Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
Вялікае княства Літоўскае 1812 года: французскі варыянт. Імператар французаў, калі распачынаў кампанію 1812 г., абвясціў яе «другой польскай вайной» і тым нібы паказаў, што будзе весці яе толькі на тэрыторыі былой Рэчы
483 Соколъницкий М. «Исполнено по высочайшему повелению...»: Рапорт, поданный Наполеону начальником его контрразведки, польским генералом Михаилом Сокольницким, с рекомендациями «о способах избавления Европы от влияния России...»; сост., предисл., примеч. О. А. Яновского: пер. с фр. В. А. Яновского. Минск: БГУ, 2003. С. 113.
484 Nawrot D. Litwa i Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Sl^skiego, 2008. S. 87.
485 Залусский А. Время и музыка Михала Клеофаса Огинского: пер. с англ. Минск: Четыре четверти, 1999. С. 110.
486 Агінскі М. К. Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1795 да 1810 года И ARCHE. 2015. № 9. С. 167.
487 Iwaszkiewicz J. Litwa w roku 1812. Krakow; Warszawa: Druk W. L. Anczyca i Spolki, 1912. S. 77..
Паспалітай. Падчас сустрэчыўмаі 1812 г. зміністрамзамежных спраў саюзнай Аўстрыі К. Метэрніхам ён прызнаў: «Я адкрыю кампанію пераходам праз Нёман. Я закончу яе ў Смаленску і Мінску. Там я спынюся. Я ўмацую гэтыя два гарады і, будучи на працягу зімы ў Вільні, дзе размесціцца мая штаб-кватэра, займуся арганізацыяй Літвы, якая імкнецца скінуць з сябе расійскае ярмо»488. Пытанне дзяржаўнасці ВК Л, такім чынам, было актуальным для Францыі і, на думку яе палітыкаў, надавала вайне супраць Расіі справядлівы характар у вачах Еўропы489.
Тэты агучаны Напалеонам першы варыянт плана вайны быў разлічаны на два этапы на працягу двух гадоў. Падчас першай кампаніі, разлічанай на 1812 г., планавалася захапіць усе землі былой Рэчы Паспалітай ад Балтыкі да Чорнага мора і спыніцца на Дзвіне і Дняпры, каб умацавацца і сфарміраваць польскую армію (з ліцвінаў). Падчас другой кампаніі (1813 г.) планавалася ажыццявіць паход на Маскву і Пецярбург, які Напалеон разлічваў«аплаціць», па выразу Д. Прадта, французскага каардынатара патрыятычнага руху ва ўладаннях Расіі, «польскай крывёй»490.
Пазней, пасля прайгранай кампаніі 1812 г., Напалеон прызнаваўся, што стаў ахвярай уласных непамерных амбіцый: «Я ехаў з Парыжа з намерам давесці вайну толькі да межаў Польшчы. Абставіны мяне захапілі»491. М. К. Агінскі асуджаў яго: замест таго, каб падумаць пра аднаўленне Рэчы Паспалітай, чыё існаванне было неабходна для спакою Еўропы, ён, прыспешаны першымі поспехамі, пайшоў да брам расійскай ста л іцы, ля якой «знайшоў ... жудасны канец сваёй славы, тады як мог яе канчаткова пацвердзіць, спыніўшыся
488 Ададуров В. Проекты французького командування стосовно південно-західнйх земель Російськоі імперіі під час підготовчого та наступального етапів военноі кампаніі 1812 року П Віснйк Львівського універсйтету. Сер. історія. 2010. Вйп. 45. С. 145.
489 Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі. Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. С. 208-209.
490 Ададуров В. Проекты французького командування стосовно південно-західных земель Російськоі імпері'і під час підготовчого та наступального етапів военноі кампаніі 1812 року П Віснйк Львівського университету. Сер. історія. 2010. Вип. 45. С. 144-145.
491 Тамсама. С. 164.
на Дзвіне і вярнуўшы палякам Бацькаўшчыну, а залітай крывёй Еўропе — мір і спакой»492.
Насельніцтва Беларусі неадназначна паставілася да прыходу французскай арміі. Гараджане, якія бачылі ў Напалеоне вызваліцеля, наладжвалі яму пампезныя ўрачыстыя сустрэчы. Ен знайшоў нямала прыхільнікаў сярод той часткі мясцовай шляхты, якая шчыра паверыла яго абяцанню адрадзіць былую дзяржаўнасць Гэта абярнулася катастрофай для Расійскай імперыі на першым этапе вайны.
У той жа час і сам Банапарт, і яго прыбліжаныя адзначалі недахоп энтузіязму і халодны прыём ліцвінаў, наракалі на іх халоднасць да «польскай справы», малую схільнасць да ахвяр і вялікую незадаволенасць абмежаваннямі, звязанымі з вайной. Масавай падтрымкі, як гэта было ў 1806 і 1809 гг. у Полыпчы, Напалеон не дачакаўся. Таму ў Вільні ён вымавіў сваю вядомую фразу: «Гэтыя палякі не такія, як у Варшаве»493. У прыватнай размове ён выказаў: «Я чакаў большага ад абяцаных імі адданасці і стараннасці. Я не жадаю спусташаць Францыю дзеля іх... Я прыдаю Польшчы не больш значэння, чым чаму-небудзь іншаму»494.
Неўзабаве пасля ўступлення ў межы Расійскай імперыі Напалеон заняўся арганізацыяй літоўска-беларускіх зямель. На тэрыторыі Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў, ён, ідучы насустрач даўнім жаданням ліцвінаў, стварыў ВКЛ і надаў гэтаму ўтварэнню ўсе атрыбуты дзяржаўнасці: тэрыторыя (з насельніцтвам ад 2,5 да 3,5 мільёнаў чалавек495), межы, сталіца, органы ўлады, рэгулярная армія, паліцыя, суд і г.д.
У склад КЧУ ВКЛ увайшлі мясцовыя палітыкі, землеўласнікі, вучоныя: С. Солтан (старшыня), А. Сапега, К. Прозар, Ф. Ельскі, Я. Снядэцкі, Ю. Серакоўскі, А. Патоцкі. Генеральным сакратаром быў прызначаны Ю. Касакоўскі. Усе яны былі людзьмі заслужанымі (удзельнікі Вялікага сейма,
492 Агінскі М. К. Мемуары пра Полыпчу і палякаў з 1795 да 1810 года П ARCHE. 2015. № 9. С. 88.
493 Пугачаускас В. Литва в войне 1812 года [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: estorussica/estica/ros_balt/2015/paguchauskas. Дата доступу: 23.01.2019.
494 Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн.
Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. С. 210-211.
496 Швед В. Вялікае княства Літоўскае ў 1812 годзе И Беларускі гістарычны часопіс. 2000. № 3. С. 11.
паплечнікі Т. Касцюшкі, займалі ў ВКЛ высокія пасады), радавітымі, заможнымі, аднак ужо адышлі ад грамадскай працы. Гісторыкі прызнаюць гэты выбар няўдалым (М. Кукель496, В. Швед497), бо ўсе яны былі людзьмі сталага ўзросту, не здольнымі да энергічнай і інтэнсіўнай працы. Ім не хапала ведання рэальных умоў краю, асаблівасцяў французский адміністрацыйнай сістэмы. Сярод гэтых аўтарытэтаў не было моцнага натхніцеля і здольнага на смелыя імправізацыі арганізатара. «Цуд магло зрабіць толькі з’яўленне Касцюшкі з яго энергіяй і з магіяй яго імя», піша М. Кукель498. Але, як вядома, той яшчэ ў 1806 г. адмовіўся супрацоўнічаць з Напалеонам.
КЧУ ВКЛ разгарнула дзейнасць па адраджэнні элементаў ранейшай дзяржаўнасці з улікам, аднак, новых рэалій. Пратаколы пасяджэнняў КЧУ, якія захоўваюцца ў РДАСА499, адлюстроўваюць яго дзейнасць па кіраванні жыццём краю «ў такі важны час аднаўлення Айчыны і ўваскрашэння нацыянальнага быту»500. Прыярытэтнымі сферамі дзейнасці Камісіі былі тры: 1) адміністраванне краю, 2) клопат аб забеспячэнні Вялікай арміі неабходным харчаваннем і фуражом, 3) стварэнне ваенных структур, неабходных як для ваенных патрэб, так і для падтрымання грамадскага парадку. Аб размеркаванні функцый у прыярытэтных сферах сведчаць назвы камітэтаў — свайго роду «міністэрстваў»: Харчавання і крам, Паліцыі, Фінансаў, Унутраных спраў, Ваенных спраў, Юстыцыі, Адукацыі і рэлігіі501.
Былірэарганізаванынафранцузскіманерадміністрацыйныя адзінкі (дэпартаменты, дыстрыкты, кантоны, камуны), створана мясцовая адміністрацыя (адміністрацыйныя камісіі, падпрэфектуры, муніцыпалітэты ў гарадах, якія раней мелі
496 Kukiel М. Dzieje Polski porozbiorowe: 1795-1921. Londyn: Spotkania. 1961. S. 148-149.
497 Швед В. Вялікае княства Літоўскае ў 1812 годзе Н Веларускі гістарычны часопіс. 2000. № 3. С. 11.
498 KukielМ. Dzieje Polski porozbiorowe: 1795-1921. Londyn: Spotkania, 1961. S. 148.
499 Журнал заседаний Комиссий Временного правительства Великого княжества Литовского. 1812 г. И РДАСА. Ф. 12. Спр. 262; Протоколы Виленской правительственной комиссии. 1812 г. // РДАСА. Ф. 12. Спр. 261.
600 Протоколы Виленской правительственной комиссии. 1812 г. // РДАСА. Ф. 12. Спр. 261. Арк. 7 адв.
501 Пугачаускас В. Литва в войне 1812 года [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: estorussica/estica/ros_balt/2015/paguchauskas. Дата доступу: 24.01.2019; Pugaciauskas V. Napoleno administracja Lietuvoje. Vilnius: Vagis, 1998. 205 p.
магдэбургскае права)502. Стваралася судовая сістэма Княства, якая ў сваёй дзейнасці кірава лася правіламі судавытворчасці, выдадзенымі КЧУ 23 ліпеня, Статутам ВКЛ1588 г. і пастановамі сеймаў. Пачалося фарміраванне арміі; яна дасягнула 19 тысяч салдат503.
Віцебская, Магілёўская, Смаленская губерні былі арганізаваны адпаведным чынам, але віленскаму ўраду яны не падпарадкоўваліся. Есць звесткі, што яшчэ ў 1811 г. Напалеон меў намер стварыць на тэрыторыі былога ВКЛ тры дзяржавы: Літву на чале з М. К. Агінскім са сталіцай у Вільні (Ві ленская, Г родзенская і Мінская губерні), Беларусь (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні) і Самагіцію (Жамойцію)504.
Княства Напалеон аднавіў з адзінай мэтаю выкарыстаць Беларусь і Літву ў сваіх інтарэсах. Ад КЧУ ВКЛ патрабавалася найперш забяспечваць «вялікую армію» ўсім неабходным і папаўняць рэкрутамі, што расчароўвала шляхту. Як пісаў гісторык Ю. У. Тацішчаў, Напалеон, які перабольшыў сілы і ўплыў віленскіх летуценнікаў, «кінуў ім цацку, якая яму была нават часткова карысная, паколькі за дазвол вярцець яе ў руках і цешыцца яе прывідным бляскам Літва павінна даць яму ўсё, што ён патрабаваў»505.
Зразумела, паўстала пытанне аб адносінах ВКЛ да Польшчы. Літоўскі гісторык Б. Дундуліс звярнуў увагу на тое, што нягледзячы на настойлівыя звароты дзеячаў польскага патрыятычнага руху, Напалеон у Вільні не толькі не абвясціў аднаўлення Польскага Каралеўства, але і прадаставіў Літве асобную ад Варшаўскага герцагства арганізацыю. Такім чынам французскі імператар расцаніў Літву як дзяржаву, роўную па статусе Варшаўскаму герцагству, яму саюзную, якая магла стварыпь уласны ваенны кантынгент506. Гэтым ён вельмі
502 Pugaciauskas V Napoleno administracja Lietuvoje. Vilnius: Vagis, 1998. 205 p.
503 Швед В. Вялікае княства Літоўскае ў 1812 годзе П Беларускі гістарычны часопіс. 2000. Ne 3. С. 13.
504 Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. Кн. 1. С. 209.