• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    План паўстання суправаджаў мемарыял, напісаны, верагодна, пад уплывам А. Сапегі ў 1807 г. Мемарыял утрымліваў аналіз абставін акцыі паўстання і праект арганізацыі вызваленага ВКЛ. У ім падкрэслівалася, што ліцвіны надаюць вялікую ўвагу былым інстытуцыям і звычаям. Яны і цяпер жадаюць захаваць ўласны кодэкс і ўнутраную адміністрацыю. 3 мемарыяла відаць жаданне аўтара аб захаванні асобнай адміністрацыі ў ВКЛ. Агаворвалася, што на пасаду маршалкаў шляхты трэба абіраць людзей, якія характарызуюцца дастатковым патрыятызмам382.
    377 Снапкоўскі У. Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: у 2 ч. Ч. 2: Ад канца XVIII да пачатку XXI ст. Мінск: БДУ, 2004. С. 21.
    378 Nawrot D. Litwa і Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Slyskiego, 2008. S. 22.
    379 Лукашэвіч A. M. Беларусь напярэдадні i ў час вайны 1812 г.: вучэбнаметадычны комплекс. Мінск: БДУ, 2004. С. 103.
    380 Nawrot D. Litwa i Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Sl^skiego, 2008. S. 22.
    381 Тамсама. S. 25-27.
    382 Тамсама. S. 31-32.
    Да мемарыя лу быў далучаны спіс асобаў з ліку дзяржаўных, вайсковых і рэлігійных дзеячаў ВКЛ, якія карысталіся ўсеагульнай павагай і мелі ўплыў на стан думак: генерал Тамаш Ваўжэцкі, пісар літоўскі вайсковы Ежы Белапятровіч, маршалак надворны літоўскі Станіслаў Солтан, навагрудскі ваявода Юзаф Несялоўскі і яго сын генерал Ксаверы Несялоўскі, Караль Прозар, апошні абозны вялікі літоўскі Аляксандр Пацей, Міхал Ромер, біскуп Ян Касакоўскі, генерал Ігнацы Гелгуд, Адам Храптовіч (сын канцлера), Аляксандр Сапега, генерал Рамуальд Гедройц, князь Дамінік Радзівіл і інш. Ім было вырашана даручыць ажыццяўленне плана паўстання. Большасць з гэтых людзей ведала пра давераную ім ролю і ў будучым пацвердзіла сваю прафранцузскую арыентацыю383.
    Заангажаванасць ліцвінаў у падрыхтоўку паўстання ў Беларусі і Літве пацвярджае рапарт палкоўніка Тадэвуша Тышкевіча 30 чэрвеня 1807 г., прапанаваны Напалеону ў Тыльзіце. Палкоўнік сцвярджаў, што жыхары ўсяго краю ад Нёмана да Дзвіны маюць адкрытыя сэрцы для імператара французаў; інфармаваў пра тайныя атрады, гатовыя да змагання і сабраныя на Жмудзі, каля Гродна і на Брэстчыне. У рапарце адзначалася, што падрыхтоўкай паўстання займаюцца вызначаныя асобы, якія карыстаюцца ўсеагульным даверам і заменяць расійскіх чыноўнікаў у адміністрацыі ВКЛ. Т. Тышкевіч аптымістычна ацэньваў, што беларуска-літоўскія землі выставяць 50 тысяч узброеных салдат. Інфармаваў таксама аб тым, што да аўстрыйскага імператара Іосіфа насланы Юзаф Серакоўскі, надзелены вялікімі паўнамоцтвамі, які ад імя Літвы павінен узгадніць паўстанцкія планы384.
    У чэрвені 1807 г. у Тыльзіт, дзе ішлі перамовы імператараў, прыбы ла тайная л іцвінская дэлегацыя на чале з Ю. Серакоўскім у надзеі, што мірныя перамовы прынясуць адбудову Рэчы Паспалітай, і ў боязі, што на тых перамовах забудуць пра ВКЛ, з прапановай узняць антырасійскае паўстанне ў заходніх губернях пры ўмове яго падтрымкі з боку Францыі. Але поспеху гэта дэлегацыя не мела, бо ініцыятыва з’явілася запозна385.
    383 Nawrot D. Litwa і Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Sl^skiego, 2008. S. 33.
    384 Тамсама. S. 33..
    380 Снапкоўскі У. E. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: у 2 ч. Ч. 2: Ад канца XVIII да пачатку XXI ст. Мінск: БДУ, 2004. С. 21; Nawrot D. Litwa і Napoleon w 1812
    На землях былога ВКЛ наспявала новае паўстанне. Падрыхтоўку да яго пацвярджалі як французы, так і расіяне. Сам Напалеон пазней прызнаваў, што Літва ў 1807 г. была гатовая да паўстання386. У ліпені 1807 г. у Вільні распаўсюджваліся пункты перамір’я, нібыта заключанага паміж Расіяй і Францыяй, па якому мяжа Расіі адсоўвалася за Дзвіну і Днепр далей на ўсход387. «Ды як было і не верыць гэтаму, пісаў 14 ліпеня 1807 г. ураджэнец Брэсцкага павета, былы ад’ютант і сакратар Т. Касцюшкі Юльян Нямцэвіч, калі палякі былі падтрыманыя пракламацыямі, рапартамі міністра Талейрана Напалеону ... і новымі картамі Еўропы, на якіх было пазначана царства Польскае як самастойная дзяржава. Стаяла толькі пытанне, хто будзе кіраваць ёй»388.
    Досвед адраджэння Напалеонам польскай дзяржаўнасці быў, па словах сучасніка тых падзей шляхціца Э. Тышынскага з беларускага Падзвіння, вельмі спакуслівы для ліцвінаў389. Яны бачылі ў Варшаўскім герцагстве пачатак аднаўлення Рэчы Паспалітай і ўскладалі надзеі на Напалеона ў адраджэнні сваёй гістарычнай дзяржавы ВКЛ, якое магло быць злучана з Варшаўскім герцагствам. Як пісаў рускі гісторык С. Салаўёў, Напалеон быў задаволены тым, што знайшоў «ва ўсходняй Еўропе народ, які хваляваўся і падаваў няспынна прэтэнзіі на самастойнае існаванне. Напалеону трэба было час ад часу вабіць тэты народ, каб пужаць ім суседзяў»390.
    Аднак пры ўсёй знешняй бачнасці самастойнасці Варшаўскага герцагства сваё войска, фінансы, сейм, урад яно з’яўлялася пратэктаратам Францыі, падпарадкаваным законам Напалеона. Непрапарцыянальныя тэрыторыі і насельніцтву герцагства ваенныя падаткі, рэквізіцыі, рэкруцкія наборы, удзел польскіх легіёнаў у шматлікіх напалеонаўскіх войнах у многіх выклікалі незадавальненне
    roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu SKskiego, 2008. S. 30, 45.
    386 Nawrot D. Litwa i Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Sl^skiego, 2008. S. 46-47.
    387 Дубровин H. Ф. Русская жизнь в начале XIX века И Русская старина. 1902. Т. 109. С. 243.
    388 Тамсама. С. 242.
    389 Историческое начертание о Великом княжестве Литовском и письмо Е. Тычинского об образовании особого княжества Литовского. 1811 год И РДАСА. Ф. 12. Сир. 258. Арк. 23.
    390 Дубровин Н. Ф. Русская жизнь в начале XIX века И Русская старина. 1902. Т. 111. С. 29.
    палітыкай французскага імператара. Як піша гісторык С. Смолка, герцагства Варшаўскае ў вачах ліцвіна было ўсё ж не Польскім каралеўствам, а карыкатурай незалежнасці на самым ускрайку Польшчы, з адыёзным для любіцеля Літоўскага Статута Кодэксам Напалеона391. Гэта разам з адменай прыгоннага права прымушала частку беларускалітоўскай шляхты ў надзеі палітычнага адраджэння сваёй дзяржавы арыентавацца на Расію і Аляксандра I.
    Напалеон ведаў, што «Літва не падзяляе энтузіязму іншых правінцый даўняй Полыпчы», таму пасылаў сюды сваіх эмісараў, якія шырылі думку, што ён абсыпае палякаў дабрадзействамі і намерваецца пашырыць межы Полыпчы аж да Волгі, а пецярбургскія планы яе аднаўлення тэта хімера392.
    Праекты палітычнага адраджэння «рускай Польшчы» пад скіпетрам Аляксандра I (1805-1810 г.). План А. Чартарыйскага. Сярод часткі жыхароў Беларусі і Літвы дамінавалі настроі прымірэння з Расіяй. Да згоды з ёй, па ацэнках польскага гісторыка Д. Наўрота, схілялася большасць магнатэрыі і заможнай шляхты. Не трэба забываць, што Расія адзіная пакінула Статут ВКЛ і пэўную свабоду ў формах адміністрацыі, і гэта давала шляхце сурагат ранейшых свабод, нагадвала пра старыя добрыя для яе часы393. Палітыка Паўла I і Аляксандра I часам узмацняла прарасійскія настроі шляхты. Першы згладзіў востры курс асіміляцыі, якую праводзіла Кацярына II, і рабіў некаторыя жэсты, разгляданыя як сведчанне яго прапольскіх сімпатый. Але сапраўдны энтузіязм вышэйшых слаёў ліцвінскага грамадства выклікалі першыя гады праўлення Аляксандра I. Вяртанне канфіскаваных маёнткаў, зняцце секвестраў абуджала пачуццё ўдзячнасці ў «адораных» уласным маёнткам. Прызнанне аўтаноміі і паланізацыя асветы ў Віленскай навучальнай акрузе будзіла надзеі на атрыманне шырокай адміністрацыйнай і
    391 Smolka S. Polityka Lubeckiego przed powstaniem listopadowym. Krakow: Akademia Umiej^tnosci, 1907. T. 1. S. 43.
    392 Адраджэнне: Гістарычны альманах I склад, i навук. рэд. А. П. Грыцкевіч. Мінск: Універсітэцкае, 1995. Вып. 1. С. 203; Pami^tniki Michala Oginskiego о Polsce i Polakach: od roku 1788 az do konca roku 1815. T. III. Poznan: Nakladem Ksiegarni J. К Zupanskiego, 1872. S. 104.
    393 Nawrot D. Litwa i Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Slqskiego, 2008. S. 17, 18.
    палітычнай аўтаноміі для зямель былога ВКЛ394. Сімпатыі да «добрага цара» ўзмацніліся не толькі ў Беларусі і Літве, але і ў эміграцыі.
    Прыхільнікі вяртання незалежнасці Расіяй, якія згадзіліся бы на аўтаномію ВКЛ, падкрэсліваючы яго партыкулярызм, таксама не былі пасіўныя. I ў іх асяроддзі паўставалі праекты. Кіраўніком гэтай плыні ў польскім руху быў удзельнік барацьбы за незалежнасць Рэчы Паспалітай у час яе падзелаў, а цяпер расійскі дзяржаўны дзеяч князь Адам Чартарыйскі (1770—1861)395. На чале ліцвінскага руху стаў князь Міхал Клеафас Агінскі.
    Прызначэннем у 1804 г. А. Чартарыйскага на пасаду міністра замежных спраў Аляксандр I даваў зразумець, што «польскае пытанне» становіцца галоўным арыенцірам пры выпрацоўцы асноўных прынцыпаў знешнепалітычнага курса Расіі. Асабісты давер імператара той успрыняў як прычыну для змены палітыкі ў «польскім пытанні»396. Адраджэнне Рэчы Паспалітай А. Чартарыйскі лічыў мэтай свайго жыцця, але не верыў ні ў рэвалюцыйны шлях здабыцця незалежнасці, ні ў дапамогу Францыі. Яго праграма перабудовы Еўропы, распрацаваная ў 1805-1810 гг., і канцэпцыя ўзнаўлення пад царскім скіпетрам Рэчы Паспалітай як састаўная частка гэтай праграмы насіла антынапалеонаўскі характар397.
    З’яўленню польскіх планаў А. Чартарыйскага спрыялі міжнародная сітуацыя — польскае пытанне набірала ўсё большие значэнне па меры пагаршэння з пачатку 1803 г. расійска-французскіх адносін, а таксама стаўленне расійскіх урадавых сфераў398. Важна і тое, што ў 1802—1810 гг., пакуль міністрам асветы быў П. Завадоўскі, А. Чартарыйскі меў поўную свабоду дзеянняў у Віленскай навучальнай акрузе.
    Абрысы плана А. Чартарыйскага пачалі акрэслівацца з канца 1804 г, а першы накід з’явіўся ў 1805 г. Тэты план быў
    394 Skowronek J. Antynapoleonskie koncepcje Czartoryskiego. Warszawa: PWN, 1969. S. 181, 187-188.
    395 Снапкоўскі У. E. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: у 2 ч. Ч. 2: Ад канца XVIII да пачатку XXI ст. Мінск: БДУ, 2004. С. 21.
    396 ЕрашэвічА. Палітычныя праекты адраджэння Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага ў палітыцы расейскага царызму напярэдадні вайны 1812 г. // Гістарычны альманах. Гародня, 2002. Т. 6. С. 84-85.
    397 Skowronek J. Antynapoleonskie koncepcje Czartoryskiego. Warszawa: PWN, 1969. S. 190.