Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
У канцы верасня, напярэдадні ад’езду М. К. Агінскага на адпачынак у Залессе, імператар наказаў яму давесці да ведама землякоў, што ён займаецца іх лёсам і быць можа хутка прадставіцца выпадак даказаць ім гэта: «адно з дзвюх: або, у выпадку вайны, я ўтвараю Польскае каралеўства..., або, калі вайны не будзе, прывяду ў выкананне наш вялікі план адносна Літвы»454. У час гэтай паездкі ў Літву і Беларусь М. К. Агінскі гаварыў усім, хто толькі хацеў яго слухаць, што Аляксандр I даручыў яму скласці праект утварэння з
450 Адраджэнне: Гістарычны альманах / склад, і навук. рэд. А. П. Грыцкевіч. Мінск: Універсітэцкае, 1995. Вып. 1. С. 207.
451 Тамсама. С. 208.
452 Тамсама. С. 208-209.
453 Тамсама. С. 209.
454 Pami^tniki Michala Oginskiego о Polsce i Polakach: od roku 1788 az do konca roku 1815. T. III. Poznan: Nakladem Ksi^garni J. K. Zupanskiego, 1872. S. 43.
Белай Русі, Літвы, Валыні, Падолля асобнага каралеўства са сталіцай у Вільні, віцэкаралём і аддзелам Сената. Разам з Т. Ваўжэцкім і Л. Плятэрам яны падрыхтавалі нават спіс будучых чыноўнікаў і «раздавалі» пасады455.
Цар прапанаваў сенатару разам з суайчыннікамі (па аднаму з кожнай губерні) распрацаваць план арганізацыі Літвы. У склад аўтарскага калектыва ўвайшлі ад Гродзенскай губерні князь Ксаверый Любецкі, ад Віленскай Тамаш Ваўжэцкі, ад Мінскай Вікенцій Гечэвіч, ад Магілёўскай граф Людвік Плятэр, ад Віцебскай Шадурскі, ад Ва лынскай князь Казімір Любамірскі, ад Падольскай Фадзей Чацкі, ад Кіеўскай сенатар Казлоўскі456.
Прапанаваны 22 кастрычніка (3 лістапада) 1811 г. гэтым калектывам «Праект указа аб новай арганізацыі заходніх губерняў» складаўся з прэамбулы і 11 артыкулаў457 (дадатак 9). Ен прадугледжваў стварэнне ў межах Расійскай імперыі з Гродзенскай, Віленскай, Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губерняў, Беластоцкай і Тарнопальскай акруг правінцыі пад назвай «Вялікае Княства Літоўскае» (дадатак 10). Кіраванне Княствам даручалася імператарскаму намесніку, прызначанаму імператарам, з рэзідэнцыяй ў Вільні, сталіцы Княства, які ўтрымліваўся за кошт дзяржаўнай казны. Пад старшынствам намесніка ствараецца Адміністрацыйная рада кіравання унутраная адміністрацыя Княства, якая падраздзяляецца на дэпартаменты і складаецца з генеральнага дырэктара і некалькіх радцаў, прызначаемых імператарам. Апошняй апеляцыйнай інстанцыяй па судовым справам будзе вярхоўны трыбунал у Вільні. Права смяротнага пакарання і памілавання належыць імператару. Усе пасады ў дзяржаўным кіраванні могуць замяшчацца толькі ўраджэнцамі Княства. Справаводства будзе весціся на польскай мове. Для кіравання справамі ВКЛ у Пецярбургу ствараецца Літоўская
405 Nawrot D. Litwa і Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Sl^skiego, 2008. S. 72.
156 Подвысоцкий А. Граф Михаил Огинский и его отношения к императору Александру Павловичу (1807-1815) // Русский архив. 1874. Кн. 1, Ns 3. С. 682; Pami^tniki Michaia Oginskiego о Polsce i Polakach: od roku 1788 az do konca roku 1815. T. III. Poznan: Nakladem Ksi^garni J. K. Zupanskiego. S. 72.
407 Адраджэнне: Гістарычны альманах / склад, і навук. рэд. А. П. Грыцкевіч. Мінск: Універсітэцкае, 1995. Вып. 1. С. 212-213.
канцылярыя пад кантролем імператара і пад кіраўніцтвам аднаго з міністраў.
Асноўным заканадаўствам Княства з’яўляецца і назаўжды застаецца статут. Ен вызначае арганізацыю ўсіх галін унутранага кіравання і абавязкі службовых асоб, размеркаванне падаткаў, кіраванне дзяржаўнай маёмасцю, пытанні фарміравання арміі, утрымання паліцыі, пошты, шляхоў зносін, ведамстваў юстыцыі, духоўных спраў, народнай адукацыі, земляробства і прамысловасці. Специальная камісія павінна пад наглядам імператара адрэдагаваць статут Княства ў адпаведнасці з новымі рэаліямі.
Па зместу тэты праект ішоў далей, чым майскі ўніверсал, і яго можна назваць праектам канстытуцыі. Устанаўленне Літоўскай канцылярыі ў Пецярбургу, уласных урадавых органаў, выключим доступ да пасадаў жыхароў ВКЛ мелі на мэце вывесці тэрыторыю ВКЛ з-пад улады царскай адміністрацыі458.
Аляксандр I не спяпіаўся з рэалізацыяй праектаў. У лістападаўскіх размовах з М. К. Агінскім, указваючы на непазбежнасць блізкага канфлікту з Францыяй, ён быў схільны адкласці літоўскія канстытуцыйныя планы, падкрэсліваючы пры гэтым неабходнасць арганізацыі ўзброеных сіл Літвы. М. К. Агінскі, можа быць здагадваючыся, што стаў зброяй расійскай палітыкі, зноў гаварыў аб прыярытэце надання ВКЛ канстытуцыі459. Урэшце ён пачуў ад імператара: «Мне толькі шкада, што ў нас не будзе часу ажыццявіць наш план адносна Літвы. Але цяпер ужо няма чаго думаць аб адміністрацыйных мерах і арганізацыі нашых васьмі губерняў, а трэба патурбавацца аб узмацненні сродкаў да абароны». Аляксандра цікавілі матэрыяльныя рэсурсы, «якія вашы суайчыннікі ... могуць цяпер прадставіць у маё распараджэнне»460. «Усе мае надзеі рушыліся ў гэту мінуту, пісаў пазней М. К. Агінскі ў мемуарах, але вера ў настрой імператара яшчэ не згасла ва мне, і я палічыў неабходным з яшчэ большай, чым калісьці, настойлівасцю дамагацца ажыццяўлення майго плана»461.
458 Nawrot D. Litwa i Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Shskiego, 2008. S. 73, 74.
469 Тамсама. S. 76.
460 Подвысоцкий А. Граф Михаил Огинский и его отношения к императору Александру Павловичу (1807-1815) // Русский архив. 1874. Кн. 1, № 3. С. 669.
461 Тамсама.
1 снежня 1811 г. М. К. Агінскі перадаў імператару новую запіску, у якой пераконваў яго ў неабходнасці неадкладнага ўтварэння ВКЛ, каб апярэдзіць Напалеона; даказваў, што яго аднаўленне не пярэчыць дзяржаўным інтарэсам Расіі. Палітык асуджаў намер стварыць асобную літоўскую армію і выкачваць з беларуска-літоўскіх зямель сродкі на вайну без папярэдняга стварэння ВКЛ462. 2 (14) снежня 1811 г. ён прадставіў праект арганізацыі ўзброеных сіл ВКЛ колькасцю прыкладна 100 тысяч чалавек у складзе расійскай арміі, складзены К. Любамірскім463.
Пры ўдзеле дзяржсакратара М. Сперанскага да 27 студзеня (8 лютага) 1812 г. згаданым вышэй калектывам аўтараў быў распрацаваны праект канстытуцыі ВКЛ, які дадаткова прадугледжваў стварэнне двухпалатнага сейма і ліквідацыю на працягу 10 гадоў, гэта значыць, да 1821 г. прыгоннай залежнасці сялян464. У тэты дзень адбылася апошняя размова М. К. Агінскага з царом аб літоўскіх планах. Пасля ад’езду Аляксандра I у красавіку ў армію, якая стаяла на заходніх межах імперыі, абмеркаванне праекта спынілася.
26 красавіка імператар прыбыў у Вільню. Па гораду кружыла інфармацыя, што адной з мэтаў яго візіту было абнародаванне адраджэння ВКЛ, і гэтага вельмі чакалі. Гаварылі, што ў багажы Аляксандра I ёсць карона апошняга караля Станіслава Аўгуста. Яшчэ ў пачатку чэрвеня цар спаткаўся з групай уплывовых грамадзян і абвясціў ім, што гатовы даць Літве асобны ўрад465.
Але, як заключав гісторык Д. Наўрот, Аляксандр I разумеў, што прыхільнасць ліцвінаў не шчырая. Група палітыкаў, якая лічыла сябе прадстаўнікамі ліцвінскага грамадства і ў 1811 г. пачала супрацоўніцтва з расійскім у радам, увайшла ў зман, думаючы, што сваімі дзеяннямі зможа ўваскрасіць ВКЛ. Ініцыятывы гэтай трупы былі пазбаўлены шырокай грамадскай падтрымкі, грунтаваліся на друзлых абяцаннях і дыскусіях у вузкім коле і ніколі не атрымалі сур’ёзнай падтрымкі
462 Адраджэнне: Гістарычны альманах / склад, і навук. рэд. А. П. Грыцкевіч. Мінск: Універсітэцкае, 1995. Вып. 1. С. 214.
463 Лукашевич А. М. «Польские» проекты в военно-стратегических планах Российской империи (1810 июнь 1812 г.) И Российские и славянские исследования: науч. сб. / редкол.: А. П. Сальков, О. А. Яновский (отв. редакторы) [и др.]. Минск: БГУ, 2011. Вып. 6. С. 185.
464 Тамсама.
460 Nawrot D. Litwa i Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Sl^skiego, 2008. S. 106-107.
Аляксандра I. Ніхто нават ў атачэнні цара не трактаваў гэтыя захады сур’ёзна.
У Расіі і не думалі адмаўляцца ад новай здабычы, бо лічылі землі ВКЛ «исконно русскими». Уплывовыя расійскія палітыкі бачылі ў літоўскіх планах пагрозу расчлянення і аслаблення імперыі і імкнуліся адцягнуць цара ад іх рэалізацыі. Выпрацоўка і абмеркаванне плана М. К. Агінскага атрымала шырокую агалоску і выклікала моцнае незадавальненне ў рускім грамадстве. Сярод расійскай арыстакратыі, найперш буйных землеўладальнікаў, якія мелі маёнткі ў заходніх губернях, развілася непрыхільнасць і варожасць да тых, каго западозрвалі ў жаданні рэваншу і вяртанні незалежнасці ВКЛ466. Урэшце, прадугледжанае планам вызваленне сялян магло стварыць рызыкоўны прэцэдэнт са скасаваннем прыгону.
Акрамя непрыхільнасці публічнай думкі Расіі таксама і частка польскай грамадскай думкі аказвала супраціўленне рэалізацыі праектаў адбудовы ВКЛ. Для яе гэта было падсілкоўванне ліцвінскага сепаратизму, які вёў да разрыву ўніі з Полыпчай467. Праект аднаўлення ВКЛ «не прайшоў экспертизу» А. Чартарыйскага, які палічыў немэтазгодным рэалізоўваць яго перад вайной.
Вялікую ролю ў правале «літоўскіх» палітычных праектаў адыграла адстаўка ў сакавіку 1812 г. М. Спяранскага, якой дамагліся расійскія нацыяналістычна-кансерватыўныя колы, што ненавідзелі дзяржасакратара за яго смелыя праекты дзяржаўных пераўтварэнняў, сімпатыі да французскай сістэмы кіравання, адны з патрыятычных перакананняў, што рэформы могуць парушыць натуральны гістарычны ход развіцця Расіі і тым нашкодзіць ёй; іншыя проста баяліся за сваё становішча. Сустрэчы з Напалеонам у Эрфурце і яго паслом Каленкурам у Пецярбургу парадзілі чуткі аб здрадзе М. Спяранскага на карысць Францыі. Гэта быў асабліва цяжкі папрок ва ўмовах абвастрэння расійска-французскіх адносін.
У падзенні М. Спяранскага адыграла ролю «Записка о древней и новой России» М. Карамзіна «першы маніфест расійскага кансерватызму», які ў сакавіку 1811 г. ён перадаў цару. Разумеючы, што менавіта Рэч Паспалітая на працягу доўгага часу з’яўлялася асноўнай перашкодай для дасягнення Расіяй вялікадзяржаўнага статусу, М. Карамзін бачыў
466 Тамсама. S. 42, 83, 108.
467 Тамсама. S. 89.
палітыка-стратэгічную небяспеку яе магчымага аднаўлення для магутнасці Расіі468.
Высылку М. Спяранскага яго нядобразычліўцы святкавалі як першую перамогу над французам?69. Па Пермі, дзе ў 1812— 1814 гг. той адбываў высылку, хадзілі чуткі, быццам ён прадаў айчыну не за грошы, а за польскую карону. «Дзякуй Богу! Пачынаюць пра мяне лепш думаць: за карону ўсё-ткі больш прабачальна спакусіцца», адказваў М. Спяранскі на гэтыя чуткі470. Так што сур’ёзнасць яго намераў адносна «польскіх губерняў», выкладзеных у сакавіку 1811 г. у запісцы, не варта змяншаць пра іх ведала не толькі вузкае кола прыдворных. 3 прапановамі М. Спяранскага сугучныя палажэнні праекта, якія напрацягукрасавіка 1811-лютага 1812 г. выпрацавала «група» М. К. Агінскага, скарыстаўшыся тым, што «літоўскае» пытанне з унутранай справы яго спадчыннікаў і ўнутранага пытання Расійскай імперыі набыло, побач з «польскім пытаннем», міжнародны статус.