• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    Нашыя дэпутаты ў «Дзяржаўную Думу» павінны быць перадусім людзі разумныя, людзі, якія ведаюць патрэбы краю, людзі, якія змогуць там працаваць і смела выступаць у абарону нашых інтарэсаў. Усе нашы дэпутаты ў «Дзяржаўную Думу» павінны паразумецца паміж сабой, каб сумесна дзейнічаць і атрымаць найлепшыя правы на самакіраванне для нашай правінцыі, бо толькі тады зможам спадзявацца на адпаведнае развіццё краю і дабрабыт яго жыхароў.
    Перш за ўсё мусім настойваць, каб «Дзяржаўная Дума» прызнала «Літоўскую правінцыю» ў межах Вялікага Княства Літоўскага ад 1790 года з кіраўніцтвам усёй правінцыі ў Ві льні...
    Абмаляваная ў агульных рысах арганізацыя самакіравання Літоўскай правінцыі заключав ў сабе цэлы шэраг неаб­ходных інстытуцый, згодна з праграмай вышэй адзначаных кампетэнцыяў і чыннасцяў. Усе гэтыя інстытуцыі павінны выкарыстоўваць мясцовыя мовы і ўжываць дзяржаўную мову ў стасунках з дзяржаўнымі інстытуцыямі.
    23.	Баляслаў Ялавецкі. Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы (1907 г.)
    Крыніца: Ялавецкі Б. Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы // Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 134-140.
    Пытанне. Што такое Літва?
    Адказ. Літва — гэта край, які спрадвеку насяляюць літоўцы, палякі і беларусы, а таксама латышы ў Інфлянтах. Усе яны паяднаныя агульнасцю крыві, і разам утвараюць адзіную літоўскую нацыю.
    Пытанне. Якую тэрытпорыю займае Літва?
    Адказ. — Зараз Літва займае шэсць губерняў, якія ў афіцыйнай мове называюць паўночна-заходнімі губернямі. Гэта Віленская, Ковенская, Гарадзенская, Менская, Магілёўская і Віцебская.
    Пытанне. -Якаяадміністрацыйнаяарганізацыя найболей адпавядае сёння Літве?
    Адказ. — 3 улікам таго, што шэсць губерняў, якія ўтвараюць Літву і носяць афіцыйную назву «паўночна-заходніх», спрадвеку аб’яднаныя сумеснай гісторыяй, звычаямі і адзінствам прававых і гаспадарчых адносін, яны павінны ўтвараць адзіную непадзельную Літоўскую правінцыю з шырокім самакіраваннем мясцовымі справамі ў Вільні, а для спраў агульнадзяржаўных мець прадстаўніцтва ў Дзяржаўнай думе і Дзяржаўнай радзе, абранае на падставе агульнадзяржаўных палажэнняў. Кампетэнцыя самакіравання Літоўскай правінцыі, адносіны да адміністрацыйных уладаў дзяржавы павінны быць акрэсленыя і гарантаваныя дзяржаўным заканадаўствам. Апроч цэнтра льнага самакіравання Л ітоўскай правінцыі павінна існаваць акруговае самакіраванне для некалькіх паветаў, звязаных паміж сабой (наколькі гэта магчыма) агульнасцю народнай мовы і, нарэшце, павінна быць гміннае самакіраванне на падставе ўсесаслоўнай гміны. Толькі цэнтральнае самакіраванне ўсёй Літоўскай правінцыі можа стварыць адпаведныя інстытуты, якіх не можа даць сучаснае расійскае губернскае самакіраванне ў цэнтральных
    губернях, напрыклад: універсітэт, вышэйшыя навучальныя ўстановы іншых катэгорый, краёвы аддзел рэгулявання землекарыстання, банкі для правядзення парцэляцыі, меліяратыўныя банкі ды іншае. ...
    Пытанне. -Якія грамадзянскія правы найбольш патрэбныя ў Літве?
    Адказ. — Роўнасць усіх веравызнанняў, а таксама поўная свабода для ўсіх веравызнанняў і сумлення. Роўнасць у грамадзянскіх правах усіх, незалежна ад нацыянальнасці, веравызнання і полу; роўнасць саслоўяў; свабода слова, друку, сходаў, саюзаў і арганізацый; свабода заняткаў і месцазнаходжання; гарантия грамадзянскай свабоды, гэта значыць недатыкальнасць асобы і жылля без рашэння суда; незалеж насць суда ад адміністрацыйных уладаў.
    Пытанне. Што неабходна для народа (нацыі)?
    Адказ. Школы павінны быць перададзены самакіраванню; мовай выкладання ў пачатковай, сярэдняй і вышэйшай школе павінна быць мова, якой будзе патрабаваць мясцовае насе льніцтва; пачатко вая адукацыя павінна быць усеагульная, усесаслоўная і абавязковая. Апроч таго, кожная нацыя павінна мець права заснавання ўласных школ. У Вільні павінен быць універсітэт і незалежна ад яго ў Вільні або ў іншых гарадах Літвы павінны быць політэхнічны і агранамічны інстытуты, а таксама ніжэйшыя і сярэднія прафесійныя школы, у першую чаргу, сельскагаспадарчыя.
    Пытанне. Наколькі неабходна вывучэнне і добрае веданне дзяржаўнай расійскай мовы?
    Адказ. Вывучэнне расійскай мовы ў сярэдніх і вышэйшых школах, безумоўна, неабходнае, таксама як і вывучэнне гісторыі і геаграфіі Расіі.
    Пытанне. Ці павінна існаваць поўная свабода заснавання грамадскіх інстытутаў?
    Адказ. -Усе, незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання, павінны мець права заснавання ўласных грамадскіх, культурных, спартыўных і клубных інстытутаў, свабодных ад любых абмежаванняў.
    Пытанне. Ці павінны краёўцы мець права першынства ў органах самакіравання і ў дзяржаўных установах, а таксама права карыстання краёвымі мовамі?
    Адказ. Ва ўсіх органах самакіравання, у дзяржаўных
    установах, а таксама ў судзе краёўцы павінны мець першынство, а краёвыя мовы польская, літоўская і беларуская павінны мець належныя ім правы.
    Пытанне. — Як найлепей можна вырашыць аграрное пытанне?
    Адказ. — ... Неабходна распрацаваць праект такога гаспадарчага развіцця, якое б цалкам адпавядала патрэбам насельніцтва нашага краю. Вопыт Заходняй Еўропы сведчыць пра неабходнасць паступовага драблення зямельнай уласнасці на невялікія гаспадаркі. Мы не павінны закрываць на гэта вочы, а цалкам свядома пачаць працу над урэгуляваннем паступовага пераходу вялікіх зямельных абшараў у рукі вясковага насельніцтва, а менавіта сялян, дробнай шляхты ды іншых надобных катэгорый, да ючы ім пры гэтым усё, што можа паспрыяць паляпшэнню стану зямельных угоддзяў і найбольш эфектыўна выкарыстаць эканамічныя ўмовы для развіцця дробнай прамысловасці. ...
    Пытанне. — Як трэба ставіцца да пастаянных жыхароў краю рускай нацыянальнасці ды іншых нацыянальнасцяў у Літве?
    Адказ. Стаўленне да пастаянных жыхароў краю рускай нацыянальнасці ды іншых нацыянальнасцяў павінна быць цалкам братэрскім, як да нашых суграмадзянаў, якія ва ўсіх грамадскіх спра вах працуюць разам з намі для дабра краю.
    Пытанне. — Што рабіць, калі не атрымаем лепшага заканадаўства?
    Адказ. Перш за ўсё трэба даць адукацыю нашым дзецям, бо адукацыя гэта падмурак усяго. ... Трэба вывучаць тыя правы, якія мы маем, і карыстацца імі, каб не саступаць бяспраўю. ...
    24.	Антон Луцкевіч. Краёвае становішча (1912 г.)
    Крыніца: Луцкевіч А. Краёвае становішча // Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 225-229.
    Сотні гадоў живем мы тутака разам на адной Зямлі — беларусы і літвіны, палякі і жыды. Нейкі гістарычны прымус, дужэйшы, чым жаданні мільёнаў людзей, звязаў нас усіх і разам далучыў да дзяржавы Расейскай.
    Нельга думаць, каб нам калі-небудзь давялося разысціся ў розныя бакі і рассяліцца. Нельга думаць, бо Край тэты стаў родным роўна для ўсіх: і для адвечных жыхароў яго — беларусаў, і літвінаў, і для «прымакоў» колішніх палякаў і жыдоў. 3 гэтай Зямлёй звязана наша мінуўшчына і будучына. На ёй спазналі мы многа гора і бед і лепшай долі тутака дачакаемся.
    ... ўсе тутэйшыя нацыі звязаныя не толькі тым, што на адной зямлі жывуць: нас злучае ў адну вялікую сям’ю, у адно брацтва наша доля-нядоля, нашы беды і жаданні, наша супольная палітычная думка. 3 той думкі творыцца краёвая праграма, паводле якой усе мы павінны змагацца за шчасце краю.
    ... ёсць людзі, якія не хочуць працаваць дзеля нашай старонкі затым, што для іх яна чужая: адны працуюць дзеля Польшчы, другія шукаюць бацькаўшчыны ў Палестыне, трэціх сэрца цягне ў Маскву. Тут у нас яны быццам госці дачасныя. Яны хаваюць свае сілы, сваю здольнасць дзеля іншай зямелькі, каторую лічаць сваёй бацькаўшчынай. Гэта не грамадзяне нашага краю, а каланісты. Яны заўсёды застануцца для нас чужымі. Для іх краёвая ідэя не мае ніякай цаны.
    25.	Людвік Абрамовіч. Два шляхі (1912 г.)
    Крыніца: Абрамович Л. Два шляхі // Краёвая ідэя: канец XIXпачатак XXстагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 276-280.
    ... Расійскі імперыялізм лічыў і лічыць сваёй найважнейшай задачай, сваёй гістарычнай місіяй найшчы льнейшае з’яднанне гэтых земляў з карэннай часткай дзяржавы. Але ў гэтых памкненнях ён сустракаў натуральную перашкоду ў форме гістарычнай традыцыі, якая выводзіцца з часоў Гарадзельскай уніі, што выклікае прыцягненне Літвы і Беларусі да этнаграфічнай Польшчы. Польская нацыя сцерагла гэтую традыцыю як найвялікшы скарб, а ў марах сваіх песціла вобраз будучай незалежнай польскай дзяржавы, у якую абавязкова мусіць увайсці гістарычная Літва.
    Таму цалкам натуральна, што Ягелонская ідэя, ідэя польскай дзяржавы, якая б ахоплівала польскія, літоўскія і русінскія землі, лічылася найболып узвышанай традыцыяй мінулага, страта якой успрымалася як нацыяна льная здрада. Як вынік, расійскі нацыяналізм разглядаў Ягелонскую ідэю як свайго найболып небяспечнага ворага, яе супрацьдзеяннем тлумачылася беспаспяховасць русіфікацыйных захадаў. Аб Ягелонскую ідэю як сутнасны змест спрэчкі, хоць можа і не заўсёды ясна сфармуляваны і дастаткова ўсвядомлены, разбіваліся ўсе спробы польска-расійскага прымірэння, нават у тэорыі.
    3 развіццём дэмакратызацыі наступіла нацыянальнае самаўсведамленне народных масаў. Шляхта страціла сваё паноўнае становішча. На публічную арэну ўступілі новыя сілы, вырашальную ролю пачалі граць чыннікі, якія да гэтага часу не ўспрымаліся ўсур’ёз. Распаліся перажытыя формы палітычных канцэпцый, пачалі паўставаць новыя, адпаведныя змененым умовам, што вынікаюць з навачасных дэмакратычных стасункаў. Нарадзіўся да гэтага часу нечуваны лозунг аўтаноміі.
    Польскае каралеўства высунула патрабаванне ўласнай аўтаноміі, Літва уласнай. Польшча, як болып аднастайны
    і развіты арганізм, сфармулявала свае памкненні ясна і выразна, Літва і Беларусь, якія знаходзяцца яшчэ ў стадыі абуджэння і крышталізацыі палітычнай думкі, не здолелі надаць сваім імкненням акрэсленую форму. Але тэндэнцыя адчуваецца бясспрэчна.
    Маладыя літоўскае і беларускае грамадствы, якія не маюць ніякага багажу гістарычных традыцый, стварылі канцэпцыю самастойнай літоўска-беларускай тэрытарыяльнай адзінкі без усялякіх ваганняў, натуральна і з лёгкасцю....
    Перакананне ў тым, што Літва і Беларусь гэта асобны край, які валодае ўласнымі інтарэсамі і ўласнымі шляхамі развіцця, не звязанымі непасрэдна з Польскім каралеўствам, усё больш набывае права на жыццё і становіцца фундаментам польскай палітычнай думкі на нашай глебе.