• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    8.	3 мемуараў Міхала Клеафаса Агінскага
    Крыніца: Агінскі М. К. Мемуары пра Польшчу і ігалякаў з 1795 да 1810 года // ARCHE. 2015. No 9. С. 166-167, 189-192.
    He варта хаваць ад сябе тое, што калі Напалеон пачынаў кампанію 1806 г., то ў Літве і ва ўсіх польскіх правінцыях, падпарадкаваных Расіі, выявіўся вялікі ўздым зацікаўленасці і інтарэсу. Прагна чыталі звароты Напалеона да палякаў, распаўсюджаныя ў Варшаве адозвы Дамброўскага і Выбіцкага, а таксама лісты, якія маглі трапіць у гэтыя правінцыі, са звесткамі і спадзяваннямі на будучае ўзнаўленне Польшчы. Самыя назіральныя асобы ў сапраўднасці заўважалі, што: 1) Касцюшка супраціўляўся ўсім самым заманлівым прапановам Напалеона і не жадаў ні ісці ўслед за ім, ні звяртацца да палякаў з адозвай са сваім подпісам, што да крайнасці памяншала давер, які павінны былі выклікаць звароты, распаўсюджаныя ў Варшаве; 2) Напалеон не мог мець ідэі пра ўзнаўленне магутнай і незалежнай Польшчы, якой яна была раней, бо гэта зусім не адпавядала яго планам і сістэме, згодна з якой ён дзейнічаў да цяперашняга часу; 3) калі толькі імператар Аляксандр паддасца на ўгаворы і зробіць ці пагодзіцца на прапанову наконт міру, Напалеон прынясе палякаў у ахвяру іншым вышэйшым і нтарэсам.
    Да гэтых назіранняў, якія я падзя ляў, я дадаваў яшчэ і казаў тым, хто распытваў мяне і цікавіўся маім меркаваннем на гэту тэму, што калі нават Напалеону ўдасца захапіць Валынь і Літву, то створыць з іх асобныя княствы, падобныя на тое, якое ён арганізаваў у адной з польскіх правінцый, адваяваных у Прусіі, назваўшы яго Мазавецкім ці Варшаўскім княствам, але зусім не Польскім княствам ці каралеўствам.
    Упэўнены тон, якім я выказваў гэта меркаванне, абурыў і настроіў супраць мяне шматлікіх маіх суайчыннікаў, якія захапляліся Напалеонам, але дастаткова было некалькі дзён, каб спраўдзіць мае запэўненні.
    Многія асобы ў вышэйшых грамадскіх колах Вільні думалі гэтак жа, як і я, і асабліва абапіра ліся на меркаванні пра адкрыта засведчаную Касцюшкам непрыязнасць да ўсіх абяцанняў Напалеона. Аднак няма сумневу ў тым, што дванаццаць тысяч жыхароў Валыні і Літвы перайшлі мяжу, каб далучыцца да Польскіх Легіёнаў, і калі французскія войскі перайшлі Нёман 331
    і праніклі ў Літву, то ў гэтую пару, напэўна, усе, хто мог насіць зброю, як мага хутчэй прымкнулі да іх.
    ... я ніколі не меркаваў, што Напалеон мае выразнае жаданне ўзнавіць Полыпчу. Я быў перакананы, што ён не будзе прасоўваць гэты праект і скарыстаецца ім толькі як магутнай спружынай дзеля прыцягнення палякаў на свой бок. Я не сумняваўся, што Напаеон будзе выкарыстоўваць тэту адважную нацыю як пудзіла для Расіі, і я таксама меў унутраную ўпэўненасць, што ён зусім не распачне ажыццяўляць праект аднаўлення Польшчы такой, якой яна была, нават калі даб’ецца поспеху ў сваіх пачынаннях. Яшчэ менш я верыў у тое, што ён пажадае зрабіць з яе магутную і незалежную дзяржаву, бо гэта супярэчыла б яго палітычным поглядам і прынцыпам, згодна з якімі ён дзейнічаў дагэтуль.
    Маршал Дзюрок, якога я сустрэў аднойчы ў пані Валеўскай, сказаў мне, што вельм прыкра тое, што я згадзіўся на пасаду расійскага сенатара... Калі я спытаў у яго пра прычыну гэтага, ён дадаў, што я зрабіў бы сабе куды болыпы гонар, застаючыся палякам і служачы маё краіне.
    ... Я дадаў, што ... здолеў бы наважыцца зноў узяць у рукі зброю толькі каб служыць таму, хто адновіць Полыпчу на ўсім яе абшары і з незалежным урадам. Я сказаў, што не прадбачу такой магчымасці і разглядаю Варшаўскае княства толькі як правінцыю, падпарадкаваную законам Напалеона, нягледзячы на ўсю вонкавую бачнасць прадстаўнічага ўрада... Я скончыў, абвясціўшы, што без упэўненасці на ўзнаўленне Польшчы і на вяртанне імя паляка, настольк ж годна быць ліцвінам, як і жыхаром Варшаўскага княства, і быць падданым імператара Аляксандра, хутчэй, чым служыць Напалеону.
    Дзюрок, здавалася, быў узрушаны энтузіязмам, з якім я вымаўляў гэтыя апошнія словы. Але ён сказаў мне, што ўзнаўленне незалежнай Польшчы можа разглядацца толькі як прывідны праект і як мара, якая не зможа быць рэалізаванай, ... каб можна было падманваць сябе, што Полыпча калі-небудзь увойдзе ў шэраг еўрапейскіх дзяржаў.
    Я стаяў перад выбарам, якога не мог пазбегнуць: ці рызыкнуць разам з суайчыннікамі рушыць услед за выдатным войскам Напалеона і кіравацца надзеяй, якая натхняла і якой я не
    па дзя ляў зноў заваяваць радзіму, з якой маё сэрца і мае думкі былі непарыўна звязаныя, ці разлічваць на велікадушныя пачуцці імператара Аляксандра I, які сведчыў пра свае такія дабразычлівыя адносіны да палякаў і чый праект узнавіць Полыпчу быў вядомы ўжо даўно.
    Вось развагі, якія ўзялі верх і схілілі мяне да прыняцця гэтага канчатковага рашэння:
    1. Імператар Напалеон з усімі сваімі аб’яднанымі сіламі не можа нізрынуць ка ласальную магутнасць Расійскай Імперыі...
    3. Калі імператару Напалеону ўдасца адкінуць расейцаў да Дзвіны і Дняпра і, спыніўшыся ля межаў Расіі, ён абмяжуе свае заваёвы авалоданнем Польшчы ды не будзе патрабаваць іншых ахвяраў, каб заключыць мір з Расіяй, поспех яго пачыну можа быць несумнеўным. Але яго славалюбства павядзе яго далей, ён захоча прымусіць Расію закрыць свае парты для Англіі, ён будзе намагацца трапіць у старажытную Расію, ён пажадае дайсці да брамаў яе сталіц і, аддаліўіпыся ад Парыжа, губляючы шмат людзей, блукаючы па незнаёмай краіне, сустракаючы на кожным кроку супраціў і ворага ў кожным расейцы, які трапіцца на яго шляху, ён сутыкнецца з нястачай запасаў і ўбачыць свае войскі змучанымі стомленасцю. Ім будзе пагражаць знішчэнне пры набліжэнні ранняй зімы, а яго геній не зможа прапанаваць ім ніякіх сродкаў супраць суровасці гэтай пары года.
    Але нават мяркуючы, што Напалеон спыніцца на межах былой Польшчы і захоча яе вызваліць, можна з упэўненасцю сказаць, што ён ніколі не ўзновіць яе цалкам і не забяспечыць ёй канстытуцыйнага і прадстаўнічага ўрада. Ён будзе асцярожна ставіцца да аўстрыйскага імпратара, якому будзе вымушаны гарантаваць Галіцыю, а пры тым, што Напалеон не дасягне сваёй галоўнай мэты, ён будзе намагацца кампенсаваць свае расходы на вайну, якую ён несправядліва распачаў, і абкладзе кантрыбуцыяй усе правінцыі Польшчы, якія здолее вырваць у Расіі.
    ... у любым выпадку, Полыпча магла б стаць толькі расійскай ці французскай, і ніколі-незалежнай Полыпчай, якая кіруецца сваімі законамі.
    9.	Праект указа аб новай арганізацыі заходніх губерняў (22 кастрычніка (3 лістапада) 1811 г.)
    Крыніца: Мемуары Михала Клеофаса Огинского о Польше и поляках с 1788 до конца 1815 года: в 2 т. Т.2; пер. с франц. Мінск: Четыре четверти, 2015. С. 58-60.
    Мы, Божией милостью, и прочая, и прочая, и прочая.
    Определив основы общей организации министерств в на­шем манифесте от 25 июня 1811 года, и принимая во внима­ние все обстоятельства, связанные с особым устройством губер­ний империи, и в их числе устройство западных провинций, желая установить для них более простое и сообразное с мест­ными условиями административное управление, вняв мне­нию Государственного Совета, повелеваем и приказываем...
    Ст. 1
    Губернии: Гродненская, Виленская, Минская, Витебская, Могилевская, Киевская, Подольская и Волынская вместе с округами Белостокским и Тарнопольским образуют отныне от­дельную провинцию под названием Великое княжество Ли­товское.
    Ст. 2
    Управление Великим княжеством Литовским поручается должностному лицу со званием императорского наместника, управляющего Великим княжеством Литовским.
    Ст. 3
    Императорский наместник пользуется титулом Высоче­ства. На его содержание определяется отдельная часть госу­дарственного имущества. Назначить ему местопребыванием Вильну главный город Великого княжества.
    Ст. 4
    Образовать при Нас и под Нашим непосредственным на­чалом литовскую канцелярию во главе с назначаемым нами статс-секретарем. Данная канцелярия станет нашим непо­средственным органом для управления делами Великого кня­жества Литовского.
    Ст. 5
    Внутреннее управление Великим княжеством поручает­ся Административному совету под председательством импе­раторского наместника. В совете предусмотрена организация
    ряда департаментов в составе генерального директора и не­скольких советников. Все члены Административного совета назначаются Нами.
    Ст. 6
    Административный регламент государственного управле­ния Великого княжества Литовского охватит организацию всех отраслей внутреннего управления, обязанности долж­ностных лиц, а также предписания для органов власти, в частности, в отношении территориального разделения Вели­кого княжества, порядка взимания налогов, управления го­сударственным имуществом, набором и содержанием войск, полицией, почтой, путями сообщения, ведомствами юстиции, духовными делами, народным просвещением, поощрением земледелия и промышленности.
    Ст. 7
    Редакция административного регламента возлагается на назначенную Нами комиссию в следующем составе... Комис­сия действует под Нашим непосредственным контролем и должна представить Нам в возможно короткие сроки резуль­таты своих решений.
    Ст. 8
    Литовский статут навсегда остается гражданским законо­дательством для Великого княжества Литовского, и все де­лопроизводство в Великом княжестве будет вестись на поль­ском языке.
    Ст. 9
    Последней инстанцией для решения всех граждан­ских и уголовных дел будет верховный суд в Вильне. Право применения смертной казни и помилования остается за Нами.
    Ст. 10
    Все должности в государственном управлении могут замещаться только уроженцами и собственниками из Великого княжества.
    Ст. 11
    Все средства, предназначенные в настоящем и будущем на народное просвещение, поступающие по Нашему определению или из частных пожертвований, навсегда отделяются от других статей доходов публичных организаций».
    10.	Вялікае Княства Літоўскае паводле плана
    М. К. Агінскага. Карта
    Крыніца: Лукашевич А. М. «Польские» проекты в военно-стратегических планах Российской империи (1810 июнь 1812 г.) // Российские и славянские исследования: науч. сб. Минск: БГУ, 2011. Вып. 6. С. 182.
    Границы в 1810 г.
    	 государств губерний Росиийской империи
    
    ® ВАРШАВА
    Столицы государств
    Центры губерний и областей Росиийской империи