Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
Дэпутацыя вырашыла звярнуць увагу Банапарта на «польскія справы». 21 жніўня 1796 г. яму пісалі: «Пятнаццаць мільёнаў палякаў, калісьці незалежных, а сёння ахвяраў сілы абставінаў, спыняюць свае позіркі на Вас.... Вы адзін з тых,
357 Агінскі М. К. Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1795 да 1810 года П ARCHE. 2015. №9. С. 89, 99, 100, 103.
358 Smolenski W. Emigracja Polska w latach 1795-97: Materyaly historyczne. Warszawa: Tlocznia Wl. Lazarskiego. S. 66.
359 Тамсама. S. 72.
360 Тамсама. S. 90.
361 Тамсама.
362 Агінскі M. К. Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1795 да 1810 года // ARCHE. 2015. №9. С. 114, 115.
чыя пазіцыя павінна адкрыць палякам шлях і магчымасць скінуць ненавіснае і прыніжальнае ярмо, якое яны ледзьве трываюць»363. Адказ быў наступны: «Падзел Полыпчы гэта беззаконны акт, які не можа доўга пратрымацца. ... Але ... палякі не павінны перакладаць свае клопаты на тых, хто дапамагае ім з-за мяжы.... Нацыя, задушаная сваімі суседзямі, можа зноў узняцца толькі са зброяй у руках»364. Як запісаў пра гэта ў мемуарах М. К. Агінскі, Напалеону падабалася жадаць дабра Рэчы Паспалітай і аддаваць на лежную пашану яе патрыётам, але гэтым і абмяжоўваліся яго добрыя паслугі360.
Буйнейшыя палітычныя дзеячы Францыі Барас, Пішэгру, Талейран, Сіес, дэ Ла Круа, Бано, сам Банапарт давалі ў 1797 г. уніклівыя адказы наконт намераў Дырэкторыі адносна Рэчы Паспалітай, хоць і завяралі ў жаданні заняцца яе аднаўленнем. Праекты, якія яны разглядалі, патрабавалі ад эмігрантаў служэння інтарэсам Францыі, ахвяр, але не давалі гарантый вяртання палякам і ліцвінам іх дзяржавы366. Урэшце ў снежні ТТТ. Талейран адкрыта заявіў, што пры цяперашніх абставінах ім няма чаго чакаць ад Францыі367.
Такім чынам, сацыякультурную траўму, нанесеную палітычнай катастрофай Рэчы Паспалітай, змянілі пошукі патрыётамі ВКЛ шляхоў яе ўзнаўлення. Эміграцыя з ВКЛ разгортвала ў краінах Еўропы і Турцыі дзейнасць у двух напрамках: вайсковым фарміраванне легіёнаў, гатовых ісці вызваляць айчыну; і дыпламатычным ініцыіравала ваеннае сутыкненне Турцыі, Даніі, Швецыі, Францыі з Расіяй; а таксама рыхтавала новае паўстанне ў сваёй краіне (М. К. Агінскі, Р. Гедройц і інш.). Першыя поспехі эміграцыі з’яўляліся важным фактарам уплыву на настроі ў краі, як і чуткі пра ўцёкі з Петрапаўлаўскай крэпасці Т. Касцюшкі. 3 пачатку 1796 г. у Беларусі і Літве абуджаецца палітычная думка і разгортваецца патрыятычны рух (спроба выступления ў Жамойці; дзейнасць у 1796-1797 гг. «Віленскай асацыяцыі»). Разгром асацыяцыі разам з расчараваннем эміграцыі ў раз ліках на замежную дапамогу былі першымі буйнымі няўдачамі ў намаганнях аддзяліць ад Расіі і вярнуць дзяржаўнасць ВКЛ.
363 Тамсама. С. 87.
364 Тамсама. С. 96-97.
365 Тамсама. С. 89.
366 Тамсама. С. 119, 123, 126.
367 Тамсама. С. 138.
2. Узмацненне рэстаўратарскіх памкненняў пад час напалеонаўскіх войнаў (у799~^5 гг.)
Узмацненне адраджэнскіх настрояў у першым дзесяцігоддзі XIX cm. Праекты аднаўлення ВКЛ пад эгідай Напалеона. У пачатку XIX ст. на землях былой Рэчы Паспалітай перакрыжаваліся геапалітычныя інтарэсы Расіі і Францыі і ўзрасла іх стратэгічная роля ў маштабе Еўропы. Асаблівую ўвагу Аляксандра I і Напалеона прыцягнулі беларуска-літоўскія землі, чыя палітычная і інтэлектуальная эліта жадала аднаўлення ВКЛ. «Літоўскае пытанне» з унутрыпалітычнай праблемы Расіі стала тады побач з «польскім пытанием» важным палітычным фактарам у сістэме міжнародных адносін. Абодва імператары разумелі вырашальны характар праблемы аднаўлення дзяржаўнасці гэтых зямель у патэнцыйным ваенным канфлікце. Абодва ўзяліся падтрымліваць і ўмацоўваць надзеі ліцвінскай шляхты, выкарыстоўваючы яе патрыятычныя настроі для вырашэння сваіх знешнепалітычных задач.
У ліцвінскім, як і ў польскім патрыятычным руху, у пошуках шляхоў дзяржаўнага ўладкавання Айчыны сфарміраваліся тады дзве плыні. Была значная плынь, арыентаваная на Захад. Яна звязвала вялікія надзеі з Францыяй і Напалеонам, які перакройваў карту Еўропы. Другая плынь зрабіла стаўку на Расію і Аляксандра I.
Разгром у кастрычніку 1806 г. Францыяй Прусіі і рускай арміі над пад Фрыдландам 14 чэрвеня 1807 г. наблізілі вайну да межаў былога ВКЛ. Стварэнне ў 1807 г. пад французскім пратэктаратам на землях, якія паводле першага і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай адышлі да Прусіі, марыянеткавага дзяржаўнага ўтварэння Вялікага герцагства Варшаўскага выклікала жывы водгук у Літве і Беларусі. Тут, як і ў Варшаве, надзею на адшуканне незалежнасці сталі звязваць з чарговымі ваеннымі перамогамі Напалеона над «заборцамі» Рэчы Паспалітай368. Да 1806 г., як сцвярджаюць польскія гісторыкі Е. Скаўронак і С. Смолка, ніхто ўсур’ёз не думаў аб магчымасці
368 Снапкоўскі У. Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: у 2 ч. Ч. 2: Ад канца XVIII да пачатку XXI ст. Мінск: БДУ, 2004. С. 20; Nawrot D. Litwa і Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Sl^skiego, 2008. S. 20.
вяртання Полыпчы, а пасля Тыльзіта нават недаверлівыя паверылі ў магчымасць яе адбудовы369.
Рашэнне аднавіць Рэч Паспалітую Напалеон упершыню публічна абвясціў у Берліне, Познані, Варшаве пад час вайны 1806—1807 гг. з Прусіяй і Расіяй. Стварэнне Варшаўскага герцагства было пададзена як зарука яе аднаўлення ў будучым. Затое заява ў публічнай прамове французскага міністра ўнутраных спраў Манталівэ, што аб узнаўленні Полыпчы Напалеон ніколі не думаў, у друк не папала. Прэса паспяшалася заспакоіць палякаў і ліцвінаў, што гэта заява усяго толькі ветлівасць, аказаная Манталівэ расійскаму паелу. Выступленні (па загадзе Напалеона) 1 лістапада 1806 г. у друку польскіх генералаў Я. Дамброўскага і Ю. Выбіцкага са зваротамі да суайчыннікаў надавалі ўпэўненасці, што справа сапраўды ідзе да ўзнаўлення Рэчы Паспалітай370.
У 1806 г. Напалеон хацеў выкарыстаць для сваіх мэтаў Т. Касцюшку, ведаючы пра вялікі давер і любоў да яго палякаў і ліцвінаў; рабіў яму заманлівыя прапановы. Прапаноўваў, каб ён склаў зварот да сваіх суайчыннікаў, падпісаны ўласнай рукой. Але Т. Касцюшка не спакусіўся, бо не верыў абяцанням Напалеона, што той мае намер узнавіць Рэч Паспалітую, а асабліва зрабіць яе вольнай і незалежнай краінай. Кіраўнік паўстання не пажадаў браць на сябе адказнасць і абманваць суайчыннікаў надзеямі, якія ён не падзяляў. Хоць ужо і было абвешчана пра хуткі прыезд Т. Касцюшкі і яго згоду змагацца дзеля вызвалення Рэчы Паспалітай пад эгідай імператара французаў гэта абнародавалі ў сваіх зваротах генералы Я. Дамброўскі і Ю. Выбіцкі371.
Т. Касцюшка з болем прыгадваў бесклапотнасць французаў адносна лёсу Рэчы Паспалітай, падзел якой яны маглі прадухіліць і якой яны маглі дзейсна дапамагчы ў перыяд паўстання 1794 г. Ен аддаваў належнае вайсковаму таленту Напалеона, але бачыў у ім заваёўніка, прасякнутага славалюбствам, і дэспата, што цалкам супярэчыла яго прынцыпам і выключала магчымасць узнікнення ўсялякага
369 Skowronek J. Antynapoleonskie koncepcje Czartoryskiego. Warszawa: PWN, 1969. S. 199; Wasilewski L. Litwa i jej ludy. Warszawa: Ksi^garnia Naukowa, 1907. S. 22.
370 Адраджэнне: Гістарычны альманах I склад, i навук. рэд. А. П. Грыцкевіч. Мінск: Універсітэцкае, 1995. Вып. 1. С. 202-204.
371 Агінскі М. К. Мемуары пра Польпгчу і палякаў з 1795 да 1810 года И ARCHE. 2015. № 9. С. 161-162.
пачуцця даверу. Напалеон быў вельмі засмучаны адмовай Т. Касцюшкі, які, каб не ісці ўслед за ім, спасылаўся на кепскі стан здароўя372, а яшчэ і абвясціў фальшывай выдадзеную ад яго імя адозву. «Касцюшка вар’ят», напісаў тады разъюшаны імператар373.
Згаданыя адозвы; надзея ўбачыць прыезд Т. Касцюшкі; давер, выкліканы Напалеонам, які да гэтага часу быў непераможным; яго нядаўнія поспехі ў Прусіі (1806); навага, якую ён засведчываў вайскоўцам з былой Рэчы Паспалітай; а таксама спадзяванні на яе ўзнаўленне, якія Банапарт клапатліва падтрымліваў праз сваіх эмісараў, усё гэта ўзрушыла жыхароў не толькі польскіх зямель, што знаходзіліся над прускай уладай, але і беларуска-літоўскіх зямель, падпарадкаваных Расіі374. Адусюль паспяшаліся на захад дабраахвотнікі, каб стаць пад пераможныя сцягі французаў, якія ў снежні 1806 г. трыумфальна ўвайшлі ў Варшаву.
Назіральныя людзі, многія асобы з вышэйшых грамадскіх колаў ВКЛ абапіраліся ў сваіх меркаваннях на адкрыта засведчаную Т. Касцюшкам непрыязнь да абяцанняў Напалеона. «Аднак маса насельніцтва, якая не разважае, — пісаў М. К. Агінскі, даверліва цешылася спадзяваннем на блізкае ўваскрасенне, а смелыя вайскоўцы ... чакалі толькі магчымасці пакрыць сябе славай»375. Ен не падзяляў спадзяванняў тых суайчыннікаў, якія ішлі за «дыктатарам Францыі», хоць ставіўся да іх з павагай, бо мэта ва ўсіх была адна не сыходзіліся толькі ў сродках і спосабах яе дасягнення376.
У той жа час сярод магнатэрыі беларуска-літоўскіх губерняў было шмат прыхільнікаў Напалеона: Л. М. Пац, А. Сапега, Д. Радзівіл і інш. На яго арыентавалася дэмакратычная частка шляхты, мяшчан, інтэлігенцыі, чые патрыятычныя пачуцці падаграваліся самім фактам існавання на другім беразе Нёмана княства. Забароны і рэпрэсіі не спынялі
372 Агінскі М. К. Мемуары пра Полыпчу і палякаў з 1795 да 1810 года И ARCHE. 2015. No 9. С. 162.
373 Дубровин Н. Ф. Русская жизнь в начале XIX века И Русская старина. 1902. Т. 109. С. 238.
371 Агінскі М. К. Мемуары пра Полыпчу і палякаў з 1795 да 1810 года И ARCHE. 2015. № 9. С. 162-163.
375 Тамсама. С. 164.
376 Подвысоцкий А. Граф Михаил Огинский и его отношения к императору Александру Павловичу (1807-1815) // Русский архив. 1874. Кн. 1, № 3. С. 642.
шляхецкую моладзь, якая ў вялікай колькасці эмігравала туды і наступала на службу ў польскае войска377, называецца лічба 12 тысяч маладых людзей з Літвы і Валыні378. Прыклад прадэманстраваў Дамінік Радзівіл, які паверыў у абяцаную Напалеонам свабоду і неза лежнасць ВКЛ, пакінуў у Беларусі і Літве вялізныя маёнткі і адным з першых перабраўся ў Варшаўскае герцагства379. 3 1806 г. знаходзіўся пры штабе Напалеона князь Аляксандр Сапега, які быў яго камергерам, ад’ютантам і галоўным інфарматарам аб сітуацыі ў Літве і Беларусі380.
У лютым 1807 г. эмісары з Літвы і Валыні агучылі ў Варшаве ідэю арганізацыі паўстання на іх тэрыторыі. Вясной 1807 г. план паўстання (антырасійскай дыверсіі) у агульным абрысе быў прапанаваны Напалеону. Найбольш верагодным аўтарам яго з’яўляўся А. Сапега, хоць існуе думка, што ён выйшаў з-пад пяра Т. Касцюшкі. Меркавалася дзеянне трох узброеных злучэнняў у тылах расійскага войска: у жмудскіх лясах вакол Нёмана і паміж Гродна і Брэстам. Корпус лёгкай польскай кавалерыі паеля атакі на Брэст накіруецца на Валынь і далей на поўдзень. Адначасова на гэтых землях уздымаецца паўстанне праз абвяшчэнне свабоды сялянам. Шляхта не павінна гэтаму супраціўляцца, бо мае свой інтарэс у паўстанні381.