• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    Людзі, адданыя ідэі аднаўлення Рэчы Паспалітай, вясной 1796 г. аб’ядналіся ў «Віленскую асацыяцыю». Заснаваная ў Вільні, асацыяцыя мела адгалінаванні ў Мінску, Брэсце, Гродна, Кобрыне, Ашмянах, Свіслачы, Дзярэчыне, Ружанах і карысталася папулярнасцю сярод шляхты і каталіцкага духавенства. Вялікія надзеі яе ўдзельнікі ўскладалі на дапамогу рэспубліканскай Францыі і былі звязаны з эміграцыяй у Італіі, Турцыі, Францыі, Малдавіі, Галіцыі.
    Асацыяцыю ўзначальвалі ксяндзы ураджэнец Полацкай губерні Фаўстын Цяцерскі, доктар філасофіі і тэалогіі, выпускнік Галоўнай школы ВКЛ; і В. Зюлкоўкі, а таксама жыхар мястэчка Камень Мінскай губерні, шляхціч Станіслаў Юдзіцкі. «Удзельнік паўстання Ясінскага» на Гродзеншчыне Ф. Цяцерскі, звязаны з аднадумцамі ў Беларусі і ў еўрапейскай эміграцыі, стварыў гэта тайнае таварыства для арганізацыі новага паўстання. «На што спадзяваліся яны, святары і свецкія людзі?» — на гэта пытанне гісторык асацыяцыі А. Мілер знаходзіць адказ у яе дакументах: на Бога і на французскую зброю348. Яны верылі ў сваю здольнасць звярнуць кола гісторыі.
    Датаваны 27 студзенем 1797 г. дакумент асацыяцыі «Акт Віленскага паўстання» абгрунтоўваў неабходнасць працягу барацьбы. «Наша мэта аднаўленне Рэспублікі, галоўнай асновай якой павінна стаць Канстытуцыя 3 мая», прызнаўся на допыце ўдзельнік асацыяцыі С. Цяцерскі, родны брат Фаўстына. Следства па справе асацыяцыі высветліла «прыхільнасць беларускага дваранства (шляхты ўсходніх
    347 Smolenski W. Emigracja Polska w latach 1795-97: Materyaly historyczne. Warsza­wa: Tlocznia Wl. bazarskiego, 1911. S. 34, 38, 75.
    318 Miller A. Perwsza porozbiorowa konspiracja litewska: Spisek ks. Ciecierskiego, przeora dominikanow Wilenskich (1796-1797): studjum historyczne. Krakow: Nakl. 00. Dominikanow, 1936. S. 142.
    раёнаў Беларусі С. М.) да былой рэспублікі Польскай». Сувязь з Каронай, як адзначае А. Мілер, разглядалася імі як аснова дзяржаўнай сілы злучаных зямель і народаў349. Тайнай экспедыцыі стала вядома пра «буйныя задумы шляхты Міншчыны» аднавіць ранейшыя структуры кіравання. Аднак аб дзейнасці філіялаў асацыяцыі ў Брэсце, Мінску і Гродна з меншым размахам і колькасцю ўдзельнікаў нічога не вядома.
    «Віленская асацыяцыя» не паспела ўмацавацца, бо восенню 1797 г. была выкрыта. Літоўскага губернатара зацікавіў перахоплены паліцыяй ліст С. Юдзіцкага нейкаму Старадубскаму. У ім С. Юдзіцкі паведамляў, што знаходзіцца ў Вільні «дзеля палітычных прычын» і цяпер накіроўваецца ў Львоў, апотым-у Мілан, дзе«знаходзяцца... ўсе патрыятычныя грамадзяне» і «робяцца найвялікшыя справы». У лісце згадваўся паручнік С. Цяцерскі, які таксама хутка павінен выехаць з Вільні.
    Пайшлі арышты і вобыскі. У С. Цяцерскага знайшлі спіс кіраўнікоў арганізацыі. Пачаліся допыты, прызнанні. За выкрыццём таварыства і ходам следства сачыў сам Павел I. Па справе «Віленскай асацыяцыі» праходзіла болып як 70 чалавек, большасць з іх выхадцы з Беларусі: служачыя Кобрынскага суда Тадэвуш і Гаўрыла Сестравітоўскія, сын лідскага суддзі Людвік Нарбут, сын ротмістра з Ашмян Каэтан Неўзаровіч, мсціслаўскі лоўчы Юзаф Чарноўскі, прафесар Станіслаў Кандратовіч і інш. Яны абвінавачваліся ў «змове на паўстанне, парушэнні прысягі». Катавалі іх у Вільні.
    У следстве па справе асацыяцыі ўдзельнічаў рускі пісьменнік сенатар Г. Дзяржавін. Ен спытаў у начальніка Тайнай экспедыцыі: «Чаму так строга абвінавачваюцца гэтыя няшчасныя, што яны мелі пэўныя паміж сабой размовы пра выратаванне ад нашага валодання сваёй бацькаўшчыны? На маю думку, няхай яны думаюць і кажуць пра выратаванне сваёй бацькаўшчыны, як хочуць, але толькі да самога дзеяння ня прыступаюць». Г. Дзяржавін лічыў, што «Віленская асацыяцыя» не прадстаўляе сур’ёзнай пагрозы цэласнасці Расійскай імперыі. Аднак генерал-пракурор Куракін перадаў, што «гасудар загадаў яму не разумнічаць»350.
    Сенат прысудзіў удзельнікаў Віленскага таварыства
    349 Тамсама. S. 6.
    350 Таляронак С. Віленская асацыяцыя 1796-1797 гг. // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 1. С. 29.
    да пакарання смерцю. Цар прысуд змягчыў: іх пазбавілі дваранскай годнасці і пасля зневажальнага пакарання бізуном, вырывания ноздраў і кляймення саслалі, закаваўшы ў кайданы, на катаржныя работы ў Сібір351. Пра іх жыццё, быт, работу на Нерчынскіх рудніках напісаў ва ўспамінах, вярнуўшыся з катаргі, С. Цяцерскі352.
    Пасля расправы над змоўшычкамі М. Рапнін выдаў 2 (13) лістапада 1797 г. універсал да ўсіх «літоўскіх грамадзян» і ў ім затаўраваў ганьбай удзельнікаў асацыяцыі як «вырадкаў», што забыліся «пра гонар, абавязкі, закон, нават і божы». Агучваліся імёны «злачынцаў». Адзначалася, што тэта прадстаўнікі «зацнага шляхецкага стану», служыцелі Бога, якія, аднак, гэтых званняў не заслугоўваць. Яны, няўдзячныя, пагрэбавалі імператарскімі «ласкамі», літоўскаму народу неаднаразова аказанымі, за якія ад яго чакалі вернападданства. Арганізаваная імі змова гэта замах на ўладу манарха, дараваную яму ад Бога, парушэнне «спакою сваёй уласнай Айчыны». Ва ўніверсале настойліва падкрэслівалася, што імперыя разлічвае на вернасць сваіх новых падданых, ад якіх чакае выдачы ўраду падобных «парушальнікаў святых краёвых сувязяў», калі такія з’явяцца, і іх задум. А калі хто даведаецца, але пра гэта не данясе, сам будзе лічыцца ўдзельнікам змовы363.
    Стварэнне і дзейнасць «Віленскай асацыяцыі» непазбежная рэакцыя патрыятычных колаў Беларусі і Літвы на падзелы Рэчы Паспалітай і знішчэнне ВКЛ. Гэта першая пасля падзелаў тайная палітычная арганізацыя ў краі з мэтай барацьбы за іх адраджэнне. Аператыўнасць у раскрыцці асацыяцыі гаворыць, па меркаванню Я. Анішчанкі, не пра ма лазначнасць паўстанцкай змовы 1797 г., якой улады перашкодзілі распаўсюдзіцца на прасторы былога ВКЛ, а пра яе нерэалізаваны пачатак354.
    301 Таляронак С. Віленская асацыяцыя 1796-1797 гг. // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 1. С. 29.
    352 Pami^tnik xi^dza Ciecierskiego, przeora Dominikanow wilenskich. Lwow: Nakladem A. Vogla, 1865. 346 s.
    353 Moscicki H. Dzieje porozbiorowe Polski w aktach i dokumentach. Od rozbiorow do Ksi^stwa Warszawskiego 1807 r. Warszawa; Krakow; Poznan; Wilno: Zaklady Drukarskie F. Wyszynski i S-ka, 1923. S. 43-44.
    1,1 Анішчанка Я. Малавядомыя крыніцы пра «Віленскую асацыяцыю» 1797 года [Электронны рэсурс] //ARCHE. Рэжым доступу: http://arche.by/by/page/science/ kryinitsaznaustva/7593. Дата доступу: 21.12.2015.
    Разгром «Віленскай асацыяцыі» стаў першай буйнай няўдачай руху за аднаўленне ВКЛ.
    Расчараванні патрыятычнай эміграцыі. Першыя расчараванні напаткалі тады і эміграцыю. У яе асяроддзі пачаліся спрэчкі наконт выбару сродкаў аднаўлення Рэчы Паспалітай і ўсталявалася нязгода. Зразумела, гэтыя людзі былі пазбаўлены айчыны, раздражнёныя яе няшчасцем, няўпэўненыя ў сваёй будучыні, вымушаныя давяраць лёс няпэўным шанцам новага паўстання. Фактычна склаліся дзве партыі: рэвалюцыянеры, якія лічылі ўсе шляхі вартымі і ўсе спосабы дзеяння прымальнымі, і памяркоўныя, якія рабілі стаўку на дыпламатычныя каналы і грунтоўную падрыхтоўку ўсіх акцый. На жаль, не знайшоўся чалавек, які змог бы іх аб’яднаць. Раз’яднанасць эміграцыі рабіла дрэннае ўражанне на французскі і турэцкі ўрады, у якіх нават з’явілася думка, што «трэба ўсё зрабіць для палякаў, але без палякаў»355.
    17 мая 1795 г. Францыя, здавалася бы, салідарная з патрыятычнай эміграцыяй, падпісала мірнае пагадненне з Прусіяй, якім забяспечвала недатыкальнасць яе ўладанняў, г. зн. de facto гарантавала яе тэрытарыяльныя набыткі ў Полыпчы і Беларусі, хоць па праву пераможцы магла навязаць Прусіі адмову ад гэтага набытку. Рыхтавалася мірнае пагадненне Францыі з Аўстрыяй, але і тут французскі ўрад не паклапаціўся наконт артыкула, спрыяльнага для аднаўлення Рэчы Паспалітай356.
    Эмігранцкія палітыкі ў сваім разліку на прывідныя абяцанні саюзнікаў сталі губляць палітычныя арыенціры. I ў Парыжы, і ў Канстанцінопалі яны чулі толькі няпэўныя абяцанні і суцяшальныя словы. Да таго ж сітуацыя хутка мянялася. Яшчэ летам 1796 г. замежныя агенты Дэпутацыі цешылі суайчыннікаў надзеяй, што вайна за аднаўленне Рэчы Паспалітай вось-вось разгорнецца; паведамлялі пра збор на яе паўднёвых межах турэцкіх войскаў, пра добрыя намеры Швецыі, пра падтрымку Францыі. Але ўжо восенню расклад сіл змяніўся: не варта было болып разлічваць на падтрымку Швецыі з часу яе збліжэння з Расіяй, з дня ў дзень станавілася ўсё больш сумнеўным спадзяванне на дзейсную дапамогу туркаў. У лістападзе пакінуў
    365 Агінскі М. К. Мемуары пра Польпічу і палякаў з 1795 да 1810 года II ARCHE.
    2015. № 9. С. 65.
    356 Тамсама. С. 15-16, 74.
    Турцыю М. К. Агінскі, бо зразумеў бескарыснасць далейшых дыпламатычных намаганняў у Канстанцінопалі357.
    Яго калега і пераемнік Ф. Рымкевіч пісаў з Канстанцінопаля 20 лістапада 1796 г., што болып спадзяецца «на падзеі і на нашу энергію, чым на ўсе палітычныя разлікі»358. Пасля дзевяці месяцаў прабывання ў Турцыі Ф. Рымкевіч у роспачы прызнаваў (пісьмо ад 3 студзеня 1797 г.), што былую ўпэўненасць змяніла безнадзейнасць, а «Французская рэспубліка нам спрыяла настолькі, наколькі гэта служыць яе ўласным інтарэсам, каб на поўначы мець народ, сабе прыхільны і абавязаны»359. Расчараванне ў стаўцы на замежную дапамогу ў вяртанні згубленай дзяржаўнасці гучыць і ў пісьме Ф. Рымкевіча ад 30 сакавіка 1797 г.: «у гэтых краях кормімся толькі славалюбнай надзеяй. Нашы разлікі на іншыя сілы, як добрыя, так і ніякія. Хіба калі ўздымемся, то толькі праз падзеі і нашу ўласную энергію ці праз генеральную пацыфікацыю»360. «Мягкасць (замежных двароў С. М.) адносна палякаў, заключыў дыпламат, дастатковая для улаўлівання слабых душ, але не для пераканання грунтоўна думаючых»361.
    Ацаніўшы сітуацыю, парыжская Дэпутацыя ў снежні 1796 г. зрабіла заяву, што аднаўленню Рэчы Паспалітай мала дапамагаюць сяброўскія заявы замежных дабрадзеяў аб падтрымцы, патрэбны гарантыя дапамогі і дзеянне. Нарака лі на рэспубліканскую Францыю, якая, «скарыстаўшыся часам нашага разладу, каб узмацніць сваё існаванне, ёсць неадчувальная да нашых бедаў і прапануе нам сваю дапамогу толькі ў будучыні, гэта значыць, калі мы ўзнімемся самі або калі наша цяперашняе пакаленне згасне, а наступнае назаўжды будзе асуджанае на маўчанне!»362.