Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
148.09 МБ
834 Granberg К. Polskie koncepcje federalistyczne 1864-1918. Warszawa: Ksistzka i
Wiedza, 1971. S. 258-259.
836 Людендорф Э. Мои воспоминания о войне 1914-1918 гг. М.: Вече, 2014. С. 424.
палажэння выкарыстаць у вайне з Расіяй. Нацыянальнасепаратысцкія памкненні народаў былой Рэчы Паспалітай бы лі на руку Берліну, які абвясціў сябе абаронцам прыгнечаных народаў, надаючы такім чынам акупацыі бе ларусіх і літоўскіх земляў у грамадскай думцы бачнасць вызваленчых дзеянняў. Стаўку ён зрабіў на рэгіянальны нацыяналізм і антырасійскія палітычныя эліты, дзейнасць якіх паставіў над свой жорскі кантроль836.
Сваё жаданне стратэгічнай карэктуры межаў з Расіяй Берлін вуаляваў разважаннямі на тэму той або іншай формы дзяржаўнасці Полыпчы і гістарычнай Літвы. У студзені 1916 г. супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Святкоўскі ў паведамленні са Швейцарыі свайму начальству пра прабыванне кайзера Вільгельма II у Вільні (снежнь 1915 г.) адзначаў, што германскі імператар яшчэ не мае дакладных планаў адносна Літвы, але, відавочна, што з улікам ваенных дзеянняў «будзе абвешчана аўтаномія Літвы або якая іншая форма самакіравання або дзяржаўнасці». Святкоўскі прадставіў у Пецярбург розныя варыянты нямецкіх планаў будучыні Літвы: 1) Літоўскае каралеўства фармальна незалежная буферная дзяржава; 2) Літоўскае каралеўства федэральная дзяржава з сынам Вільгельма II на троне; 3) Літва край Рэйха837. Месца для самастойнай Беларусі ў геапалітычнай прасторы Усходняй Еўропы кіраўніцтву Германіі не бачылася838.
Выпрацоўваючы праекты перакройвання палітычнай карты Усходняй Еўропы Берлін пайшоў на свядомы палітычны камуфляж: з аднаго боку, падзяляў акупаваныя землі па этнічнаму крытэрыю па прынцыпу divide et impera і ўзяў курс на дзяржаўнасць этнаграфічнай Літвы, з другога, распаўсюджваў пагалоску пра намер утварэння мадыфікаванага ВКЛ у палітычнай сістэме «Сярэдняй Еўропы». Гэта былі прынцыпова
836 Коваленя А. А. Первая мировая война: проблемы научных исследований в белорусской историографии // Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Смаргоншчына: трагедыя, гераізм, памяць : матэрыялы Міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі (г. Смаргонь, 18-19 мая 2007 г.) / навук. рэд. А. М. Літвін, У. В. Ляхоўскі; рэдкал.: М.У.Мясніковіч [і інш.]. Мінск: Чатыры чвэрці, 2009. С. 32.
837 Lopata R. W kr^gu projektow odrodzenia Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego (19151916) // Lituano-Slavica Posnaniensia: studia historica. 2001. Vol. VIII. P. 157.
838 Ладысеў У. Ф., Брыгадзін П. I. Паміж Усходам і Захадам: Станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917 1939 гг.). Мінск: БДУ, 2003. С. 79.
розныя рэчы: рэальная палітычная лінія і запушчаная ў паветра ідэя, якая правакавала Расію да падпісання сепаратнага міру839.
У адказ на нямецкую падтрымку ілюзіі гэтак званай «Вялікай Літвы» ў межах Обер Оста мясцовыя палітыкі на акупаваных тэрыторыях актыўна пачалі адраджаць ідэі гістарычнай дзяржаўнасці і прапагандаваць уласныя праекты840. Разлічваць на іх хоць бы частковую рэалізацыю можна было толькі ў межах акупаваных зямель. Невыразна акрэсленая палітыка германскага канцлера Вільгельма II, па меркаванню С. Багалейшы, давала ім стымул арыентавацца на адзін з варыянтаў канцэпцыі дзяржаўнасці гістарычнай Літвы. Заява канцлера Аўстра-Венгрыі ў пар ламенце, што «вызва леныя ад Расіі» землі не вернуцца назад пад маскоўскае ярмо, дала падставу дзеячам нацынальных рухаў краю аб’явіць свету пра аднаўленне ВКЛ841. Тады і БСДРГ, створаная ў Вільні з рэштаў грамадоўскіх гурткоў, адступіла ад праграмных установак БСГ, вылучыўшы лозунг «Палітычнай незалежнасці Літвы і Беларусі ў яе апошняй гістарычнай форме Вялікага Княства Літоўскага»842, якому раней не было дазволена дамінаваць у грамадскім дыскурсе гэтых зямель у Расійскай імперыі. 3 канца 1915 г. у віленскім беларускім асяродку з новай сіла загучалі заклікі да аднаўлення ВКЛ.
Імкненне беларускіх палітыкаў і інтэлектуалаў да дзяржаўнага адзінства з Літвой мела пад сабой гістарычныя, геаграфічныя і эканамічныя падставы: большчым 500-гадовая традыцыя супольнага дзяржаўнага жыцця, агульная
839 Lopata R. W kr^gu projektow odrodzenia Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego (1915— 1916) П Lituano-SIavica Posnaniensia: studia historica. 2001. Vol. VIII. P. 156-158.
840 Гімжаўскас Э. Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915-1923 гг. Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2012. С. 53; Марозаў С. П. Ідэя рэстытуцыі Вялікага Княства Л ітоўскага ў беларускай думцычасоў Першай сусветнай вайны П Веснік Гродзенскага дзяржаўнагаўніверсітэтаімяЯнкі Купалы. Сер. 1, Гісторыя іархеалогія. Філасофія. Паліталогія. 2015. № 1 (189). С. 63-80; Марозаў С. П. Канцэпцыя Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў беларускай палітычнай думцы (1915-1916 гг.) П Первая мировая война в исторических судьбах Европы: сб. материалов Междунар, науч, конф., Ви лейка, 18 окт. 2014 г. /редкол.: В. А. Богуш (пред.) [и др.]. Минск: Изд. центр БГУ, 2014. С. 289-294.
841 Багалейша С. Канфедэрацыя Вялікага княства Літоўскага: праекты і здзяйсненні И Беларускі гістарычны часопіс. 2005. № 7. С. 13.
842 Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інпі.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. С. 257.
гістарычная спадчына; гістарычна і геаграфічна складзены цэльны гаспадарча-эканамічны і сацыяльны арганізм, прыкладна аднолькавы ўзровень развіцця і ўзаемазалежнасць беларускіх і літоўскіх зямель (узаемадапаўненне прыроднымі багаццямі, супольная сістэма рэк, каналаў, дарог) 843; агульны цэнтр духоўнага развіцця Вільня, якая і ў Расійскай імперыі з’ўлялася адміністрацыйным цэнтрам краю844. Да аб’яднання з суседзямі падштурхоўвала імкненне забяспечыць доступ Беларусі да мора, у чым бачылася важнейшая ўмова развіцця нацыянальнай эканомікі845. Агульная дзяржава дазваляла захаваць цэласнасць этнічных беларускіх тэрыторый і пазбегнуць палітычнай канкурэнцыі з-за Вільні, так важнай і для беларусаў, і для літоўцаў. Лічылі, што эканамічная магутнасць беларускай дзяржавы без сувязяў з марскімі партамі Літвы, а яе ідэалагічна-культурны прэстыж без Вільні істотна знізіцца846.
Прыхільнасць бе ларускіх дзеячаў да ідэі рэінкарнацыі ВКЛ абумоўлена таксама ўсведамленнем недахопу эканамічнага, сацыяльнага, культурнага падмурку для стварэння монанацыянальнай беларускай дзяржавы, недахопу ўласных сілаўдлядзяржавастваральнайпрацы. На іх думку, беларуская грамадства не было падрыхтаваным да незалежнасці. Не паспелі сфарміравацца беларускія буржуазія і нацыя847. Сказвалася ідэалізацыя месца беларускага народа ў ВКЛ.
Усё гэта прымушала шукаць апоры ў суседзяўарыентацыя найперш была скіравана на Літву. Праявіць зацікаўленасць у развіцці адносін з новай еўрапейскай краінай у выглядзе адроджанага ВКЛ маглі іншыя дзяржавы848.
Падставай для ідэі рэстытуцыі ВКЛ, папулярнай сярод
843 Луцкевіч А. Барацьба за вызваленне; уклад., навук. рэд., пераклады, каментары і прадмова А. Сідарэвіча. Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2009. С. 315-316, 318-320.
811 Ціхаміраў А. Беларуска-літоўскія дачыненні ў 1914-1920 гг. И Спадчына. 2000. № 5-6. С. 3.
845 Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. С. 309.
846 Шыбека 3. Чаму Вільня не стала сталіцай ВНР? [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://old.belcollegium.org/lekcyji/historyja/szybeka_01.htm. Дата доступу: 24.01.2019.
847 Тамсама.
848 Смалянчук А. Беларускі нацыянальны рух і краевая ідэя П Bialoruskie Zeszyty Historyczne. Bialystok, 2000. № 14. S. 114.
яго правапераемнікаў, магло быць гістарычнае (інакш дзяржаўнае) права. Яго сутнасць заключаецца ў наступным: людзі, якія пражываюць у адной дзяржаве, аб’яднаныя адным геаграфічным і геапалітычным асяроддзем, структурам! адной улады, падпарадкаваныя адным законам, гаспадарчым і культурным патрэбам, ствараюць унікальны лад жыцця цывілізацыю. Калі дзяржава была ліквідавана прымусова, але створаная ёй цывілізацыйная спадчына застаецца жывой у свядомасці людзей, то ствараецца прававая аснова для яе аднаўлення849.
На працягу 1915—1918 г. у колах віленскай інтэлігенцыі было выпрацавала некалькі канцэпцый геапалітычнага ўладкавання беларуска-літоўскага рэгіёна на аснове дзяржаўнай традыцыі ВКЛ. Узмацненне дыялогу і пошук кампрамісаў паміж нацыянальнымі палітычнымі асяродкамі часам даваў супольныя праекты.
У пошуках формулы беларуска-літоўскай дзяржаўнасці ў канцы 1915 пачатку 1916 г. была створана канцэпцыя Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. Для яе ажыццяўлення ў снежні 1915 г. у Вільні паўстала арганізацыя «Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага», якая аб’яднала прадстаўнікоў нацыянальных палітычных арганізацый краю: літоўскіх і беларускіх дэмакратаў, польскіх краёўцаў, яўрэйскіх сацыялістаў. Вялікую ролю ў выпрацоўцы канцэпцыі Канфедэрацыі і стварэнні гэтай міжнацыянальнай арганізацыі адыграў БНК.
Канфедэрацыю ўзначаліла Часовая рада, у якую ўвайшоў шэраг вядомых літоўскіх і яўрэйскіх палітыкаў (Ю. Шаўліс, И. Вілейпіыс, А. Янулайціс, А. Заштаўт, Ц. Шабад, Ш. Разенбаўм), але найбольш актыўную ролю адыгрывалі беларусы (браты A. і I. Луцкевічы, В. Ластоўскі), асабліва прыхільныя да гэтага праекта. Ім зацікавіліся А. Смятона, И. Станкявічус850-будаўнікібудучайнезалежнай Літвы. Сем з дзесяці членаў Часовай рады з’яўляліся членамі масонскіх ложаў.
849 Гімжаўскас Э. Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915-1923 гг. Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2012. С. 47.
850 Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. С. 307-306.
Дачыненне да праекта масонаў, прыхільных краёвай ідэі, з аднаго боку, садзейнічала ўзаемаразуменню, аблягчала пошук кампрамісу, але, з другога, вызначыла вузкае кола прыхільнікаў Канфедэрацыі, не дала праекту шырокай падтрымкі ўплывовых нацыянальных арганізацый краю яны засталіся ў баку і занялі пазіцыю чакання851.