Аддзеле рукапісаў Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу (дакументы са следчай справы А. Аскеркі, расказы відавочцаў і інш.)683, сабраныя нейкім С. Крэйцам хутчэй за ўсё прадстаўніком царскай адміністрацыі ў Беларусі, прыадкрываюць завесу над тайнай сур’ёзнай і прадуманай падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве, аж да распрацоўкі праекта ўладкавання Вялікага Княства Літоўскага пасля перамогі.