• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    Калі ў дзяржаўнымі Савеце «ўсё будзе разгледжана і прыгатавана», тады ў прызначаны час у прысутнасці імператара ў Вільні «адкрыецца Сход пад імем Літоўскага Сейма»435. Сейм распрацоўвае Канстытуцыію, у якой вызначаецца вобраз праўлення: «Вярхоўная Улада Вялікага Княства Літоўскага, яе перавагі і непадзе льнасць з уладай Расійскага Імператара»; парадак прыняцця законаў; склад валасных, губернскіх і агульнага сеймаў; судовую сістэму і правілы судаводства ў іх; парадак упраўлення ў ніжніх і сярэдніх уладных інстанцыях. Сейм павінен таксама вызначыць парадак збору падаткаў, склад вайсковай сілы, Выкананне ўсіх захадаў, прапанаваных Сеймам, ускладаеццана дзяржаўны Савет. Літоўскаму генералгубернатару даручаецца стварэнне літоўскіх легіёнаў. Пад прадлогам патрэбы сродкаў на іх узбраенне можна атрымаць пазыку праз латарэю. Легіёны «мала-памалу» павінны быць выведзены ў іншыя губерні436.
    Канстытуцыя прапісвае таксама правы сас лоўяў. Дваранства мае тыя ж правы, што і расійскае; дзеліцца на асабістае і спадчыннае; павінна несці грамадзянскую ці вайсковую службу. Сяляне застануцца ў залежнасці памешчыкаў, але памер іх падаткаў і павіннасцяў рэгламентуецца інвентарамі, для перагляду якіх засноўваецца асаблівая камісія437.
    Як гаворыцца ў запісцы, тэты «акт аб вобразе праўлення» («Канстытуцыя») «можа быць на прынятых пачатках цяпер жа выраблены»438.
    «Для большага зачаравання розумаў» М. Спяранскі прапанаваў устанавіць ордэн княства Літоўскага з рознымі разрадамі. Прадугледжвалася заснаванне ў Вільні на карысць дваранства заёмнага банка. Прывязать шляхту да зямлі ён раіў
    434 Тамсама. Арк. 20. 22-22 адв.
    435 Тамсама. Арк. 21-21 адв.
    436 Тамсама. Арк. 21 адв.-22 адв., 24, 25.
    437 Тамсама. Арк. 23-23 адв.
    438 Тамсама. Арк. 23, 24 адв.
    перадачай ёй на льготных умовах у спадчыннае карыстанне казённых маёнткаў439.
    Карысць для Расійскай імперыі ад свайго праекта рэформ М. Спяранскі фармуляваў наступным чынам: «Ка л і такім чынам польскія нашы Губерні вернуць палітычнае сваё быццё, калі адновяцца іх сеймы і ўсё тое, што ў думках іх уяўля ла ім выгляд свабоды, калі маладое дваранства атрымае прыстойную службу і шлях да чыноў і званняў, а Дваранства ганаровае будзе мець месцы, велічныя званні і спосаб пражываць свае даходы з некаторай пышнасцю; калі золата іх і частка маёнткаў будзе ў руках Ураду шляхам пазык і саступак: тады пры памяркоўных падатках, пры вядомай лагоднасці нашага праўлення нельга меркаваць, каб паквапіліся яны адарвацца ад Расіі: бо ні Варшаўскае Герцагства, ні самае польскае Каралеўства, калі б яно аднавілася, не дадуць ім тых жа выгод»440.
    Для пасрэдніцтва паміж урадам і патрыятычна настроенай літвінскай шляхтай, якая жадала адрадзіць ВКЛ, яму быў патрэбен энергічны і аўтарытэтны чалавек з яе асяроддзя. Ім стаў Міхал Клеафас Агінскі.
    Праект М. К. Агінскага (1811 г.) і ягоразгляд ва ўрадавых колах Расіі. 3 васьмігадовага выгнання М. К. Агінскі адзіны эмігрант, для якога пры Паўле I не было ў Расіі амністыі, вярнуўся ў 1802 г. на радзіму, расчараваны ў шчырасці і бескарыслівасці намераў Напалеона адрадзіць Рэч Паспалітую. Дамогшыся атрымання ў спадчыну часткі родавай маёмасці441, дыпламат неіснуючай дзяржавы пасяліўся з сям’ёй у вёсцы Залессе Ашмянскага павета, паблізу Вільні, з намерам адыйсці ад грамадскіх спраў, якія не прыцягвалі яго з таго часу, як не меў радзімы, якой належала служыць442. Аднак бурлівыя падзеі 1806-1807 гг. вярнулі яго да палітыкі.
    Разглядаючы Варшаўскае герцагства як толькі правінцыю, падпарадкаваную законам Напалеона, нягледзячы на ўсю знешнюю бачнасць яго самастойнасці свой урад, сейм, войска,
    439 Сперанский Михаил Михайлович. Записка об устройстве польских губерний. На бумаге с водяным знаком 1803 г. Копия. [Б. д.]. // РНБ. Ф. 731. Спр. 147. Арк. 24 адв. 25.
    440 Тамсама. Арк. 25 адв. 26.
    441 Об отдаче имения (бывшего князя кухмистра) Огинского Ксаверия в опеку Огинскому Михаилу. Начато 28 июля 1802 г. окончено 27 ноября 1803 г. И НГАБГ. Ф. 1. Bon. 1. Спр. 71. 128 арк.
    442 Агінскі М. К. Мемуары пра Полыпчу і палякаў з 1795 да 1810 года И ARCHE. 2015. Ns 9. С. 157.
    фінансы, М. К. Агінскі прыйшоў у сваіх развагах да высновы, што без упэўненасці на ўзнаўленне Рэчы Паспалітай «настолькі ж годна быць ліцвінам, як і жыхаром Варшаўскага княства»443 (дадатак 8). Палітык-рэаліст, які ўжо шмат чым ахвяраваў дзеля радзімы, расчараваўся ў Напалеоне і атрымаў «міласці» ад Аляксандра I, М. К. Агінскі гатоў быў служыць таму, хто адновіць Рэч Паспалітую на ўсім яе абшары і з незалежным урадам444. Разумеючы непазбежнасць барацьбы Францыі з Расіяй, ён прызнаў, па словах А. Падвысоцкага, за меншае з двух зол яе аднаўленне пад скіпетрам расійскага імператара445.
    3 гэтай мэтай у пачатку красавіка 1811 г. М. К. Агінскі з’явіўся ў Пецярбург. Запіска М. Спяранскага з’явілася ў сакавіку. У Пецярбургу князя чакала дэлегацыя ад шляхты Віленскай і Гродзенскай губерняў («літоўскі русін» Ф.-К. Друцкі-Любецкі, Т. Ваўжэцкі, Грабоўскі), каб пад яго уплывовай апекай хадайнічаць перад царом аб эканамічных без палітычнага адцення інтарэсах свайго краю, які з-за палітыкі расійскай адміністрацыі апынуўся ў цяжкім стане (застой гаспадаркі, бязлітасная фіскальная эксплуатацыя)446.
    М. К. Агінскі прыехаў у сталіцу якраз тады, калі міжнародная сітуацыя схіляла Расію напярэдадні канфлікта з Францыяй да новага звароту да польскай карты, як гэта было ў час французска-расійскай вайны 1806 і 1807 гг. Пасля досведу 1807 г. Аляксандр I бачыў у Беларусі і Літве важнейшы фактар, які мог вырашыць лес будучай вайны. Вопытны палітык і тонкі дыпламат М. К. Агінскі, зразумеўшы палітычную кан’юнктуру, адразу пачаў настойліва, крок за крокам, падступацца да рэалізацыі ідэі адбудовы ВКЛ. Польскі гісторык Д. Наўрот звязвае пачатак новай палітыкі цара адносна заходніх губерняў з прыездам гэтага палітыка ў сталіцу, дзе «хацелі разбудзіць літоўскі сепаратызм, раздаючы ілюзорныя перспективы адбудовы ВКЛ»447.
    Паколькі А. Чартарыйскі імкнуўся адыйсці ад
    443 Тамсама. С. 191.
    444 Тамсама.
    445 Подвысоцкий А. Граф Михаил Огинский и его отношения к императору Александру Павловичу (1807-1815) И Русский архив. 1874. Кн. 1, № 3. С. 642.
    446 Nawrot D. Litwa i Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu SKskieg, 2008. S. 68; Smolka S. Polityka Lubeckiego przed powstaniem listopadowym. Krakow: Akademia Umiej^tnosci, 1907. T. 1. S. 24, 34.
    447 Nawrot D. Litwa i Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu SHskiego, 2008.S. 69, 71.
    супрацоўніцтва з імператарам у справах польскіх і літоўскіх, тым болып цёплы прыём Аляксандра I меў М. К. Агінскі, асыпаны ім дабрадзействамі і ўзведзены ў ранг сенатара. Чалавек з такім мінулым і з упэўненасцю, што ад стваральніка Варшаўскага герцагства палякам і ліцвінам болып няма чаго чакаць, М. К. Агінскі мог стаць для Аляксандра I каштоўным супрацоўнікам для нейтралізацыі напалеонаўскіх уплываў у Беларусі і Літве. Аўдыенцыі і абеды ў цара, якому імпанавала, што іх жыхары давяраюць новаму расійскаму сенатару адстойваць свае інтарэсы, усё больш звязвалі апошняга з расійскімі планамі адносна заходніх губерняў448.
    Пачатак стварэнню праекта аднаўлення ВКЛ паклала размова з царом 13 (25) красавіка 1811 г., які прапанаваў М. К. Агінскаму выкласці ў пісьмовай форме думкі і прапановы адносна «пераўладкавання польскіх абласцей Расіі». Распрацоўка праекта пачалася на наступны дзень і ішла на працягу амаль цэлага года. Ей займаўся «творчы калектыў»: М. К. Агінскі, Ф.-К. Друцкі-Любецкі і К. Любамірскі, якія тады знаходзіліся ў Пецярбургу, а таксама Л. Плятэр і Т. Ваўжэцкі. Яны вялі паміж сабой тайныя размовы, рэдагавалі палітычныя мемарыялы, якія М. К. Агінскі прадстаўляў цару. Усё яны не верылі ў Напалеона, як і Т. Касцюшка, але верылі ў Аляксандра I, у якога, аднак, Т. Касцюшка таксама не верыў. У гэтым «літоўскім коле» былі выпрацаваны два праекты арганізацыі дзяржавы, злучанай з Расіяй асабістай уніяй, на выпадак розных палітычных камбінацый, у якіх гэтыя планы ўвасобяцца, два праекты канстытуцыі. Першы пры захаванні міру ВКЛ утваралася з васьмі губерняў, другі на выпадак вайны з Францыяй Рэч Паспалітая адбудоўвалася ў межах 1771 г. Ядром гэтай новай Польшчы павінна была стаць гістарычная Літва, Вільня449.
    Распрацаваны гэтым «творчым калектывам» план адраджэння ВКЛ, які сенатар М. К. Агінскі прапанаваў расійскаму імператару, быў выкладзены ў наступных дакументах: «Запіска», пададзеная Аляксандру I 15 (27) мая 1811 г.; «Праект указа аб новай арганізацыі заходніх губерняў», які датуецца 22 кастрычніка (3 лістапада) 1811 г.; «Памятная
    118 Nawrot D. Litwa i Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Slqskiego, 2008. S. 69.
    449 Sinolka S. Polityka Lubeckiego przed powstaniem listopadowym. Krakow: Akademia Umiej^tnosci, 1907. T. 1. S. 35—36, 42.
    запіска», пададзеная Аляксандру I (напісана 1 снежня 1811 г.); «Праект Канстытуцыі Вялікага Княства Літоўскага» (распрацаваны ў канцы 1811 — пачатку 1812 г.).
    У першай запісцы М. К. Агінскі тлумачыў Аляксандру I, што далучаная да Расіі частка Рэчы Паспалітай раней складала асобную дзяржаву ВКЛ, і ліцвіны, нягледзячы на аб’яднанне з Польскім каралеўствам, захавалі свае звычаі, органы ўлады, войска, суд, нават сейм, які збіраўся па чарзе ў Варшаве і Гродна, і гэтымі дзяржаўнымі атрыбутамі вельмі даражылі450. Сенатар тлумачыў цару палітычнае значэнне Беларусі і Літвы ў кантэксце наспяваючай вайны з Францыяй і пераконваў, што ўзнаўленнем ВКЛ той заручыцца адданасцю васьмімільённага насе льніцтва, якое будзе апорай Расіі з таго боку, адкуль менш за ўсё яна абароненая, і «атрымае на заходняй мяжы... імперыі апору болып надзейную, чым усе крэпасці і войскі, што там знаходзяцца»451.
    М. К. Агінскі прапанаваў напісаць праект арганізацыі Літвы, а ў «запісцы» абмежаваўся тлумачэннем тых правоў, на наданне якіх заходнім губерням мог бы пайсці Аляксандр I: вярнуць краю ранейшыя назву ВКЛ, сталіцу, Статут; даручыць кіраўніцтва Літвой свайму намесніку, які б меў рэзідэнцыю ў Вільні; дазволіць ёй мець уласны сенат, трыбунал, казну; ураўняць ліцвінаў у падатках з іншымі падданымі імперыі452, і тады «ліцвінам адным росчыркам пяра будзе вернута бацькаўшчына»453.