• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    На першы план у падрыхтоўцы паўстання на тэрыторыі Беларусі і Літвы, паводле гэтай архіўнай справы, выходзіць Літоўскае Земскае Крэдытнае Таварыства і яго старшыня А. Аскерка, адзін з кіраўнікоў партыі «белых». Акрамя сацыяльнай мэты (абарона інтарэсаў памешчыкаў, па якіх адмена прыгоннага права нанесла ўдар) і мэты эканамічнай (імкненне эканамічна «завязаць» усю зямлю Беларусі і Літвы на таварыстве, незалежным ад дзяржавы, якая дзейнічала па прынцыпу: «канфіскацыя адзіны дзейсны сродак ад патрыятычнай гарачкі»684), ЛЗКТ згуртоўвала дваранства ў «адзінае згоднае палітычнае цела», падпарадкаванае строгай дысцыпліне, з мэтай рэстаўрацыі яго «ранейшага бязмежнага значэння і багацця» ў адноўленай Рэчы Паспалітай686. Таварыства не выпадкова названа эканамічным: яно збіралася ўзяць пад свой кантроль большую частку зямлі заходніх губерняў (яго ж члены уласнікі гэтай зямлі) і значную частку фінансаў краю. У арганізацыю планавалася уцягнуць практычна ўсё дваранства заходніх губерняў, паколькі яно было эканамічна зацікаўлена ў гэтым Таварыстве (сюды ж увайшлі б і прадстаўнікі буйнейшых магнацкіх родаў ВКЛ: Тышкевічы, Тызенгаўзы, Радзівілы, Патоцкія, Любамірскія і г.д.686).
    683 Крейц С. Александр Оскерко. Министр внутренних дел Литовского народного жонда. Очерк, составленный по подлинным документам, заключающимся в следственных делах. И по рассказам очевидцев и людей, ознакомленных с последним мятежом. (Отрывок из приготовительных работ). 1867 г. Вильно // РНБ. Ф. 629. Спр. 348. 36 арк.
    684 Тамсама. Арк. 12 адв.
    685 Тамсама. Арк. 33-33 адв.
    686 Тамсама. Арк. 10.
    Акрамя таго, Таварыства ўтварала цэнтралізаваную бюракратычную сістэму кіравання цэлую вертыкаль, незалежную ад дзяржавы: дырэктар таварыства (статусам «падобны на дыктатара Літвы») главы дырэкцый кіраўнікі акруг мясцовыя выканаўцы. Усе кадры са шляхты687. Знешне гэта выгляда ла як фі ліялы арганізацыі на месцах. Але паколькі шляхціцы, якія кіравалі філіяламі, адначасова валодалі гэтымі ж землямі і сялянамі, то кантроль атрымліваўся не толькі эканамічны, але судовы, адміністрацыйны, рэлігійны, палітычны.
    Пакуль «рэвалюцыя» не пачалася, Таварыства збірала людзей, землі, грошы. 3 начаткам паўстання яно гатова было ўзяць на сябе кіруючую ролю. П ланавалася, што пасля перамогі і выгнання расійскай адміністрацыі бездзяржаўя і анархіі не будзе Таварыства адразу стала бы вярхоўнай уладай з ужо арганізаванай вертыкаллю і фінансавай структурай.
    3 пачаткам паўстання А. Аскерка, як гаварылася ў яго судоваследчай справе, ператварыў гэта мірнае эканамічнае Таварыства «ў арганізацыю рэвалюцыйнага ўраду, а сам стаў на чале яго ў Літве. Уласна галавою de jure быў камісар Варшавы Дзюлерын, але маральная ініцыятыва і перавага ўплыву заўсёды былі на баку Аскеркі», які «аказаўся кімсьці накшталт Літоўскага Міністра Унутраных Спраў і найбольш дзейсным членам у Віленскім аддзяленні нацыянальнага ўраду»688.
    Ролю А. У. Аскеркі як ідэолага і кіраўніка паўстання на землях былога ВКЛ ацэньваюць па-рознаму Адны ўказваюць на яго поўную самастойнасць і незалежнасць ў сваёй дзейнасці. Іншыя, як С. Крэйц, які ў другой палове 1860-х г. рыхтаваў да выдання «выкрывальную» працу аб дзейнасці А. Аскеркі, праводзілі такія паралелі з Т. Касцюшкай: «Касцюшка быў толькі выканаўчым афіцэрам у гульні магнатаў, якія ўсё заказвалі і за ўсё плацілі. Гэтак жа і Аскерка толькі выканаўца жаданняў графа Старжынскага, Тышкевіча, Чапскага, Андрэя Замойскага і г. д.»689.
    А. Аскерку арыштавалі ў канцы мая 1863 г. амаль адначасова з В. Старжынскім, з якім яны разам стваралі ЛЗКТ. Пры вобыску ў А. Аскеркі знайшлі статут таварыства і перапіску. У лісце з Рэчыцы ў Вільню ад 17 лютага 1862 г. адрасат пытаўся:
    687 Тамсама. Арк. 15.
    688 Тамсама. Арк. 22, 33 адв. 34.
    689 Тамсама.. Арк. 9.
    «Што ж там у Вас адбываецца, мой Аляксандр, нейкія партыі ўтварыліся, якія хочуць мець асобную Літву...»690.
    Палявы аўдытарыят прызнаў, што А. Аскерка належаў «да ліку галоўных асоб рэвалюцыйнай арганізацыі на Літве» і сваімі «злачыннымі дзеяннямі» распальваў паўстанне ў краі691. Яго пазбавілі чыноў, дваранскага звання і прыгаварылі да высылкі ў Сібір на катаржную работу ў рудніках на 15 гадоў.
    Пас ля арышту А. Аскеркі яго месца заняў лідэр «чырвоных» К. Каліноўскі, які ў жніўні стаў старшынёй Выканаўчага аддзела Літвы. Пра арышт А. Аскеркі спачувалі роўна і «чырвоныя», і «белыя», прызнавалі, што з ім паўстанне нанесла велізарную страту. Нехта Рагалінскі шкадаваў, што арганізацыя згубіла такога дзейнага чалавека, і ў той жа час заўважыў, што месца яго заняў не менш здольны: «Гэта быў апошні кіраўнік Жонду у Літве К. Каліноўскі, са смерцю (якога-С. М.) арганізацыя бунту, так спрытна складзеная Аскеркам пад выглядам Літоўскага Земскага Крэдытнага Таварыства, канчаткова разбурылася»692.
    С.	Крэйц указваў, што «калі разабраць дзейнасць гэтага мірнага рэвалюцыянера і яго намеры, яны здадуцца непараўнальна вышэй за ўсе подзвігі Серакоўскіх, Звіждоўскіх і Каліноўскіх. Праславуты ваявода Серакоўскі проста прыехаў на гатовае ўжо паўстанне, якога ні павесці, ні падтрымаць не здолеў.
    Каліноўскі ... гэта быў напаўвар’яцкі чалавек, адораны моцнаю воляю, вядомай дозай розуму і так званай мужыцкай хітрасцю ... Ён імкнуўся да ажыццяўлення нейкі ідэальнай Літвы з простата народа ... У следчай камісіі аднаму з членаў ён казаў за некалькі дзён да шыбеніцы: «Я, хоць які б там ні быў, а ўсё ж урад!» Нарэшце, ідучы на смерць, Каліноўскі выказваецца: «Адно мяне суцяшае: Палякі ў Літве пасля гэтага ніколі не ўмацуюцца»693.
    Гісторыкам пара адмовіцца ад атаесамлення пазіцыі
    690 О помещике Виленской губернии, Вилейского уезда, отставном поручике Александре Оскерко, сужденном за сношение с мятежниками. 20 февраля-... марта 1864 г. //ДГАЛ. Ф. 1248. Воп. 2. Спр. 226. Т. I. Арк. 62.
    691 Тамсама. Арк. 342 адв., 347.
    692 Крейц С. Александр Оскерко. Министр внутренних дел Литовского народного жонда. Очерк, составленный по подлинным документам, заключающимся в следственных делах. И по рассказам очевидцев и людей, ознакомленных с последним мятежом. (Отрывок из приготовительных работ). 1867 г. Вильно // РНБ. Ф. 629. Спр. 348. Арк. 32-32 адв.
    693 Тамсама. Арк. 34 адв. 35.
    партыі «белых» у Беларусі і ў Польшы і перастаць ігнараваць беларускія дзяржаватворчыя сілы і інтарэсы напярэдадні сацыяльнага выбуху 1863 г.
    «Літоўскі сепаратыст» К. Каліноўскі. Падзеі 1861— 1864 гг. на абшарах былой Рэчы Паспалітай актуалізавалі пытанне аб дзяржаўнасці беларуска-літоўскіх зямель. Карэспандэнцыя з Вільні, апублікаваная 10 лістапада 1863 г. у варшаўскай газеце «Niepodlegiosc», сфармулявала наступнае палажэнне: «Д зяржавы, якія не маюць тра д ыцыі, гістарычных правоў і мінулага, абавязаны сваім часовым існаваннем збегу палітычных абставін,... з’яўляюцца і знікаюць, не пакідаючы ніякіх слядоў у гістарычным развіцці чалавецтва. Але народ, які нясе на сваіх плячах цяжар дзесяцівяковай мінуўшчыны, хоць часова раскрыжаваны гістарычнымі нягодамі, тым не менш не перастае жыць і мае права на існаванне, чарпанае са сваёй традыцыі і месца ў гістарычнай цывілізацыі»694. Чалавекам, які «перпіы ўзняў крышку дамавіны, у якую Літва 70 гадоў таму была пакладзена», хоць і заплаціў за гэта сваім жыццём, газета назвала кіраўніка паўстанцкага атрада Людвіка Нарбута695. Аўтар карэспандэнцыі лічыў патрэбным «даказаць Еўропе, што яе бяспека і гарантыя спакойнага развіцця цывілізацыі ляжыць над Віслай і Нёманам»696.
    У адрозненне ад папярэдняга паўстання, у якім, на думку А. М. Філатавай, дамінавалі настроі на далучэнне беларускалітоўскіх зямель да Польшчы697, пытанне аб іх дзяржаўнасці набыло ў 1861-1864 гг. новае грамадскае гучанне. «Быць Літве, Беларусі і Украіне з кім яны хочуць або ні з кім, абы толькі волю іх ведаць не падробную, а сапраўдную», выступіў восенню 1862 г. у абарону іх права самім вырашаць свой лёс вядомы рускі дэмакрат А. I. Герцэн698. Будучы прыхільнікам незалежнасці Польшчы, ён патрабаваў ад палякаў адмовіцца ад прэтэнзій на гэтыя землі.
    Удзельнікі, відавочцы і першыя даследчыкі паўстання 1863—1864 гг. сведчаць, што «літоўскія змоўшчыкі» чэрпалі
    694 Материалы польского восстания 1863 г. И РДВГА. Ф. 484. Воп. 2. Спр. 659.
    Арк. 40.
    696 Тамсама. Арк. 40 адв.
    696 Тамсама. Арк. 40.
    697 Паўстанне 1863-1864 гг. і лесы Беларуси зб. арт. /гал. рэд. В. Булгакаў. Мінск: Рэдакцыя часопісу «Архэ-Пачатак», 2010. С.14.
    698 Русско-польские революционные связи. М.: Изд-во АН СССР, 1963. Т. I. С. 446.
    сваю ідэалогію з Пецярбурга, дзе розумамі польскай (з тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай) і рускай моладзі авалодвалі рэвалюцыйныя плыні і «ўладна панаваў уплыў Герцэна»699.
    В. Пшыбароўскі, які займаў адказныя пасады ў паўстанцкіх структурах Варшавы (у тым ліку сакратара Літвы) пісаў, што К. Каліноўскі быў «безумоўным паслядоўнікам дэмагагічна-камуністычных тэорый Цэнтралізацыі і федэратыўных праграм герцэнаўскага «Колокола». Ен «ва ўсёй яе паўнаце стасаваў да Літвы» палітычную праграму Герцэна, грунтаваную на ідэі, што «славянскія землі, пазбавіўшыся дэспатычных паноў і чужога ярма, павінны ўтварыць федэрацыю незалежных дзяржаў, якія маглі б, жывучы па суседству, у ідылічнай згодзе развіваць усе свае нацыянальныя асаблівасці»700. Кіраўнік паўстання, па словах В. Пшыбароўскага, лічыў, што «Літва павінна разам з Польшчай дабівацца незалежнасці, змагацца за выбаўленне ад чужога захопніка, але складаць асобную адзінку, зусім незалежную ад Полыпчы і звязаную з ёй толькі федэратыўнымі вузамі. ... У паўстанні бачыў ён найперш незалежнасць Літвы, а пасля сацыяльную рэвалюцыю»701. Прынцып аднаўлення Полыпчы та ды не супярэчыў імкненню народаў былога ВКЛ да ўласнай дзяржаўнасці.
    У ЛПК, як сведчыў афіцыйны гістарыёграф паўстання В. Ф. Ратч,якімеўдоступдаўсіхматэрыялаўследствапа справах удзельнікаў паўстання, спачатку ніхто не звяртаў увагі на спосаб вырашэння нацыянальна-дзяржаўнага пытання, ды і разумелі яго «цьмяна». 3. Серакоўскі, Ф. Далеўскі, Л. Звяждоўскі настойвалі на праекце канфедэратыўнай Рэчы Паспалітай «з нацыянальным прадстаўніцтвам Літвы»702. К. Каліноўскі разыходзіўся з імі ў поглядах, хоць мэта ва ўсіх была адна незалежнасць Айчыны. Ен, калі стаў на чале «самых славалюбівых асоб з чырвоных ліцвінаў, настойліва праводзіў ідэю самастойнасці Літвы»703.