Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
Аднак голас краёўцаў, якія ўсведамлялі адметнасць зямель былога ВКЛ адносна Полыпчы, не аказаў уплыву на сітуацыю ў рэгіёне, а далейшае развіццё падзей і наогул нанесла моцны ўдар па канцэпцыі аднаўлення Княства, адсунула яе на задні план. Першым ударам па ёй стала, па словах С. Свяневіча, «умацаванне пры дапамозе нямецкіх акупантаў нацыянальнай Літвы»887.
Крах канцэпцыі Канфедэрацыі ВКЛ і самой арганізацыі датуецца канцом 1917 г. (пачатак рэалізацыі немцамі новай
884 Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII пачатак XX ст.) / М. Біч, В. Яноўская, С. Рудовіч [і інш.]; рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [іінш.]. Мінск: Экаперспектыва, 2005. С. 454.
885 Шафнагель К. Да нашай краёвай інтэлігэнцыі (Адкрытае пісьмо) И Краевая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 301, 307.
886 Тамсама. С. 303, 308.
887 Свяневич С. Ідэя краёвасці // Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 259.
літоўскай палітыкі і выбары ў Тарыбу) — пачаткам 1918 г. (прызнанне Германіяй незалежнасці Літвы). Прычыны краху бачацца ў непадрыхтаванасці тагачаснага грамадства да адраджэння ВКЛ, анахранізме самой ідэі вяртання ВКЛ, адсутнасці адзінства канфедэратаў, несумяшчальнасці нацыянальных інтарэсаў палітычных суб’ектаў мяркуемай канфедэрацыі, неспрыяльнай міжнароднай сітуацыі і інш.888.
Правал планаў Віленскага беларускага цэнтра па стварэнні Канфедэрацыі ВКЛ абумоўлены цэлым комплексам знешніх і ўнутраных фактараў, якія -з улікам сучаснага стану навуковых ведаў і крыніцавай базы па праблеме можна згрупіраваць у наступныя чатыры: літоўскі, беларускі, нямецкі і польскі.
Літоўскі фактар. Гістарычная сувязь з ВКЛ не давала літоўцам ніякіх дадатковых пераваг, да таго ж невыкана льнай задачай з’яўлялася поўная інтэграцыя беларускага і польскага насельніцтва, якое пражывала на ўсходзе краіны. Ідэя дзяржаўнасці ў межах былога ВКЛ была для літоўцаў рызыкоўнай яны небеспадстаўна асцерагаліся небяспекі асіміляцыі літоўскага этнасу ў адноўленым ВКЛ колькасна пераважаючым беларускім насельніцтвам. Літоўскія палітыкі сумняваліся ў тым, што змогуць атрымаць ад беларусаў, чыя нацыянальная самасвядомасць знаходзілася на невысокім узроўні, шырокую падтрымку ў барацьбе за незалежнасць. Наадварот, такое аб’яднанне магло прынесці болып праблем, чым карысці. Беларускія дзеячы недаацанілі імкненне Літвы да ўласнай незалежнасці.
Беларускі фактар. Болып слабы ў параўнанні з літоўскім беларускі палітычны патэнцыял быў недастатковы для сур’ёзнага мадэлявання ў тых умовах розных перспектыў будучыні. Беларусь! не здолелі пераканаць немцаў у тым, што яны ўяўляюць сабой значную і, што болып важна, схільную да кампрамісаў палітычную сілу. Пры ўмове натуральнай канкурэнцыі беларускі нацыяналізм прайграваў альтэрнатыўным нацыянальным рухам рэгіёна, польскаму і літоўскаму, у барацьбе за масы. У той жа час слабасць беларускага нацыянальнага руху была важным, але не вызначальным фактарам, які тлумачыў, чаму немцы не бралі
888 Марозаў С. Правал Канфедэрацыі ВКЛ 1915года-лёсабозаканамернасць?// Шлях да ўзаемнасці Droga ku wzajemnosci: матэрыялы XV міжнар. навук. канф., Гродна, 13-14 лістап. 2008 г. / рэдкал.: I. Крэнь, С. Мусіенка, I. Папоў, Я. Роўба (адк. рэдактары) [і інш.]. Гродна: ГрДУ, 2009. С. 265-269.
пад увагу канцэпцыю беларускіх адраджэнцаў. Галоўным фактарам былі вызначаныя ваенна-стратэгічныя мэты Германіі адносна Расіі889.
Акрамя таго ва ўмовах акупацыі мясцовае насельніцтва ўспрымала любыя пошукі беларускімі арганізацыямі разумения і падтрымкі Германіі як згодніцтва з акупантамі. Ідэйная падаплёка гэтых захадаў у разлік не прымалася.
Нямецкі фактар быў вызначальным. Аб’яднанне нацыянальных сіл краю супярэчыла нацыяна льнай палітыцы divide et impera акупацыйных уладаў. Таму яны прыклалі руку да абвастрэння міжэтнічных адносін у краі; распальвалі польска-літоўскія супярэчнасці, звязаныя з узаемнымі прэтэнзіямі на тэрыторыю Беларусі; сваёй двуруіпніцкай палітыкай (акаталічаным беларусам абяцалі адраджэнне Полыпчы, а беларусам і літоўцам іх дзяржавы) абвастралі ўнутраныя спрэчкі нацыянальных камітэтаў і хутка разбуры лі гэту трохі рамантычную ідэю.
Імкненне беларусаў да непадзельнасці гістарычнай Літвы не стыкоўваліся з геапалітычнымі інтарэсамі Германіі, палітыка якой выключала магчымасць рэалізацыі якіхнебудзь маштабных праектаў. Беларускі канфедэрацыйны праект закранаў інтарэсы яшчэ магутнай Расіяй, з якой Германія намервалася заключыць сепаратны мір і яго коштам утрымаць Ober Ost.
Слабасць беларускага руху, які прайграваў літоўскаму, не меў правага палітычнага крыла, адмаўляўся ад германскага пратэктарата, а таксама часовае і частковае супадзенне палітычных мэтаў немцаў і літоўцаў, чые дзеячы згаджаліся на ўмовы акупантаў, зрабілі непазбежнай стаўку Берліна на выкарыстанне літоўскага нацыянальнага праекта.
Польскі фактар. Многія сучаснікі лічылі, што працэс сепарацыі нацый пачаў паглыбляцца з-за пазіцыі палякаў, якія адмаўлялі магчымасць паўстання самастойнай дзяржавы на аснове былога ВКЛ і агітавалі за злучэнне з Полыпчай у форме федэрацыі або аўтаноміі; а пазней выбралі інкарпарацыю. М. Б. Шчаўлінскі называв галоўнай прычынай, з-за якой распалася Канфедэрацыя ВКЛ, супярэчнасці паміж беларускім сялянствам, звязаным праз праваслаўную рэлігію з рускай
889 Снапкоўскі У. Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: у 2 ч. Ч. 2: Ад канца XVIII да палатку XXI ст. Мінск: БДУ, 2004. С. 65.
царквой, і чужым каталіцызму, з польскімі памешчыкамі, якія пераважалі ў Беларусі ў структуры пануючага саслоўя890.
Нацыі краю разышліся ў бачанні сваёй будучыні: палякі глядзелі ў бок Варшавы, з якой хацелі звязаць свой лёс; яўрэі, прывабленыя вялікім рынкам Расіі, аглядаліся на Маскву. Літоўцы, спачатку прыхільныя да ідэі адраджэння ВКЛ, зрабілі, як і палякі, стаўку на стварэнне монанацыянальнай дзяржавы з прэтэнзіямі на беларускія землі Гродзеншчыны і Віленшчыны. Толькі беларусы безнадзейна спадзяваліся, што можа паўстаць супольная дзяржава з літоўцамі, якія ад іх аддаляліся. Віленскія беларускія лідары, найбольш зацікаўленыя гэтай формай вырашэння нацыянальных праблем, найдаўжэй падтрымлівалі ідэю стварэння канфедэрацыі народаў ВКЛ. 3. Панарскі назваў тэты праект «шляхетнай утопіяй XX ст.», якая і не магла ажыццявіцца891.
У адданасці беларускага руху дзяржаўна-палітычнай традыцыі ВКЛ Т. Снайдэр бачыць яго слабасць — пакуль беларусы дамагаліся пабудовы супольнай шматнацыяна льнай дзяржавы, літоўцы і палякі стварылі свае монанацыянальныя дзяржавы. Так што большая, у параўнанні з літоўцамі, адданасць беларусаў традыцыям ВКЛ абярнулася супраць іх саміх892. Аналагічна разважае А. Трафімчык: «у той час, як народы былой Рэчы Паспалітай (палякі, літоўцы, украінцы) зрабілі выбар на карысць самастойнага шляху дзяржаўнага будаўніцтва, беларусы працягвалі трымацца ранейшага дзяржаўнага status quo ў выглядзе ВКЛ, што фактычна не пакідала ім альтэрнатывы»893.
890 Щавлинский Н. Б. Белорусское национальное движение в в годы первой мировой войны (1914-1918 гг.). Минск: РИВШ БГУ, 2001. С. 20; Щавлинский Н. Б. Государственно-политическое и национально-культурное самоопределение Беларуси в годы Первой мировой войны (1914-1918). Минск: ООО «Мэджик Бук», 2009. С. 40.
891 Ponarski Z. Konfederacja Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego 1915-1916 П Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 1998. № 10. S. 65-66.
892 Снайдэр T. Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва, Беларусь, 15691999; пер. з англ.; навук. рэд. Г. Сагановіч. Мінск: Медысонт, 2010. С. 385.
893 Трафімчык А. Стаўленне бальшавікоў да дзяржаўнасці Беларусі ў 1917— 1921 гг. [Электроннырэсурс]. Рэжым доступу: http://old.belcollegium.org/lekcyji/historyja/trafimczyk_01.htm. Дата доступу: 24.01.2019.
3. Праекты адраджэння ВК/1 пачатку XIX і пачатку XX ст.: параўнальны ана/ііз
Выбар для параўнання храналагічных адрэзкаў пачатак XIX ст. і пачатак XX ст., якія адстаяць адзін ад другога адлегласцю у стагоддзе, абумоўлены тым, што ў гэтыя перыяды дасягала апагею «канцэнтрацыя» на адзінку часу праектаў; мысліцеляў і палітыкаў, у іх задзейнічаных; меў месца высокі палітычны ўзровень іх абмеркавання і настойлівасць дамаганняў па ўвасабленню ў жыццё. Гэтыя часавыя адрэзкі маюць таксама падабенства міжнароднай сітуацыяй і вастрынёй пастаноўкі дзяржаўна-нацыянальных пытанняў.
Першы адрэзак часу заключаны ў храналагічных межах 1805-1815 гг. ад абмеркавання ўрадам Аляксандра I праекта адраджэння ВКЛ і Рэчы Паспалітай А. Чартарыйскага (18051810гг.),потым-планаМ. К. Агінскага(1811-пачатак 1812г.), праз частковую рэалізацыю ідэі ў выглядзе створанага Напалеонам ВКЛ ў «французскім варыянце» (другая палова 1812 г.) да рашэнняў Венскага кангрэса і адмовы расійскага імператара ад разгляду гэтага пытання ў сувязі з яго дэактуалізацыяй (1815 г.).
Другі храналагічны адрэзак уключае падзеі і з’явы 19151918 гг. ад стварэння арганізацыі «Канфедэрацыя Вялікага княства Літоўскага» і распрацоўкі канцэпцыі канфедэрацыі, яе эвалюцыі ў праект Злучаных Штатаў Беларусі, Літвы і Украіны праз «парад» незалежнасцяў народаў былога ВКЛ, проціпастаўленне рэстаўратарска-аб’яднаўчым (заходне) беларускім тэндэнцыям літоўскага курса на будаўніцтва сваёй монанацыянальнай дзяржавы, ілюзію пачатку рэалізацыі канцэпцыі канфедэрацыі ВКЛ у лістападзе 1918 г. стварэннем Міністэрства беларускіх спраў ва ўрадзе Літвы і да пераходу ВКЛ з разраду будучыні (мэта, мара, форма эвентуальнай дзяржавы) у разрад гісторыі.
На кожны з разглядаемых перыядаў часу прыходзіцца па некалькі праектаў-канцэпцый з рознымі варыянтамі вырашэння лёсу зямель і народаў былога ВКЛ на аснове (або з улікам) іх дзяржаўна-палітычнай традыцыі (адпаведна 10 і 9).
Для пачатку XIX ст. гэта: 1) «Пулаўскі» план А. Чартарыйскага (1805-1810 гг.); 2) «Мемарыял аб уладкаванні Літвы» С. Нямцэвіча, уручаны ў 1806 г. А. Чартарыйскаму;
3) «Мемарыял» (план паўстання) і праект арганізацыі ВКЛ, прапанаваныя А. Сапегай Напалеону (вясна 1807 г.); 4) План паўстання ў заходніх губернях (Ю. Серакоўскі, чэрвень 1907 г.), прапанаваны ў Тыльзіце Напалеону; 5) Ваенна-палітычны праект А. Г. Радзівіла, прапанаваны Аляксандру I (1807 г.); 6)Урадавы праект «літоўскай аўтаноміі» («Запіска аб уладкаванні польскіх губерняў» М. Сперанскага, 1811 г.); 7) «Пісьмо Э. Тышынскага аб утварэнні асобага княства Літоўскага» (чэрвень 1811 г.); 8) Праект трупы М.К. Агінскага ВКЛ (вясна 1811 пачатак 1812 г.); 9) Мемарыял «Аб спосабах пазбаўлення Еўропы ад уплыву Расіі, а дзякуючы гэтаму — і ад уплыву Англіі» М. Сакальніцкага (люты 1812 г.); 10) «Французская версія» ВКЛ (ліпень снежань 1812 г.).