Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 448с.
Мінск 1975
аля вазоў з насеннем.
Па нашай просьбе лішнія адышліся і прыглушылі гаману. Магнітафон наш прымасціўся на возе і пачаў пісаць. Таксама «пафрантавому » — з перашкодамі. Пасля начнога дажджу дзьмуў рэзкі вецер. Над зараснікам, над сівым, расхваляваным жытам, мокрымі лугавінкамі і нашай свежай раллёй ішлі ахапкамі белыя рэдкія воблакі. Ніжэй, чым заўсёды, лютавалі жаўранкі, бліжэй і больш, чым заўсёды, лічыла зязюля, скуголілі дзве кнігаўкі, разпоразу размашыста зніжаючыся ледзь не да самага воза... I яшчэ не ўсё,— наш паважаны Павел Аляксандравіч, паранены калісьці ў рот, як ні стараўся, а гаварыў невыразна.
139
Харошы хлапчына, з тых, што ўмеюць, і не стараючыся, адразу падабацца.
«...Ну, гэта было ў сорак трэцім гаду. У нас была партызанка. I немцы былі — і танкі, і самалёты, і арудзія... I вот шостага феўраля сорак трэцяга года немцы ўварваліся к нам, на нашу меснасць.
Прышлі яны сюды, а людзі былі, канечне, у бежанцах многа ўхадзіўшы. Бо яны ўжо зналі, што будуць здзеквацца.
I вот калі яны прышлі, адразу, шостага, усіх людзей сабралі ў адзін дом. Цесна там было, няўютна, вобшчам — людзі мучыліся. Патом, на следуюшчыя суткі, сёмага феўраля, нас раздзялілі. На два дома. У адным невазможна было.
У іх былі спіскі, нехта ім падаў партызанскіх сямей. У нас такая байня была, і яны сагналі туды людзей. Мы думалі, што яны нас запальваць будуць. Жывых спаляць. У нас была адна вучыцельніца, Драздова. Ёй проста і адзецца не далі дома. А мароз такі быў, мяцель. I што вы думаеце — яна там, у байні, з ума сышла. Адзёжу ўсю на сабе рвала, валасы рвала, ратунку крычала — вобшчам, сышла з ума. He выдзержала. Патом яшчэ адзін, Захарэнка Уладзімір, таксама... Вобшчам, усім блага было, ва ўсіх настраенне нехарошае.
У дзесяць часоў утра раскрыліся дзверы, і гавораць:
— Выхадзі палавіна! Паедзем у Германію на работу.
Нас вывелі. Кругом ахрана. Нікуды не дзенешся. Яны не павялі нас дарогай, а на поле.
Павялі на поле, на полі нас выстраілі ў рад усіх, самі зайшлі ў затылак, ну, і давай страляць па нас...
У мяне быў ацец, я і брат Мацеры не было. А маці наша была ў пасёлку: немцы рана ўзялі яе на кухню, гарох’ перабіраць.
Ну што, паставілі нас у рад. Бальшынство было старыкоў, дзяцей было, наверна, чалавек сем ілі восем. Дзяцей на руках дзяржалі. I вот яны як сталі страляць... Я не знаю, як у мяне палучылася. Я адразу паляцеў, на мяне паляцеў ацец мой — яму адразу як далі пуляй разрыўной у бядро, так нагу і отняла. I брат мой паваліўся. А я як паваліўся — адразу сціх...
Старыя бабы плачуць. Адна жанчына была з рабёнкам на руках, яе забілі, а рабёнак — поўзае па снягу... Немец падышоў і яго там сразу... Расстраляў на месцы.
Сціхла нямнога, от, немцы пашлі, а аднаго аставілі дзяжурыць. I вот той немец хадзіў, кажнаму ў галаву біў. Страляў. I ка мне падышоў. А я калі ляцеў, дык у мяне шапка звалілася з галавы, з’ехала. Ён выстраліў, галаву зачапіў разрыўной пуляй, шапку ўсю разбіў, а я — астаўся жыў. I яшчэ адзін парань. Ён і сяйчас жыве ў наЬ, у Харытонаве. Казючэнка Яўгеній Аляксандравіч. Мы ляжалі, ляжалі, замёрзлі. Потым ягоная маці паднялася. Яна старуха праваслаўная была, давай хрысціцца...
Пытанне: — А немец гэты пайшоў ужо?
— He, не пайшоў. У іх ахрана была на гары, два пулямёты. Калі мы падняліся, пачалі бегчы — яны з пулямёта па нас. Як сталі біць, як сталі біць — ну што... Добра, што кусты недалёка. Мы ў кусты і — пайшлі па кустах. Увайшлі ў лес Ляснеўскі. Ужо мы хадзілі ўсю ноч. Начавалі ў лесе. I мокрыя, і галодныя. Куды ж нам дзявацца? Дзе партызаны, дзе немцы?..
Пайшлі мы ў Мірацін, там у мяне бабушка жыла. Прыходзім туды — там нікога
Цесля Мікалай Багдановіч
нет... Спачатку зайшлі ў Скуратова. Там у адной хаце сядзяць дзевачкі. Мы папрасілі ў іх есці — яны нам не далі. Бо не было чаго. А калі мы ўваходзілі ў дзярэўню, дык быў спалены сарай і людзі: іх, значыць, сагналі ў сарай і запалілі...
А патом я дабраўся да Міраціна, там мая бабушка жыла, і там я адляжаў шэсць месяцаў.
ГІ ы т а н н е: —А колькі, скажыце, вас там ляжала забітых?
— У нашай групе было дваццаць тры, а другая група была дваццаць два.
Ну вот, усё. А як там дома случылася — я сам не бачыў. Расстралялі маці і брата майго. Вывелі іх за пасёлак, пакалолі штыком. Пакалолі ліцо ўсё... А бацьку, калі ён уцякаў... Ён жыў быў, толькі нага адарваная, после яны прышлі і ў галаву разрыўной пуляй. Нічога не было — уся галава...
А рабята, маленькія дзеці — у галовы пабіты, страх было глядзець...»
У той трагічны для харытонаўцаў час Павел Лазарэнка быў не падлеткам, як нам папярэдне ў вёсцы сказалі, а ўжо юнаком. Гэта нам стала вядома ў самым канцы нашай гутаркі, калі мы. пачулі, што раніла яго ў рот і «ўсё пабіла там» ужо на фронце, у Германіі, а тады, у Харытонаве, карнікі яго паранілі інакш.
А ўсё ж расказ яго мы даём у гэтым раздзеле — як патрэбны ўступ да таго, што расказаў нам пасля Яўген Аляксандравіч Казючэнка, якому тады было толькі чатырнаццаць.
Колішні Жэня стаў інвалідам працы і вайны адразу. Ужо на сёмым годзе пасля перамогі трактар яго наехаў на супрацьтан
141
кавую міну. «Трактар увесь пабіла,— гаворыць былы трактарыст,— а мне вось нагу і руку...»
Знайшлі мы яго дома. Запісвалі ў хаце.
«...Гэта было ў сорак трэцім гаду, восьмага феўраля. Прышлі яны к нам, ужо сюды. А ў мяне быў брат у партызанах. I вот за брата мяне і маці паставілі пад расстрэл.
У дзве хаты было ўсё гэтае насяленне сагнатае. 3 адной хаты вызвалі партызанскіх сямей, з другой вызвалі і ўсіх нас адлучылі.
— Паедзеце ў тыл к немцам, скот будзеце даглядаць.
Ён так сказаў, каб народ не хваляваўся. А як аказваецца — не ў тыл, скот даглядаць, а ўсіх сабралі нас у байню. Гэта было точна чалавек сорак пяць. Запёрлі ў байню, часавога паставілі, а тады прыйшоў нямецкі афіцэр, падлічыў, відаць, звяраўся, ці точна. Вышаў з байні, і немцы прышлі, скамандавалі:
— Выхадзіце!
Ну, вышлі мы, яны нас ацапілі. А снег жа тады глыбокі быў!.. I павялі на гару. Расстрэльваць. Там былі і дзеці, і старыкі, і старухі — усе. Падросткі. Усякіх відаў людзі былі.
Завялі за гару і пастроілі ў адну шарэнгу. Кагда пастроілі, немцы тады пазадзі... Шэсць немцаў тады расстрэльвала. 3 вінтовак расстрэльвалі. Ну, яны шагі са тры сталі ззадзі ў шарэнгу і началі ўжо расстрэльваць. Выстралаў так пяць раздалося, і я гляджу — там чалавек упаў, там... Значыцца, не па парадку яны расстрэльвалі.
Якраз матка мая стаяла. Мне тады гадоў чатырнаццаць было. Я тады маці ў снег
піхнуў і сам саабразіў, зачэм стаяць: хто стаіць — таго ўбіваюць. Я ўпаў і качнуўся, каб сільней у снег уехаць, і ўехаў у снег...
Ну, а хто стаяў, тых усіх пабілі.
Калі пабілі — ціха стала ўсё, але ўсётакі боязна было галаву паднімаць. Аж аказалася, што пяць немцаў пайшло, а аднаго пакінулі. Людзей білі ззаду, а людзі ўпярод валіліся. А ён ішоў спераду, і давай зноў, гэты ўжо эсэсавец,— утарычна ўжо біць людзей. Тры разы вінтоўку перазарадзіў. Вінтоўка — пяць патронаў. А я на гэта сматрэў. I я ведаў, што ў вінтоўцы пяць патронаў... Рукі я адмарозіў, мароз быў бальшой, градусаў трыццаць, a то і трыццаць пяць. У мяне якраз рукі расцягнуты былі, ён шагнуў паміж маіх рук — толькі шынелью па іх пацягнуў... Ну, і пайшоў ён ужо.
А мы ўсётакі баяліся галовы паднімаць.
Тады я ўслышаў наш разгавор. I мая галава быццам сама падскочыла. А гэта сусед аказаўся жывой. Ягоны брат жывой, і бацька жывы быў. Бацька ў ногу ранены.
Тады мы ўжо сталі меркаваць: бацьку ісці ілі на месце ляжаць... Але на месце цэлы дзень не адлежыш: мароз бальшы. Давай ужр ўцякаць будзем.
А на гарэ пулямёт у іх быў: ахраняліся, каб партызаны не напалі. Лазарэнка ўпярод пабег уцякаць. Тады я на сваю маці:
— Ты следам уцякай!
I ўжо я стаў уцякаць. Кагда я стаў уцякаць, падняўся, а ногі — ужо кроў застыла, не мог уцякаць, дык я паўзком метраў шэсць ілі сем прапоўз — ногі сталі работаць — устаў. Толькі метраў дзесяць адбегся — замецілі. Пулямёт і два немцы стаяла. I сразу давай з пулямёта па мне ўжо. Гэта там трасцё было, кусцікі. Як не бягу — не страляюць, як толькі падымуся, стану
142
дзвігацца — так страляюць. Сяктак я ўцёк, не застрэлілі.
А ацец Лазарэнкі ў нагу быў ранены, гэты ўжо не ўцякаў. А брацішка малы, калі мы ўцяклі, дык ён ужо адпоўз і ў дзярэўню прышоў сюды. Брацішка Лазарэнкі. А гэтат, каторы спіскі дзелаў, прадаў немцам партызанскія сем’і, гэты ўвідзеў, што «партызан прайшоў біты», апяць немцам сказаў, што гэты брацішка астаўся і што маці асталася. Яна гарох нейкі перабірала ваенным — немцы заставілі.
Забралі гэтага пацана і маці, павялі вот сюда за гарод і ўбілі.
Пытанне: — А што ж гэта за гад быў такі?
— А яго тады прыехалі немцы на трэція суткі і ўсю сям’ю ўбілі.
Пытанне: — Яго сям’ю? За заслугі? А як яго прозвішча?
— I яго самога забілі. А як фамілія — яйбогу, не помню. Здаецца, Вярыга.
Пытанне: — А маці ваша таксама засталася?
— Маці засталася жывая. Яна яшчэ аджыла дванаццаць лет, а тады памерла.
Сорак чацвёртага года пайшоў я на курсы трактарыстаў і потым работаў трактарыстам да пяцьдзесят першага года, пакуль на тую міну не наехаў... Ну, а цяпер вот знаходжуся інвалідам, памагаю ў саўгасе, што магу...»
* * *
Міколу Багдановіча знайшлі мы ў Слуцку. на будаўніцтве мясакамбіната. Якраз канчалася змена, і саракатрохгадовы цесля, зачыніўшыся з намі ў прарабскай, за дашчанымі сценамі якое чуўся грукат і гоман, расказаў, як ён калісьці ўцякаў з роднай
вёсачкі Гандарэва, калі яна была ў сваім апошнім агні.
«...Мы якраз былі ў хаце ўсе. Маці ставіла есці на стол, а тут немцы наляцелі на дзярэўню. Ніхто нікуды не паспеў уцячы.
Немец прыйшоў у хату і гаворыць: — Матка, ідзі карову выганяй!..
Яна пайшла, а ён дастаў пісталет і ўбіў яе. На маіх вачах. У хляве. А потым вярнуўся ў хату. А я на дварэ схаваўся.
Брат быў другі. Ужо быў раздзеты, нібы хворы ляжаў — каб у Германію не ўзялі,— дык ён узяў і застрэліў яго ў пасцелі. Меншага брата з печы зняў... Дзевачку таксама ўбіў...
I выйшаў з хаты.
А я потым убег, брата падняў меншага, Ваню, і — уцякаць з ім.
Выбеглімы з хаты ўдвух, і я яшчэ пабег у хлеў, маму паглядзець. Думаю: калі брат жывы, дык, можа, і ў маму не папалі...
Брат