Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
Пагардлівая мянушка, якой палякі усвой час называлі жыхароў ВКЛ, маючы на ўвазе, што яны шмат ужываюцъ у ежу бурачнага бацвіння (сучасны аналаг «бульбаш»).
Той, для каго наш край мае значэнне толькі ў якасці парафіі Кароны, той дакладна нашу палітыку ніколі не зразумее і не прызнае....
Кволае і неабароненае ад марозных павеваў поўначы грамадска-палітычнае жыццё атрымала магчымасць развіцця на шырэйшай ніве. I як толькі яно начало прарастаць, адразу ж прагучалі непрыязныя галасы з тага боку, адкуль мы мелі поўнае права іх не чакаць. «Гэта поле нам належыць, Кароне, вы тут сеяць можаце толькі супольна з намі, пад нашай апекай інакш нанясеце «шкоду нацыі».
Адмаўленне нам у маральным праве лучнасці ў краёвым звязе роўнае пярэчанню праву на самастойную арганізацыю грамадскай працы ў краі, апроч як пад апекай Варшавы.
Нашыя мэты ў галіне практычнай палітыкі таксама адметныя. Першы абавязак дэпутата з Каралеўства — гэта імкненне атрымаць аўтаномію. Нашыя дэпутаты будуць тут, бадай, аказваць падтрымку, але іх абавязак перадусім гэта памятаць пра патрэбы ўласнага краю. 3 тым, што дэпутат ад Літвы ці Беларусі павінен перадусім працаваць для Каралеўства, нам пагадзіцца цяжка. Гэта памылковая і шкодная думка. ...
Мірнае супрацоўніцтва розных нацыянальнасцяў, што жывуць у адным краі гэта не ўтопія, мы такое бачылі ў іншых краінах, і ў нас не выключана ажыццяўленне гэтай ідэі. Але трэба выразна акрэсліць гэтае памкненне на пачатку сваёй праграмы і выразна ў гэтым накірунку працаваць.
Краёвая партыя нічым не будзе перашкаджаць добрым стасункам з Каралеўствам палякаў Літвы і Бе ларусі, але гэтыя стасункі могуць быць добрымі і трывалымі толькі тады, калі мы будзем мець зносіны на роўных, калі ўсепалякі выракуцца жадання кіраваць нашымі краёвымі справамі і вызначаць нашыя крокі.
19. Канстанцыя Скірмунт. Краевая партыя Літвы і Беларусі (1907 г.)
Крыніца: Скірмунт К. Краёвая партыя Літвы і Беларусі // Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 75-80.
... I няхай ніхтоне думае, што пажаданае іпатрэбнае краю палітычнае яднанне Літвы і Беларусі будзе перашкаджаць свабоднаму развіццю асобных асяродкаў нацыянальных культур. Агульнакраёвая палітыка і развіццё нацый, якім на лежыць тэты край гэта розныя сферы, а днак у складаным жыцці сучасных грамадстваў яны выдатна спалучаюцца палітычна. ...
Краёвая партыя павінна пакласці сабе ў аснову:
Забеспячэнне грамадзянскіх правоў усім грамадскім адзінкам, нягледзячы на нацыянальнасць, веравызнанне і пол. Ідэйнае ўсведамленне ўсіх здольных і дзейсных індывідаў дзеля супольнай краёвай працы.
Імкненне да аб’яднання Літвы і Беларусі з Палессем у аўтаномную адзінку з агульным палітычным цэнтрам у Вільні і культурна-аўтаномнымі цэнтрамі ў Коўне ды Менску.
Перадачу гэтых памкненняў нашым дэпутатам у Думе, каб яны заявілі пра іх пры першым спрыяльным збегу палітычных абставінаў, і прыгатаванне глебы для гэтага ў краі.
Рамкітэрытарыяльнага самакіравання, якія не выходзяць за межы агульных дзяржаўных правоў, акрэсліў у добрыя часы сам урад, і толькі гэтыя шырокія межы могуць забяспечыць патрэбы народаў нашага краю, якія імкнуцца да болып поўнага жыцця. Выступаючы супраць надання на напіых землях нацыянальных аўтаномій, урад, у прынцыпе, не выступав супраць тэрытарыяльнага самакіравання, адпаведна, і супраць самакіравання для Паўночна-Заходняга краю. Таму мы тым больш павінны прасоўваць гэтую ідэю ў Думе. Застаецца нам толькі чакаць адпаведнага моманту для абвяшчэння гэтага патрабавання. Развіць яго і знайсці падтрымку ў Коле дэпутатаў Літвы і Русі ды ва ўласным нашым грамадстве.
20. 3 аўтабіяграфіі прафесара Міхала Ромера *
Крыніца: Аўтабіяграфія прафесара Міхала Ромера // БАНЛ. Ф. 138. Спр. 2262. Арк. 16-33.
Бацька ... за Польшчу лічыў увесь абшар былой Рэчы Паспалітай да падзелу.... калі чуў пра палітычны «сепаратизм» ліцвінаў, трактоўку імі Літвы як пэўнай асобнай адзінкі і самой па сабе не разумеў літоўскі рух. Ужо на смяротным ложы ў 1920 г. пачаў трактаваць Літву як асобную нацыянальнадзяржаўную адзінку, да якой меў любоў і гарачае жаданне аб’яднання яе з Полыпчай, як двух асобных дзяржаў. ...
Польскасць маці таксама была ... краёвай, як бы вырасла на зямлі гістарычнай Літвы. ... Бабка мая ... памерла ў 1909 г. ва ўзросце 80 гадоў, паходзіла з заможнага шляхецкага роду, які асеў у этнаграфічнай Белай Русі на мяжы Вілейскага і Барысаўскага паветаў, не аднойчы мне тлумачыла — ужо ў XX стагоддзі, што «мы не з’яўляемся ўласна палякамі, але русінамі і хоць гаворым па-польску і палітычна з Полыпчай уяўляем адзінства, аднак па крыві і нацыянальнасці ўтвараем асобную супольнасць рускую». Гаворачы гэта, мела на ўвазе свой род Багдановічаў і наогул землеўладальнікаў на Белай Русі. Гэтыя сцвярджэнні бабкі ўжо былі толькі рэхам старой традыцыі, успадкаванай ёй ад папярэдніх пакаленняў, бо ўжо ў XX ст. ... яе дзеці і ўнукі і ўсё яе акружэнне гэтых поглядаў не мелі і русінамі сябе не лічылі. Таму бабка, адчуваючы анахранізм гэтых сцвярджэнняў і разумеючы, што не знойдзе грамадскага разумения, публічна пра гэта не гаварыла, а толькі канфідэнцыйна.... Перад смерцю,... калітрацілапрытомнасць і ўсведамленне часу і рэчаіснасці, апошнія дні жыцця гаварыла толькі па-беларуску. 3 вуснаў сваёй маці таго прызнання роду русінамі ніколі не чуў; але глыбокае пачуццё сваёй краёвасці, у значэнні спецыфічнай «літоўскай» супольнасці, асобнай ад «Кароны», ці ўласна Полыпчы, і ахопліваючай усю гістарычную Літву Літву і Беларусь з усім яе людам жыло ў маці. Маці не мела ... пачуцця прыналежнасці да нейкай польскай «нацыянальнай меншасці» ў літоўскім ці беларускім краі. ... продкі гэтай шляхты, а нават і яна сама ў асобах старэйшага пакалення рабілі гісторыю гэтага краю, у тым ліку ў паўстаннях...
Пераклад з польскай С. П. Марозава.
21. Міхал Ромер [Ад рэдакцыі] (1906 г.)
Крыніца: Ромер М. [Ад рэдакцыі] (1906 г.) // Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 141-143.
... мы адкідаем пазіцыю так званых «крэсаў», якая наш край Літву і Беларусь трактуе ў якасці нечых сатэлітаў, ход і развіццё якіх павінны вызначацца законам прыцягнення да пэўнага знешняга цэнтру. Мы, шчырыя і законный грамадзяне Літвы і Белай Русі, павінны адкінуць усялякія тэндэнцыі штучнага падпарадкавання развіцця абодвух нашых краёў патрэбам сумежных краін. ...
Мы, грамадзяне Літвы і Белай Русі, грамадзянская пазіцыя якіх абавязвае служыць на карысць краю, не можам быць польскімі каланістамі. У такім акрэсленні краёвага грамадзянства, а значыць у палітычным, грамадскім, эканамічным акрэсленні, нашымі бацькоўскімі краямі з’яўляюцца Літва і Беларусь. У той жа час мы з’яўляемся сынамі польскай нацыі ў нацыянальна-культурным сэнсе, і гэтага нашага сваяцтва выракацца не хочам і не будзем. ...
Гаворка ідзе пра ўсталяванне сумеснага жыцця разнастайных нацыянальна-культурных элементаў у абодвух краях на шчырых пазіцыях супольнага краёвага грамадзянства. Мы лічым, што менавіта такое сужыццё, а не захопніцкае паглынанне нацыянальна-культурных элементаў кімсьці адным, адпавядае інтарэсам агульнай культуры...
...Вызначэнне пэўных умоваў сумеснага жыцця над дэвізам супольнага краёвага грамадзянства ёсць вялікая і гарачай задачай найбліжэйшай будучыні, а нават ужо і задачай сучаснасці. Пад дэвізам супольнага краёвага грамадзянства і развіцця самастойнасці Літвы і Белай Русі ўнутранае сужыццё становіцца надзённай патрэбай. У меру нашых сілаў мы хочам вырашаць гэтую задачу...
22. Баляслаў Ялавецкі. «Літва, наша айчына...» (1906 г.)
Крыніца: Ялавецкі Б. «Літва, наша айчына...» // Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 116-127.
... Літва да самага ўпадку Польшчы складала заўсёды асаблівую частку польскай Рэчы Паспалітай з шырокай аўтаноміяй, уласным скарбам і ўласным войскам; а ўся ўлада была амальвыключнаўрукахнасельнікаўгэтагакраю. ...
Жыхар з-пад Палангі, Коўна, Вількаміра, Свянцян ці Вільні, Гародні, Наваградка і нават з-пад Менску ёсць літвінам, незалежна ад таго, ці ён гаворыць па-літоўску, па-польску ці беларуску. Увесь лад яго жыцця, звычаі і ўся сутнасць існавання ёсць настолькі падобна ўсюды, што апроч мовы цяжка зазначыць якой-небудзь большай розніцы. Гэта і даказвае, што на ўсім абшары Літвы жыве адзін народ, зацэментаваны ў ходзе вякоў агульнай крывёй літоўцаў, палякаў і беларусаў.
Геніяльны паэт і філосаф Адам Міцкевіч, які мысліў і пісаў па-польску, паводле характару быў тыповым літвінам...
Будзем памятаць, што сярод цывілізаваных народаў Еўропы мы, літоўцы, валодаем правам заняць адпаведнае месца толькі таму, што маем за сабой шматвяковую гістарычную і культурную традыцыю, што можам прадставіць цэлы шэраг імёнаў знакамітых людзей, якімі ўвесь свет ганарыцца можа.
...Мы ўсе сілы мусім скіраваць, каб узвысіць асвету ў краі. Школы літоўскія, польскія або беларускія мусяць быць закладзеныя усюды, дзе толькі трэба, бо перадусім школа павінна навучаць на зразумелай для вучня мове, а такой можа быць толькі мова, на якой дзіця размаўляе ў бацькоўскім доме. Няма аніводнай прычыны навязваць гвалтам у школе тую ці іншую мясцовую мову, каб перарабіць беларуса ці паляка ў літоўца і наадварот, бо ўсё мы з’яўляемся адзіным народам і для нас усіх айчынай ёсць тая самая Літва, якой яна была і для продкаў нашых.
... Літоўская правінцыя павінна паўстаць у тых межах, у якіх яна існавала спрадвеку, у якіх яна была напрыканцы XVIII стагоддзя, у тых межах, дзе насельніцтва ёсць аб’яднанае паміж сабой супольнай традыцыяй, супольнасцю звычаяў, укладаў і г.д., без увагі на тую ці іншую народную мову.
У Літве ніколі не было нацыянальных канфліктаў, а кожны ўжываў мову і вызнаваў веру паводле ўласнай прыхільнасці.
Першай адзінкай самакіравання нашай супольнасці, ці то на вёсцы, ці то ў горадзе мусіць быць «усесаслоўнае валасное прадстаўніцтва»; далей —«земскае павятовае самакіраванне»; наступнае «земскае губернскае самакіраванне» і апошняе — «земскае самакіраванне ўсёй літоўскай правінцыі ў Вільні». Усе гэтыя інстытуцыі самакіравання служаць патрэбам насельніцтва Літоўскай правінцыі; а для спраў агульнадзяржаўных і для атрымання жыццёва неабходных правоў для нашага краю павінны быць абраныя ад усёй нашай правінцыі дэпутаты ў «Дзяржаўную Думу» ў Пецярбургу, дзе яны мусяць стаяць на стражы інтарэсаў нашага краю, і таму пры выбары дэпутатаў мы павінны быць вельмі асцярожнымі.