Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
Такім чынам, канцэпцыі дзяржаўнасці Літвы, якія сфарміраваліся ў літоўскім руху, апелявалі да традыцыі ВКЛ, хоць і вызначалі адметную тэрыторыю, этнічны склад насельніцтва, палітыку. Сутнасць канцэпцыі гістарычнай Літвы працяг дзяржаўнай традыцыі шматэтнічнага ВКЛ, другая канцэпцыя Літва этнаграфічная. 3 пачатку XX ст. літоўская палітычная думка ўсё болып эвалюцыянізавала ад свядомасці грамадзян ВКЛ да свядомасці літоўскай нацыянальнай дзяржавы819.
814 Wasilewski L. Kresy wschodnie. Litwa i Bialorus-Podliasie i Chelmszczyzna. Galicya wshodnia-Ukraina. Warszawa-Krakow: Towarzystwo Wydawnicze w Warszawie, 1917. S. 81.
815 Wielhorski W. Litwa wspolczesna. Warszawa: Wojskowy Instytut Geograficzny, 1938. S. 61.
816 Заявление группы литовских деятелей в бюро к.-д. партии о согласии примкнуть к партии кадетов при условии определения их отношения к вопросу автономии Литвы. 15 декабря 1905 г. И ДАРФ. Ф. 579. Bon. 1. Спр. 1842. Арк. 1-1 адв.
817 Мемориал съезда делегатов от литовцев, проживающих в Америке, о предоставлении автономии Литве. 22 февраля 1906 г. И ДАРФ. Ф. 579. Bon. 1. Спр. 1843. Арк. 1, 4.
818 Обзор деятельности Польской и Литовской социал-демократической партий. Б. д. //ДАРФ. Ф. 102. Воп. 253. Спр. 120. Арк. 129.
819 Miknys R. Wilenscy autonomisci i ich projekty autonomii politycznej Litwy w latach 1904-1905II Lithuano-Slavica Poznaniensia Studia Historica. 2001. T. VIII. S. 99.
Дзяржаўна-палітычная традыцыя ВКЛ у польскім руху. На працягу XIX ст. усе палітычныя кірункі польскага вызваленчага руху мыслілі адраджэнне Полыпчы не інакш як у межах Рэчы Паспалітай да падзелаў. Пра Польшчу этнаграфічную тады не думалі820. Таму кожны раз пры пастаноўцы пытання аб аднаўленні Рэчы Паспалітай паўставала і пытанне аб лёсе Літвы, Беларусі, Украіны, г. зн. зямель і народаў былога ВКЛ. Іх будучыня звычайна трактавалася ў аспекце рэанімацыі міждзяржаўнай уніі, якую палякі лічылі адной з галоўных рысаў сваёй гісторыі. Зацікаўленасць справамі Літвы і Беларусі выплывала з непасрэднага суседства і з традыцыі даўняй дзяржаўнай сувязі.
Новыя сілы ў польскім грамадска-палітычным руху, якія на мяжы ХІХ-ХХ ст. выйшлі на арэну барацьбы, адразу праявілі цікавасць да пытання «па літычнага вызвалення Літвы і Русі». Устаноўчы з’езд ППС у 1892 г. прыняў дакумент «Пытанне аб Літве і Русі», якім дэклараваў «поўную роўнасць народаў, якія ўваходзяць у склад Рэчы Паспалітай на аснове дабраахвотнай федэрацыі»821. Сфармуляваная ў польскай палітычнай думцы ідэя федэралізму прадугледжвала адбудову Рэчы Паспалітай у гістарычных межах як дэмакратычнай шматнацыянальнай дзяржавы. На думку Т. Снайдэра, ідэя федэралізму аформіліся ў пачатку XX ст. на аснове палітычных поглядаў краёўцаў822. У польскім руху тады атрымала пашырэнне думка, што палякі разам з літоўцамі, беларусамі і ўкраінцамі павінны ўтварыць «братнюю Рэч Паспалітую», «саюз вольных народаў»823.
Найбольш яркім прадстаўніком федэралізму быў польскі рэвалюцыянер, палітык і дзяржаўны дзеяч Ю. Пілсудскі ураджэнец Літвы, нашчадак ліцвінскай шляхецкай фаміліі, у ментальнасці якога зліваўся ў адзіна рэчпаспалітаўскі і ВКЛ-аўскі патрыятызм. Мяркуюць, што да гэтай канцэпцыі яго схілілі ліцвінская традыцыя, палітычны рэалізм і добрае
820 Pajewski J. Odbudowa Panstwa Polskiego. 1914-1918. Poznan: Wydawnictwo Poznanskie, 2005. S. 15.
821 Wasilewski L. Dzieje zjazdu paryskiego 1892 roku. Przyczynek do historji polskiego ruchu socjalistycznego. Warszawa: Wydawnictwo Instytutu Badania Najnowszej Historji Polski, 1934. S. 33, 40, 47.
822 Снайдэр T. Рэканструкцыя наций: Польпіча, Украіна, Літва, Беларусь, 1569— 1999 гг.; пер. з англ.; навук. рэд. Г. Сагановіч. Мінск: Медысонт, 2010. С. 65-66.
823 Pajewski J. Odbudowa Panstwa Polskiego. 1914-1918. Poznan: Wydawnictwo Poznanskie, 2005. S. 29.
веданне Расіі824. Сваю праграму лідар ППС сфармуляваў у ліпені 1904 г. у Токіо ў мемарыяле для японскага ўраду825. У ім Ю. Пілсудскі засведчыў, што сярод паняволеных Расіяй народаў падставы для стварэння ўласных дзяржаў маюць толькі «народы гістарычныя», да якіх залічыў палякаў. Перспектывы будучыні літоўцаў, беларусаў, латышоў і часткова ўкраінцаў ён бачыў у суіснаванні з адроджанай Полыпчай826.
Праграма Ю. Пілсудскага адносілася найперш да літоўскіх і беларускіх зямель і меркавалася як першы этап дасягнення палітычнай стабільнасці ва Усходняй Еўропе. Ен надаваў вялікае значэнне супольнай польска-літоўскай гістарычнай традыцыі. ВКЛ у яго канцэпцыі была ключом для ажыццяўлення федэрацыйных намераў. Важная роля ў яго праграме адводзілася Вільні і Віленшчыне, на якія прэтэндавалі літоўцы, беларусы, палякі. Федэрацыявырашала гэту праблему: Віленшчына станавілася звяном, якое звязвала, а не прадметам спрэчак827. Разумеў ён і тое, што на літоўскабеларускіх землях было цяжка правесці нацыянальны падзел.
Але літоўскі і беларускі нацыянальныя рухі, якія ў той час хутка развіваліся, ужо мыслілі сваю дзяржаўную будучыню без унійнай сувязі з Польшай. Нежаданне літоўцаў да ўніі з Полыпчай усё больш узмацнялася. Ідэя федэрацыі з ёй не мела шырокай грамадскай падтрымкі і ў Беларусі.
Мясцовыя палякі ў пачатку XX ст. падзяліліся ў бачанні будучыні гістарычнай Літвы. У адрозненне ад болыпасці ліцвінаў, якія лічылі, што падзелы Рэчы Паспалітай паставілі кропку на польска-літоўскай уніі, краёўцы, якія захоўвалі свядомасць грамадзян ВКЛ, з’яўляліся прыхільнікамі федэрацыі. Яны былі перакананы, што ўнію народаў нельга разарваць828. У Беларусі і Літве федэрацыйную праграму падтрымлівалі сацыялісты і буйныя землеўласнікі. Мясцовая польская дэмакратычная інтэлігенцыя ўсведамляла, што палітычная будучыня гістарычнай Літвы павінна быць
824 Krajewski Z. Geneza і dzieje wewnytrzne Litwy Srodkowej (1920-1922). Lublin:
Osrodek Studiow Polonijnych i Spolecznych PZKS w Lublinie, 1996. S. 31.
826 Тамсама. S. 29-30.
826 Miknys R. Wilenscy autonomisci i ich projekty autonomii politycznej Litwy w latach 1904-1905 // Lithuano-Slavica Poznaniensia Studia Historica. 2001. T. VIII. S. 101.
827 Krajewski Z. Geneza i dzieje wewn^trzne Litwy Srodkowej (1920-1922). Lublin: Osrodek Studiow Polonijnych i Spolecznych PZKS w Lublinie, 1996. S. 30-31.
828 Grunberg K. Polskie koncepcje federalistyczne 1864-1918. Warszawa: Ksiazka i Wiedza, 1971. S. 251.
асобнай ад палітычнай эвалюцыі этнічнай Полыпчы і была варожа настроена да нацыяналістычных тэндэнцый, як польскіх, так і літоўскіх829. Але сярод мясцовых палякаў было нямала і такіх, што хацелі простата ўключэння краю ў склад Полыпчы.
Спачатку Ю. Пілсудскі спадзяваўся, што яму ўдасца схіліць да сваіх планаў літоўцаў і беларусаў, але тыя не спяшаліся. Палякі прапаноўвалі яму стварыць федэрацыю са зброяй у руках, але гэта супярэчыла прынцыпам федэрацыі. У час гвалтоўнага выбуху нацыяналізмаў у Еўропе ідэя Ю. Пілсудскага не магла быць рэлізавана830.
ППС адзіная польская партыя, якая выступала за федэрацыю з Літвой і Беларуссю і за адбудову на іх землях ВКЛ. На канферэнцыі сацыялістычных рэвалюцыйных партый Расіі, якая праходзіла ў пачатку 1905 г. у Фінляндыі, у супольнай дэк ларацыі ППС і БСГ абвяшчалася неабходнасць «выдзялення тэрыторыі гістарычнай Літвы (Літвы і Беларусі) разам з усімі нацыянальнасцямі, што яе насяляюць, у асобны палітычны арганізм»831.
Але пазіцыя польскіх палітычных сіл у справе будучыні гістарычнай Літвы не была аднолькавай. Раздаваліся галасы, што Літва і Беларусь з’яўляюцца «натуральным дапаўненнем Польшчы» — іх інкарпарацыя павінна стаць кампенсацыяй за заходнія польскія землі (прускага і аўстрыйскага «забору»), Ідэолагі эндэкаў Р. Дмоўскі, И. Паплаўскі і інш., у адрозненне ад ППС, катэгарычна выступілі супраць федэрацыйных дзяржаўных сувязяў паміж Польшчай і Літвой-Беларуссю, і бачылі тэты край як частку будучай нацыянальнай польскай дзяржавы832. Польскія і літоўскія нацыяналісты, паводле выказвання Т. Снайдэра, пахавалі ідэю Ю. Пілсудскага пра адраджэнне ВКЛ833.
Такім чынам, федэралістычная праграма аднаўлення Рэчы
829 Miknys R. Wilenscy autonomisci і ich projekty autonomii politycznej Litwy w latach 1904-1905 H Lithuano-Slavica Poznaniensia Studia Historica. 2001. T. VIII. S. 104.
830 Krajewski Z. Geneza i dzieje wewn^trzne Litwy Srodkowej (1920-1922). Lublin: Osrodek Studidw Polonijnych i Spolecznych PZKS w Lublinie, 1996. S. 34.
831 Кароткі нарыс беларускага пытаньня. Мінск: Выдавец I. П. Логвінаў, 2009. С. 40.
832 Miknys R. Wilenscy autonomisci і ich projekty autonomii politycznej Litwy w latach 1904-1905 // Lithuano-Slavica Poznaniensia Studia Historica. 2001. T. VIII. S. 101.
833 Снайдэр T. Рэканструкцыя наций: Полыпча, Украіна, Літва, Беларусь, 15691999; пер. з англ.; навук. рэд. Г. Сагановіч. Мінск: Медысонт, 2010. С. 95, 99.
Паспалітай у польскай палітычнай думцы пачатку XX ст. прадугледжвала аб’яднанне Кароны з адбудаваным ВКЛ у межах свабоднай федэрацыі пры культурным лідарстве Польшчы. Нацыянал-дэмакратычная праграма стаяла за адраджэнне Польшчы як нацыянальнай дзяржавы на лякаў і інкарапарацыю ў яе склад гістарычнай Літвы. Польскія планы тэрытарыяльнай інтэграцыі ўсходніх земляў у іх абодвух варыянтах не ўлічвалі незалежніцкія памкненні нарастаючых нацыянальных рухаў беларусаў і літоўцаў.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі адбыўся «рэнесанс федэралістычных канцэпцый» польскіх дэмакратычных сіл. У маі 1917 г. у сумеснай «Польскай дэкларацыі ў справе Літвы» яны заявілі, што «ад імя грамадства адроджанай польскай дзяржавы жадаюць незалежнага дзяржаўнага існавання зямель былога Вялікага Княства Літоўскага» і «ўзнаўлення традыцыйнай сувязі» з ім834.
2. Праекты ўладкавання беларуска-літоўскіх зямель у гістарычнай форме ВК/1 і спробы іх рэалізацыі ў 1915-19V гг.
Выкліканая Першай сусветнай вайной змена геапалітычнай сітуацыі, расійскіярэвалюцыі 1917 г., абуджэнне нацыянальных рухаў на землях былой Рэчы Паспалітай разам з прынцыпам права нацый на самавызначэнне, які запанаваў у Еўропе, здавалася, упершыню пасля 1795 г. стварылі рэальны шанс для аднаўлення ВКЛ. Да таго ж у мінулым гістарычнай Літвы немцы ўбачылі зручны спосаб шантажу супраць Расіі. Усё тут нагадвала гісторыю: лінія фронту, якая стабілізавалася ўздоўж мяжы другога падзелу Рэчы Паспалітай; Обер Ост, створаны немцамі на захопленай тэрыторыі Заходняй Беларусі і Літвы, межамі, абрысамі, памерам плошчы нагадваў ВКЛ 1793— 1795 гг. Камандуючы Усходнім фронтам фельдмаршал Паўль Гіндэнбург і кіраўнік Обер Оста генерал Эрых Людэндорф, намерваліся стварыць на падкантрольнай ім тэрыторыі квазі-дзяржаву «герцагства Курляндыю і Вялікае Княства Літоўскае, якія ... найцяснейшым чынам далучаліся б да Германіі»835 (дадатак 28), а яе рэсурсы і выгоды стратэгічнага