Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 448с.
Мінск 1975
ны! Вядзі, куды вы бандзітам есці вазілі!..
I Іван Мінавіч тут жа, і яго забралі. А вот яны мне гавораць:
— Завядзёш, будзеш жыць, не завядзёш — расстраляем!
Вот я іх на край поля прывёў, і няма мне куда круціцца... Я ім так і гавару. А ён б’ець мяне. А я ўсё не даваўся: як ён замахнецца, немец, дык я ўсё ўбок, убок. Усё роўна як якінебудзь — каторыя б’юцца... баксёр. А потым па затылку мне прыкладам як ударыў — я ўпаў.
Тут жа і сям’я мая ўмесце. Бяруць дзіцёнка — расстрэльваюць.
— Вот завядзёш — гэтых не будзем страляць!..
А я знаю, што, як завяду — больша чужой крыві нап’юся, чым маёй разальюць. Я не павёў.
Пытанне: — I тут застрэлілі ваша дзіця?
— Тут аднога рабёнка застрэлілі, другога застрэлілі, а трэцяга падводчыкі схавалі.
Чацвёртага, то есць самага большага. Ён і сяйчас жыве ў Ленінградзе.
Пытанне: — А як яны яго — у воз схавалі?
— He. Далі пугу, і пайшоў коні адварочваць. У баразне схаваўся. Яму так сказалі падводчыкі. Вот ён і астаўся жывы, і сягоння жывой. А тады і хазяйку расстралялі. А патом і мяне вялі страляць.
Ну, мяне вядуць расстрэльваць, а я думаю ўцеч. Што ж тут здзелаеш? Адзін двох вядзець. Падхожу я наперад — немец. Як білі нас, то ён стаяў, панямецку разгаварываў. Тады зайшоў наперад, ідзе напроціў нас і парускаму гаворыць:
— Вы не знаеце, может, куды вас вядуць? Вядуць расстрэльваць.
Пытанне: — Ён так гаворыць, каб не пачулі іншыя немцы?
— He, немец ішоў, але ён жа парускі не панімае. I гэты надзеты ў нямецкае, і наган у яго. Тады панямецкі з немцамі гаварыў, а цяпер з намі парускі. Гэта не пераводчык — пераводчык астаўся, а ён, як нас тронулі, то ён наперад зайшоў, уродзе яму прысесці трэба было... I ён тады напроціў ідзець.
— Вас, кажа, вядуць расстрэльваць.
Ооо, госпадзі! Сям’ю расстралялі, і мяне расстраляюць... Давай папробую ўцеч. Я так да краю вярну з гэтай сцежкі, каб у лес. А ён мне вінтоўкай рраз у плечы. А я... Гэта ў мяне патом, на фронце, рукі пабіты, а тады я яму як вурзну!— дык ён дагары, і яго аўтамат адляцеўся. Я верхам, за аўтамат — шарах!— яго застрэліў. Іван гэты, Мінавіч, у адну сторану пабег, а я ў другую. Пад мяне гранату другі падкінуў, ну, але граната мяне не тронула нісколькі...
Пытанне: — Дык вы ў яго яшчэ і з аўтамата стрэлілі?
122
— А як жа! Калі б я яго не застрэліў, дык у яго ж наган быў. А другі немец, кажаце? Многа іх, немцаў, было. Але ў гэтым шуму... Я тры вайны праваяваў і ведаю, што ў шуму ніхто не знае нічога і не ведае. Яны пакуль агледзеліся... Гэта якіхнебудзь я быў метраў дзесяць ад немцаў адышоўся, недалёка, а гэта ж — шум!..
Ну вот, гэта мая ўся і гісторыя.
Пытанне: — А потым вы куды, у партызаны пайшлі?
— He. Мне зрабілася плоха. Плоха зрабілася. Ну, куды? Я ў Закуцце, у атрад. Гэта начальнік атрада быў знаком, дык я к яму. Іду, і здаецца — іграюць, пяюць... А нікога нідзе няма. Гэта ў мяне ў галаве. Расстроіўся. Да... I ён гаворыць мне:
— Знаеш што, вызаву я табе ўрача.
Урач мне ўколы даваў і гаворыць:
— Ідзі ў ціхае месца.
Пабыў я ў ціхім месцы. А тады ўжо пры штабе і находзіўся. Я ў Лёшкі давер’е меў. Я забываю яго фамілію. Лёшкай завуць. Я яго так і называў. Ён у вашых гадах быў. I я там усё ўрэмя і находзіўся.
Пытанне: — У гаспадарчым узводзе?
— He, як днявальны. Вобшчам, я яго ахраняў. Цела яго храніцель быў, Давераны.
Пытанне: —Тады, у сорак другім, Сушу * два разы палілі?
— He, першы раз партызаны не далі. Ведалі, што будуць Сушу паліць. Здзесь, як відзён лес, і на гарэ там — са станкавымі кулямётамі партызаны. Яны іх сільна многа перабілі, немцаў. Заяц, Бабовік павулічнаму, які вёў немцаў, стаў зваць іх: «Сюда!» — і рукой махаець, каб беглі ўслед за ім. Знае куды. Тут ён і радзіўся, толькі не здох тут...
* Суша— суседняя вёска. Гл. «Дзве старасці».
Ну, гэта першы раз як ехалі. Другі раз ужо большай сілай... I ніхто ўжо не прыступіўся да іх.
Пытанне: — I што яны тут натварылі?
— Ну што, людзей перабілі. Два пасёлкі цалкам выбілі. Сем чалавек асталося, што дома не былі. «На сабранне! На сабранне! На сабранне!» — дыгналі. Вот так пасёлак і во так пасёлак, а пасяродку на картаплянішчы і пабілі...»
Ходзіць па лесе чалавек. Штодня. Зімою і летам. Ляснік — такая служба, такі хлеб. Хапае і клопату, калі чалавек клапатлівы, хапае і адзіноты, часу для роздуму, для ўспамінаў. Тым больш калі яму ёсць што ўспомніць.
Ёсць што ўспомніць, над чым пасумаваць і чым парадавацца Аляксандру Заўэру, былому партызану, а цяпер лесніку ў тых самых родных мясцінах...
Аляксандр Карлавіч — латыш, адзін з тых латышоў, якіх на гераічнай і шматпакутнай Акцябршчыне пасля фашысцкага лютавання ў гады акупацыі засталося вельмі нямнога. У вёсках Перакалле, Булкава, Залессе.
«Калі мы, латышы, прыехалі сюды,— гаворыць Заўэр,— я не ведаю. Трэба ў старых людзей запытацца. Тут ёсць адзін, Фрыц Вінтарс, ён да вайны быў старшынёй нашага латышскага калгаса «Сарканайс араайс» *, а цяпер ужо на пенсіі. Але і ён не раскажа, бо латышы прыехалі сюды даўно, відаць, больш за сто /адоў таму назад».
У тым самым Булкаве, дзе жыве Заўэр, мы наведалі і названага ім Вінтарса. Харошы
* «Sarkanais a г a j s» (латышск.) — «Чырвоны араты».
123
дзед, моцны яшчэ, былы партызан, цяпер саўгасны пастух, руплівы і талковы чалавек, пра што можна меркаваць хоць бы па доміку яго, багатым з працы рук і чыстым ад любасці да культуры.
He памятае Вінтарс, з якога часу тут загняздзіліся латышы, бяда іх прыгнала сюды ці магнат які перавёз. He памятае, хоць і пажыў нямала і ад старых калісьці сёетое чуў. Ліпы абапал вуліцы такія самыя магутныя былі ўжо і тады, калі ён быў малы, a іх жа — гэта ён ведае добра — садзілі продкілатышы.
Добры дом і ў Аляксандра Заўэра. Палетняму ён быў пусты, засталі мы ў ім толькі гаспадаровага сына, лейтэнантаадпускніка, што рыхтаваўся ў нейкую сваю дарогу. Юнак сказаў, што бацька ў лесе, але зараз павінен прыйсці.
Ляснік неўзабаве прыйшоў.
Латышскі тып моцнага, не вельмі гаваркога, нібы нават пахмурнага работніка. Добрая беларуская мова. I дзелавая прыязнасць.
Спачатку — проста скупы і сціплы салдацкі расказ:
«...Мне ўжо шэсцьдзесят другі год. У вайну быў у партызанах.
Калі палілі наша Булкава, дык я якраз быў у Акцябры, у Смукаве,— там мы сядзелі ў засадзе. Гэта калі немцы наступалі на Акцябр. У канцы студзеня сорак чацвёртага года. Мы іх тады адбілі, яны ў той дзень не ўвайшлі ў Акцябр, а дзён праз два прышлі і ўсётакі занялі.
Нашы сем’і тут пабілі. Прыгналі з лесу, сагналі ў два гумны і там іх папалілі. Вось тут у нас, у вёсцы. Там усіх маіх... У мяне было шэсць душ сям’і: жонка, цешча, цешчына сястра і трое дзяцей. Нікога не заста
лося... Застаўся толькі брат — быў у партызанах. Сястрычку злавілі ў лесе. Яна была ў смерцьлагеры, пад Азарычамі. Пасля яе выручылі.
Заняўшы тут, немцы былі ў нас месяцы са два. Людзей пабілі, а самі жылі ў вёсцы. Тут яны былі каля Залесся зрабілі сабе... так сказаць, убежышча, каб партызаны не падыходзілі. Але мы падышлі. У нас была якраз дэсантная група, мы прышлі і зноў іх разагналі. I з Залесся выгналі, Дэсантная група і нашы, партызанскія, дзве групы былі. Мы абстралялі іх, некалькі разоў прайшлі па вёсцы, і ім здалося, што нас тут — тысячы.
Назаўтра яны выбраліся адтуль у Акцябр. А потым мы іх з Акцябра выгналі, і яны паехалі ў Парычы...»
Далей — пра асабістае. Аднак такое, што пра яго павінны ведаць многія. Аляксандр Карлавіч і пра гэта расказаў вельмі скупа. У адказ на нашу цікавасць — калі мы пачалі здзіўляцца, што на сценах вялікай светлай хаты так многа павялічаных фотапартрэтаў спраўнай ды вясёлай моладзі.
«...Я ўзяў жонку свайго таварыша. Мой таварыш быў беларус. Адзінец Мікалай. Яго забілі. Ён папрасіўся пайсці дамоў, у свае Касарычы. Прыйшоў, а там вёску акружылі і павялі на расстрэл. А з ім быў яшчэ Коўзун Пятро, таксама там папаўся. Дык той кажа:
— Мы што — скаціна? Давайце разбягацца!..
Пачалі яны разбягацца. Адзінец перабег цераз поле, ускочыў у лес, а тут разведка нямецкая... Забілі яго.
124
А мы з ім дагаварыліся раней: хто застанецца жывы — сям’і памагаць. He ведаю, як ён зрабіў бы, але я зрабіў пачэснаму: забраў яго трое дзяцей. Меншаму, Мікалаю, паўтары гады было.
Яна гаворыць:
— Хіба ж ты мяне возьмеш — трое дзяцей?..
А я кажу:
— Я не цябе бяру, але толькі дзяцей — трэба.
Але раз ужо мы сышліся па характару, то і жывем разам. Ужо дваццаць шэсць год. Жывем. Дзяцей павывучвалі, дзеці ў нас усе на рабоце. (Далей гаворыць, п е р аходзячы ад партрэта да п а р т р эт а.) Во гэта яе селядоршая дачка. Гэта во
сын, каторы ў пары: вяселле было. А гэта во ўжо наша з ёю першая дачка. А гэта сын, каторы ў Ленінградзе вучыўся. А гэта во старэйшы сын, працуе ў Рызе. Во якая ў мяне сям’я!.. Чатыры дачкі і два сыны. Усе працуюць. Тамара сантэхнікам, Галя кранаўшчыцай, Ганна маляром, Ліда тэлеграфісткай, Мікола мулярам, а гэты во, Аляксандр, як вы бачыце, афіцэр. I сама яшчэ, мая Люба, ад маладзейшых не адстае — і цяпер у полі. I я працую. Лесніком з сорак восьмага года...»
Ходзіць па лесе чалавек. I многа думае, многае ўспамінаецца яму ў адзіноце, якое так многа. Адзіноты і цішыні.
Звыш дзесяці
126
«...Маленькіх хлопчыкаў, як і бабаў, яны тады не стралялі, а ўжо як катораму гадоў дзесяць — такіх разам з мужчынамі...»
(Аляксандра Міхалап. Стаўпішча Кіраўскага раёна.)
«...Жанчын аддзельна замыкалі паліць, а мужчын аддзельна. Такіх хлапцоў, што большыя, дык туды, з мужчынамі, а малыя дык з намі былі».
(Тэкля Круглова. Гарадскі пасёлак Акцябрскі.)
«...Немцы дзяцей любілі... Возьме на рукі, паносіць, а потым — у агонь...»
(Віталь Шадура. Зенякі Шчучынскага раёна.)
У двух першых выпадках — прыватная прыхамаць якоганебудзь «звышчалавека» ў паліцэйскай ці эсэсаўскай форме; у трэцім выпадку — яшчэ раз пацвярджаецца тое, што мардаванне дзяцей, ад немаўлят да падлеткаў, было на захопленых землях састаўной і неад’емнай часткай фашысцкага плана «перабудовы свету».
Гаворачы цяпер з мужчынамі, якія ў гады акупацыі пераходзілі з маленства ў самую першую сталасць, ужо саромеліся маміных пяшчотаў і яшчэ ўсё мужчынамі не былі,— нельга не хвалявацца неяк паасаблівам