• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я з вогненнай вёскі...  Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Я з вогненнай вёскі...

    Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 448с.
    Мінск 1975
    261.69 МБ
     хадзілі двое сутак. Есці ў нас не было чаго, мы там абнаружылі
    партызанскі лагер. Прышлі мы ў той лагер, было там трохі пшаніцы і мяса нямнога. Узялі мы каструлю. Голыя ж мы былі, ніхто ж не знаў, што прыдзецца яшчэ доўга жыць. А ўжо зіма была. Знайшлі мы нейкага матэрыялу на парцянкі, адзеліся трошкі, узялі гэтую пшаніцу і мяса, наварылі там, пад’елі...
    А на другую ноч рашылі: хадзем у сваю вёску.
    Прышлі мы туды, дзе я палажыў сястру,— сястры ўжо не было. Дзе яна падзелася — ці яе забралі ды разам з людзьмі засыпалі, дабілі, ці яна сама зайшлася,— хто яго ведае. У лесе яна ляжала, прама ў лесе, бо я яе метраў сто, можа і менш, аднёс за прыгорак, яна стала прасіцца, і там я яе палажыў...
    Ну, а потым узялі мы ў вёсцы хлеба, у каго дзе знайшлі ў каморцы, штонебудзь так, мяса якоенебудзь...
    Падыходзілі мы потым і да магіл, але яны былі ўжо ўсе засыпаныя. Яны прыгналі з Малое Волі людзей і засыпалі.
    Узялі мы прадуктаў з вёскі, дзе ў каго што знайшлі,—галодны ўжо не глядзіш, сваё не сваё, ліш бы дзе,— і пайшлі ў лес.
    I думаю я: пайду дзе да людзей, шукаць людзей.
    Ішоў, а там стаяла адрынка, гумно такое на балоце. Каторыя багачшыя людзі, то стаўлялі там гумна і клалі сена. Заходжу я ў тую адрынку — ляжыць Барыс паранены. Я гавару яму:
    — Барыс, што рабіць, як цябе ратаваць?
    Яму ўжо гадоў дваццаць было. Ён мне кажа:
    — Схадзі да Крупіцаў, да маёй сястры, скажы ім, няхай па мяне прыедуць.
    Ну, я і пайшоў памаленьку, разглядаючыся, каб дзе не нарвацца, і дайшоў аж да Крупіцаў, наказаў, і яны яго забралі.
    I я там астаўся ў Крупіцах, у цёткі, мамінай сястры...»
    Другі Ламака, Радзівон, якраз быў тут, у роднай Вялікай Волі,— прыехаў з Ленінграда ў адпачынак.
    Вёска Байкі. Мікалай Шабуня з сынам
    134
    Знайшлі мы яго на беразе Шчары, з малою Любушкай, дачкой, што ведае і любіць татаву вёску, вельмі ахвотна прыязджае з ім сюды, на сырадой, сон на свежым, духмяным сене, да быстрай і маляўнічай Шчары. Хоць і вузейшая яна за Няву, але ж такая празрыстай, цёплая. А лес — суніцы, чарніцы, лісічкі, баравікі!..
    Працуе Радзівон у Ленінградзе «дзяжурным механікам у харчовай прамысловасці». Падаўся ён туды адразу пасля вайны, там закончыў рамеснае вучылішча, а потым тэхнікум.
    У тым жахлівым снежні яму было адзінаццаць год, і ён, як сам гаворыць, «усё добра памятае».
    «...Прышлі яны, немцы, сабралі ўсіх і выгналі на развілку дарог. Усіх паставілі, перш мужчын адагналі ў адзін бок, а тады жанчын і дзяцей — у аддзельны бок. I зрабілі кіназ’ёмку. Тады я не разбіраўся, што яны робяць, што гэта да чаго. Давалі каманду паднімаць рукі і здымалі нас, як ім наравілася.
    Пасля першую парцію мужчын пагналі, жанчын адных аставілі. Пабілі мужчын — пагналі жанчын з дзецьмі...
    Колькі там крыві, колькі енку было!..
    He ведаю, як гэта вышла так удачна, што ў мяне не папала ніводная пуля, ніводнай царапінкі не было.
    Усе ляжаць, пабітыя, а немец — як сягоння помню — ходзіць з аўтаматам і дабівае...
    А потым я падняўся. I не ведаў, што ж мне рабіць. Пайшоў яшчэ дадому схадзіў. Потым ізноў прыйшоў на гэтыя могілкі. А ў вёсцы ўжо няма нікога. Прыйшоў я на могілкі, а там адна жанчына яшчэ жывая. Узяла яна мяне за руку і кажа:
    — Хадзем у лес!
    Прыйшлі ў лес. Пасля мы знайшлі, на другі дзень, Ламаку Стася і Васіля. Ужо нас было чатырох. Ідзём далей. Потым знайшлі Ламаку Стэфу з дзяўчынкай Маняй, дванаццаць гадоў. Калі мы іх знайшлі, дык яны гавораць:
    — Там вунь ляжыць Ламака Іван. Ён ранены.
    Гэта мой родны брат.
    Пайшлі мы і прыцягнулі яго да партызанскага лагера, «пад вялікую яліну», як тады гаварылася. Лагер той быў пусты. Ранены стогне, перабітая нага... Пасля яму яе ампуціравалі.
    Прабылі мы там шэсць дзён, бо немцы яшчэ кругом курсіравалі. Потым адзін кажа:
    — Ці так, ці так паміраць — давайце брацца дадому.
    Брат мне кажа:
    — Ідзі дадому. Там у яме гарэлка стаіць. Каб мне не замерзнуць — нацерціся трэба.
    Прышоў я дадому — ані душы. Прыпоўз я, у яму тую спусціўся, а ў хату не заходзіў. Схапіў там пару бутэлек тое гарэлкі і назад у лес да яго.
    Прыйшоў у лес, дык ён узяў там ды рану сваю абмыў.
    Пераначавалі мы яшчэ адну ноч, зноў ён гаворыць:
    — Ідзі паглядзі, прынясі штонебудзь. Але асцерагайся.
    А хаты нашыя — у лесе. Прыпоўз я, бачу — стаіць нейкі мужчына. Падышоў я бліжэй, давай прыглядацца, а гэта наш сваяк з Крупіцаў. Расказаў я яму пра ўсё, а ён запрог кабылу, і мы паехалі ў лес. Прывезлі брата ў Крупіцы, і там ён ляжаў...»
    135
    * * *
    Першамайск (былое Кабылева) Рэчыцкага раёна.
    Сюды мы ехалі цераз Дняпро, любуючыся ім з высокага моста, потым палямі, лугамі ды лесам, мінулі некалькі нафтавышак, найнавейшае на Палессі, і вось сядзім у хаце Паўла Скакуна.
    За акном гайдаюцца ад ветру худыя сланечнікі. На адным падаконніку грувасцяцца недаспелыя памідоры, на другім — мыецца кот, прарочачы нейкіх гасцей яшчэ.
    Гаспадара нам паклікалі з работы: ён меліяратар, быў на сваіх канавах. He хочам яго затрымліваць лішне,але і не спяшаемся на шкоду справе. I ён не вельмі спяшаецца
    «...У сорак трэцім годзе, чатырнаццатага мая, з самага ранку, прыехаў нямецкі карацельны атрад. Ну, я малы быў, дванаццаты год, я пра гэта нічога не разумеў... Яны акружылі вёску. Мы аралі, бацька, значыцца, і я быў — з быкамі: вадзіў. Бягуць немцы кругом і крычаць, каб мы беглі ў вёску. Нас штурханулі, і мы пайшлі ў вёску.
    Прыходзім мы з бацькам у вёску, а там ужо тры немцы выцягнулі такія вось браўнера, пісталеты, і гоняць людзей па вёсцы.
    Тут бацьку раз—забралі цяляты грузіць на вазы. А я пайшоў да мацеры. Нас усіх было чэцвера. Ішоў я, бачу, адна жанчына за хлеў уцякае, а немец яе раз — і забіў. А тут яны з матацыкламі... А тая старана вёскі гарыць. I гналі нас да таго перакрыжавання. Яны загналі ва двор і рашылі раздзяліць. Як раздзялілі, значыцца, дык маці ў адзін бок пайшла, а я тут застаўся. Адна жанчына стала бегчы ў вароты, а я за ёю, дык яна на мяне: «Куды ты?!» Дык я не пайшоў за ёю, пабаяўся.
    Пасля — у хату. Там адзін мужык, высокі такі, упёрся ў дзвярах і не пускае нікога, каб не заходзілі туды. А немец яму тым браўнерам па галаве. Ну, дзявацца няма куды, дык я паміж ног таму чалавеку і ў хату. Заходжу я туды, дык там поўна ўжо. Запалілі свечку на покуці,— звычай такі ў вёсцы,— сядзяць і нешта моляцца, хрысцяцца. А я нічога аб гэтым не панімаю.
    Я стаў у кутку каля сценкі, бо я тут адзін: я гэтых людзей не ведаю. Ведаю, але мала.
    Тут акно адно выбіта, і праз акно адна пакацілася сіненькая, як бульбіна, — граната. Як лопне, значыцца,— параскідала! Каго раніла, каго так раскінула. Мяне толькі паветрам ударыла. Я ростам невялікі, дык яно, відаць, вышэй пайшло, ці што. Мяне аб сценку толькі ўдарыла, і я аглух... А потым з коміна сажа як пайшла — цёмна ў хаце!— нічога не відаць. Тыя пападалі, значыцца, бічкуюцца, б’юцца, поўзаюць, крычаць. Я бачу, што каля парога месца ёсць. А ў мяне была лахмаціна такая, дык я пайшоў ды лёг і ўкрыўся ёю.
    Ляжу і чую: коккоккок — ідзе. Ён ад мяне і пачаў. Бух, значыцца. Дык мне пуля во сюды. (П а к а з в а е.) Тры разы чуў я, як бухнула. Шум у мяне ў галаве, нічога я не панімаю. Страляў ён там, страляў...
    Аглухто я аглух, але вочы бачаць. Бачу — яны паселі, гавораць нешта. I смех там быў. Панямецку і паруску — словы закідалі ўсякія. Тры чалавекі іх. Потым як выходзілі, дык, відаць, смякнулі, што ўсе людзі — павыцяглыя, а я — напалавіну сагнуты быў. Дык ён як даў мне ў калена ботам ці бацінкам, дык ажно рассек калена. У іх жалеза на наску. Я ўжо як дохлы быў, я ўжо чакаў, што пуля шлёп — і па ўсім будзе. Яны нешта там буркнулі і пайшлі.
    Меліяратар Павел Скакун. 1971 г.
    138
    Запалілі яны хату адгэтуль, ад мяне. Страха саломенная была, а яны адгэтуль, ад дзвярэй, і запалілі. Сені пачалі гарэць, дзверы пачалі гарэць... Потым дзверы ўпалі на мяне — і мне ўжо горача, я ўжо гару. Я адтуль вылузаўся, а адгэтуль ужо круціць полымя, выганяе мяне. Я хацеў спачатку пад печку, але там валёнкі ўсялякія — там магу і згарэць. Дык я ў акно.
    Выскачыў, а гэтыя немцы недалёка, метраў трыццаць. Яны, відаць, стаялі і наблюдалі. Я, значыцца, цераз гэтае акно, якое выбіта, куды яны кідалі•гранату, перамахнуў і — там канаўка была невялікая — папоўз. Там пажарная стаяла, дык я за гэтую пажарную, а потым — у кусцікі.
    He даходзячы да моста, немец мяне заўважыў і — за мной. А на гэты бок дарогі беглі дзве пацанкі. Дык я пад масток, а тыя пацанкі далей. Ён іх убіў, яны пападалі, a я пад сваі і ляжаў — да самага вечара ў вадзе. Потым ішла цяжкая машына і чуць не прыдавіла мяне. Як цісканула на тыя сваі...
    Калі яны нас пабілі, дык доўга сядзелі і гутарылі — мінут пятнаццацьдваццаць. А потым выйшлі і запалілі хату.
    II ы т а н н е: — А пра што яны гаварылі? Вы чулі? Вы разумелі іх?
    — Ды не. Там жа і павярнуцца няма дзе. Як павернешся трошкі, дык адразу пуля, яны ж гатовы на ўсё.
    А людзі, каторыя недабітыя, дык яны і каўкаюць: каўкаў! А ён як пачуе—дык і напраўляе туды пулю...
    Як я потым там падняўся, дык бачыў, як суседка ляжыць, гэтак во дзіця трымае. Скрыня нейкая, дык яна да скрыні во так прыперлася і сядзіць.
    А мужык упёрся ў сцяну, і сын, гадоў пятнаццаць...»
    Харытонава Расонскага раёна.
    Паўла Лазарэнку мы не засталі дома, паехаў у поле, сеяць.
    Райкомаўскі шафёр ведаў, як нам здавалася, не толькі ўсе вёскі раёна, але і ўсе хаты, усіх людзей. Аднак і ён не адразу разабраўся, дзе тое поле, куды тыя хлопцы паехалі сеяць падкормку, лубін і авёс. Тузаліся мы ад пералеска да пералеска, заблыталіся і пачалі шукаць тых сейбітаў — па трактарным гуле. Спыняліся і, праз густы ды руплівы шчэбет жаўранка, слухалі, дзе ён, той трактар, гудзе. А не пачуўшы ці дрэнна ўлавіўшы гул, не ўцяміўшы, дзе ён,— ехалі далей. Спачатку па дарозе, а потым «пафрантавому», як весела казаў шафёр, якому, дарэчы, у вайну не было нават дзесяці. Прабіраліся мы то нейкім узлескам, то па нейкай прыблізнай дарозе, a то і проста па барознах бульбы — дзе ўздоўж, а дзе і ўпоперак. I зноў спыняліся, слухалі... I вось нарэшце знайшлі! Здаецца, нават і не па гуле, а проста наткнуліся. Бо трактар якраз замоўк, спыніўся к