• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    398 Тамсама. S. 199, 202.
    упісаны ў яго смелую канцэпцыю перагляду палітычнай карты Еўропы, выкладзеную ў «Запісцы аб уладкаванні еўрапейскіх спраў». Галоўным пунктам плана было абвяшчэнне цара ў Вільні польскім каралём. Новая дзяржава стваралася ў межах, якія Рэч Паспалітая мела да першага падзелу, г. зн. за кошт зямель, якія цяпер належалі Расіі, Прусіі і, верагодна, Аўстрыі; была звязана дынастычнай уніяй з Расіяй, але атрымлівала Канстытуцыю 3 мая 1791 г.399. План быў прадстаўлены Аляксандру I, калі той накіроўваўся на тэатр вайны, у радавым маёнтку Чартарыйскіх Пулавы (на паўднёвым усходзе Полыпчы), чаму атрымаў назву «Пулаўскага плана». Тэты візіт імператара ўзбудзіў надзею ў польскім і ліцвінскім грамадстве, якое ўбачыла ў ім доказ, што момант ажыццяўлення патрыятычных чаканняў блізкі.
    Рускія палітыкі, як успамінаў А. Чартарыйскі ў мемуарных запісах за 1804-1805 гг., дабразычліва слухалі прадстаўленую ім палітычную праграму, пакуль у ёй развівалася ідэя аб першаснай ролі, якую набудзе Расія ў справах Еўропы. Але як толькі ён закранаў абавязацельствы, якія вынікалі з першынства Расіі, і пачынаў гаварыць пра правы іншых народаў, адабрэнні станавіліся болып рэдкімі, халоднымі і стрыманымі. Таму міністр, калі агучваў сваю праграму, пазбягаў згадваць пра Рэч Паспалітую, хоць ідэя яе аднаўлення сама па сабе выцякала з яго праграмы і з таго кірунку, які ён хацеў надаць рускай палітыцы. Адчуваў, што патрэбна асцярожнасць, бо ніхто з рускіх палітыкаў не быў схільны да аднаўлення Рэчы Паспалітай. Толькі Аляксандр I ведаў пра яго лад думак і цвёрда намерваўся абвясціць сябе польскім каралём. Праўда, заўважаў А. Чартарыйскі, як толькі набліжаўся час дзеянняў, яго рашучасць слабела400.
    У канцы 1806 г. А. Чартарыйскі прадпрыняў новую спробу пераканаць Аляксандра I у неабходнасці вярнуць незалежнасць Рэчы Паспалітай. У запісцы, накіраванай яму 5 снежня, князь
    399 Лукашевич А. М. «Пулавский план» Адама Чарторыйского и его влияние на оперативную подготовку России и ход войны 1805 г. с Францией // Российские и славянские исследования: науч. сб. / редкол.: А. П. Сальков, О. А. Яновский (отв. ред.) [и др.]. Минск: БГУ, 2010. Вып. 5. С. 194-202; Nawrot D. Litwa i Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Sl^skiego, 2008. S. 37.
    'IO° Чарторижский, А. Мемуары [Электронны рэсурс]. M.: ТЕРРА-Книжный клуб, 1998. 304 с. Рэжым доступу: http://pawet.net/library/history/bel_history/_memoirs/007/ Чарторижский_Адам._Мемуары.Ыт1. Дата доступу: 20.01.2019.
    даказваў, што заходнія губерні з іх настроямі на адраджэнне дзяржаўнасці настолькі ж змяншаюць магутнасць Расіі, наколькі павялічваюць магутнасць і сілы Францыі401.
    У час руска-пруска-французскай вайны 1806-1807 гг. думка пра палітычнае адраджэнне «рускай Полыпчы» пад скіпетрам Аляксандра I з’явілася сярод палітычных дзеячаў былога ВКЛ. Гэту ідэю ініцыявалі Станіслаў Нямцэвіч, былы пасол ад Брэсцкага ваяводства на сеймы Рэчы Паспалітай, і ўраджэнец Браслаўскага навета Тамаш Ваўжэцкі, які пераняў кіраванне паўстаннем 1794 г. пасля захопу ў палон Т. Касцюшкі.
    С. Нямцэвіч уручыў А. Чартарыйскаму план, выкладзены ў двух дакументах, датаваных адпаведна 24 і 25 лістапада 1806 г.: «Думкі, якія служаць да выканання вядомага праекта» і «Мемарыял аб уладкаванні Літвы». Прадугледжвалася, што А. Чартарыйскі пераканае Аляксандра I прыняць польскую карону, і распісвалася працэдура абнародавання яго згоды. Да дня прыбыцця Аляксандра I у Вільню там будзе арганізаваны з’езд маршалкаў шляхты Віленскай, Гродзенскай, Валынскай, Падольскай і Кіеўскай губерняў, які перадасць яму падзячны адрас за сваімі подпісамі, як прадстаўнікоў усяго насельніцтва заходніх губерняў402.
    Прадугледжвалася падрыхтоўка адпаведнай падтрымкі з боку грамадства, для чаго меркавалася накіраваць арганізатараў акцыі на Валынь, у Мінск і інш. У рэалізацыі плана намерваліся абаперціся на прадстаўнікоў знакамітых ліцвінскіх родаў, якія з даўніх часоў кіравалі грамадскай думкай і цяпер павінны даць прыклад іншым: Чартарыйскіх, Радзівілаў, Сапегаў, Аляксандра Хадкевіча, Аляксандра Пацея («яго справадзіць з Варшавы»), Міхаіла Паца, Тызенгаўзаў, Храптовічаў, Агінскіх («падскарбія, канешне»). Далей ішоў пералік асоб, на якіх планавалася абаперціся пры ажыццяўленні гэтага плана403.
    У 1807 г. А. Г. Радзівіл у сваім ваенна-палітычным праекце прапаноўваў расійскаму цару прыняць тытул вялікага князя літоўскага404.
    401 Дубровин Н. Ф. Русская жизнь в начале XIX века // Русская старина. 1902. Т. 109. С. 243.
    402 Nawrot D. Litwa i Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu ^skiego, 2008. S. 37-39.
    403 Тамсама.Э. 38.
    404 Ерашэвіч A. Палітычныя праекты адраджэння Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага ў палітыцы расейскага царызму напярэдадні вайны 1812 г. //
    Сам А. Чартарыйскі ўпершыню выразна прапанаваў вяртанне дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай у 1806-1807 гг.405. Праца над праектам ішла на мяжы 1806-1807 гг., калі французы захапілі Варшаву. У пачатку 1807 г. сваім цыркулярам да «некаторых значнейшых асоб у Польшчы» ён асцерагаў, што ім прыйдзецца дорага заплаціць за гонар насіць ярмо Напалеона, і падрыхтаваў адозву, якую павінен быў выдаць галоўнакамандуючы расійскай арміі. Але тым грамадзянам Рэчы Паспалітай, хто возьмецца за зброю супраць «узурпатара», не абяцалася нічога, акрамя падзякі«выдатнага манарха»406. Праект не знайшоў тады падтрымкі Аляксандра I з-за боязі некантраляванай для Расіі сітуацыі, якую магло стварыць абвяшчэнне адраджэння Рэчы Паспалітай.
    Тым не менш, рэакцыя жыхароў Беларусі і Літвы на ваенныя падзеі 1806-1807 г., рэальная пагроза пашырэння на ўсход тэрыторыі Варшаўскага герцагства і адарвання «польскіх губерняў», боязь іх страты, разам з пошукам рэзерваў перад рашаючым сутыкненнем з Францыяй, вымушала Пецярбург прадпрымаць крокі па вырашэнню «літоўскага» пытання, бо з гэтай ініцыятывай мог апярэдзіць Напалеон407. Таму ўрэшце было вырашана выкарыстаць уплывы А. Чартарыйскага.
    А. Чартарыйскі паклікаў тады ў галоўную кватэру цара ў Таўрогах Т. Ваўжэцкага і генерала Караля Князевіча (паходзіў з беларускай шляхты), расчараванага палітыкай Напалеона. Зноў выказваючы сваё бачанне будучыні Рэчы Паспалітай, Аляксандр I абмежаваўся толькі агульнымі дэкларацыямі, што гатовы яе адрадзіць, арганізаваць польскае войска і даверыць камандаванне ім К. Князевічу ў супрацьвагу польскай арміі пад кіраўнцтвам Я. Дамброўскага. К. Князевіч адмовіўся, матывуючы свой крок немагчымасцю змагацца на баку Расіі супраць братоў, якія знаходзяцца ў шэрагах польскіх войскаў, арганізаваных Напалеонам408.
    Гістарычны альманах. Гародня, 2002. Т. 6. С. 87.
    405 Skowronek J. Antynapoleonskie koncepcje Czartoryskiego. Warszawa: PWN, 1969. S. 190.
    406 Nawrot D. Litwa i Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Slaskiego, 2008. S. 39.
    407 Ерашэвіч A. Палітычныя праекты адраджэння Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага ў палітыцы расейскага царызму напярэдадні вайны 1812 г. П Гістарычны альманах. Гародня, 2002. Т. 6. С. 84-88.
    408 Nawrot D. Litwa і Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Sli^skiego, 2008. S. 40-41.
    У 1809 г. адбыўся новы ўсплёск адраджэнскіх настрояў на беларуска-літоўскіх землях, калі Напалеон далучыў да Варшаўскага герцагства тыя тэрыторыі Рэчы Паспалітай, што адышлі ў час яе падзелаў да Аўстрыі, і стварыў 80-тысячны корпус польскага войска на чале з Юзафам Панятоўскім, пляменнікам апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага409.18 мая 1809 г. гродзенскі губернатар паведамляў міністру ўнутраных спраў, што ў краі «пад попелам крыецца агонь, які пры першым спрыяльным выпадку гатоў успыхнуць»410.
    Ліцвінскім патрыётам здавалася, што Тыльзіцкі мір і ўтварэнне Варшаўскага герцагства, а потым пашырэнне яго тэрыторыі ўрэшце пераканалі расійскага імператара згадзіцца з аднаўленнем Рэчы Паспалітай. У ананімным пісьме з Вільні, атрыманым у Пецярбургу ў верасні 1809 г., аўтар, які падпісаўся «Убогі шляхціц», пераконваў Аляксандра I і сенат у тым, што наступіў час «вярнуць Польшчу, як яна з даўніх часоў была». «Няхай палякі выберуць сабе каралём свайго адназемца, гаварылася ў пісьме. Расія можа зрабіць гэта без вайны. ... а потым ваяваць.... (інакш С. М.) будзе пераможана і змушана будзе вярнуць дзяржаву»411.
    Яркую характарыстыку «настрояў у Літве» на мяжы 18001810-х гг. дае датаваны чэрвенем 1811 г. ліст Э. Тышынскага, прадстаўніка «першынствуючай часткі народа, якая карыстаецца неабмежаванай перавагай дваранскай годнасці», М. К. Агінскаму. Ад імя «літоўцаў», якія насяляюць берагі Заходняй Дзвіны, Э. Тышынскі пераконваў адрасата ў неадкладнай неабходнасці вярнуць ліцвінам іх дзяржаву412 (дадатак 6).
    «У літоўцаў, — гаворыцца ў лісце, — яшчэ айчынай — Літва, законам — Статут, заканадаўчай уладай — сейм». А тых, хто думае інакш, «малая колькасць»413. «Ад 15-гадовага юнака да 60-гадовага старца няма ў Літве ніводнага шляхціца, які б не палаў жаданнем ... або абараняць грудзьмі свае
    409 Тамсама. S. 53.
    410 Дубровин Н. Ф. Русская жизнь в начале XIX века И Русская старина. 1902. Т. 111.С. 10.
    411 Историческое начертание о Великом княжестве Литовском и письмо Е. Тычинского об образовании особого княжества Литовского. 1811 год // РДАСА. Ф. 12. Сир. 258. Арк. 1, 6-6 адв.
    412 Тамсама. Арк. 19-23.
    413 Тамсама. Арк. 20 адв. 21.
    карэнныя законы і перавагі, або вырашаць справы Айчыны і справы дзяржавы. ... Калі б уладкаваць Літву, якая доўгі час знаходзілася ў саюзе з Польшчай, але якая заўсёды зберагала ўдзельнасць і незалежнасць сваёй нацыі, на больш выгодных, супраць Варшаўскага герцагства, правілах, лічыў Э. Тышынскі, гэта спыніць незадавальненне, запальчывасць і парыў тых, хто спакушаецца і спакусіўся пустымі надзеямі, але яшчэ і прывабіць на бок тутэйшага ўраду вельмі многіх з-за мяжы. Літоўцы загінуць без хуткай і рашучай пастановы аб іх долі»414. Аўтар ліста папярэджваў, што «цяперашняе становішча літоўцаў ... небяспечнае для імперыі» і пагражае ёй катастрофай415.
    Урадавая ідэя «літоўскай аўтаноміі». Праект М. Спяранскага. Правал плана А. Чартарыйскага аб стварэнні Польскага каралеўства на чале з рускім імператарам, які быў у прынцыпе не супраць гэтай ідэі згаджаўся даць палякам аўтаномію, канстытуцыю, уласны ўрад, войска, але не прызнаваў іх правоў на землі Беларусі, Літвы, Украіны ў межах да 1772 г., — падштурхнуў Аляксандра I да ідэі «літоўскай аўтаноміі»416. У ёй царскі ўрад убачыў ва ўмовах напружанай знешнепалітычнай абстаноўкі надзейны сродак зменшыць антыўрадавыя настроі часткі мясцовай шляхты і выклікаць сімпатыі насельніцтва заходніх губерняў да Расіі417. Дзеля гэтага Аляксандр I быў гатоў пайсці на некаторую лібералізацыю палітыкі ў заходніх губернях і стварэнне ў складзе Расійскай імперыі аўтаномнага ВКЛ. Устойлівае імкненне беларускай і літоўскай шляхты да адміністрацыйнай і прававой самастойнасці свайго краю, здавалася, урэшце знайшло разумение ў сталіцы імперыі.