• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    Думку аб утварэнні аўтаномнага ВКЛ імператар упершыню выказаў у гутарцы з А. Чартарыйскім у 1809 г. Аляксандр I прызнаў, што пачатак бедаў Еўропы быў пакладзены падзеламі
    414 Историческое начертание о Великом княжестве Литовском и письмо Е. Тычинского об образовании особого княжества Литовского. 1811 год // РДАСА. Ф. 12. Спр. 258. Арк. 22-22 адв.
    410 Тамсама. Арк. 23.
    416 Снапкоўскі У. Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларуси у 2 ч. Ч. 2: Ад канца XVIII да пачатку XXI ст. Мінск: БДУ, 2004. С. 24.
    417 Ерашэвіч А. Палітычныя праекты адраджэння Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага ў палітыцы расейскага царызму напярэдадні вайны 1812 г. П Гістарычны альманах. Гародня, 2002. Т. 6. С. 91.
    Рэчы Паспалітай, і ён намераны даць асаблівае ўладкаванне тым абласцям, што знаходзяцца пад яго ўладай. У 1810 г. Аляксандр I усур’ёз зацікавіўся планам А. Чартарыйскага, калі вырашыў падпарадкаваць свайму ўплыву Варшаўскае герцагства, бо ўтварылася рэальная пагроза, што Напалеон выкарыстае яго ў якасці плацдарма для нападу на Расію418. 3 палатку гэтага года ўсё больш рэальныя абрысы набывала таксама ідэя «літоўскай аўтаноміі». Афіцыйны Пецярбург пайшоў у той далікатнай сітуацыі на абмеркаванне плана стварэння з заходніх губерняў пад пратэктаратам Расійскай імперыі Вялікага герцагства (княства) Літоўскага як асновы будучага ўзнаўлення Рэчы Паспалітай419.
    Паміж лістападам 1810 г. і красавіком 1811 г. А. Чартарыйскі практычна штодня быў госцем цара, які стараўся любой цаной узмацніць яго прывязку да пецярбургскага двара. Побач з абмеркаваннем канцэпцыі ўтварэння Польскага Каралеўства з зямель аўстрыйскага і прускага «забору» Аляксандр I з пачатку 1810 г. пачаў гаварыць аб намеры абвясціць адраджэнне ВКЛ як састаўной часткі Расіі. 3 боку цара гэта быў хутчэй ні да чаго не абавязваючы зандаж з мэтай ацаніць магчымасці набыцця ліцвінаў. А. Чартарыйскі спачатку быў толькі слухачом яго маналогаў420. Ен ужо дастаткова холадна прымаў завярэнні Аляксандра I аб хуткай адбудове Рэчы Паспалітай у асабістай уніі з царом, нават коратка акрэсленыя планы і імкнуўся выблытацца з сеткі супрацоўніцтва з ім у справах польскіх і літоўскіх, бо баяўся раздваення народу і прывіду грамадзянскай вайны паміж Польшчай і Літвой, якія стаялі за Аляксандра, і той Польшчай і Літвой, што былі верныя Напалеону421.
    Рэакцыя жыхароў Беларусі і Літвы на ваенныя падзеі 1809 г., боязь адарвання «польскіх губерняў», разам з пошукам рэзерваў перад рашаючым сутыкненнем з Францыяй,
    418 Снапкоўскі У. Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: у 2 ч. Ч. 2: Ад канца XVIII да пачатку XXI ст. Мінск: БДУ, 2004. С. 21-22.
    419 ЕрашэвічА. Палітычныя праекты адраджэння Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага ў палітыцы расейскага царызму напярэдадні вайны 1812 г. П Гістарычны альманах. Гародня, 2002. Т. 6. С. 89, 90.
    420 Nawrot D. Litwa і Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Sl^skiego, 2008. S. 57-58.
    421 Smolka S. Polityka Lubeckiego przed powstaniem listopadowym. Krakow: Akademia Umiej^tnosci, 1907. T. 1. S. 33-34.
    вымушала Пецярбург прадпрымаць крокі па вырашэнню «літоўскага» пытання, бо з гэтай ініцыятывай мог апярэдзіць Напалеон422.
    Вялікую ролю ў вызначэнні расійскай стратэгіі палітычных дзеянняў адносна літоўска-беларускіх зямель напярэдадні вайны 1812 г. адыграў буйны расійскі дзяржаўны дзеяч, рэфарматар-ліберал і самы ўплывовы тады саноўнік Расіі Міхаіл Сперанскі (1772—1839), які лічыў Польшчу «ахілесавай пятой» Расіі»423. Ен сцвярджаў, што «вайна, канешне, леппі, чым страта васьмі заходніх губерняў і ўсе наступствы гэтай страты»424; раіў Аляксандру I патаемна прасунуць бліжэй да заходняй мяжы войскі і склады, а грошы на вайну знайсці шляхам займу ў дваранства.
    М. Спяранскі прапанаваў Аляксандру I звярнуць увагу на восем заходніх губерняў, якія чакаюць вольнасці і адбудовы дзяржавы, і ахвяраваць гэта ліцвінам, бо ніхто іншы не зможа гэта ім гарантаваць болып танна і на больш трывалых падставах425. У сакавіку 1811 г. ён выклаў свае прапановы па ўладкаванню беларуска-літоўскага краю ў запісцы «Аб уладкаванні польскіх губерняў»426 (дадатак 7), хоць першыя накіды гэтых прапаноў з’явіліся ўжо ў лістападзе 1810 г.427
    Прапанаваныя захады імператарскі дарадца падзяліў на дзве групы: папярэднія і рашучыя. Галоўнай мэтай першай групы мер было выклікаць прыхільнасць, давер мясцовай шляхты да ўраду Аляксандра I, даўшы ёй надзею на жаданыя пераўтварэнні і волю.
    Неабходнасць папярэдніх мер, па словах М. Спяранскага, вынікае з самога становішча «польскіх губерняў», якія пакутуюць ад нязгод насці іх грамадзянскіх законаў з правіламі нашага праўлення, ад супярэчнасцяў у судовых парадках, ад 122 Ерашэвіч А. Палітычныя праекты адраджэння Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага ў палітыцы расейскага царызму напярэдадні вайны 1812 г. Н Гістарычны альманах. Гародня, 2002. Т. 6. С. 84-88.
    423	Nawrot D. Litwa і Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Sl^skiego, 2008. S. 63.
    424	Дубровин H. Ф. Русская жизнь в начале XIX века И Русская старина. 1901. Т. 108. С. 256.
    420	Тамсама. С. 257.
    426	Сперанский Михаил Михайлович. Записка об устройстве польских губерний. На бумаге с водяным знаком 1803 г. Копия. [Б. д.]. И РНБ. Ф. 731. Спр. 147. 26 арк.
    427	Две записки М. М. Сперанского по политическим делам // Русская старина. 1900. № 104. С. 440.
    цяжкіх павіннасцяў, завышаных падаткаў, такога фінансаваэканамічнага курса, што ўскладняе гаспадарчую дзейнасць мясцовага панства, і ад іншых фактараў. Абнародаваць гэтыя меры трэба ў самы кароткі тэрмін не больш як праз месяц, каб падбадзёрыць добранадзейных і «прыпыніць палкасць» тых, хто схільны да пратэсту428.
    Прадугледжвалася стварэнне ў Вільні з «лепшых абшарнікаў» васьмі губерняў і Беластоцкай вобласці Камісіі для арганізацыі тут грамадзянскага праўлення. Камісія найперш павінна вырашыць такія праблемы: 1) як прывесці мясцовае права «ў лешпую яснасць і забяспечыць яго выкананне судамі і паліцыяй»; 2) даць прапановы аб арганізацыі легіёна з мясцовай шляхецкай моладзі; 3) «як задаволіць шляхту з захаваннем яе выгод і агульнай карысці»429.
    Камісія складаецца з чатырох аддзяленняў са старшынямі на чале: заканадаўства і паліцыі, уладкавання казённых маёмасцяў, аблягчэння павіннасцяў і падаткаў, удаскана лення прамысловасці і дабрачынных устаноў. Аддзяленні рапрацоўваюць прапановы па рэфармаванню адпаведнай сферы жыцця рэгіёна і абмяркоўваюць іх на агульным сходзе Камісіі, які ўзначальвае прызначаны імператарам прэзідэнт. Прапановы, ухваленыя сходам, падаюцца на разгляд і рашэнне імператара430.
    Заснаваць такую Камісію М. Спяранскі лічыў патрэбным адразу ж, цяпер. Калі «абставіны прадыктуюць неабходнасць стварыць у («рускай» С.М.) Полыпчы асаблівы урад», ім без звычайнай у такіх справах шкоднай паспешлівасці — можа стаць гэта Камісія, а Пецярбург будзе мець час пазнаёміцца з яе людзьмі і справамі. Калі ж «абставіны не прывядуць нас да рашучых мер», то і ў гэтым выпадку карысць стварэння Камісіі будзе істотнай у «добраўпарадкаванні» гэтых губерняў, бо яна а) прывядзе «польскія законы» ў адпаведнасць з расійскімі, чым забяспечыць лепшы прававы парадак; Ь) «паставіць даволі значны корпус лепшага дваранства пад уплыў ўраду пасродкам чыноў, ордэнаў і званняў і з дапамогай гэтага корпуса можна будзе мацней і дакладней уздзейнічаць на
    428 Сперанский Михаил Михайлович. Записка об устройстве польских губерний. На бумаге с водяным знаком 1803 г. Копия. [Б. д.]. // РНБ. Ф. 731. Спр. 147. Арк. 1-4, 8-8 адв.
    429 Тамсама. Арк. 7-7 адв.
    430 Тамсама. Арк. 5—5 адв.
    ўсю масу (населънщтва С.М.)»; с) забяспечыць наступление на расійскую ваенную службу шляхецкай моладзі, якой будзе дадзена прываблівая для яе і заўгодная для ўраду адукацыя, што паставіць пад яго кантроль «ўяўленне маладых палякаў, заўсёды схільнае да запалення». Створаная з мясцовых абшарнікаў Камісія будзе карыснай таксама d) у правядзенні фінансавай палітыкі, зборы земскіх павіннасцяў, уладкаванні казённых маёнткаў; е) арганізацыі дабрачынных устаноў, секулярызацыі царкоўных маёнткаў і інш.431.
    Праект М. Спяранскага прадугледжваўтаксама стварэнне ш ляхецкага легіёна і асобай гвардыі ў ім, якая будзе знаходзіцца ў Маскве; назначэнне лепшых гу бернатараў у Г родне, Ві л ьні і Мінску; стварэнне паліцыі і іншыя меры.
    Прапанаваныя захады М. Спяранскі, нагадаем, лічыў патрэбным абнародаваць і пачаць рэалізоўваць не пазней як праз месяц, бо ход міжнародных падзей (палітыка Напалеона за Нёманам, на тэрыторыі Польшчы, чаканне вайны з Францыяй) не пакідаў часу марудзіць. Гэтыя захады павінны падрыхтаваць глебу да пераходу да рашучых мер. Сігналам для пераходу да іх стане «змена ладу праўлення ў Прусіі і Герцагстве Варшаўскім» аднаўленне французскім імператарам дзяржаўнасці Каралеўства Польскага. У гэты момант не раней і не пазней і трэба пачаць аднаўленне дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага, што адзіна можа папярэдзіць бунт («возмущение») на землях Літвы і Беларусі432.
    Дзеля гэтага трэба, каб імператар маніфестам абвясціў, што, «жадаючы ўладкаваць на вечныя часы дабрабыт польскай нацыі, мяркуе даць гэтай краіне вобраз праўлення, уласцівы яе норавам і звычаям»433. Пасля гэтага Камісія ў Вільні ператвараецца ў вярхоўную ўладу Вялікага Княства Літоўскага — дзяржаўны Літоўскі Савет, складзены з аддзяленняў-міністэрстваў па колькасці галін кіравання. Старшыні аддзяленняў былой Камісіі становяцца міністрамі. Лад праўлення Літоўскага Савета павінен будавацца на тых жа самых прынцыпах, што і ў Расіі, з некаторымі, аднак, мясцовымі асаблівасцямі і дапаўненнямі. Літоўскі Савет
    431 Сперанский Михаил Михайлович. Записка об устройстве польских губерний. На бумаге с водяным знаком 1803 г. Копия. [Б. д.]. ИРНБ. Ф. 731. Спр. 147. Арк. 10 адв. 13 адв.
    432 Тамсама. Арк. 19.
    433 Тамсама. Арк. 20.
    узначальвае сам імператар, а ў яго адсутнасць у Вільні Саветам будзе кіраваць яго намеснік або літоўскі генерал-губернатар434.
    Адначасова з рэарганізацыяй Камісіі ва ўрад у Вільні склікаецца сход з дэпутатаў ад дваранства і духавенства колькасцю да 100 ча лавек з усіх губерняў. Публікуецца парадак выбараў, на іх правядзенне адводзіцца адзін месяц.