Князь-карась
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 96с.
Мінск 2011
ТІа&ел Сако&іч ■
Князь-кзрзсь
Павел САКОВІЧ
Князь-карась
Мінск «Літаратура і Мастацтва» 2011
Вершы Загадкі Усмешкі-пацешкі Казкі Абразкі Жартаўлінкі Баечкі ў прозе
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бен)-5
C15
М а с т а к Марыя Лось
Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Саковіч, П. П.
C15 Князь-карась : вершы, загадкі, усмешкі-пацешкі, казкі, абразкі, жартаўлінкі, баечкі ў прозе : для дзяцей малодш. шк. узросту / Павел Саковіч ; маст. Марыя Лось. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 96 с. : іл.
ISBN 978-985-6994-35-0.
У кнігу ўвайшлі вершы, казкі, загадкі, усмешкі-пацешкі, абразкі, баечкі. Іх героі — звычайныя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія трапляюць часам у дзіўныя, a то і смешныя сітуацыі, а таксама казачныя жывёлы і птушкі, нават Ветрык і Скразняк. Творы вызначаюцца пазнавальным зместам, прасякнуты любоўю да прыроды, падсветлены досціпам, гумарам. Іх цікава чытаць усёй сям’ёй.
ISBN 978-985-6994-35-0
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бев)-5
© Саковіч П. П., 2011
© Лось М. В., ілюстрацыі, 2011
© Афармленне. РВУ «Літаратура
і Мастацтва», 2011
КНЯЗЬ-КАРАСЬ
Вершы
КНЯЗЬ-КАРАСЬ
0
ЛО’Х |
Ч, Q.0 '
На дне разгульвае карась Ва ўсім бліскучым, быццам князь I пёркі флікерам гараць — Вачэй ніяк не адарваць.
Якраз употай, скрытна так, За ім цікуе злы шчупак.
Заўважыў небяспеку «князь» — Зарыўся з галавой у гразь.
He, карась зусім не горды: ГІроста ён такой пароды.
Тут ніякае заганы — Гэта ж гразевая ванна!
Карася яна, паверце, Выратоўвае... ад смерці.
✓о о
ZZ4) о
A
ФЯДОТ I ЧОРНЫ кот
Па вулцы бег малы Фядот, Аж тут насустрач — чорны кот. Спыніўся хлопчык: што рабіць? I кот, збянтэжаны, стаіць.
Хоць ён шчыруе для людзей — Палюе пацукоў, мышэй, Аднак уведаў за свой век, Што часам любіць чалавек Пужнуць і крыкнуць наўздагон
Кату, што чорны, страшны ён... Няўжо і гэта хлапчанё 3 людзьмі такімі заадно?
Фядот жа... раптам адступіў, Ката наперад прапусціў, Бо кот стары, па ўсім відаць, А старасць — трэба паважаць!
АНТОНАВЫ АНТОНЫ
Заўсёды з яблыкам Антон. Які ж гатунак любіць ён? Ды аднайменны з ім — антон. Ці не ў ягоны гонар так Назвалі яблыню, аднак?
Антон смяецца ва ўвесь рот: — Усё якраз наадварот!
У нас ёсць яблыневы сад, Расце антонавак там шмат.
Каб я любіў іх, даглядаў, Імя Антон мне бацька даў!
ПАПЯЛУШКА I ЦЯЛУШКА
Неяк Папялушка Пасвіла Цялушку.
00°° 000 Gtc
ЗАКЛАДКА
Мошкі Наляцелі, На цялушку Селі.
I бяжыць Цялушка Да сваёй Пастушкі. Просіць Папялушку Пачасаць За вушкам. Потым Прамычала: — Г этай ласкі М-мала.
Я прашу, Хоць трошкі Пачашы мне Рожкі!
Насцін брат старэйшы Янка Даў ёй кніжачку-чытанку: — Як палову прачытаеш, Мой сюрпрыз ты атрымаеш. Насця тут жа, без прынукі, Узяла чытанку ў рукі 1 гадзіны дзве чытала, Нават з месца не ўставала!
ПЛАКАЛІ АБЛОКІ...
Цёмныя Аблокі Надзімалі Шчокі. Крыўляліся,
Вось палова ўжо, здаецца... Чым пазначыць гэта месца? Можа, ў кніжцы ёсць закладка? Так, ляжыць вось... шакаладка!
Гэта ён, сюрпрыз ад брата, Толькі штосьці малаваты... Лепш паклаў бы брат «Алёнку», Тую, што на ўсю старонку!
3 таго часу Насця просіць: — Хай мне ўсе чытанкі носяць! Кніжку возьме, пагартае, «А закладка ёсць?» — спытае.
Пакапалі — Паплакалі. Затым — Развесяліліся. На радугу Садзіліся, За небакрай Каціліся.
ЦВЫРКУНЫ
0
Цвыркуны сядзяць на печы I спрачаюцца ўвесь вечар, Хто скакун сярод іх першы I чый строкат самы лепшы.
Пачалі яны гарэзіць: Хто каго ў чым апярэдзіць? To скакаць, бы ў цырку, рады, To выводзяць зноў рулады.
А бабуля аж да ночы He самкне ад шуму вочы. He стрывала — з ложку ўстала. — Ану сціхніце! — сказала. — Во пусціла кватарантаў: Проста нейкая джаз-банда! Раз не ведаеце меры, Праганю мятлой за дзверы!
Цвыркуны... адразу сціхлі, Бо да печкі т-а-а-к прывыклі!
0
ДЗЕД-ВЯЗАЛЬШЧЫК •
Перад Новым годам Ала Аднакласнікам сказала: — А мой дзед — вязальшчык лоўкі, Робіць розныя абноўкі. А
А ягоныя карункі — Як прыгожыя малюнкі. Ён шчыруе ўдзень і ўночы, Нават есці, піць не хоча.
Тут настаўніца сказала: — Дзівакоў такіх я знала. Прывядзі нам, Ала, дзеда, Як імя яго, паведай...
Аднакласнікам з хітрынкай Адказала так дзяўчынка: — А ў мяне няма сакрэтаў, Дзед Мароз звычайны гэта!
ГАРЭЗЛІВЫ МАЛАДЗІЧОК
Маладзічок смяшыць мяне, Ён натапырыў рожкі.
Вось-вось Мядзведзіцу бадне, Хоць страшнавата трошкі.
Нібы гарэза-казляня, Такі малы, няўклюда, А хоча да пачатку дня Яшчэ паспець усюды.
Аб хмарку чэшацца ілбом To Млечным Шляхам скача.
Аж высякае капытком Сузор’яў пыл гарачы.
Калі ж гарэза малады Паспее натаміцца, Захоча траўкі ён тады, На луг пачне садзіцца.
Хоць дзень амаль ужо відзён, Маладзічок не ўцерпіць: Збанок на плоце рогам ён Яшчэ крадком падчэпіць.
ЭЛЕКТРЫЧКА
Яна прыспешвае дзяцей, Лагодна так буркоча: — Ану, маляўкі, лезь хутчэй, Бо ехаць шмат ахвочых!
Гайдае трошкі на хаду, Дзятве якраз на ўцеху. I дзед, што спіць у бараду, Трасецца, бы ад смеху.
Гарэза добрая яна,
I люд у ёй вясёлы: Тут не сціхаюць гамана I жарты аніколі.
А ноччу сцішана дудзіць — Усіх дадому кліча.
Сама ўжо стомлена бяжыць I штось «пад нос» мармыча.
ПЧАЛА ЧМЯЛЯ ПРАГАНЯЛА 3 ВУЛЛЯ
Пчала Чапялою Чмяля Пачала Выганяць 3 вулля.
Чмель ёй кажа: — Пачакайце! Пачастунку — Мёду — Дайце!
А пчала He частавала: Прэч 3 вулля Чмяля Прагнала.
ЗАГАДКАВЫ ПАДАРУНАК
У дзень нараджэння Валерку Прынёс лепшы сябар талерку. Такую — вачэй не адвесці!
Нязручна з яе толькі есці:
Шырокая, плыткая дужа. Такі падарунак даў дружа...
Крыху разгубіўся Валерка: Як быць яму з гэтай талеркай? Тут сябар узяў падарунак: — Вось бачыш, прыгожы малюнак. Ніяк ты не ўцяміш, Валерка: Насценная гэта талерка!
ПОЎНЯ-ЛЮСТЭРКА
Поўня — дзіва незямное. Як люстэрка залатое!
У яго Зямля глядзіцца, Прыгажэйшай каб зрабіцца.
У яе ёсць шмат убораў, А найлепшы з іх каторы? Летні, восеньскі, вясновы? Ёй да твару ўсе абновы!
Хоць яна пра гэта знае, Ды ў люстэрка ўсё ж пытае: — Ты скажы яшчэ раз, поўня, Ці мне ёсць планета-роўня? — He, нічога на прыкмеце: Ты адна такая ў свеце!
ЗОРНЫ ЗВЯРЫНЕЦ
Максіму толькі сем гадоў, А спаць яму нібы й не трэба Ён назіраць заўжды гатоў За зоркамі на ясным небе.
Вось галаву задраў Максім: 3 Мядзведзіцы вачэй не Яна з медзведзянём сваім Па крузе, як у цырку, ходзіць.
А цар звяроў — магутны Леў Рыхтуе новую засаду...
Цяльца схапіць мо захацеў I ловіць момант для нападу?
Нячутна Лебедзь дзесь плыве Над галавой штодня кругамі. Дракон касмічны там жыве, Па зорках Рыбы б’юць хвастамі.
На поўдні неба зорны Воўк Стаіць, ад старасці панылы. Угледзеў Зайца ён здалёк, Але дагнаць не мае сілы.
Звярынец гэты днямі спіць I прачынаецца штоночы. Тады Максім уверх глядзіць: Дазнацца хлопчыку карціць, Чые ж гараць у цемры вочы?
БАЛОТНЫ КЛОУН
Света кажа пра бусла: — Клоун ён балотны! Доказ нават прывяла: — Вунь які смяхотны.
КАМУ ТЧЭ ПАВУК ГАМАК
Непаседы павукі Ткуць няспынна гамакі. Для кусачых камароў, Мух-назолаў, матылёў. Сядзе нехта з іх, задрэмле, А павук дык рады вельмі! Возьме «госцейку» ў абдымкі На адну ці дзве хвілінкі, У гамак пасля загорне — Хай ляжыць сабе пакорна...
Мяккі, ўтульны той гамак, Ды лавушка ён, аднак. Тчэ павук, не спачывае... Мо таму і выжывае?
He лайдак ён — гаспадар, Наш памочнік, санітар.
Hoc даўжэзны прычапіў, Як у Бураціны,
А хадулі сам зрабіў 3 двух пруткоў лазіны.
Па балоце ходзіць ён,
Быццам па арэне.
Смех во толькі не чуцён — Дзіўнае здарэнне!
Вунь і ў жабак маладых Знік настрой смяяцца. Мо набралі ў рот вады? He, сябры, яны заўжды «Клоуна» баяцца!
АВАДЗЕНЬ I ЧМЕЛЬ
Жартоўная казка
Раз авадню параіў чмель: — Злятай у парк на карусель.
Там ёсць такі атракцыён, Дык для цябе нібыта ён. Жывёлы гўртам там стаяць I не брыкаюцца, маўчаць.
Аж слінкі авадзень пусціў:
— А хто там ёсць? — удакладніў.
— Жывёл там, браце, шмат якіх: J Каровак, конікаў любых.
Каго захочаш, выбірай, Патрапіш у сапраўдны рай. \
/-''х
Сабраўся хутка авадзень:
— Я там прабуду цэлы дзень!
У парк ён тут жа паляцеў, Каля білетнай касы сеў.
3 кішэні грошыкі дастаў I ледзь не ўсе білеты ўзяў
Вось падышла чарга яго, А сесці, сесці на каго?
Зазумкаў злосна авадзень: — А дзе каровы, коні дзе? Кароўкі божыя адны, Дый то драўляныя яны.
А конікі стаяць якія:
Хоць скачуць, ды зусім не тыя! Яны адной, зялёнай, масці... А каб таму чмялю прапасці!
He стаў катацца авадзень: Прапаў дарэмна цэлы дзень.
* * *
' О О©С Q
Каровы ж на лужку ляжаць, Удзячныя, чмялю мычаць: — Ты даў ад злыдня адпачыць, _ Дык чым табе нам адплаціць?
Вазьмі вось цёплы сырадой, Напоіш ім увесь свой рой.
I кветак лепшых у траве Мы не кранём. Яны — твае. А ты прыдумай што яшчэ: Хай авадзень той уцячэ!
СКЛАДАНАЯ ЗАГАДКА
Просіць Воля за абедам Адгадаць загадку дзеда: — Хоць і б’юць яго, не плача, А ўсё скача, скача, скача... Хто, ці што яно такое? Назаві мне слова тое. Як загадку разгадаеш,
Прыз — цукерку — атрымаеш!
Дзед задумаўся: — Няйначай, / Гэта, — кажа, — конь гарачы. 0 \
Запярэчыла тут Воля:
— Нельга коней біць ніколі, 1 Бо ад болю, крыўды слёзкі Ім таксама засцяць вочкі.
А скакун, які не плача, Вось жа ён — мой новы мячык! Але й твой адказ цікавы.
Паўцукеркі даць да кавы?
ПЛОМБА 3 ПЛАМБІРУ
Мама Волечцы Казала строга: — Ты не еш Марожанага Многа!
He паслухала Воля маму.
Вось і горла баліць, Зуб — таксама.
Як пламбіру Наелася ўволю, Стаматолаг Спатрэбіўся Волі.
Доктар кажа: — Твой зуб уратуем. Мы перш-наперш Яго запламбуем.
У дзяўчынкі Настрой сапсаваўся. Аж да сэрцайка Страх падабраўся.
Воля ў доктара Стала прасіцца: — Я сама
Паспрабую Лячыцца...
— Як?—
ІДікавіцца доктар. — Скажы нам.
— Запламбую я зуб свой... Пламбірам!
СЫНОК-РУЧАЁК
3 горкі ўніз ручай бяжыць, Як не спатыкнецца.
Ен ільдзінкамі звініць, Сонейку смяецца.
Яго звонкі галасок Рэчка-маці чуе: — Ну бяжы хутчэй, сынок, Бо цябе, мой пестунок, Так абняць хачу я!
НАСЛЕДНАЯ ВЕТЛІВАСЦЬ
Быў жолуд ветлівы заўсёды
I пацярпеў з такой нагоды: Зняў капялюшык, прывітаўся, Упаў — і на зямлі застаўся.
Потым, пэўна, жолуд прарасце, Бацьку-волата перарасце.
Будзе гадаваць ён зноў і зноў Ветлівых сыночкаў-жалудоў.
ЧАМУ МЫШАЛОУКУ ВЯРНУЛІ Ў КЛАДОЎКУ
Янка спачатку
спалохаўся крышку: Раптам з-за печы
з’явілася мышка.