Князь-карась

Князь-карась

Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 96с.
Мінск 2011
29.28 МБ
Першы навагодні дзень выдаўся цудоўны. Быў не вельмі моцны мароз. Нізка, ледзь не па ўскрайку неба, кацілася чырвонае сонца. Урачыста праплывалі пышныя, нібы гурбы снегу, аблокі. Ветрык ведаў, які кароткі зімовы дзень, таму адразу ўзяўся за справу Воблакаў хапала, і ён працаваў натхнёна, з добрым настроем. Яму хацелася падрыхтаваць для дзяўчынкі сапраўдны навагодні сюрпрыз. Ветрык ляпіў фігуру са снежных хмарак гэтак жа лёгка, як з першага снегу дзеці лепяць снегавіка.
Калі Алёна выйшла на вуліцу, яна не магла не заўважыць Дзеда Мароза над самым пасёлкам. Ён быў у шапцы, з доўгай барадой і пышнымі вусамі. Зімовае сонца пафарбавала яго шубу і шапку ў чырвоны колер. А за плячыма Дзеда Мароза вісела торба. Тая самая, з падарункамі. А побач... Дзяўчынка глянула і не паверыла сваім вачам. Побач з Дзедам Марозам стаяла снягурачка. Яе твар паказаўся Алёне знаёмым. Ён быў чымсьці падобны на той, які яна бачыла штодня ў люстэрку перад сабой.
«Як гэта, адкуль?» — ніяк не магла зразумець Алёна. Але дзівосы на гэтым не скончыліся. 3 меха Дзеда Мароза раптам пасыпаліся вялізныя сняжынкі. Яны з ціхім шолахам плаўна падалі на плечы, выцягнутыя рукі, чапляліся нават за вейкі. Сняжынкі былі розных узораў, нібы на маміных рушніках. 3 радасным здзіўленнем дзяўчынка заўважыла, што сняжынкі на далонях чамусьці не раставалі. Яна пабегла дахаты, каб паказаць
гэты цуд маці, але перад ганкам спынілася. На ім былі рассыпаны ільдзяныя шары, грушы, яблыкі, фігуркі жывёл. Гэта былі цацкі для ёлкі. Алёна схапіла некалькі з іх і панесла ў хату.
Маці спачатку не паверыла дачушцы, але калі цацкі апынуліся на ёлцы і не расталі, яна выбегла на двор і зірнула ў неба. Карціна была яшчэ на месцы, хоць фігуры пачалі ўжо размывацца.
— Ой, і праўда! — пляснула ў далоні маці. — Хто ж гэта ўсё зрабіў?
Дачушка паўтарыла ўслед за матуляй: «Хто?» — і пачала азірацца. Тут нехта падзьмуў ёй у вушка і прашаптаў:
— Гэта я, твой сябар Ветрык.
Алёна і не ведала, што ў яе ёсць такі незвычайны сябар. Сябарневідзімка. Яна з радасцю прыняла яго дружбу Цяпер Ветрык суправаджаў дзяўчынку ўсюды. 3 дому — да школы, са школы — дамоў. Дапамагаў ёй і ў гульнях з дзецьмі: кінуць вышэй за ўсіх мячык, далей за ўсіх скокнуць, хутчэй за іншых бегаць наперагонкі. Зрэдку па просьбе Алёны ён зноў пачынаў ляпіць з аблачын фігуркі птушак, звяроў, ствараў цудоўныя нябесныя краявіды.
Неяк вясной Алёна з сяброўкамі пайшла да хворага Васі, аднакласніка. Яны дапамагалі яму, каб ён не адстаў у вучобе. Як заўсёды, Ветрык суправаджаў іх і нават трапіў у хату праз адчыненае акно, каля якога ляжаў хлопчык. Пазаймаўшыся з гадзіну, дзеці пачалі дзяліцца планамі на лета. Хто збіраўся ў піянерскі лагер, хто да бабулі ў вёску, а хто з бацькамі ў дом адпачынку ці ў санаторый. Вася слухаў таварышаў і з нейкім сумам глядзеў у блакітнае неба.
— А я, — скарыстаўшы паўзу, сказаў ён, — хацеў разам з татам паехаць на поўдзень. Я ніколі не бачыў мора і караблёў
Алёна ведала, што ён марыць стаць мараком. «Наўрад ці давядзецца яму сёлета пабачыць мора», — спачувальна паду-
мала дзяўчынка. Тут лёгкі ветрык калыхнуў на акне фіранку. Алёна ўспомніла пра свайго сябра і незаўважна для іншых шапнула: «Ветрык, Ветрык, даражэнькі, пастарайся! Намалюй нам карабель на моры».
Ветрык не паспеў адмовіцца, як дзяўчынка зноў загаварыла з Васем. Так-так, ён хацеў адмовіцца, бо таксама не бачыў мора. Што ж рабіць? «А палячу-ка я да свайго марскога брата Брыза, — падумаў Ветрык, — і папрашу ў яго дапамогі». Ён узняўся вышэй за воблакі, каб яны не заміналі палёту, і паімчаў на поўдзень.
He прайшло і паўгадзіны, як наш сухапутны Ветрык наляцеў на марскога брата. Ад іх сутыкнення нарадзілася добрая віхура, але яна была вынікам бурнай радасці братоў ад сустрэчы. Ветрык ветліва адмовіўся ад прапановы Брыза пагуляць над морам і папрасіў брата паляцець з ім на поўнач.
— Добра, — пагадзіўся Брыз, — толькі каб не вельмі далёка, бо ў мяне сіл не хопіць. Да канца дня я павінен вярнуцца, таму што не магу без мора.
— Абавязкова справімся, — запэўніў брата Ветрык, і яны накіраваліся на поўнач.
На ляту Ветрык патлумачыў, што трэба зрабіць, каб парадаваць аднаго хворага хлопчыка. Апоўдні браты прыбылі на месца. Каб паскорыць работу, Ветрык пачаў збіраць у кучу розныя воблакі, якія маглі спатрэбіцца Брызу. Брат працаваў натхнёна, з веданнем справы. Тэма будучай карціны была для яго, «марыніста», зразумелай і блізкай. Калі работа была скончана, Брыз не стаў чакаць, пакуль карціну пакажуць хлопчыку, а паспяшаўся да мора. Ветрык падзякаваў брату за дапамогу, а сам паляцеў да Алёны. Ён шапнуў ёй на вуха: «Гатова!» і расхінуў на акне фіранкі. Усе павярнуліся да акна і змоўклі, уражаныя казачным відовішчам. Далёка-далёка, на неабсяж-
най сінечы нябеснага акіяна, нібы застылі хвалі з белапеннымі грывамі. Калі назіраць цярпліва, то можна было заўважыць, як яны паступова сплывалі да небакрая. Акіян заварожваў сваёй бяздоннай, празрыста-сіняй глыбінёй. Але вось, здаецца, вецер падзьмуў мацней. Яго парывы даляталі нават сюды, да паверхні зямлі. За акном зашумелі верхаліны дрэў. А там, на высокім акіянскім прасторы, хвалі сталі яшчэ вышэй.
Так, ва ўсякім разе, здавалася некаторым дзецям. He ўсе з іх адразу разгледзелі ў небе перавернутае ўверх дном мора, не ўсе распазналі ў лёгкіх пёрыстых аблачынах белапенныя
грывы хваль. Затое Вася адразу здагадаўся, што гэта там, за акном: пазнаў і мора, якога ніколі не бачыў, і хвалі на ім. Ён зачаравана, неадрыўна глядзеў уверх, нібы чакаў убачыць нешта новае і самае важнае.
I вось у праёме акна паказаўся спачатку hoc, а потым першы парус карабля. Ён выплываў павольна, плаўна, як у замаруджаным кіно. Праз нейкі час можна было разгледзець ужо фок і грот-мачты з парусамі. Перадвячэрняе сонца пафарбавала іх, і яны здаваліся пунсовымі, як на знакамітай «Асолі». Паруснік плыў урачыста, горда, нібы ў гавані яго з радасцю чакалі сотні людзей. Карабель быў такі вялікі, што з глыбіні пакоя дзеці не маглі яго бачыць усяго разам. Вася спачатку сеў на ложку, а потым абапёрся рукамі на падаконнік. Цяпер ён бачыў увесь карабель, з усімі мачтамі, парусамі і палубнымі надбудовамі. I хоць хлопчык засланіў сабою большую частку акна, ніхто з сяброў не асмеліўся яму зрабіць заўвагу. Карабель паступова сплываў да небакрая, абрысы яго размываліся, раставалі ў паветры...
Нарэшце Вася адарваўся ад акна і рашуча сказаў:
— Я стану, абавязкова стану мараком!
Гэта клятва прагучала так пераканаўча, што ніхто не сумняваўся ў ёй. Асабліва радавалася за свайго сябра Алёна. «Раз яму так хочацца стаць мараком, — падумала яна, — значыць, Вася абавязкова паправіцца!»
Ветрык радаваўся разам з дзяўчынкай, але раптам яму стала сумна. Ён так прывязаўся да Алёны, што пачаў рэўнаваць яе да хворага Васі. Іншы раз яму хацелася наляцець на хлопчыка бурай, пыльнай віхурай, каб асляпіць яго ці прастудзіць. Але зрабіць так Ветрык не мог. Гэта было б несправядліва. Адзінае, што ён сабе дазваляў, дык гэта зрэдку папалохаць Васю. Ветрык пачынаў шумець голлем дрэў, гудзець у коміне, ляскатаць нейкай бляхай на даху. Ды і то ён рабіў так не ад злосці
і крыўды, а каб дапамагчы хлопчыку стаць сапраўдным, смелым мараком.
Неўзабаве Вася пачаў папраўляцца, выходзіць на вуліцу. Цяпер ён і Алёна шмат часу праводзілі разам. Яны гулялі, бегалі, чыталі цікавыя кніжкі. Ветрык адчуў, што ім добра і без яго. Яму раптам захацелася пабачыць свет, зноў сустрэцца з Брызам, а можа, пазнаёміцца яшчэ з якімі-небудзь вятрамі.
I ён паляцеў. Высока-высока. Далёка-далёка. Калі Ветрык бачыў перасохлыя рэкі, азёры, ён прыганяў дажджлівыя хмары, змагаўся з сухавеямі. He ўдавалася яму перасіліць толькі ўраганы, якія былі значна мацней за яго. Заняты клопатамі і вандроўкамі, ён, аднак, не забыў пра сваіх сяброў. «Як яны там, што сталася з імі?» — думаў Ветрык і ўсё больш сумаваў па іх. Яму вельмі захацелася вярнуцца ў той пасёлак, дзе засталіся Алёна з Васем, але ён так доўга кружыў над зямлёй, што не мог успомніць дарогу назад. Што ж рабіць, як адшукаць сяброў? Ветрык думаў, думаў і нарэшце прыдумаў А што калі, наадварот, дапамагчы дзецям адшукаць яго? Ён прыгадаў тое, што некалі маляваў, ляпіў для Алёны з воблакаў. Кожны дзень мяняючы месцы, Ветрык ствараў на небе то вялізны яблык, то белагрывага скакуна, то Дзеда Мароза...
Пакуль фігуры, карціны трымаліся ў небе, многія дзеці любаваліся імі, а Ветрык разглядваў твары, каб распазнаць сяброў. Праўда, мінула нямала часу пасля іх расстання. Алёна з Васем падраслі і, напэўна, змяніліся іх твары. Ветрык мог не пазнаць іх, але сябры абавязкова пазнаюць малюнкі, выкажуць сваю радасць і паклічуць яго. На жаль, сярод многіх дзяцей яму доўга не ўдавалася разгледзець Алёну ці Васіля.
I вось аднойчы Ветрык убачыў воблачны малюнак, які нагадаў яму нешта далёкае і паўзабытае... Ён напружваў памяць, фантазію, каб стварыць тое, што некалі не ўмеў рабіць сам. Тады яму давялося клікаць на дапамогу марскога брата. Ця-
пер трэба было «намаляваць» такую карціну, каб яе заўважылі як можна болей дзяцей...
Ледзь толькі сонца ўзышло над зямлёй, як насустрач яму, з другога боку, пачаў выплываць вялізны паруснік-прыгажун. Вакол яго было блакітнае нябеснае мора з белапеннымі хвалямі, а над ім плаўна кружылі чайкі. Нібы магутныя крылы, карабель горда разгарнуў свае пунсовыя ветразі. Ветрык то падганяў карабель, надзімаючы парусы, то етрымгалоў кідаўся ўніз, каб сярод зачараваных гледачоў адшукаць знаёмыя твары.
У тую раніцу Алёна і Вася з сябрамі гулялі на вуліцы. Першым лятучы паруснік заўважыў Вася. Ён раптам задраў галаву і закрычаў:
— Глядзіце, глядзіце які карабель!
Усе разам паглядзелі туды, куды хлопчык паказваў рукой.
— Такі ж самы, як і тады. He, яшчэ большы! — з захапленнем тлумачыў Вася.
— Гэта ён, гэта ён, наш Ветрык! — аж падскочыла ад радасці Алёна.
— Дзе ты, дзе ты, Ветрык-вятрыска? — пракрычала яна ў неба.
Ветрык пачуў, распазнаў гэты голас.
— Я тут, побач з вамі, блізка, — нечакана ў рыфму адказаў ён. Ад шчасця, што знайшоў сяброў, Ветрык спікіраваў на дзіцячы гурт. Бурнай радаснай віхурай наляцеў ён на Алёну, а потым на Васю. Алёна, не менш шчаслівая ад сустрэчы, раптам таксама загаварыла ў рыфму: