Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 448с.
Мінск 1975
намі. Пастроілі ў дзве шарэнгі і — кулямёты.
П ы т а н н е: — А вы тады дзе былі?
— Стаялі каля плота. Усё на маіх вачах было. Адводзілі толькі ад нас і расстрэльвалі. А патом яшчэ аднаго дзядьку ўзялі і расстралялі. I прышла вочарадзь да мяне. Ну, мне тады было яшчэ толькі трынаццаць лет. Прыходзіць адна жанчына, звязана была каторая з немцамі, і паказвае:
— Гэты імеець звязь з партызанамі.
94
Ён мяне бярэ за варатнік і туды, дзе пабітыя. Немец, пераводчык дажа, але ў форме нямецкай. Таўкнуў мяне і ззаду вочарадзь з аўтамата па мне. Я ўпаў.
Сначала я, канечна, не знаў, жыў я ці йе — пакуль гэта нямножка прышло ў сазнанне. Папалі мне ўсе тры кулі во ў гэтае месца, у паясніцу. Пачустваваў я, што ўродзе нічога, не больна, жыў яшчэ. А патом слышу, што пачалася ў мяне боль, паявілася. Нага не слышна стала. Паляжаў я так нямнога — ідзёць немец ззаду. Падышоў, кругом мяне абыйшоў, сагнуўся — чую — сапіць нада мною. Відаць, слухаў, жывы я ці не жывы. Паслухаў ён, а я, канечна, чакаў, што ён пачуе, што я жывы, і заб’е мяне. А ён, відаць, пасчытаў, што я ўжо забіты, і пайшоў далей. Далі каманду капаць яму.
П ы т а н н е: — А вы чулі, што яны там гаварылі?
— Тут жа радам, дзе мы ляжалі, там і яму нам капалі. Капаць, канечне, заставілі нашых мужчын, сваіх. Маладыя ўсе былі ў партызанах або ў арміі. Адны старыя дома, такія, што ўжо былі нягодныя служыць. Ну, чую, што вот ужо нас будуць укладваць у яму. Думаю: тут жа свае будуць укладваць, папрашу я іх, каб хоць наверсе палажылі. I каб паменш прысыпалі...
А патом — ракета! Аказваецца, у Малгацях нехта праізвёў на іх выстрал. Нас там так і кінулі пабітых, каманду далі старым — закопваць, а самі ў Малгаці. I там поўнасцю ўсіх спалілі. Каго ў кварціры ўбівалі, каго жыўцом.
А патом я чую — пачалі ўжо жанчыны плакаць, крычаць. Думаю: штота тут не так, верна, іх ужо, немцаў, тут няма. Ляжу я і спачатку думаю, што, можа, мяне і не закапаюць. Удасца, то папрашуся ў лес мяне занесці, калі гэта ўжо можна будзе. Усе кры
чаць, плачуць... I тады я ўжо адчаяўся павярнуць трохі галаву. Туды, дзе ўсе гэтыя людзі ляжалі пабітыя. Людзі вот так ляжалі, а я вот так — наўпоперак, а ззаду за мною— яшчэ адзін пацан, разам у школу хадзілі, у нагах маіх ляжаў, забіты быў. Бацька яго быў у партызанах. А тут гляджу — бягуць нашы суседкі. Я прашу:
— Скажы маме маёй, няхай хоць піць прынясе.
Яна не паслухала: у яе тады забілі бацьку, яна прама туды бегла. Патом другая бяжыць суседка. Гэтая, праўда, паслухала, пабегла і сказала мацеры маёй. Прыняслі мне піць, а я кажу:
— Нясіце мяне кудынебудзь быстрэй. Немцаў няма, паехалі ў Малгаці.
Пытанне: —А мама ваша дома была?
— He, усе стаялі там, і пулямётамі абстаўлены былі. I немцы сабе там выбіралі, хто ім трэба. Каб ніхто не разбегся. I выбралі тых, каторыя ім трэба былі.
Пытанне: —I маці бачыла ўсё гэта?
— He, не бачыла. Маці стаяла з гэтай стараны хлява, а мы — з гэтай. Я відзеў усіх, калі білі, бо білі ў агародзе пад акном.
Ну, яна мяне ўзяла... Я быў ужо ладны, а маці — старая, лет пад шэсцьдзесят было,— ну і несці. I брат быў дваюрадны ў мяне. Той памагаць ужо ёй. Нясуць. Я ж ладны ўжо. Тады ж не было ніякіх падвод, хоць бы на тачку якую ўзялі.
А тут, кажуць, немцы вярнуліся назад.
А я тады крычу:
— Дзявайце мяне кудынебудзь!..
Ну, куды ж мяне дзяваць? Поле, дзярэўня. А яны мяне тады ў адрыну ды пад сена. А там наверсе яшчэ адзін хлопец ляжаў, схаваўшыся. Чую — там разгавор: «Паляць дзярэўню». На вышках гавораць. «Прыдуць,— думаю я,— запаляць, і я згару».
95
— Нясі мяне, кажу на маці, хоць назад на тое самае месца...
А патом падалася каманда, і яны, немцы, паехалі.
I мяне тады панеслі ў лес. Маці, брат, і сястра была яшчэ старэйшая. У яе былі малыя дзеці, дык ёй трэба было дзяцей насіць. Трое дзяцей было. I мяне памагаць несці. Тады занеслі і ў байню * палажылі. У лесе байня стаяла ў нас. А самі пайшлі туды, дзе ўсіх пабілі. У мацеры маць мацерыну забілі, патом дзядзьку з пяццю дзяцьмі, сястру з мужам, другую сястру, плямянніцу... Пабілі нашай радні многа. Усе пайшлі туды, дзе трупы. Патом ужо, калі ўсё ўспакоілася, началі кожны сваіх закопваць. А я там і астаўся, адзін у той байні.
Патом мне стала плоха. Назаўтра прышлі і мяне знайшлі — я ўжо ляжаў на палу. Урачэй жа не было. Кроў ішла, сколько яна ўжо магла... Назаўтра толькі адну перавязку зрабілі мне зноў — вот і ляжы. Больш былі ў лесе. Ноччу ў лесе, а после абеду дамоў. Таму што экспедыцыя была, нападалі немцы больш зранку. После абеду яны не ездзілі. Медыкаменты партызаны даставалі.
Пытанне: — А што гэта за жанчына была, што на вас паказала?
— А яе няма, яе расстралялі. Жыла тут у нашай дзярэўні такая, відзіма, думала нешта, настроена так была. Патом яе расстралялі немцы, бо яна ўказала сястру аднаго паліцэйскага. У той жа дзень яе забілі, як і ўсіх, але яе паследнюю: паліцэйскія настаялі...»
Маці Васіля Іванавіча, калі яна насіла яго, недабітага падлетка, было, ён сказаў, каля шасцідзесяці. Нам і не падумалася, што
* Б а й н я (дыял.) — лазня.
яна яшчэ можа жыць, таму і не спыталіся пра гэта. Васіль Іванавіч прагаварыўся сам. Жыве, здаровая. У сваёй хаце, побач з ім.
Домне Васільеўне восемдзесят восьмы. А яна яшчэ, як спрадвеку гаворыцца, дай бог усім добрым. Засталі мы яе ў сынавым садзе, каля вулляў, у цянёчку, які ўсётакі не ратаваў ад паўдзённай парнасці.
— Пчол пільную, — сказала бабуля. — Нікога дома няма. Камары тут заелі.
Рой не ўцячэ — старая гаспадыня на пасту. Яшчэ на дзіва рухавая і гаваркая. Васіль Іванавіч застаўся ў садзе, а яна павяла нас у сваю хату, што трохі воддаль ад сынавай.
— Усё я вам, хлопчыкі, раскажу, усё падробна
I расказала. To седзячы трохі, то ўстаючы, жэстыкулюючы, мяняючы голас, калі пераймала кагосьці, то павышаючы яго, то пераходзячы амаль на шэпт, калі ёй зноў было горка і страшна — так, як тады.
«...Быў сход перад гэтым днём, перад Першым маем, парцізане яго правадзілі. Атрад Данілы Райцава. Сход правялі, парцізане пайшлі, толькі нашы засталіся.
Назаўтра чуць свет... Я заўсёды выходжу і ўсё слухаю, што дзе стукаюць, дзе страляюць... Вышла і думаю: «Госпадзі, што гэта такое, што нешта блішчыць перад намі?» Разгледзела, ажно гэта немцы ў касках сваіх, і светлая адзежа на іх. Прабяжыць і заваліцца, прабяжыць і заваліцца... Цераз нескалька ўрэмя яны мяне замецілі і началі паліць. Я назад у хату.
— А дзеткі, кажу, а немцы прышлі!
А стары мой крычыць:
— У цябе ўсё немцы! Сядзі ты, калі сядзіш. У цябе ўсё немцы.
А я крычу:
— Скарэй, немцы!
А яны з гары і адтуль вунь пачалі паліць,— якраз у нашу хату... У мяне ж была сям’я: я, тры мальцы, адна дочка была ўжо замужам.
— Лажыцеся на палу каля печы!
I праўда — паляглі ўсе. I ляжалі. А яны ўжо так збілі хату, так збілі — усё пасеклі, і печку... Білі з двух старон з пулямёта. А тады яны відзяць, што не выбягаюць, не бягуць, і так прама да нас у хату. Мы тады яшчэ там жылі, дзе школа, дзе ліпы растуць.
— Матка, парызан, парызан!..
А я рукі сашчапіла, стаю, во так і кажу: — Няма парцізан.
Яны і на хату, яны і ўсюдых, пад палом — усюдых лазяць іскаць. А што тут іскаць, калі поўная хата дыму.
— Выбірайцеся, выбірайцеся!
Выгналі нас на дарогу і паставілі. Кругом акружылі, кругом. Пагналі. Старыка прыкладам у спіну, прыкладам у спіну. Мяне, праўда, тады не білі — не буду гаварыць дарма. А старыка білі. Толькі мы падходзім туды на гару, дзе магазін там быў, гляджу— бяжыць баба і крычыць:
— А людцы ж мае, а таткі ж мае, a што ж вы нарабілі, а вы ж маю дачку забілі!..
Тут адзін падбег ды трах ёй сразу, дык яна брык і ляжыць...
I вядуць людзей, і вядуць, і б’юць напавал. Каго ад азяра вядуць. Тады хаваліся ў азяро.
Гляджу: ажно, госпадзі, мой стары каня запрагае! Запрог стары каня, палажылі пулямёт на калёсы яму, а тады да воза яго за
руку прывязалі. 1 пагналі. Тут пагляджу — кароў тураць, тураць адсюль, забіраюць, забіраюць...
Тады ракеты сталі кідаць. Ракеты пакідалі — кінулі расстрэльваць ужо. I пабеглі. А там ужо, у Малгацях, запалілі. I людзей, людзей,— каго жывога спалілі, каго ўбілі — усіх рашылі, усю дзярэўню рашылі.
Пытанне: — Вас усіх паставілі, сын гаварыў? А мужчын адвялі ад вас?
— Усіх, усіх паставілі. Сыноў адвялі, каля другое пастройкі паставілі. А я вот так села. (Бабуля паказвае, рухава сеўшы на падлозе.) Аднаго ўнучка ўзяла во сюды, а другога, меншага, во сюды палажыла. I сяджу. I прыказ нам далі: «Еслі не будзеце даваць знаць у Смалоўку, калі парцізане прыходзяць,— усіх рашым». Ну, хто ж яму будзе што гаварыць?.. Я ві
дзела, як маю матку, родную маю, нявестку з тром дзецям... I была ў палажэнні, паследнюю нядзельку хадзіла ўжо. I матка. Стаіць на дарозе... Адзін паліцай, з Загуззя, хлопае па плячы яе, нявестку:
— Проска, гавары, дзе твой Яўхім?
А яго забралі па ўтарой мабілізацыі, нет дома. Адзін брат быў у парцізанех, меншы, а той, старшы, Яўхім, пайшоў. А гэта жонка старшага. He сына майго, а брата. Я ж думала так, што не будзе ён ёй нічога рабіць,— свой жа, з Загуззя. А ён будзець біць іх. Старуху, ужо семдзесят год было, і нявестку... Ну, за што ён іх?..
А сама я з месца не злезу — нікуды. Мы сядзім каля сцяны, а яны на дарозе.
Тады тыя, хто застаўся жывы, пабеглі, a я з месца не злезу. I ўжо бачу, што мае ляжаць. Во, падбягаець ка мне адна жанчына:
Старшыня Канашоўскага сельсавета Васіль Шчамялёў.
— Дамнутка мая, а твой жа Васютка жывы' Просіць піць.
А я гавару:
— А ці жыва мая мамка?.. (П л а ч а.) А што дзелаць мне?
А я не ўстану. У мяне спічкі: як хацела печку затапляць, так і дзяржу іх усё ўрэмя ў руцэ. I я папаўзла, і папаўзла, і слёзы тыя ліліся... (Бабуля—проста на дзіва лёгка — лажыцца на падлогу і паказвае, як паўзла). Прыпаўзла, a ён паднімаецца, галаву падняў. А так і з вушак кроў, і з носа кроў, і з рота кроў — і ўсё. I так во:
— Маа... Маа... Вазьмі мяне адсюль... Даб’юць немцы...
— А сынок жа мой, а куды ж я цябе вазьму?..
Але тут дзве дочкі было, падскачылі, паднялі і ўнеслі ў хлеў яго. Ды саломай закрылі. А ён крычыць:
— А мяне тут даб’юць! I спаляць хлеў, і мяне тут спаляць! Вазьмі мяне!..
Ну, узялі адтуль. Палажылі мне во сюды