Князь-карась

Князь-карась

Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 96с.
Мінск 2011
29.28 МБ
Дзецям асабліва падабалася маладая зебра. Казалі, што яе купілі ў нейкім замежным звярынцы. Яна была надзвычай прыгожай, разумнай і вельмі добрай. Ёй даставаліся самыя смачныя пачастункі. Зрэдку, з дазволу звярынага доктара, ветэрынара, зебры прыносілі рэшткі абедаў са школьнай сталовай. А зебра старалася шчодра аддзячыць. I не толькі сваімі смешнымі
выбрыкамі. 3 нейкай пары яе пачалі запрашаць у школу. Па чыёй ініцыятыве — настаўнікаў ці вучняў — ніхто не памятае. Можа, зебру запрашалі на свята першага ці апошняга званка? Вядома ж не, бо тады гэтыя святы пераўтварыліся б хутчэй за ўсё ў свята зебры. He была яна і жывым экспанатам на ўроках заалогіі ці біялогіі. Сапраўды, ну хто б дазволіў яе ў клас прывесці?!
I ўсё ж зебра на школьных занятках прысутнічала неаднаразова. Тады рэзка павышалася не толькі наведванне заняткаў вучнямі, але і паспяховасць. Зебра на гэтых занятках выконвала ўсяго толькі ролю нагляднага дапаможніка. Затое якога — жывога! Гэта былі ўрокі паводзін дзяцей на дарогах. За школай знаходзілася спецыяльная заасфальтаваная пляцоўка. Белай фарбай тут былі пазначаны скрыжаванні вуліц, тратуары, сям-там стаялі шыльды з надпісам «Пераход». Раней вучні на такіх занятках гарэзілі, бегалі і скакалі. Нават строгія мундзіры даішнікаў іх не спынялі. Між тым, каля школы быў такі напружаны рух, што зрэдку здараліся няшчасныя выпадкі. Як жа заахвоціць дзяцей вывучаць і выконваць правілы паводзін на дарозе? Тут і з’явілася гэта ідэя...
Зебру звычайна прыводзіў адзін і той жа супрацоўнік звя, рынца. На пляцоўцы для заняткаў да яго далучаўся міліцыянер. Потым зебру вадзілі па пераходах. Дзеці дружна хадзілі следам, ледзь не трымаючы за хвост свой наглядны дапаможнік. Пасля заняткаў у школьным гарадку пачалі пераходзіць да практыкі. Зебру пераводзілі праз вуліцу на ўказальніку «Пераход», а за ёй вясёлым натоўпам крочылі школьнікі. Пераход туды-сюды паўтараўся пяць-шэсць разоў, пакуль не пачыналіся заняткі ў другую змену. Зебра то вадзіла дзяцей са школы ў звярынец, то суправаджала іх да школы. Яна так добра вывучыла свой маршрут, свае абавязкі, так асцярожна пераходзіла вуліцу, што ёй пачалі давяраць і настаўнікі, і наглядчыкі звярынца. Вальер
перасталі зачыняць, і зебра сама выходзіла на свае дзяжурствы. Да яе прывыклі і дзеці, і дарослыя, і нават аўтамабілісты. Удзельнікі дарожнага руху адчувалі сябе з ёй больш спакойна.
Зебра была ўжо зусім дарослай, але ўласных зебранят не мела. I не таму, што не хацела: проста ў звярынцы яна жыла адна. Для яе збіраліся недзе купіць ці выменяць яшчэ адну зебру, да пары, але нічога не атрымалася. Тым мацней прывыкала, прывязвалася яна да дзяцей чалавечых. Калі надыходзілі выхадныя ці святочныя дні, зебра сумавала па дзецях, па школе і чакала пачатку заняткаў.
Асабліва марудна цягнуліся для зебры летнія канікулы. Яна амаль кожны дзень хадзіла да школы, але там дзяжурыў толькі вартаўнік. Зебра пастаіць, пастаіць побач з ім, паўздыхае
і зноў вяртаецца ў свой звярынец. 3 радасцю сустрэла зебра першае верасня. На жаль, свята першага званка на гэты раз было не такім шумным і вясёлым, як звычайна. Аказалася, колькасць дзяцей у горадзе пачала зніжацца. Такое здараецца, калі ў людскіх сем’ях мала нараджаецца дзетак. He таму, што іх не хочуць. Проста складваюцца неспрыяльныя ўмовы. Зебра пра дэмаграфічны крызіс нічога не ведала і не разумела, хто ў гэтым вінаваты. Яна заўважала толькі, што навокал усё менш становіцца вясёлай, шумлівай дзятвы. Апусцеў напалову і бліжэйшы дзіцячы сад.
Зебра з’яўлялася на сваё рабочае месца, але замест дзяцей яе часта сустракалі дарослыя. Яны ахвотна пераходзілі з ёй дарогу і давалі свае пачастункі. Зебра ўдзячна ківала ўсім гала-
I
вой, толькі не было ранейшай радасці ў яе вачах. Калі ж яна заставалася ў вальеры і гадзінамі, заплюшчыўшы вочы, драмала, ёй пачыналі мроіцца ўласныя маленькія зебраняты. Вось яна водзіць іх па звярынцы, а потым упершыню павяла ў школу, каб пазнаёміць з дзецьмі, папрысутнічаць на любімых занятках. Канешне, гэта былі ўсяго толькі сны, але пасля іх яе ахоплівала нейкае няяснае, радаснае прадчуванне...
I тут якраз так здарылася, што нарэшце прывезлі ў звярынец сябра для нашай зебры. Атрымалася дружная сям’я. Зебры не сталі чакаць, як людзі, нейкіх лепшых часоў: праз пэўны тэрмін у іх з’явілася зебраня. Яно гарэзіла, весялілася, паводзіла сябе, як дзіцё. I побач з ім заўсёды была маці. Палюбавацца на зебраня прыходзілі многія людзі. Паасобку і цэлымі групамі. Адыходзілі неахвотна, з радаснымі, светлымі тварамі.
Цяжка сказаць, што паўплывала на дарослых людзей, толькі ў іх сем’ях зноў пачалі нараджацца дзеці. Адны лічылі, што гэта адбылося пад уплывам агульнай любіміцы зебры. Больш практычныя людзі казалі, што якраз тады наступілі спрыяльныя для гэтага ўмовы. Хутчэй за ўсё супала адно з адным. Школа зноў запоўнілася дзецьмі, а навакольныя вуліцы — вясёлым гоманам і смехам. Зебра-маці паступова пачала прывучаць зебраня да абавязкаў праважатага. Хадзіла з ім у школу на заняткі, паказвала, як трэба пераводзіць дзяцей праз вуліцу.
Калі, здавалася, усё наладзілася, раптоўна захварэла зебра-маці. Ці яна атруцілася якім-небудзь пачастункам, ці захварэла нейкай сваёй, зебравай хваробай, толькі ўратаваць яе не ўдалося. У той дзень урокі ў школе пачаліся з хвіліны маўчання ў гонар агульнай любіміцы. Аўтамабілісты, таксісты, дазнаўшыся пра бяду ад школьнікаў, давалі доўгія гудкі. Некалькі дзён вучні хадзілі прыціхлыя. Адмянілі нават чарговыя заняткі па правілах паводзін на дарозе. Нейкі час на
вулічным пераходзе дзеці паводзілі сябе нязвыкла стрымана і асцярожна. Яны сумавалі па зебры.
На жаль, ні зебраня, ні зебра-бацька не маглі замяніць зебру-маці. He было ў іх пэўнага вопыту і патрэбных здольнасцей. I вось на адным з заняткаў нехта з вучняў прапанаваў:
— Давайце пафарбуем пераход у чорна-белую палоску. У памяць аб нашай зебры.
Усе задумаліся, а потым дружна падтрымалі прапанову. Нават міліцыянерам гэта ідэя спадабалася. Так дарожная «зебра» з’явілася спачатку на пераходзе ў гарадку для заняткаў, а потым і на вуліцы насупраць школы. Калі дзеці пераходзілі вуліцу па чорна-белых палосках, ім здавалася, што яны ідуць, як раней, за сваёй жывой зебрай. Кажуць, з таго часу на гэтым пераходзе не было ніякіх няшчасных здарэнняў. Тады рашылі зрабіць такія «зебры» на ўсіх вуліцах горада. Вучні школы ўпэўнены, што ў іхнім горадзе дарожная «зебра» з’явілася
дзякуючы агульнай любіміцы. Інакш як сюды, за многія тысячы кіламетраў ад месцаў пражывання дзікіх зебраў, магла патрапіць такая назва? Больш таго, некаторыя вучні перакананы, што гэта пасля іх і ў іншых гарадах паласаты пераход пачалі называць «зебрай».
Аўтар не бярэцца абвяргаць ці даказваць гэта сцвярджэнне школьнікаў.
СКРАЗНЯК I НАСТА
Наста ходзіць у дзіцячы сад. Яна вельмі цікаўная і жвавая дзяўчынка. Ведае ўсё пра ўсіх у сваёй групе: хто ў якія гульні любіць гуляць, хто з кім сябруе і хто не любіць маннае кашы. Але Настачцы гэтага мала. Яе зацікавіла, а чым займаюцца дзеці ў іншых групах? Аднойчы яна рашыла зазірнуць у суседні пакой. Адчыніла дзверы, але не паспела нічога разгледзець, бо выхавальніца замахала рукамі і закрычала:
— Дзяўчынка, хутчэй зачыні дзверы! Вунь бачыш, які скразняк.
Гэтай веснавой парой, калі ацяпленне не адключана, асонца добра прыгравае, у пакоях робіцца настолькі горача, што выхавальніцы пачынаюць адкрываць форткі і нават вокны. Наста яшчэ не ведала, што такое скразняк, таму яна здзіўлена азірнулася, але нікога не ўбачыла. Тады дзяўчынка адчыніла наступныя дзверы. 3 крыкамі «скразняк!» на яе замахалі дарослыя і дзеці. Наста хуценька азірнулася... і зноў — ніякага скразняка. Яна адчула толькі, што нехта ўскудлаціў ёй валасы. Так і ёсць, рашыла Наста, скразняк сваволіць. Каб пераканацца ў гэтым, дзяўчынка прыадчыніла яшчэ адны дзверы. Скразняк не адступаў ад яе. Яна мацала, хапала паветра ў абдымкі, але ніхто не трапляў ёй у рукі.
Тады Наста рашыла перахітрыць скразняка, заманіць яго ў пастку. Яна заўважыла нейкую бакавушку, прыадчыніла дзверы і стала чакаць. Як толькі скразняк пачаў чапляць валасы і матляць ніз спаднічкі, дзяўчынка юркнула ў памяшканне і зачыніла за сабой дзверы. У бакавушцы, відаць, нейкай кладоўцы, стаяў паўзмрок. Невялікае акно было адчынена, але пераплецена жалезнымі прутамі.
— Ну, скразняк, — смела сказала Наста, — вось ты і папаўся! Давай, паказвайся, дзе ты? Адсюль нікуды не збяжыш. Вунь рашотка на акне, бачыш?
Скразняк напэўна затаіўся, схаваўся, нават перастаў чапляць дзяўчынку.
— Ага, спалохаўся! — узрадавалася Наста. — Зараз я цябе знайду, раскудлачу табе валасы і за вушка пацягаю, каб не быў такім прыставакам.
Скразняк маўчаў і не паказваўся. Счакаўшы хвіліну, дзяўчынка рашуча, але больш лагодна прапанавала:
— Ладна, давай лепш знаёміцца, чуеш? He бойся, выходзь!
Наста думала, што скразняк — гэта нейкі хлапчук-гарэза, які вельмі любіць гуляць у хованкі. Яна ж таксама, нават з заплюшчанымі вачыма, хутчэй за іншых адшуквала таварышаў па гульні. Дзяўчынка шырока развяла рукі і пачала «мацаць» паветра вакол сябе, у кутках, пад нейкімі паліцамі. Скразняка нідзе не было. Наста рашыла, што ён схітрыў і застаўся недзе там, за дзвярамі. Нечакана ў носе засвярбела, і яна чхнула некалькі разоў падрад.
У гэты момант дзверы адчыніліся, і Наста ўбачыла сваю выхавальніцу.
— Вось ты дзе! — здзівілася тая і строга спытала: — Што ты тут робіш?
Дзяўчынка замаргала пачырванелымі вочкамі, зноў некалькі разоў чхнула і шчыра прызналася:
— Я... я скразняка шукаю. Хачу з ім пазнаёміцца.
Выхавальніца памацала даланёй яе лоб, узяла за руку і з трывогай сказала:
— Здаецца, ты ўжо з ім пазнаёмілася. Пайшлі да медсястрычкі.
Медсястра ўважліва агледзела Насту, сказала, што хваробы пакуль няма і дала ёй некалькі вітамінак-гарошын. Яна пераглянулася з выхавальніцай і строга папярэдзіла:
— Асцерагайся скразняку! A то захварэеш і давядзецца піць вельмі горкія лекі.
Цікавасць да таямнічага скразняка ў дзяўчынкі ўсё ж такі засталася, але каб з-за яго піць горкія лекі... «Сапраўды — падумала Наста, — навошта мне гэты скразняк? Куды лепш бегаць па двары наперагонкі з ветрыкам і гуляць у жмуркі з дзецьмі!»