Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, што Віленскі ўніверсітэт здзейсніў канчатковую паланізацыю беларускай шляхты, існуе думка, што тут, наадварот, паглыблялася ліцвінская свядомасць лепшых сыноў шляхты: «ліцвін зусім не атаесамляўся з палякам», «паняцце ліцвінскасці было пастаўлена нароўні з паняццем польскасці»539. Так, Адам Міцкевіч, абвясціўшы «Літва, мая Айчына!», выразна перасцярог палякаў, каб яны не атаесамлялі Літву з Польшчай540. Сістэма адукацыі і выхавання моладзі ў Віленскай навучальнай акрузе даволі доўгі час (найперш, у перыяд папячыцельства А. Чартарыйскага, 1803—1823)
kowa ku uczczeniu CCCL rocznicy zalozenia i X wskrzeszenia Uniwersytetu Wilenskiego. I: Z dziejdw dawnego Uniwersytetu, Wilno: Nakladem Uniwersyteta Stefana Batorego, 1929. T. 1. S. 393.
537 Трацяк I. I. Беларускія прафесары Віленскага ўніверсітэта (1803-1832 гг.) II Ігнат Анацэвіч: жыццёвы шлях, педагагічная і навуковая спадчына: матэрыялы рэгіян. навук. канф., Малая Бераставіца, 21 кастр. 2005 г. / ГрДУ імя Я. Купалы; рэдкал.: С. А. Габрусевіч [і інш.]. Гродна: ГрДУ, 2008. С. 79-80.
538 Дубровин Н. Ф. Русская жизнь в начале XIX века // Русская старина. 1902. Т. 111. С. 14.
539 Краёвая ідэя: канец XIX — пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 105.
540 Тамсама. С. 94, 105.
замацоўвала ўяўленні пра беларускія землі як пра «асобны» край, які не з’яўляецца ні польскім, ні рускім. Дзеячы пакалення А. Міцкевіча найбольш спрычыніліся да распрацоўкі міфа гістарычнай Літвы. Ліцвінства беларускай інтэлектуальнай эліты першай трэці XIX ст., будучи часткай рэчпаспалітаўскага патрыятызму, адрознівалася ад яго высокай ступенню аўтаномнасці. Яно грунтавалася на гістарычных і культурных традыцыях ВКЛ і на ўсведамленні этнакультурнай адметнасці як ад рускіх, так і ад палякаў з этнічнай Польшчы541.
У 10-20-я гг. XIX ст. ідэю аднаўлення ВКЛ папулярызавалі ўніверсітэцкія прафесары віленскія інтэлігенты беларускага паходжання Міхаіл Баброўскі, Ігнат Даніловіч, Платон Сасноўскі, Іосіф Ярашэвіч і галоўны аўтарытэт у «літоўскай гісторыі» Ігнат Анацэвіч. Вялікі ўплыў на студэнцкую моладзь аказвалі лекцыі знакамітага польскага гісторыка і патрыёта Іаахіма Лялевеля.
Пра прафесара I. Даніловіча, прыхільніка адраджэння ВКЛ і мовы Статута, адзін з яго біёграфаў з глыбокай павагай, але адначасова і з лёгкай іроніяй сказаў, што «ёсць усе падставы лічыць яго ... грамадзянінам дзяржавы, якая даўно знікла, а таксама чалавекам, які з кахання да помнікаў роднай гісторыі служыў прывіду XV і XVI ст.»542.
П. В. Баброўскі, біёграф М. Баброўскага, пісаў: «Пасля Венскага кангрэса ў заходніх губернях утварылася ... малавядомая партыя, што мела на чале некаторых прафесараў Віленскага ўніверсітэта, якія ахвотней жадалі бы аднаўлення былога Вялікага княства, чым злучэння Літвы і Валыні з былой Каронай; гэта нязначная па ліку сваіх членаў рускалітоўская партыя марыла аб адраджэнні беларускай мовы, на якой выдадзены быў першапачаткова Літоўскі Статут (у XVI ст.) і якая яшчэ заставалася ў сіле. Але руска-літоўскіх патрыётаў перакрычалі маладыя польскія рэвалюцыянеры і лацінскія манахі, якія атрымалі настаўленні з Варшавы і не пераставалі ўздыхаць аб канстытуцыі 3-га мая»543. П. У. Церашковіч
641 Кулъ-Сяльверстава С. Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур: Фармаванне культуры Новата часу на беларускіх землях (другая палова XVIII ст. 1820-я гады. Мінск: Белдзяржуніверсітэт, 2000. 265 с.; Куль-Сяльверстава С. Я. Палітыка. Культура. Асоба. Нарысы па гісторыі культуры Беларусь Гродна: ЮрСаПринт, 2012. С. 6-7.
542 Шалькевіч В. Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мінск: Маладзёжнае навуковае супрацоўніцтва, 2002. С. 192-193.
543 Бобровский П. О. Русская греко-униатская церковь в царствование императора Александра I: Историческое исследование по архивным документам. Минск: Энциклопедикс, 2014. С. 243.
дапускае магчымасць фармулявання прафесурай (найперш I. Даніловічам і М. Баброўскім) палітычнай праграмы аднаўлення ВКЛ накшталт тых, што распрацоўваліся напярэдадні вайны 1812 г.544.
Вальнадумства, гістарычную настальгію і палітычны рамантызм прафесуры пераймала ўніверсітэцкая моладзь. Аналізуючы ў 1824 г. прычыны патрыятызму студэнтаў і навучэнцаў Віленскай акругі, яе новы куратар М. Навасільцаў убачыў «корань зла» ў спосабе выкладання гісторыі: педагогі «пры выкладанні сусветнай гісторыі кажуць аб пераможаных народах, аб дзяржавах, якія загінулі і зноў жа з нікчэмнасці паўсталі, з запалам і з узбуджэннем больш ці менш відавочным. Да чаго ўсё гэта служыць і да якога канца хіліцца, лёгка здагадацца можна»545.
У 1812-1822 гг. асяродкамі грамадскай актыўнасці, якія ставілі пытанне адраджэння страчанай дзяржаўнасці, былі масонскія ложы. Шмат хто з сучаснікаў і пазнейшых аўтараў лічыў масонаў галоўнымі арганізатарамі вызва ленчага руху XIX ст. на абшарах былой Рэчы Паспалітай. Імі, у прыватнасці, былі Т. Касцюшка, М. К. Агінскі, А. Чартарыйскі546.
Дзейнасць масонаў аднавілася пасля заканчэння ў 1812 г. баявых дзеянняў і яшчэ болып актывізавалася пасля стварэння Царства Польскага. Шляхта, інтэлігенцыя, незадаволеныя вынікамі Венскага кангрэса, разам з тым бачылі ў стварэні Царства рэальны шанец дамагчыся незалежнасці. Масонскія ложы з іх патаемным характарам былі выкарыстаны, каб мець магчымасць збірацца, не выклікаючы падазрэння ўладаў547.
Звязаныя паміж сабой масонскія арганізацыі ўзніклі ў Вільні, Мінску. Яны стваралі ложы ніжэйшага ўзроўню ў правінцыях548. Віленскі ўніверсітэт быў адным з цэнтраў
544 Терешкович П. В. Этническая история Беларуси XIX-началаXX в.: В контексте Центрально-Восточной Европы. Минск: БГУ, 2004. С. 68.
545 Краткий очерк о восстании в Литве в 1863 г. и о мероприятиях по колонизации края. 1867 г. // РДВГА. Ф. 484. Bon. 1. Спр. 164. Арк. 506 адв. 507.
546 Aleksandravicus Е., Kulakauskas A. Pod wladz^cardw. Litwa w XIX wieku. Litwa w XIX wieku. Krakow: Universitas, 2003. S. 130.
547 Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і ініп.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. Кн. 1. С. 215.
548 Aleksandravicus Е., Kulakauskas A. Pod wladz^ carow. Litwa w XIX wieku. Krakow: Universitas, 2003. S. 131.
масонскага руху, які меў тут выразна патрыятычны характар549. У 1816-1821 гг. назіраецца росквіт масонства на землях Беларусі, а перыяд 1816-1819 гг. атрымаў назву «залатога веку масонства». У сярэдзіне 1821 г. ложы існавалі ва ўсіх губернскіх гарадах Беларусі і Літвы, а таксама ў Нясвіжы, Навагрудку, Слуцку і Шклове. Яны мелі больш за тысячу братоў.
Масонства згрупавала афіцэраў, прадстаўнікоў «свабодных прафесій» (настаўнікі, прафесары, адвакаты і г. д.), чыноўнікаў, а таксама буйных землеўладальнікаў і арыстакратыю. У ложы ўступалі як па ідэалагічных матывах, так і з-за снабізму, жадання прытрымлівацца моды550. Прадстаўнікі дэмакратычнага грамадства, на думку В. Шведа, аб’ядноўваліся ў гэтыя арганізацыі з галоўнай мэтай — адраджэнне былой дзяржаўнасці551. Такую мэту ставілі ложы «Старанны ліцвін», «Рэфармаваны старанны ліцвін» і інш.
Хоць сапраўдная мэта масонства — маральнае ўдасканальванне, самавыхаванне, узаемадапамога, але жыццё ўносіла палітычныя карэктывы ў яго ідэйныя пошукі і дзейнасць на тэрыторыях, якія пазбавіліся свайго незалежнага дзяржаўнага развіцця. Варшаўскі следчы камітэт паведамляў, што «палякі, узбуджаныя надзеямі, пададзенымі нашым урадам, не хаваюць ад рускіх ні жаданняў сваіх, ні ўпэўненасці ў далучэнні да царства заходніх абласцей імперыі... Не толькі ў царстве Польскім, але нават у Магілёве палякі складаюць асобныя зборышчы і ўзаемна падтрымліваюць адзін другога... Уплыў ідэі аб народнай незалежнасці выяўляецца разнастайна і ў асаблівасці ў нашых заходніх губернях. У Вільні ён хаваецца ў масонскіх ложах, вельмі шматлікіх»552.
549 Куль-Сяльверстава С. Студэнцкія тайныя таварыствы і разгром Віленскага ўніверсітэта (1820—1824 г.) // ARCHE. 2015. № 9. С. 221—222.
550 Соколова М. Общественные объединения и движения в Беларуси в конце XVIII начале XX века: проблемы становления гражданского общества. Минск: 2002. С. 20; Швед В. В. Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII першая чвэрць XIX ст.). Гродна: ГрДУ. 2007. С. 8, 23.
551 Швед В. В. Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII першая чвэрць XIX ст.). Гродна: ГрДУ, 2007. С. 15, 17, 23.
552 Бобровский П. О. Русская греко-униатская церковь в царствование императора Александра I: Историческое исследование по архивным документам. Минск: Энциклопедикс. 2014. С. 246.
П. В. Баброўскі адзначаў, што масонскія ложы, створаныя ў вялікай колькасці ў заходніх губернях у пачатку XIX ст., вызначаліся абыякавасцю да рэлігійных абрадаў і палітычным вальнадумствам, а потым перарадзіліся ў тайныя таварыствы і перайшлі да абмеркавання на сваіх тайных пасяджэннях пытанняў незалежнасці Айчыны553. Гісторык масонства С. Дабранскі таксама звярнуў увагу на тое, што польскія і літоўскія масоны, наогул не староннія да палітыкі, пачыналі ўхіляцца ад першапачатковых задач, спакваля ператвараючыся ў цалкам палітычныя згуртаванні. Яны, не маючы магчымасці адкрыта выказваць свае палітычныя погляды, ахіналі «работу» ў ложах покрывам суровай таямніцы, утваралі розныя таемныя суполкі, якія ставілі мэту вяртання страчанай свабоды і аднаўлення зніклай дзяржавы554.
За ўплыў на ложы Літвы і Беларусі канкурыравалі Вялікі Усход Польскі і пецярбургскія масоны. У 1819 г. маёр польскай арміі В. Лукасінскі заснаваў у Варшаве арганізацыю «Нацыянальнае масонства», скіраваўшы яе дзейнасць на цалкам палітычны шлях пры знешнім захаванні масонскай будовы, абрадаў і ўмоўнасцяў. Узнікшае ў 1821 г. у Царстве Польскім на базе «Нацыянальнага масонства» Патрыятычнае таварыства ставіла перад сабой мэту аднаўлення Рэчы Паспалітай шляхам узброенага паўстання.
Сапраўдныя палітычныя намеры масонскіх арганізацый сталі вядомыя ўраду пасля арышту ў 1822 г. паліцыяй і допыту некаторых кіраўнкоў польскіх масонаў. Царскі ўказ ад 1 жніўня 1822 г. забараніў дзейнасць ложаў і тайных таварыстваў, прызнаную за супрацьдзяржаўную і надзвычай шкодную, па ўсёй тэрыторыі Расійскай імперыі