Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
Дела, относящиеся исключительно к известной провинции, решаются на месте.
В судебной и по возможности в административной части преобладает выборное начало; представителями уезда и губернии — выборные от всех сословий.
Они утверждают бюджет уезда и губернии и делают раскладку части государственного бюджета, причитающуюся на их округ.
Все чиновники ответственны перед судом самостоятельным и независимым.
Центральное правительство определяет, указывает начала — применение их предоставляется представителям каждого округа.
Одним словом, центральное правительство указывает, чего не делать, и minimum того, что необходимо сделать, предоставляя полный простор доброй воле каждого округа, каждого сословия сделать более.
В настоящее время честные люди, уроженцы западных губерний, принуждены отказываться от занятия высших должностей, даже по учебной части в этом крае, потому что их положение было бы невыносимо при общем нерасположении и, можно сказать, ненависти лиц, стоящих во главе местной администрации края к высшим и средним классам туземного народонаселения. Но пусть правительство обнародует программу, основанную на началах свободного развития народностей, пусть поставит во главу управления краем людей, вполне соответствующих этой программе (они найдут себе сотрудников на месте), пусть решительно приступит к осуществлению новой программы и все затруднения сами собою исчезнут.
Нам могут возразить, что военное положение не дозволяет приступить к исполнению подобной программы, если бы она даже en principe была принята. Пусть же правительство ее обнародует, пусть выскажет свой взгляд на все жизненные для этого края вопросы. Пусть военное положение будет лишь угрозою в будущем для тех, которые бы стремились к совершенному отделению этого края от империи. Подобная угроза понятна.
Теперь военное положение не имеет смысла и служит только к бесплодному раздражению жителей. Можно поручиться, что каждый месяц военного положения отодвигает на целые годы возможность действительного умиротворения.
[Сигизмунд Сераковский]
16. Раман Скірмунт. Голас мінулага і патрэбы сучаснасці (1905 г.)
Крыніца: Скірмунт Р. Голас мінулага і патрэбы сучаснасці //Краёвая ідэя: канецХІХпачатак XXстагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 10-15.
У крызісны час для цяперашняй расійскай дзяржавы пачалі дамагацца права на самастойнае развіццё і тыя элементы, якія нашмат за нас мацнейшыя, а значыць і больш смелыя і энергічныя, чым мы...
Пасля кравапраліцця 1863 г., пасля летаргіі некалькіх дзесяцігоддзяў, наша грамадства яшчэ не вярнула сабе былую пругкасць і поўніцу жыццёвай энергіі.
Заўважыўшы нашу бяздзейнасць, болып рухавыя за нас элементы падхапілі місію абудзіць з летаргіі, распрацаваць за нас мысленне, кіраваць нашымі немаўлячымі крокамі. Яны спрабуюць імпартаваць нам грамадска-палітычную думку, імкнуцца акліматызаваць паняткі, што выраслі на іншай глебе, у чужых для нас умовах. Але вялікі кавалак зямлі паміж Дняпром і Віслай мае сваю гісторыю і ўласныя традыцыі, якія не згаслі да сённяшняга дня. Яго жыхары захавалі свае нацыянальныя рысы і павінны сёння, у пераломны момант, болып актыўна, чым калі-небудзь яшчэ, адчуваць, мысліць і працаваць за сябе, адкідаючы імпартаваныя натхненні, з якога б кутка зямлі яны ні прыйшлі.
...У лёсавызначальны момант, надзелены надзвычайнай вагой, мы павінны звярнуць асаблівую ўвагу на кірунак далейшага развіцця нацыянальнага жыцця.
Якія ж нашы абавязкі да сучаснасці? Куды заклікае нас голас мінулага? Гэта пытанні, якія мы павінны добра для сябе высветліць.
Наша становішча шляхты на Літве і Русі — з-за розных гістарычных цяжкасцяў з’яўляецца асабліва далікатным.
Якія ж нашыя пазіцыі ў гэтым краі? Якімі павінны быць нашы дачыненні з народам сярод якога мы жывем? Якімі з Каронай, на якую нам некаторыя паказваюць як на нашу Радзіму?...
Варта, нарэшце, зазначыць, што апроч людзей, якія ўсёй сілай сваіх пачуццяў імкнуцца да «сваёй Радзімы» Польскага 350
Каралеўства, і індывідаў, якія прагнуць расійскай пяшчоты, сярод шляхты знаходзіцца і паважная трупа людзей, сэрцам і душою адданых справам сваёй «малой» Айчыны — Літвы ці Русі.
...Наша культурная лучнасць з Польшчай мае за сабой паважную духоўную гісторыю, нас злучае сардэчная повязь, але наша родная зямля, спрадвечная Айчына, для якой мы працуем і для якой, хай дапаможа Божа, будуць працаваць і наступныя пакаленні тэта Літва ці Русь, з шанаваннем даўняй, братняй уніі з Польшчай.
Чаму ж нам навязваюць праграмы, у якіх зусім неахвотна згадваецца пра супольную з народам працу для карысці краю. Чаму называюць гэтую працу знешняй (хоць для нас яна ўнутраная), ды кажуць пра пашырэнне польскасці? Польская нацыянал-дэмакратыя, якае мае права існаваць на карэнных польскіх землях, калі перакуляецца з Кароны праз Буг, на сенажаці Літвы і Русі, пераўтвараецца ў антынацыянальную арыстакратыю, бо чым жа іншым можа быць гэтая жменька шляхты, калі знаходзіцца ў саслоўным і нацыянальным антаганізме да мясцовага народу?
Праз найлепшыя традыцыі Рэчы Паспалітай нам пераказаны лозунг шанавання нацыянальнасцяў. Знішчэнне, паглынанне с л абейшых народаў гэта традыцыйная па літыка нашых магутных суседзяў...
Таму мы не адгукаемся на сігнал, калі гучыць труба «ўсепалякаў» з-над Віслы і заклікае нас да сваіх шэрагаў! Не адклікаемся мы на гэты заклік, які мусіць разбурыць гістарычную працу нашых продкаў і выклікаць замяшанне шэрагаў у той момант, калі згуртаванне ўсіх грамадскіх сілаў краю ёсць справай першачарговай вагі! Сапраўдныя сепаратысты і знішчальнікі добрых традыцый — тыя, хто адракаецца ад усялякай супольнасці з намі з-за прыхільнасці да роднага краю; тыя, хто прагнуць польскага нацыянальнага пашырэння за кошт Літвы і Русі.
Дарога на Захад на жаль, яна выводзіць з нашага краю за Буг да Кароны нам вядомая ды ўтаптаная. Дарога, якая вядзе да адраджэння нацый літоўцаў і русінаў, стромкая, невядомая, цярністая....
17. Раман Скірмунт. Краевая партыя Літвы і Беларусі. Асноўная праграма (1907 г.)
Крыніца: Скірмунт Р. Краёвая партыя Літвы і Беларусі. Асноўная праграма // Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 16-19.
Адметнае гістарычнае развіццё нашага роднага краю, Літвы і Беларусі, яго адметныя эканамічныя, этнаграфічныя і культурныя ўмовы вымагаюць адмысловага разгляду ў працы над агульным пераўтварэннем палітычных і грамадскіх адносінаў.
Наш край нацыянальна разнастайны, і пазіцыя палякаў тут адрозніваецца ад этнаграфічна аднастайных раёнаў, таму тым большую мы нясем адказнасць за выбар правільнай палітыкі.
Нам павінна быць чужой абмежаваная, нацыяналістычная альбо эгаістычна-саслоўная палітыка. Нам варта прызнаць неабходнасць і карысць мірнага сужыцця нацыянальнасцяў, якія жывуць у нашым краі, іх узгодненай супольнай працы для агульнага дабра, ажыццяўляемай ва ўмовах узаемнай павагі і даверу, з прызнаннем адносных нацыянальных і культурных адметнасцяў, а таксама паўнаты правоў на ўласнае самастойнае развіццё. Да гэтага павінна далучыцца супольная праца ўсіх для эканамічнага, культурнага і грамадскага прагрэсу краю і яго жыхароў.
Каб гэтыя прынцыпы і абавязкі ўвайшлі ў краёвую палітыку і дзейнасць, каб яны былі замацаваныя ва ўсіх жыццёвых праявах, неабходна арганізаваць людзей, прыхільных гэтым прынцыпам, у партыю, якая б узяла ў свае далоні адпаведную руплівую працу і публічную адказнасць за яе.
Таму мы вырашылі стварыць Краёвую партыю Літвы і Беларусі на наступных прынцыпах:
1. Галоўнай задачай нашай палітыкі і першым абавязкам дзейнасці нашай партыі мы лічым працу ўнутры краю і для яго дабра, абапёртую на сумленнай і справядлівай ацэнцы і прызнанні яго сапраўдных патрэбаў і ўмоў.
2. Усе нацыянальнасці нашага краю павінны карыстацца роўнымі правамі ва ўсіх сферах палітычнага і грамадзянскага жыцця і мець магчымасць свабоднага развіцця сваёй нацыянальнай культуры.
Шчыра і цалкам мы прызнаем значэнне для краю і выяўленую жыва творнасць літоўскай нацыі, яе права на поўнае і ўласнае культурнае развіццё.
У роўнай меры мы будзем шанаваць і праяўленыя беларусамі тэндэнцыі да самастойнага нацыянальнага і культурнага развіцця.
5. Мы з’яўляемся рашучымі прыхільнікамі канстытуцыйнай манархіі і, стоячы на грунце расійскай дзяржаўнасці, мы будзем імкнуцца да гарантавання грамадзянскіх правоў заканадаўчым шляхам і да атрымання шырокага самакіравання для вырашэння спраў, цесна звязаных з мясцовымі патрэбамі.
18. Раман Скірмунт. У абарону ідэі (1907 г.)
Крыніца: Скірмунт Р. Уабарону ідэі // Краёвая ідэя: канец XIXпачатак XXстагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 24-35.
... Ці абгрунтаваная ідэя ажыццяўлення асобнай краёвай палітыкі Літвы і Беларусі?
Гістарычную і этнаграфічную адметнасць нашай малой айчыны, характэрныя рысы асобнага краю не адмаўляла нават сумна вядомая бюракратыя старога рэжыму. Наш край быў выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку, на яго было накладзена агульнае ярмо выключных правоў і прадпісанняў, мэтай якіх было вынішчэнне польскасці і прыгнятанне развіцця мясцовага жыцця.
Дзіўна, але ў праве называцца асобным краем, у праве любіць нашу родную зямлю нам адмаўляюць людзі, якія на ўласным карку адчулі цяжар прыгнёту цэнтралізатарскіх падкопаў і добра адчуваюць высокую вартасць права самастойнага змагання за ўласныя патрэбы. Бо адмаўляюць нам у гэтым праве тыя, хто не хоча нам дазволіць выкарыстаць нашу працу на краёвыя патрэбы, а прагне сканцэнтраваць усё кіраванне ў Варшаве, у руках людзей, якім умовы нашага жыцця слаба вядомыя, ды і пераважна абыякавыя; у руках тых людзей, якія ўжо ў першай Думе патрабавалі аўтаноміі для Каралеўства і дзеля гэтага былі гатовыя пакласці нас на алтар кадэцкай праграмы.
У галовах гэтых паноў не змяшчаецца, як могуць жыхары цёмнай Літвы і адсталай Русі прагнуць самастойна вырашаць уласныя патрэбы. Не, ім нельга прызнаваць гэтага права сталасці! «Бацвіны» * няхай не забываюць, што думаць заўжды за іх будзе Карона, і ім дастаткова слухацца. Так было даўней, так было і ў другой Думе, і ці ж не было вельмі добра? Таму прэч са сваёй краёвай палітыкай! 3 гледзішча Варшавы для «бацвінаў» няма самакіравання і не павінна быць незалежнай думкі.